• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Да арт. Мінскі тэатр сатыры і гумару «Хрыстафор». Сцэна з канцэртнай праграмы «Без каментарыяў».
    коў, М.Драчынскі, Я.Крыжаноўскі, С.Навіцкі. Ю.Л.Лясны.
    МІ'НСКІ ЎЗОРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ТЭАТР. Створаны ў 1973 у Мінску пры Палацы культуры тэкстыльшчыкаў «Камволь» (з 2007 Палац культуры «Лошыцкі»), У 1992 прысвоена званне «ўзорны аматарскі
    Удзельнікі Мінскага ўзорнага дзіцячага тэатра.
    калектыў». Кіраўнікі: В.М.Кніга (з 1973), ГВ.Кірпічоў (з 2008). У складзе тэатра 30 чал. ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё творчага патэнцыялу і выхаванне адказнасці ў дзяцей. У рэпертуары спектаклі «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» А.Махнача, «Два клё
    569
    МІНСКІ
    ны», «Снежная каралева» Я.Шварца, «Прыгоды Нязнайкі ў Сонечным горадзе» М.Носава, «Чарадзейная трава» Дж.Радары, «Лекі ад раўнадушша» Г.Лаўрыненка. Калектыў — ўдзельнік гар. мерапрыемстваў.
    МІНСКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ТЭАТР ПАНТАМІ'МЫ «СПАДАРОЖНІК». Створаны ў 1979 у Мінску пры спецшколеінтэрнаце № 13 (з 1979 дзейнічае пры Рэсп. палацы культуры імя М.Ф.Шарко грамадскага аб’яднання Бел. тва глухіх). У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік Т.Г.Бекіш. У складзе тэатра 20 чал. ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў. У рэпертуары клаўнады «Дэпартамент», «На пляжы», спектакль «Тры парсючкі» паводле С.Маршака, рус. нар. казка «Рэпка» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. пантамімы (г. Брно, Чэхія, 1994), рэсп. маст. самадзейнасці дзіцячых дамоў, школінтэрнатаў, спецшкол (2002), абл. нар. творчасці «Сузор’е» (2005, абодва Мінск) і інш. Т.Г.Бекіш.
    Да арт. Мінскі ўзорны дзіцячы тэатр пантамімы «Спадарожнік». Сцэна са спектакля « Тры парсючкі» паводле С. Маршака. 2013.
    МІНСКІ ФУТБОЛЬНЫ МАНЁЖ, спартыўны і культурнавідовішчны комплекс. Адкрыты ў 2002 у Мінску. Уяўляе сабой будынак з металічнымі арачнымі перакрыццямі (даўжыня 100 м, выш. 24 м) і алюмініевымі купальнымі вітражамі. У асн. зале (120 х 100 м) размешчаны футболь
    нае поле (105 х 68 м), трыбунытрансформеры, зоны для падрыхтоўкі спартсменаў і размінкі футбалістаў. 3 правага боку далучаецца адм.быт. корпус, у якім знаходзяцца раздзявалкі, абсталяваныя саунамі, мінібасейнамі і масажнымі памяшканнямі. Футбольны стадыён трансфармуецца
    Мінскі футбольны ліанеж.
    570
    МЙЙСКЙЕ
    ў арэну для валейбола, баскетбола, гандбола і інш. мерапрыемстваў. Разлічаны на 5 тыс. наведвальнікаў.
    МІНСКІ ЦАРКОЎНААРХЕАЛАПЧНЫ МЎЗЕЙ. Існаваў у 190815 у Мінску пры царк. гісторыкаархеал. кце. 3 1909 кіраваў музеем А.К.Снітка, які пабудаваў яго за свой кошт. Экспазіцыя мела 1363 экспанаты (1910), сярод іх рэчы царк. даўніны, рэліг. культу, тэксты нар. песень, казак, паданняў, матэрыялы этнаграф. экспедыцый, па гісторыі гербаў і пячатак, каля 500 стараж. манет, археал. знаходкі з раскопак каля Пінска, Радашковіч, Слуцка, Турава. Сярод збораў кніжнага фонду (каля 1900 тамоў, 1910) Апостал і Тыпікон (16 ст.), Мінея агульная (канец 17 ст.), Сінопсіс (18 ст.), архіў Слуцкага Троіцкага (Трайчанскага) манастыра. У музеі зберагалася частка калекцыі бел. археолага Г.Х.Татура. У пач. 1й сусв. вайны экспанаты музея былі эвакуіраваны ў Разань (Расія), у 1922 вернутая частка фонду і 250 кніг трапілі ў царк. аддзел Бел. дзярж. музея, астатнія выданні кніжнага фонду перададзены дзярж. бцы, архівы — цэнтр. архіву. Некаторыя рэчы 1 рукапісы зберагаюцца ў Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі.
