• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    «МЙНСКЙЙ КУРЬЁР», грамадскапалітычная і літаратурная газета ліберальнаасветніцкага кірунку. Выдавалася з 27.1(9.2) да 8(21).10.1908 у Мінску на рус. мове штодзённа [з 6(19).6 да 22.8.(4.9).1908 не выходзіла]. Працягвала дэмакр. традыцыі газет «Мйнскйй лйсток» і «СевероЗападный край», арыентавалася на мясц. прагрэсіўную інтэлігенцыю. Крытыкавала грамадскапаліт. лад Рас. імперыі, выкрывала рэакцый
    ную палітыку правых партый і груповак, выступала ў падтрымку студэнцкага і рабочага руху у абарону паліт. вязняў. Асвятляла літ., тэатр. і муз. жыццё Расіі, у т.л. Мінскай губ., прапагандавала рэаліст. і дэмакр. традыцыі рус. лры. Апублікавала артыкулы супрацоўнікаў рэдакцыі У.І.Самойлы «Нататкі» і Чарноцкага «Да пытання пра беларускую народную школу» ў абарону бел. мовы ў школе. Упершыню надрукавала ў рус. перакладзе У.І.Самойлы верш Я.Купалы «Беларусу» і арт. У.І.Самойлы «Вялікае свята», у якім аўтар вітаў выхад зб. паэзіі Я.Купалы «Жалейка» і апублікаваў яго верш «Да мужыка».
    «МЙНСКЙЙ КУРЬЁР», газета ліберальнабуржуазнага антысавецкага кірунку. Выдавалася з 26.8.1919 да ліп. 1920 у Мінску на рус. мове штодзённа з дазволу польск. акупацыйных улад. Арыентавалася на дапамогу польск. легіёнаў у звяржэнні бальшавіцкай улады. Заклікала падтрымаць Польшчу, Калчака, Дзянікіна ў іх барацьбе супраць сав. Расіі. Шмат увагі аддавала мясц. сац.эканам. праблемам, змяшчала інфармацыю пра тэатр. спектаклі, арганізацыю бел. школ, падтрымлівала кантакты з лідарамі правых плыней бел. нац. руху (П.Алексюком і інш.). Апублікавала зварот Ю.Пілсудскага «Да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага» і каментарыі да яго генеральнага камісара Усх. зямель Г.Асмалоўскага, раман А.Юнашы (Гзоўскага) «Аляксандр Мяснікян» (пра сав. парт., ваен. і дзярж. дзеяча А.Мяснікова), друкавала нарысы Д.Бохана, вершы З.Гіпіус, артыкулы і нарысы інш. мясц. журналістаў 1 літаратараў.
    «МЙНСКЙЙ КУРЬЁР», грамадскапалітычная афіцыйная газета. Заснавальнік — Мінскі гар. выканаўчы кт. Выдаецца з крас. 2001 у Мінску на рус. мове. Выходзіць 3 разы на тыдзень (аўторак, серада, пятніца). Асвятляе праблемы грамадска
    572
    МІНСКІЯ
    паліт., эканам., культ. і спарт. жыцця Мінска, перспектывы развіцця сталіцы, распавядае пра гісторыю і вядомых асоб горада. Матэрыялы размешчаны пад рубрыкамі «Дзень з «Кур’ерам», «Дзень за днём», «Гарадская гаспадарка», «Наш раён», «Аблічча сталіцы», «Спажывецкі клуб», «Людзі і час», «Чалавек і яго справа», «Дарога да храма», «Тэрыторыя закона», «Мы разам», «Сталіцы жаночы твар», «Горад і моладзь», «Быў час», «Медыцына», «Спорт» і інш. Газета праводзіць «Круглыя сталы», сумесна з «РадыёМінск» — «прамыя лініі» з кіраўнікамі і спецыялістамі ктаў, упраўленняў Мінгарвыканкама, гар. камунальных служб, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту.
    І.І.Кахновіч.
    «МЙНСКНЙ ЛНСТОК», першая ў Беларусі прыватная грамадскапалітычная і літ. газета ліберальнаасветніцкага кірунку. Выдавалася з 2.(14).4.1886 да 31Л0(13Л 1)Л902 у Мінску на рус. мове 2—3 разы на ты
    дзень. Асвятляла мясц. жыццё, падзеі ў краіне і за мяжой, сац.эканам. становішча сялян і rap. жыхароў, дзейнасць грамадскіх аргцый. Змяшчала агляды рас. кніг і часопісаў прагрэсіўнага кірунку, прапагандавала дэмакр. і рэаліст. традыцыі рус. лры і маст. культуры. У пэўнай ступені падтрымлівала развіццё бел. мовы і лры (рэцэнзія на бел. пераклад апавядання У.Гаршына «Сігнал»), друкавала творы Я.Лучыны, К.Каганца, мясц. літаратараў Д.Бохана. А.Бярозы, Р.Цягло, А.Шункевіча (Марозіка), бел. нар. песні, казкі, легенды. Упершыню апублікавала пад назвай «Тарас» ананімную паэму «Тарас на Парнасе». Змяшчала краязнаўчыя і этнаграф. даследаванні А.Багдановіча, А.Слупскага, М.ДоўнарЗапольскага, рэцэнзіі на фалькл.этнаграф. збкі Е.Раманава і П.Шэйна. Знаёміла з мясц. выстаўкамі выяўл. мастацтва, асвятляла работу Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, тэатр. і муз. жыццё,
    маст. самадзейнасць горада. 3 1888 выдавала неперыяд. навук.папулярны і літ.публіцыст. дадатак «СевероЗападный календарь». Пераўтворана ў газ. «СевероЗападный край».
