• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    інш.), тлумачэннях, забаронах, павер’ях, варажбе і інш., засн. на міфал. вераваннях і ўяўленнях, ідэалогіі рэліг., рэлігійнафілас. і паліт. сістэм, у міфацэнтрычнай маст. творчасці, тэматычна, структурна або вобразна звязанай з архаічнымі, класічнымі, новымі або ўласна аўтарскімі міфамі, і яе навук. асэнсаванні ў міфал. крытыцы і міфапаэтыцы. М. заўсёды існуе «тут і цяпер», характарызуецца адначасовым суіснаваннем вобразаў у фальклоры і маст. лры (квазісінхранія), жывымі дынамічнымі сувязямі розных яе пластоў — ад архаічнага да сучаснага. У М. вылучаць некалькі сэнсаўтваральных сфер. Са сферай стараж. неперсаніфікаванага бажаства эпохі індаеўрап. супольнасці народаў з функцыяй «даваць» і «нараджаць» у фальклоры звязаны просьбы даць добрую долю, нарадзіць жытапшаніцу і інш. Сфера гарманізацыі Сусвету, прыроднага і сац. асяроддзя існуе ў паняцці ладу, парадку, роду, супольнасці, дамовы, супрацоўніцтва, што знайшло адлюстраванне ў фалькл. творах, дзе стасункі персанажаў маюць міфал. сэнс. Напр., Бог — Сусвет (касмаганічныя легенды), чалавек — Бог (абрадавыя песні, замовы, гуканнізвароты, прысяганні, клятвы, маральнаэтычныя легенды і інш.), бажаство — бажаство ў сакральным першашлюбе [пары месяц — сонца, неба (сонца, грамавік, Юр’я) — зямля] і іх рытуальныя субстытуты (жаніх — нявеста, гаспадар — гаспадыня) у абрадавых песнях і інш. Барацьба з дэструктыўным пачаткам знайшла выражэнне ў замовах, чарадзейнафантаст. казках, дзе герой вяртае свет да гарманічнага існавання, парушанага міфал. пачварамі. Цікавасць уяўляе і сфера міфа пра барацьбу Грамавіка (Перуна) са сваім супраціўнікам Вялесам, рэканструяванага на аснове казак, легенд, замоў, песень з матывамі змеяборства, барацьбы з чортам, нячыстай сілай, a таксама міфа аб каляндарным шлюбе навальнічнага Бога і Зямлі маці, які
    ўзнаўляецца падчас абраду ваджэння і пахавання «стралы». Сфера міфалагізаваных пераходных станаў чалавека і яго атачэння (прасторавага, часавага, прыроднага, сац., быт.) з ідэяй перасячэння мяжы, парога і трансфармацыі, метамарфозы прадстаўлена ў структуры «ад» —> «да», на якой грунтуюцца магічная практыка з замовамі, заклінальнымі і велічальнымі песнямі, чарадзейныя казкі аб падарожжы героя ў іншасвет, балады з матывам метамарфозы, радзінная (пераход дзіцяці ад небыцця да нараджэння), вясельная (ад халастога жыцця да сямейнага) і пахавальная (ад жыцця да смерці) абраднасць і інш. Сфера духаў прыроды і пэўных локусаў (месцаў), дэманічных істот культ. прасторы, фантаст. персанажаў іншасвету знайшла адлюстраванне ў прымхліцах, якія будуюцца на матыве неспадзяванай сустрэчы чалавека з вадзяніком, чортам, ведзьмай, русалкай і інш. Сінтэтычная язычніцкахрысціянская сфера часоў ранняга Сярэдневякоўя адбілася ў песенных і празаічных жанрах фальклору, дзе побач з традыц. персанажамі прысутнічаюць Гасподзь Бог, Хрыстос, Прачыстая, святыя (абрадавыя песні, замовы, прыказкі, балады, псальмы). Сфера нар. хрысціянства знайшла выразнае ўвасабленне ў шэрагу легенд, пазбаўленых язычніцкага кампанента, калядных псальмах, своеасабліва адлюстравалася ў сюжэце батлейкі пра нараджэнне Хрыста, але найб. маштабна ў духоўных вершах. Своеасаблівую сэнсаваўтваральную сферу ўяўляе міфацэнтрычная маст. лра і адпаведная ёй міфакрытыка, якая пасвойму актуалізуе міфы ў свядомасці чытачоў знаходзячы іх структуры і рэмінісцэнцыі ў розных маст. творах (напр., матывы біблейскага міфа ў творчасці В.Быкава, міфы аб нараджэнні героя ў ваен. прозе і аб залатым веку ў літ. утопіях і інш.). У сучаснай лры міфы выкарыстоўваюцца з мэтай стварыць другі план аповеду, паглыбіць маральнафілас.