    МІНСКІ ЦЭНТРАЛЬНЫ ДЗІЦЯЧЫ ПАРК ІМЯ М.ГОРКАГА. Засн. ў 1805 у Мінску як Губернатарскі сад. Пасля 1917 перайменаваны ў сад «Прафінтэрн», у 1936 прысвоена імя М.Горкага. 3 1952 парк культуры і адпачынку, з 1960 дзіцячы парк. Знаходзіцца ў цэнтр. частцы горада на левым беразе р. Свіслач. Пл. 28 га (2014). Парк пейзажнага тыпу з элементамі рэгулярнага. Растуць пераважна мясц. пароды дрэў: бяроза, елка, рабіна, вярба ніцая і інш. Захаваліся дэкар. групы стогадовых ліп і клёнаў, хвоі веймутавай, унікальныя экзэмпляры кедравай хвоі. Парк падзяляецца ўмовамі мясцовасці на 2 тэрасы. У яго ніжняй частцы ёсць штучны ручай з дэкар. вадаёмамі. На яго тэр. размешчаны планета
    рый, дзіцячая пляцоўка, крыты каток, футбольнае поле са спец. травяным пакрыццём для гульні ў хакей на траве. Устаноўлены помнікі М.Горкаму і К.Э.Цыялкоўскаму, знаходзяцца магілы ўдзельнікаў Грамадз. вайны А.Э.Даўмана і І.М.Флакса, воіна Чырв. Арміі Г.К.Іванова, які загінуў у 1944. У 2002—04 праведзена рэканструкцыя (аўтар праекта Т.Косіч). Узведзены новы будынак адміністрацыі, майстэрні для такарных, слясарных і маст. работ, устаноўлены новыя атракцыёны. 3 2006 у парку дзейнічае Цэнтр творчасці дзяцей і падлеткаў, праводзяцца дзіцячыя святы, тэатралізаваныя прадстаўленні, выстаўкі дэкар.прыкладной і маст. творчасці, канцэрты, кірмашы рамёстваў і інш., працуюць гурткі дзіцячай творчасці. У парку працуе 3 стацыянарныя кафэ, 44 атракцыёны, 18 аб’ектаў рознічнага гандлю.
    Л.Г.Вежнавец.
    МЁНСКІ ЧЫРВОНЫ КАСЦЁЛ, гл. Мінскі касцёл Сымона і Алены.
    МІЙСКІ ШКОЛЬНЫ ТЭАТР. Існаваў у 1689—1727 у Мінску пры езуіцкім калегіуме. Захаваліся звесткі пра пастаноўкі лац. драмы «Ахвяра кахання» (1698), панегірычнай драмы «Працвітанне царства, якое ахоўваецца бяспекай цароў» (1713, сюжэт з гісторыі Кітая), драмы «Свяшчэнны саюз Мінервы і Марса» (1727, гал. герой К.Астрожскі).
    «МЙНСКЙЕ ВЁДОМОСТЙ», палітычная і літаратурная газета афіцыёзнага вялікадзярж. кірунку. Выдавалася з 11(24).7 да 25.12.1911 (7.1.1912) у Мінску на рус. мове штотыднёва, неафіц. частка «Мйнскйх губернскйх ведомостей». Падтрымлівала палітыку кіраўніка ўрада П.А.Сталыпіна, выступала супраць рэв. руху, прапагандавала «адзінства» царызму і народа, аднак крытыкавала чарнасоценны экстрэмізм газ. «Мйнское слово». Друкавала творы Д.Д.Бохана (вершы, гіст. аповесць «У мінскім трыбунале», краязнаўчыя нарысы), вершы, эцюды і допісы мясц. аўтараў.
    Змясціла шавіністычныя «Літаратурныя нататкі» Б.Талазанава, у якіх аўтар падвяргаў нападкам светапогляд і творчасць Л.Талстога, асабліва яго драму «Жывы труп». Пераўтворана ў газ. «Мйнскйе ежедневные ведомостй».
    «МЙНСКЙЕ ГУБЁРЙСКЙЕ ВЁДОМОСТЙ», афіцыйная газета. Выдавалася ў 1838—1917 у Мінску на рус. мове губернскім праўленнем. Мела афіц. і неафіц. часткі з дадаткамі да іх. Неафіц. частка выдавалася таксама пад назвай «Мннскне ведомостн». У афіц. частцы друкаваліся ўрадавыя паведамленні і ўказы, аб’явы і распараджэнні губернскіх улад, у неафіц. — паведамленні пра розныя падзеі і незвычайныя здарэнні (адкрыццё ў Мінску публічнай бкі імя А.С.Пушкіна, пра Мінскі тэатр, стыхійныя бедствы, пажары і інш.), матэрыялы гіст., статыстычнага, этнаграф. характару [«Архіў вучоных звестак пра Расію», 1842, «Мінск, яго мінулае і сучаснасць», 1891, «Статыстычныя звесткі пра Мінскую губерню», 1850, «Вясельны абрад у вёсках Навагрудскага павета» М.А.Дзмітрыева, 1861, «Вясельныя звычаі і абрады простага люду ў Барысаўскім павеце» Шумовіча, 1865, «Беларускія народныя песні», 1891, «Прыгоды Яначка» (бел. легенда) М.Каханскага (А.Н.Ева), «Нарыс археалагічных помнікаў на прасторы Мінскай губерні» Г.Х.Татура, 1891, 1892].
