Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Раён утвораны 29.6.1934 у складзе 19 сельсаветаў пад назвай Прыгарадны, з 26.6.1935 сучасная назва, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў канцы чэрв. 1941 М.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 838 мясц. жыхароў (без Мінска); знішчылі разам з жыхарамі вёскі Каланіцы, Саламарэчча (не адноўлены), Вышкова, Лесіны, стварылі Трасцянецкі і Масюкоўшчынскі лагеры смерці. У раёне дзейнічалі Калодзішчанская, Мінская і ТарасаваРатамская патрыятычныя падп. аргцыі, Мінскія падп. абкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады «Штурмавая», «За Савецкую Беларусь», 1я і 2я Мінскія, 3я Мінская імя Будзённага, імя Чкалава, імя Шчорса, асобныя атрады. Вызвалены ў пач. ліп. 1944 войскамі 3га Бел. фронту. 8.8.1959 далучана тэр. скасаванага Заслаўскага рна. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 уключаў частку Смалявіцкага рна.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, машынабудавання, фармацэўтычнай прамсці, паліграфіі і інш. У раёне (2013) ліцэй, 2 гімназіі, 29 сярэдніх, 1 базавая і 2 пачатковыя школы, 6 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад і 1 — пачатковая школа—сад, 4 ДЮСШ, 7 дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячая муз. школа, 47 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры — творчасці дзяцей і моладзі, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, раённы сац.пед., турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі «Ветразь», дзіцячы аздараўленчы лагер, дзіцячая вёска «Вытокі». Працуюць раённы Цэнтр культуры, rap. Дом культуры (Заслаўе), цэнтры — культуры (4), культуры і вольнага часу (2), культ.спарт., моладзі, традыц. культуры, нар. творчасці, адпачынку, вольнага часу, Дом фальклору, 18 СДК, 2 сельскія клубы, 2 клубыбібліятэкі, цэнтр. раённая, 3 гар. і 29 сельскіх бк, 2 бібліятэкіклубы, бібліятэкамузей, раённы гіст.краязнаўчы музей. На тэр. pa
566
МІНСКІ
ёна размешчаны Бел. дзярж. музей нар. архітэктуры і побыту (в. Строчыцы), Музей бел. нар. мастацтва, гіст.культ. комплекс «Лінія Сталіна», гіст.культ. музейзапаведнік «Заслаўе». Дзейнічаюць спарт. комплекс «Юнацтва», 2 фізкультурнааздараўленчыя комплексы, 3 лыжныя трасы з біятлоннымі стрэльбішчамі, 2 гарналыжныя спарт. комплексы («Лагойск» і «Сілічы»), 11 лыжных баз, закрыты лядовы каток у Раўбічах, вяслярная база і вяслярны канал, 15 басейнаў, 5 конных манежаў, 13 стралковых ціраў, 44 спарт. залы, 33 футбольныя палі, 185 спарт. пляцовак і інш. фізкультурнаспарт. аб’екты. У сістэме аховы здароўя раёна бальніцы цэнтр. раённая (в. Бараўляны) з 2 філіяламі (г. Заслаўе і в. Атоліна), 2 участковыя, сястрынскага догляду, 3 паліклінікі, 24 урачэбныя амбулаторыі, 7 ФАПаў, 21 аптэка, станцыя і 3 пасты хуткай мед. дапамогі; на тэр. раёна Рэсп. клінічны шпіталь і інтэрнат інвалідаў Вял. Айч. вайны, абл. процітуберкулёзны дыспансер, клініка НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі, НДІ медыкасац. экспертызы і рэабілітацыі, а таксама курорт Ждановічы, санаторыі «Беларусачка», «Крыніца», «Гарадзішча», «Азёрны», «Юнацтва», аздараўленчыя цэнтры, пансіянаты і