    «МЙНСКНЙ ПРОЛЕТАРНЙ», газета, орган Мінскага Савета рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў і губваенрэўкама. Выдавалася 2—30.4.1919 у Мінску на рус. мове штодзённа. Асвятляла жыццё і барацьбу мінчан за ўмацаванне сав. улады, работу сав. органаў у галіне гасп. і культ. будаўніцтва, друкавала інфармацыйны матэрыял аб ходзе нацыяналізацыі прадпрыемстваў, заклікала насельніцтва Мінска на барацьбу з інтэрвентамі і ўнутранай контррэвалюцыяй.
    МІНСКІЯ АЭРАПОРТЫ. Аэрапорт М і н с к  1 размешчаны ў межах Мінска, замыкае перспектыву вул. Чкалава з плошчай, што прылягае. Пабудаваны ў 1933. Будынак аэравакзала (1946—57, архіт. А.Воінаў,
    Да арт.
    Мінскія аэрапорты. Нацыянальны аэрапорт Мінск.
    573
    МІНСКІЯ
    Г.Заборскі) — 2павярховы, прамавугольны ў плане, складаецца з цэнтр. часткі і 2 бакавых крылаў. Над цэнтр. аб’ёмам узведзены аднапавярховы бельведэр з каланадай карынфскага ордара, завершаны трохвугольным франтонам. Парадны ўваход вылучаны 6калонным порцікам. У 1976 каля аэравакзала пабудаваны новы павільён (архіт. С.Баткоўскі, А.Серапян) — прамавугольны ў плане, зашклёны на ўсю вышыню будынак з 3 сіметрычнымі ўваходамі, вылучанымі масіўнымі казыркамі. У 2003 пераабсталяваны пад гандлёвы цэнтр «Аэрадромны». Нацыянальны аэрапорт Мінск — міжнар. аэрапорт 1га класа. Размешчаны каля г. Смалявічы. Пабудаваны ў 1970—80я гг. паводле праекта інтаў «Ленаэрапраект» (С.Пецярбург) і «Мінскпраект» (архіт. Б.Ларчанка, Ю.Грыгор’еў, Г.Сысоеў, Н.Цямнова). У 2011 далучаны філіял — аэрапорт Мінск1. У 2014 праведзена рэканструкцыя. Уключае аэравакзал, каманднадыспетчарскі пункт, гасцінічны комплекс, адм.быт. блок. Аэравакзал размешчаны ў дугападоб
    ным аб’ёме (даўж. больш за 500 м). У выніку рэканструкцыі яго плошча павялічылася на 9 км2 і склала 75 км2. Зоны адпраўлення і прыбыцця пасажыраў знаходзяцца на розных узроўнях аб’ёму. Да аэравакзала прымыкае гасцінічны комплекс, звязаны з яго аперацыйнымі заламі. Аэрадром прызначаны для прыёму ўсіх тыпаў паветраных суднаў у складаных метэаўмовах.
    МІНСКІЯ МУЗЬІЧНЫЯ КЎРСЫ. Адкрыты у 1914 у Мінску Г.Львовай пры Аляксееўскай жаночай гімназіі на базе класа ігры на фп. (існаваў пры гімназіі з 1913). Тэрмін навучання — 3 гады. Заняткі праводзіліся па класах фп. (выкладчык Г.Львова), скрыпкі (Ю.Жухавіцкі), спеваў (Ю.Багуслаўскі), сумеснай ігры (Г.іваноўскі), харавых спеваў (Ф.Леўчанка). Выкладаліся таксама такія агульнатэарэт. дысцыпліны, як методыка ігры на фп., тэорыя музыкі і эстэтыка (Г.Львова), сальфеджыа і гармонія (Л.Эмерман). Асаблівая ўвага аддавалася вывучэнню методыкі фартэпіяннай ігры, засн. на навей
    шых прыёмах выканання. Два разы на год адбываліся канцэрты навучэнцаў. Выпускнікі атрымлівалі кваліфікацыю выкладчыкаў муз. школ.
    МІНСКІЯ ТЫПАЛІТАГРАФІІ. Дзейнічалі ў 1850—1914 у Мінску (2 прадпрыемствы). Выпускалі пераважна канторскія кнігі і сшыткі. Мелі газавыя, з 1908 нафтавыя і бензінавыя рухавікі. У пач. 20 ст. на кожнай тыпалітаграфіі працавала па 50—70 чал.