    «МЙЙСКЙЕ ЕЖЕДНЁВНЫЕ ВЁДОМОСТЙ», палітычная, эканамічная і літаратурная газета праваакцябрысцкага кірунку. Выдавалася з 1(14).1 да 16(29).6.1912 у Мінску на рус. мове штодзённа. Абвясціла сябе «незалежнай» газетай. Працягвала праграму газ. «Мйнскйе ведомостй». Выступала супраць рэв. руху, бальшавікоў. Прапагандавала сталыпінскую агр. палітыку, надрукавала юбілейныя артыкулы пра А.Герцэна, І.Ганчарова, у якіх падкрэслівала іх рус. патрыятызм, але пазбягала асвятлення рэв.дэмакр. ідэалогіі,
    571
    МЙНСКНЕ
    прынцыпаў крытычнага рэалізму. 3 «ахоўніцкіх» пазіцый крытыкавала творчасць М.Арцыбашава, Н.Вярбіцкай і інш. прадстаўнікоў натуралізму і мадэрнізму, прылічвала да гэтых кірункаў пісьменнікаўрэалістаў М.Горкага, Л.Андрэева, А.Купрына, проціпастаўляла ім творчасць А.Пушкіна, І.Тургенева, Л.Талстога. Ф.Дастаеўскага. Пераўтворана ў газ. «Мйнское русское слово».
    «МЙНСКйЕ ЕПАРХЙАЛЬНЫЕ ВЁДОМОСТН». 1) часопіс Мінскай праваслаўнай епархіі. Выдаваўся ў 1869—1917 у Мінску на рус. мове 2 разы на месяц (у 1871—72 штотыднёва). Меў афіц. і неафіц. часткі. У афіц. частцы змяшчаліся паведамленні аб рабоце Сінода, распараджэнні па епархіі, справаздачы епархіяльнага кіраўніцтва аб рабоце сваіх структур, жыцці манастыроў і царк. прыходаў, некралогі. У неафіц. публікаваліся творы дзеячаў праваслаўнай царквы, артыкулы па царк. гісторыі і археалогіі, паведамленні пра дзейнасць царк. брацтваў і сястрынстваў, духоўных асветных і дабрачынных устаноў. Вял. ўвага надавалася місіянерскай дзейнасці сярод старавераў і сектантаў. Змяшчаліся звесткі пра новыя кнігі, работу рэстаўрацыйных майстэрняў. 2) Часопіс Мінскай праваслаўнай епархіі. Выдаецца з 1989 у Мінску на рус. і бел. мовах. Да 1997 выходзіў нерэгулярна. У 1997—2013 выдаваўся штоквартальна, з 2013 — кожныя 2 месяцы. Mae афіц. і неафіц. аддзелы. У афіц. публікуюцца пасланні і звароты Прадстаяцеля Бел. праваслаўнай царквы (БПЦ) Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі; звесткі аб архірэйскіх служэннях Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і епіскапа Барысаўскага Веніяміна, вікарыя Мінскай епархіі; звесткі аб хіратоніях (рукапакладаннях) клірыкаў Мінскай епархіі, манаскіх пострыгах; указы аб прызначэннях і ўзнагароджаннях; агляды царк. навін, арты
    кулы аб адметных падзеях у жыцці духоўных школ БПЦ; асвятляюцца інш. найб. значныя для БПЦ падзеі. Неафіц. аддзел змяшчае артыкулы па багаслоўі, гісторыі, агіяграфіі, секта і расколазнаўстве, літ. партрэты сучасных царк. асоб, пропаведзі свяшчэннаслужыцеляў, інтэрв’ю з царк. дзеячамі, вытрымкі з пісьмовай спадчыны святых айцоў царквы, агляды кніжных навінак, кінастужак, новых праваслаўных інтэрнэтрэсурсаў, некралогі, аб’явы.
    Д. М. Вежнавец.
    «МЙНСКйЙ ГОЛОС», грамадскапалітычная газета ліберальнабуржуазнага кірунку. Выдавалася з 1(14).11.1909 да 29.11.1918 у Мінску на рус. мове штодзённа. Асвятляла міжнар. і ўнутранае становішча Расіі, дзейнасць Дзярж. думы, грамадскабыт. праблемы Мінска і губерні, выкрывала нападкі газ. «Мйнское слово» і рас. газ. «Новое время» на бел. культ.нац. рух, выступала за правы беларусаў на сваю нац. мову 1 культуру. Змясціла артыкул рэд. «Нашай нівы» А.Уласава «Край з пяццю нацыянальнасцямі» пра неабходнасць мірнага супрацоўніцтва ўсіх народаў краю і развіцця іх культур. У перакладзе на рус. мову надрукавала вершы М.Багдановіча «Мая душа», Я.Купалы «Я не паэта», рэцэнзію на зб. вершаў А.Гаруна «Матчын дар» і яго верш «Хто сказаў: «I я з народам...». Прапагандавала творчасць рус. і інш. пісьменнікаў. У 1912—14 выдавала дадатак — газ. «СевероЗападная копейка».