Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
вымі сакрысціямі. Цэнтр. неф з боку фасада завершаны вял. 4граннай 4яруснай вежай пад шатровым дахам (у 1865 была перакрыта цыбулепадобным купалам). Да бакавых нефаў на гал. фасадзе прылягаюць цыліндрычныя 2ярусныя шатровыя вежачкі, да апсіды — закругленыя сакрысціі з 5граннымі вежачкамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, узнятымі над дахам нізкіх бакавых нефаў. Уваходныя дзверы аздоблены мастацкай коўкай. У інтэр’еры цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным, бакавыя — крыжовымі скляпеннямі. Гал. алтар Св. Антонія выкананы ў стылі барока. Падлога выкладзена мармуровымі плітамі. Пад апсідай размешчана скляпеністая крыпта, у якой знаходзілася каля 30 пахаванняў (у 1866 закапана). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
МІРСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «МІРАНЕ».
Створаны ў 1982 у пас. Мір Баранавіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
Кіраўнікі: А.А.Саракваш (з 1982), А.М.Башкоў (з 1983), Г.Л.Панькова (з 1988), Л.В.Іваноўская (з 2010). У складзе ансамбля 17 чал. ва ўзросце
МІРСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «МІ'РСКІЯ МУЗЬІКІ». Створаны ў 1993 у пас. Мір Баранавіцкага рна пры сельс
Мірскі народны ансамбль народнай песні «Міране».
585
МІРСКІ
кім Доме культуры. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.П.Філанчук. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 24 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песеннага мастацтва. У рэпертуары нар. песні бел. «Вечар цёмны», «Туман, туманочак», «3пад каменя», «Ой, там, на гары», «Зорачка», «Покуць», «Вечарком за рэчкаю», «Ой, у полі азярэчка», рус. «Воран», укр. «Грай, мая сапілка», творы бел. аўтараў «Мой край дарагі» І.Бегляка, «Мірскія музыкі вітаюць», «Явар ды каліна» Ф.Жыляка, «Ясны дзень», «Жыві — каб кахаць» А.Касцюка, «Беларусачка» А.Максімчыка, «Прывітальная» А.Шыдлоўскага і інш. Калектыў — удзельнік сусв. кангрэсу рус. прэсы (Белавежская пушча, 2013), міжнар. выстаўкі «Белагра» (Мінск), усерас. выстаўкікірмашу «Залатая восень» (абедзве 2012, Масква), рэсп. святакірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011; г. Горкі,
Мірскі народны ансамбль народнай песні «Мірскія музыкі».
Удзельнікі Мірскага народнага лялечнага тэатра « Батлейка».
2012), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Ганцавічы, 2011) і інш.
З.М.Філанчук.
МІРСКІ НАРОДНЫ ЛЯЛЕЧНЫ ТЭАТР «БАТЛЁЙКА». Створаны ў 1989 у г.п. Мір Карэліцкага рна пры дэкар.маст. ПТВ №234 (з 2011 маст.
каледж). У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.П.Жаровіна (з 1989), Г.А.Выгонная (з 2002), К.Л.Петрыман (з 2012). У складзе тэатра 8 чал. ва ўзросце ад 14 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне традыцый нар. тэатр. прадстаўленняў, рэкан
струкцыя матэрыяльнай і духоўнай спадчыны нар. тэатр. творчасці Беларусі. У рэпертуары нар. інтэрмедыі «Салдат ды Чорт» (пач. 20 ст.), «Цар Ірад» (варыянт мірскай батлейкі), п’есы «Юрый і Замак» А.Выгоннай і В.Бранта, «Чароўны скарб» паводле п’есы У.Радзівіл і інш. Калектыў — лаўрэат і ўдзельнік фестываляў: міжнар. дзіцячых тэатраў (г. Вільнюс, 2003), студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар» (Мінск, 2007), абл. нар. і ўзорных тэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2005, 2011) і інш. Н.М.Гароднік.
МІРСКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТР ЭСТРАДЫ «КРОПЕЛЬКА». Створаны ў 1994 у пас. Мір Баранавіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.Ю.Довят. У складзе тэатра 45 чал. ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя дзіцячых вак. творчасці, харэаграфіі, сцэнічнага касцюма, развіццё выканаўча
586
МІРСКІ
га майстэрства ўдзельнікаў тэатра. У рэпертуары творы самадзейных аўтараў «Зоркапад» А.Барысевіч, «Хронікі Нарніі» А.Гесь, «Чачача» Л.Довят, «Грай, музыка», «Анёл», «Сэрца ўдалоні», «Кропелька шчасця», «Чароўны сон», «Не трымай мяне, мама» Ф.Жыляка, «Беларусь каханая» А.Крывадубскай, «Белакрылыя мары», «Так ці інакш» В.Цвятковай і інш. Гранпры міжнар. фестывалюконкурсу «Міжнародны песенны форум у Харкаве» (Украіна, 2013). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2009), маладых выканаўцаў сучаснай песні «Маладая Галічына» (г. Наваявараўск, Украіна, 2010—13), юных выканаўцаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2011, 2013), «Еўропа маладая» (г. Кіеў, 2013), нац. бел. песні і паэзіі (г. Маладзечна, 2011, 2013), міжнар. фестывалюконкурсу сучаснай песні і танца «Крыштальныя гронкі» (г. Вінаградаў, Украіна, 2010, 2012—13), рэсп. конкурсу маладых выканаўцаў «БелАЗаўскі акорд» (г. Жодзіна, 2011, 2013) іінш. Л.Ю.Довят.
Удзельнікі Мірскага ўзорнага тэатра эстрады «Кропелька».
Удзельнікі Мірскага ўзорнага фальклорнага тэатра «Звончыкі».
МІРСКІ ЎЗОРНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ ТЭАТР «ЗВОНЧЫКІ». Створаны ў 1993 у пас. Мір Баранавіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.Л.Панькова (з 1993), Л.К.Малькевіч (з 2003), В.А.Емяльянчанка (з 2013). У скла
дзе тэатра 19 чал. ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя казак, паданняў і фалькл. абрадаў сродкамі тэатралізаваных і гульнявых прадстаўленняў. У рэпертуары тэатралізаваныя прадстаўленні «Прыгоды брэменскіх музыкаў» паводле братоў Грым (2014), «Калядныя варожбы» (2012), праграмы «Шлях да Перамогі, ці Песні пад мір
ным небам», «Чароўная ноч» (абедзве 2013), гульнявая «Падарожжа ў цудоўны светтанца» (2014) В.Емяльянчанка і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалюконкурсу «Музычнае сузор’е» (г. Кіеў, 2013), абл. фестывалю фалькл. мастацтва «Радавод» (г. Івацэвічы, 2011), раённага святафестывалю дзіцячай творчасці «Зорны шлях» (пас. Мір, 2013) і інш.
В.А.Емяльянчанка.
МІРСКІ ФАЯНС, фрагменты фаянсавага посуду 18—19 ст., знойдзеныя на тэр. Мірскага замкавага комплексу (магчыма, выраблены на мануфактуры Радзівілаў у Новым Свержані Стаўбцоўскага рна). Каля 200 фрагментаў вырабаў (талеркі, міскі, соуснік, кубкі для кавы і інш.) датуюцца 18 ст., з іх больш за 150 пакрыты блакітнай эмаллю і аздоблены раслінным дэкорам сіняга, фіялетава
587
МІРСКІЯ
га, жоўтага, часам зялёнага колераў. Талеркі і міскі круглай формы, дыяметрам 22—24 см. Некаторыя вырабы з клеймамі на донцах. Шэраг пасудзін мае тоўсты чарапок, пакрыты белай эмаллю, на якую тоўстым слоем фарбы нанесены малюнак (дробныя выявы рамонкаў і званочкаў). У вырабах 19 ст. адметны ўплыў стылю ракако, яны аздоблены золатам, чорным штампаваным арнамептам расліннага характару.
МІ'РСКІЯ ШПАЛЁРЫ, вырабы ткацкай мануфактуры ў г.п. Мір Карэліцкага рна канца 17 — сярэдзіны 18 ст. Вызначаліся невял. памерамі (вырабляліся пераважна для асабістых патрэб уладароў, радзей на продаж), раслінным арнаментам, дзе спалучаліся характэрныя для зах.еўрап. ткацтва матывы (выявы кошыка ці вазы з кветкамі, пышнага букета і інш.) з мясц. ўзорамі нар. ткацтва (матывы зубчастага лістка і інш.). Мануфактуру па вытворчасці М.ш. заснавала Г.Радзівіл. У 1752 М.К.Радзівіл перанёс усе ткацкія варштаты з Міра, Камянца, Нясвіжа і Альбы ў Карэлічы, дзе выраблялі карэліцкія шпалеры. Узоры М.ш. захоўваюцца ў музеях Польшчы.