    МІНСКІЯ ЧЫГЎНАЧНЫЯ ВАКЗАЛЫ. У 1871—74у Мінску пабудаваны першыя драўляныя павільёны пасажырскага вакзала ЛібаваРоменскай чыг. (т.зв. Віленскі вакзал). У 1890 на іх месцы ўзведзены мураваны аднапавярховы будынак, які складаўся з цэнтр. аб’ёму з вестыбюлем, аперацыйнай залы і бакавых крылаў з заламі чакання, службовымі памяшканнямі. Гал. ўваход вылучаўся 2павярховымі рызалітамі з вежамі. Перад вакзалам сфарміравалася плошча, забудаваная 1—3павярховымі дамамі; яе дамінантай служыла воданапорная вежа. У 1940 вакзал рэканструяваны, надбудаваны 2і паверх.
    Да арт. Мінскія чыгуначныя вакзалы. Галоўны корпус чыгуначнага вакзала.
    574
    МІНЬКО
    У Вял. Айч. вайну разбураны, пасля вайны адноўлены ў першапачатковым выглядзе, у 1960я гг. абноўлены інтэр’еры. У 1950я гг. пабудаваны павільён білетных кас (архіт. С.Баткоўскі, Н.Шпігельман), склалася сучасная забудова Прывакзальнай пл. (архіт. Б.Рубаненка, Л.Галубоўскі, А.Карабельнікаў, Л.Усава, В.Герашчанка), у 1964 пракладзены тунэль з выхадам на пасадачныя платформы. У 1991 на месцы разабранага старога будынка ўзведзены новыя службоваадм. корпус і зала чакання. У 1990—2000я гг. пабудаваны новы гал. корпус вакзала з падземным узроўнем, праведзена комплекснае добраўпарадкаванне прывакзальных плошчаў (архіт. В.Крамарэнка, М.Вінаградаў; канструктары Л.Валчэцкі, А.Бараноўскі). Новы будынак уключае 5павярховую цэнтр. частку з 2 падземнымі паверхамі, атрыум (у ім размяшчаецца аперацыйнаразмеркавальны вестыбюль), ад якога разыходзяцца бакавыя крылы. У функцыянальнай схеме гал. корпуса прадугледжана падоўжная кампазіцыйная вось з верхнімі шклянымі ліхтарамі, якія асвятляюць пасажы з памяшканнямі для абслугоўвання пасажыраў. Сувязь паміж усімі ўзроўнямі будынка ажыццяўляецца з дапамогай ліфтаў і эскалатараў, з перонам — тэрміналам.
    «МЙНСКОЕ РЎССКОЕ СЛбВО», газета, орган Усерасійскага нацыянальнага саюза. Выдавалася з 17(30).6.1912 да 28.2(13.3).1913 у Мінску на рус. мове штодзённа. Працягвала праграму газет «Мйнское слово» н «Мннскйе ежедневные ведомостй». Падтрымлівала палітыку рас. самадзярж. улады, яе мясц. оганаў, друкавала самадзейныя гімны, прысвечаныя імператару, аўтарамі якіх былі рэдактар газеты Л.Цвяткоў і мясц. чыноўнікі. Адмаўляла нац. і культ. самастойнасць бел. народа, нападала на газ. «Наша ніва». Выступала за забарону бел. друку, супраць традыцый крытычнага рэалізму ў рус. лры. У апошнім нумары перадала сваю праграму газ. «СевероЗападная жйзнь».
    «МЙНСКОЕ СЛОВО», грамадскапалітычная газета вялікадзяржаўнашавіністычнага кірунку. Выдавалася з 4(17).11.1906 да 15(28).6.1912 у Мінску нарус. мове штодзённа. Працягвала праграму газет «Белорусскйй вестнйк» і «Мйнская речь». Карысталася падтрымкай Мінва ўнутраных спраў і асабіста П.А.Сталыпіна, які ў 1906—11 з’яўляўся міністрам ўнутраных спраў (з крас. 1906) і адначасова (з ліп. 1906) старшынёй Савета Міністраў Рас. імперыі. Выступала супраць раўнапраўя народаў Расіі, імкнулася дыскрэдытаваць бел. нац. адраджэнне, бел. друк, адмаўляла нац. і этнакульт. самастойнасць беларусаў прапаноўвала выкрэсліць назвы Беларусь і беларусы. Абражала бел. пісьменнікаў (Я.Купалу, Я.Коласа, Ф.Багушэвіча, Цётку і інш.), бел. народ і яго мову. У шматлікіх аўтарскіх і рэд. артыкулах патрабавала ад урада забароны бел. нац. культуры. За распальванне варожасці паміж народамі Рас. імперыі мінскія губернскія ўлады канфіскоўвалі асобныя нумары выдання. Праграму «М.с.» працягвалі газ. «Мйнское русское слово» і «СевероЗападная жйзнь».