    595
    МІХАІЛ
    змест твораў, перавесці рэальныя падзеі ў быційны план. Прыметнай з’явай становіцца стварэнне аўтарскіх міфаў згодна з сэнсавым клішэ класічных міфаў.
    Р.М.Кавалёва.
    МІХАІЛ (усвеце Галубовіч Міхаіл Аляксеевіч, 20.11.1803, с. Высокае, Брэсцкі павет Гродзенскай губ. — 18.3.1881), уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі. Др багаслоўя (1829). Скончыў Віленскую гал. семінарыю пры Віленскім унце (1828). 3 1828 інспектар, праф. (да 1831) Літоўскай духоўнай семінарыі ўЖыровічах (Слонімскі рн), потым саборны протаіерэй, віцэстаршыня Літоўскай уніяцкай духоўнай кансісторыі, настаяцель, а потым архімандрыт Быценскага базыліянскага манастыра. 24.2.1839 разам з інш. вышэйшым духавенствам падпісаў на Полацкім царкоўным саборы 1839 Саборны акт аб скасаванніі Брэсцкай уніі 1596 з просьбай аб далучэнні уніяцкай царквы да праваслаўнай. 3 1839 епіскап пінскі, вікарны Мінскай праваслаўнай епархіі, з 1840 епіскап Брэсцкі, вікарны Літоўскай епархіі, з 1848 епіскап Мінскі і Бабруйскі, з 1853 па 1868 архіепіскап. Апошнія гады правёў ва Успенскім манастыры ў в. Жыровічы Слонімскага рна. Аўтар перакладу на польск. мову праваслаўнага катэхізіса (1841) мітрапаліта Філарэта (Драздова), пашыранага сярод б. уніяцкіх святароў, якія не ведалі або дрэнна ведалі рус. мову.
    Тв.: Бел. пер. — Дыярыюш з XIX стагоддзя. Мінск, 2003.
    A. М. Філатава.
    МІХАЙЛА, Міхайлаў дзень, Міхаіл, Міхайла Архайла, Міхаіл Страхадзёр, Міхайла Рахайла, прысвятак беларускага народнага календара. Адзначаўся 21 ліст. М. лічыўся абаронцам ад прыродных стыхій. У гэты дзень чакалі «шалёнага ветру, які можа пазрываць стрэхі». У Старадарожскім і Калінкавіцкім рнах казалі: «Не трэба рабіць у гэты дзень, бо Міхай
    ла злы — крышы рве»; «Міхайла мы празднуем, каб гром не біў нас. He рубаем ні тапаром, ні нажом, ні красён не тком, штоб не абідзіўся Міхайла». Ha М. назіралі за надвор’ем («Міхайла ў інею прыйдзе — снежная зіма наступае, а калі туманам Мікола спавіты — быць адлізе»). Мароз у гэты дзень абяцаў добры ўраджай мёду, атаксама раннюю вясну («Калі на Міхайлаў дзень сціснець, то ў Міколаў дзень адпусціць»), Лічылася, што на М. мядзведзі ідуць у спячку. Да М. трэба было выткацьадны кросны. Унукі ў гэты дзень наведвалі сваіх бабуль. У царк. календары супадае з днём ушанавання архангела Міхаіла.
    Літ:. Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002.
    А.Ю.Лозка.
    МІХАЙЛАВА Эсфір Мацвееўна (17.5.1919, г. Палтава, Украіна — 11.2.2006), беларуская і расійская актрыса. Засл. артыстка Расіі (1960). Скончыла студыю сцэн. мастацтваў пры Харкаўскім тэатры рус. драмы (1940). Працавала ў тэатрах Расіі і Арменіі. У 1963—74 у Магілёўскім абл. драм. тэатры. Актрыса выразнага драм. тэмпераменту. Яе гераіні вызначаліся моцным характарам і глыбокімі пачуццямі, адначасова мяккім лірызмам і гумарам, шчырай дабрынёй. Сярод найб. значных роляў: Малання («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), чапаеўка Гарачава («Цяжкае абвінавачанне» Л.Шэйніна), Праскоўя Дзмітрыеўна («Старая дзеўка» І.Штока), Філумена («Філумена Мартурана» Э.Дэ Філіпа), Бернарда («Дом Бернарды Альбы» Ф.Гарсія Лоркі). 3 інш. роляў: Дзёмчыха («Сотнікаў», паводле В.Быкава), Разносчыца кніг, Шаферыца («Клоп» У.Маякоўскага), Ганна Пятроўна («Абеліск» Г.Мамліна), Гафіца («Каса марэ» І.Друцэ) і інш.