інш., зоны адпачынку Мінскае мора, Зялёны Гай, Пціч, Стайкі, Раўбічы, Вяча, Вязынка і інш. У раёне размешчаны НДІ бульбаводства, пладаводства, гароднінаводства (в. Самахвалавічы), НДІ аховы раслін (в. Прылукі), Бел. занальная станцыя па птушкагадоўлі. Выдаецца раённая газ. «Прысталічча». Дзейнічаюць 63 рэліг. абшчыны: 34 праваслаўныя, 4 каталіцкія, 25 пратэстанцкіх. Археал. помнікі: селішча каля в. Дворыцкая Слабада, гарадзішчы Банцараўшчына, Гарадзішча, Збаравічы, Лабэншчына, курганныя могільнікі каля вёсак Анусіна, Нялідавічы, Скарынічы. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: фарны касцёл Нараджэння Дзевы Марыі
(1744), СпасаПраабражэнская царква (1577) у г. Заслаўе, Ільінская царква (1818) ув. Касынь, царква Раства Багародзіцы (1863—65) і палацавапаркавы комплекс (19 ст.) у в. Прылукі, касцёл Св. Мацвея (1858—62) у в. Раўбічы, Петрапаўлаўская царква (1865) у в. Сеніца, сядзібы ў в. Сёмкава (2я пал. 18 ст.) і в. Анопаль (2я пал. 18 — 1я пал. 19 ст.), СпасаПраабражэнская царква і капліца (19 ст.) у в. Астрашыцкі Гарадок, царква Раства Багародзіцы (1791—1802) у в. Сёмкаў Гарадок. У раёне помнікі ахвярам фашызму ў в. Вялікі Трасцянец (на месцы лагера смерці Трасцянец, дзе загінулі больш за 206 тыс. чал.), мемар. комплекс, прысвечаны 17 Героям Сав. Саюза, у г.п. Мачулішчы, месца згубы ахвяр паліт. рэпрэсій 1930—40х гг. ва ўрочышчы Курапаты (на паўд.ўсх. ускраіне Мінска) і інш. У в. Пяцеўшчына нарадзіўся бел. філосаф і пісьменнік І.Быкоўскі (1750—1819), у в. Каралішчавічы — бел. пісьменнік Я.Пушча (1902—64), у г. Заслаўе — бел. пісьменнік Ф.Шынклер (1903—42), у в. Закружка — бел. пісьменнік І.Грамовіч (1918—86), у в. Прылукі — бел. мастак З.Паўлоўскі (1917—77).
МІНСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1989 у Мінску. Агульная пл. памяшканняў 1564 м2. Mae глядзельную залу на 350 месцаў фае для прэзентацый пл. 168 м2, клас харэаграфіі пл. 66 м2, бку, студыю гуказапісу і інш. Дзейнічаюць 11 творчых аматарскіх калектываў (у т.л. 7 дзіцячых), з іх 1 мае званне «народны» (фалькл. ансамбль танца «Карагод»). Калектывы — удзельнікі і дыпламанты раённых фестываляў: нар. танца «Лявоніха», вак.харавога мастацтва «Перазвоны», нар. творчасці «Песенны край» (в. Пятрышкі Мінскага рна), аматарскіх тэатр. калектываў «Мара», раённых аглядаўконкурсаў: маст. самадзейнасці «Міншчына талентавітая», ансамбляў вучняў дзіцячых школ мастацтваў «Музычныя карункі» і інш.
І.Я.Малышава.
МІНСКІ РАТУШНЫ ТЭАТР. Дзейнічаў у 1847—51 у Мінску ў памяшканні Мінскай ратушы. Меў фае, залу і ложы, якія былі размаляваны гар. дэкаратарам Я.Кураткевічам. Ставіліся п’есы 1.Катлярэўскага («НаталкаПалтаўка», «Маскальчараўнік»), Р.КвіткіАснаўяненкі («Шальменка — валасны пісар», «Сватанне на Ганчароўцы»), П.Грыгор’ева («Дачка рускага акцёра»), П.Каратыгіна («Школьны настаўнік»), М.Някрасава («Шыла ў мяшку не ўтоіш...»), М.Гогаля («Рэвізор», упершыню ў Беларусі, 1848), М.Загоскіна («Высакародны тэатр»), Д.Ленскага («Леў Гурыч Сінічкін») і інш. У тэатры выступалі таксама пастаянныя гар. антрэпрызы Я.Хелмікоўскага, В.Вяржбіцкага, В.Драздоўскага, якія ставілі драм. і муз. спектаклі на рус., польск. і ўкр. мовах.