МІСАІЛ (?, в. Чарэя Чашніцкага рна — 1480?), праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. Епіскап смаленскі. У 1454 разам з братам Міхаілам засн. у Чарэі Троіцкі манастыр. У 1456 вярнуў з Масквы ў Смаленск абраз Маці Божай Адзігітрыі Смаленскай. Напачатку выступіў супраць прыхільніка уніі мітрапаліта Грыгорыя Балгарына, пазней падтрымаў ідэю уніі. Каля 1475 абраны мітрапалітам кіеўскім і ўсяе Русі з рэзідэнцыяй у Навагрудку. Магчыма, у 1476 арганізаваў зварот вышэйшых праваслаўных духоўных і свецкіх асоб да рымскага папы Сікста IV (т.зв. эпістолію М.), тэкст якога ў пач. 17 ст. выкарыстоўваў для прапаганды уніі мітрапаліт І.Пацей. Аднак аўтэнтычнасць «эпістолі» ці яе значнай часткі аспрэчвалі многія даследчыкі. Апошнія звесткі пра
М. адносяцца да 1480, калі ён, верагодна, памёр.
Літ.: Мартос А. Беларусь в нсторнческой, государственной н церковной жнзнн. Мннск, 2000.
А.В.Белы.
МІСЁВІЧ Таццяна Вікенцьеўна (23.8.1913, в. Баяры Нясвіжскага рна — 16.3.1991), беларускі майстар народнага ткацтва, выканаўца бел. старадаўніх нар. песень. Скончыла курсы харавікоўдырыжораў пры Мінве культуры БССР (1962). 3 1964 удзельнічала ў маст. выстаўках. Працавала ў закладной і пераборнай тэхніках. Вырабляла посцілкі, дываны, абрусы, ручнікі, дарожкі, сурвэткі, паясы па сваіх кампазіцыях геаметрычнага характару на аснове традыцый узорыстага ткацтва Гродзеншчыны. Асн. матыў — «вясёлка» — вылучаецца тонкімі колеравымі спалучэннямі, багатай фантазіяй (дываны «Лета», «Князь», «Восень», посцілкі «Пралескі», «Начное неба» і інш.). Ад М. вучоныямузыказнаўцы запісалі цыклы баладных, сямейнабыт., вясельных, каляндарных і інш. старадаўніх нар. песень (увайшлі ў збкі «Ад песні да песні» В.Ялатава, 1962; «Беларускія народныя песні Гродзеншчыны», 1962, і інш.).
МІСЁВІЧ Уладзіслаў Людвігавіч (н. 8.5.1945, г. Арэнбург, Расія), беларускі эстрадны музыкант. Засл. артыст
У.Л.Місевіч.
Беларусі (1979). Скончыў Мінскі інт культуры (1988). 3 1967 артыстінструменталіст эстрады Белдзяржфілармоніі, у 1969—93 артыст вак.інструм. ансамбля «Песняры», з 1998
артыст і дырэктар вак.інструм. ансамбля «Беларускія песняры». Валодае некалькімі духавымі муз. інструментамі (флейта, саксафон, дудачкі), добрымі вак. данымі.
МІСІЯНЁРСТВА (ад лац. missio пасылка, даручэнне), форма дзейнасці рэлігійных арганізацый па пашырэнні свайго веравучэння і культу сярод іншаверцаў. Характэрна для ўсіх сусв. рэлігій, найб. распаўсюджана ў хрысціянстве. На бел. землях ВКЛ, дзе было пашырана праваслаўе, місіянерскую дзейнасць з 13 (асабліва з 17) ст. праводзілі каталіцкія манахі т.зв. жабрацкіх ордэнаў (аўгусцінцы, бернардзінцы, дамініканцы, кармеліты, францысканцы), аб’яднанне місіянераў, езуіты. У 1921—39 актыўную дзейнасць у Зах. Беларусі вяла каталіцкая царква, а таксама баптысты, евангельскія хрысціяне, метадысты, пяцідзясятнікі і інш. У канцы 20 ст. формы і метады М. змяніліся. Ордэн езуітаў у 1965 распрацаваў сучасныя прынцыпы М., у ліку якіх навучанне або абуджэнне веры як адказ на пытанні людзей, выкарыстанне нац. мовы, рэаліст. ўспрыняцце сучаснай цывілізацыі, дыялогі і кантакты, спалучэнне місіянерскай і пастырскай дзейнасці. У аснову дзейнасці пратэстанцкіх цэркваў пакладзена евангелізацыя — пашырэнне і ўкараненне ў сістэму мясц. культ.гіст. традыцый і веравызнанняў асн. палажэнняў хрысціянскага веравучэння, яго абрадавай практыкі і адпаведнага светапогляду. У краінах і рэгіёнах, дзе маюць месца секулярызацыйныя тэндэнцыі або атэістычныя настроі, пастаўлена мэта рэевангелізацыі, пераўтварэння традыц. канфесій і плыняў у састаўную частку абвешчанага місіянерамі вучэння. У Беларусі М. спалучаецца з аказаннем гуманітарнай дапамогі, выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і інш.