    МІХАЙЛАЎ Васіль, беларускі народны казачнік канца 19 ст. з в. Бердзябякі Ельнінскага павета Смаленскай губ. (цяпер в. Бердзібякі Смаленскай вобл., Расія). Адзін з інфарматараў
    У.М.Дабравольскага, які запісаў ад яго казкі і замовы. Казачны рэпертуар М. складалі чарадзейныя, сац,бытавыя, навелістычныя казкі, анекдоты. Асабліва цікавыя казкі М. «Аб Іване Гадзімавічы, Аляксеі Гадзімавічы, Стаўры Гадзімавічы» і «Казка пра Івана Іванавіча, купецкага сына», у якой кантамінуюцца некалькі сюжэтаў. Свабодна валодаў багатай палітрай маст. слова, выкарыстоўваў прыказкі і прымаўкі, жывыя дыялогі.
    Літ.: Добовольскнй В.Н. Смоленскпй этнографнческнй сборннк. 4.1. СПб.. 1981.
    МІХАЙЛАЎ Клім, беларускі разьбяр па дрэве 17 ст. Паходзіў з г. Шклоў. Майстар беларускай рэзі. 3 1654 (?) працаваў у Маскоўскай дзяржаве. 3 1666 ці 1667 у Палаце разьбярных і сталярных спраў Маскоўскага Крамля, у 1681 узначаліў Палату. 3 Арсеніем (Старцам) і С.Зіноўевым стварыў «іарданскую сень» (1668, цяпер у саборы Раства Багародзіцы ў Суздалі). У 1667—68 удзельнічаў у аздабленні палаца цара Аляксея Міхайлавіча ў с. Каломенскае, харомаў царэўнаў Соф’і Аляксееўны і Кацярыны Аляксееўны (шафа, ківот, крэслы, куфэркі і інш.), стварэнні іканастасаў 3 цэркваў у Ізмайлаве. У 1683—85 група разьбяроў на чале з М. зрабіла клірас і 5ярусны іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага і іканастас царквы Данскога манастыроў у Маскве. Пры ўдзеле М. створана драўляная разная рака цудатворца Савы Вішэрскага (1670).
    МІХАЙЛАЎ Леў Пракопавіч (5.3.1913, Мінск — 3.10.1973), беларускі акцёр. 3 1930 працаваў у Бел. ТРАМе, у 1937—41 — у Бел. другім дзярж. тэатры. 3 1955 у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача. Характарны акцёр. Выконваў у асн. эпізадычныя ролі, у якіх памайстэрску карыстаўся грымам, выразным вонкавым малюнкам пры агульнай стрыманай, мяккай манеры выканання. 3 лепшых роляў: Бруй («У пушчах Палесся» Я.Коласа), Жабрак («Папарацькветка» І.Козела), Лявон («За лясамі дрымучы
    596
    МІХАЛІШКАЎСКІ
    мі» А.Вольскага і П.Макаля), Суддзя («Несцерка» В.Вольскага), Хлопаў («Рэвізор» М.Гогаля), Давід Восіпавіч («Клоп» У.Маякоўскага), Аргон («Тарцюф» Мальера), сіньёр Памідор («Прыгоды Чыпаліна» паводле Дж.Радары), Кум («Казачны домік» М.Стэгліка), дзядуля Тобіяс («Людзі і разбойнікі Кардамона» Т.Эгнера). У 1949—55 рэпрэсіраваны.
    МІХАЙЛАЎ Павел Аляксандравіч (н. 13.10.1950, в. Ушкавіца Кобрынскага рна), беларускі лінгвіст. Канд. філал. навук (1980). Скончыў Брэсцкі пед. інт (1968). У 1983—91 у 1нце мовазнаўства АН Беларусі (з 1986 заг. аддзела). 3 1991 у Бел. пед. унце (у 1993—2009 заг. кафедры). Даследуе пытанні бел. дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, анамастыкі, тэрміназнаўства, гісторыі лінгвістыкі, акцэнталогіі, найменняў роднасці і сваяцтва, лексіку ганчарнага промыслу. Адзін з аўтараў «Слоўніка беларускіх гаворак паўночназаходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—86), «Тураўскага слоўніка» (т. 1—5, 1982—87). Адзін са складальнікаў «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 15, 199398).
    Літ.: Д з я т к о Д. Адданы беларускай навуцы: Да 60годдзя Паўла Міхайлава // Роднае слова. 2010. № 10.
    Д.В.Дзятко, С.У.Шахоўская.
    МІХАЙЛАЎ Фёдар Мікалаевіч (5.5.1918, г. Арол, Расія — 3.1.1973), рускі акцёр, дзеяч аматарскага мастацтва. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1964). Скончыў Ленінградскі інт тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1965). У Вял. Айч. вайну ў канцэртнай франтавой брыгадзе (1944—45). 3 1944 працаваў у муз.драм. тэатрах Расіі. У 1953—73 рэжысёр Барысаўскага нар. тэатра. Сярод пастановак: «Таня» А.Арбузава (1955), «Машэка» Е.Міровіча (1958), «Глыбокая плынь» паводле І.Шамякіна (1960), «Багна» П.Хайноўскага (1964) і інш.