МІНСКІ СВЯТАДЎХАЎСКІ КАФЕДРАЛЬНЫ САБОР, помнік архітэктуры барока ў Мінску. Уключае царкву, жылы корпус, флігель. Першапачаткова ў 1642 пабудаваны як мураваны касцёл на месцы драўлянага па фундацыі троцкага ваяводы А.Слушкі. У 1741 рэканструяваны. 3 1870 праваслаўная царква і манастыр Святога Духа, у 1918 зачынены, у 1943 адноўлены. У 1950я і 1970— 80я гг. праведзена рэканструкцыя. Сабор — трохнефавая 6слуповая базіліка з 3граннай алтарнай апсідай, да якой сіметрычна прыбудаваны прамавугольныя ў плане сакрысціі. Гал. фасад фланкіраваны дзвюма 6яруснымі вежамі са складанымі барочнымі купаламі. Паміж вежамі знаходзіцца шчыт з тонкім малюнкам, упрыгожаны падвойнымі пілястрамі, карнізнымі паясамі, прарэзаны лучковымі і арачнымі праёмамі. У інтэр’еры цэнтр. неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі. У 1й пал. 19 ст. інтэр’ер упрыгожаны 7 стукавымі алтарамі. Жылы корпус — 2павярховы прамавугольны ў плане будынак, рытмічна падзелены па фасадах пілястрамі і прамавугольнымі
567
МІНСКІ
аконнымі праёмамі. Mae калідорную сістэму планіроўкі: уздоўж аднабаковага калідора, перакрытага крыжовымі скляпеннямі і арыентаванага ва ўнутраны дворык, размяшчаліся келлі, трапезная, склады. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
МІНСКІ ТРОІЦКІ ЗАЛАТАГОРСКІ КАСЦЁЛ, Мінскі касцёл Святога Роха, помнік архітэктуры неаготыкі ў Мінску. Пабудаваны ў 1861—64 з цэглы на б. каталіцкіх могілках Залатая Горка (існавалі з 1796, у 1893 закрыты). Пасля рэстаўрацыі ў 1983 будынак прыстасаваны пад залу камернай музыкі Бел. філармоніі. У 2006 перададзены вернікам. Дднанефавы аднавежавы прамавугольны ў плане храм з 5граннай апсідай мае сіметрычную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю, накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад завершаны 2яруснай прамавугольнай у плане вежай пад 4схільным шатром.
Мінскі Троіцкі Залапшгорскі касцёл.
Па баках франтона — дэкар. вежачкі. Фасады расчлянёны стылізаванымі 3ступеньчатымі контрфорсамі, a таксама стральчатымі нішамі з аконнымі праёмамі. Па перыметры сцены завершаны развітым карнізам. Уваход вырашаны ў выглядзе вы
сокага спічастага партала. Інтэр’ер пабудовы мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтр. неф і апсіда перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. У нартэксе — крыжовае скляпенне. Унутраная паверхня сцен дэкарыравана пілястрамі,
Мінскі Святадухаўскі кафедральны сабор.
568
МІНСКІ
якія абмежаваны карнізам. Пры ўваходзе ў залу ўстаноўлена керамічная скульптура «Музыка», у нішах б. крыпты — дэкар. скульптуры нар. персанажаў (мастакі М.Байрачны, В.Прыешкін). У цэнтры алтара ўстаноўлены арган, у бакавых нішах якога знаходзяцца драўляныя скульптуры (скульпт. Л.Давыдзенка). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
МШСКІ ТЭАТР РЭВАЛЮЦЫЙНАЙ САТЬІРЫ. Існаваў у 192122 у Мінску. Арганізатары Е.Міровіч і У.Базілеўскі. Ставіліся агітацыйныя п’есы, мініяцюры «Полька», «Разруха», «Цвічок», «Лялькі», «Святая тройца», «Рэпка», «Мужычок», аднаактоўкі на тэмы маралі, прыпеўкі на надзённыя тэмы. Выкарыстоўваліся таксама такія формы тэатр. пастановак, як спектакльсуд, спектакльдыспут. Папулярным быў і танц.пантамімічны жанр. Для тэатра Е.Міровіч напісаў мініяцюры «Ордар жыладдзела», «Агідныя тыпы». У іх высмейваліся спекулянты, сабатажнікі, гультаі і інш. Паказы адбываліся ў Чырвонай зале.
МШСКІ ТЭАТР САТЬІРЫ I ГЎМАРУ «ХРЫСТАФбР». Створаны ў 1987 у Мінску пісьменнікамсатырыкам У.Пярцовым і артыстамі Бел. тэатра імя Я.Купалы Я.Крыжаноўскім, Ю.Лясным, ЕДавыдзька. Маст. кіраўнікі і гал. рэжысёры: У.Пярцоў (з 1987), Я.Крыжаноўскі (з 1994). У рэпертуары паст. «Хто каго?» (1987), «Ад Чыжоўкі да Камароўкі» (1991), «Усе на ўколы!» (1993), «Пачакай, цягнік» (2002, усе У.Пярцова) і інш., гумаршоу «Не жаночая гэта справа» (2009), канцэртныя праграмы «Смешны канцэрт», «Пажыцці «з прыветам», «Без каментарыяў». Гранпры ўсесаюзнага конкурсу па эстр. моўных жанрах (г. Кіславодск, Расія, 1989) і міжнар. фестывалюконкурсу сатыры і гумару «Мора смеху» (г. Рыга, 1992). У трупе тэатра (2014): В.Анціпаў, А.Бугаёў, У.Варан