Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Станцыя «Каменная горка» (архіт. М.Лапата, мастак М.Грыбаў) трохпралётная, з круглымі калонамі. У аддзелцы выкарыстаны граніт, мармур, нержавеючая сталь, алюміній. Станцыя «Кунцаўшчына» (архіт. У.Целяпнёў) двухпралётная з круглымі калонамі. Сярод аддзелачных матэрыялаў калон — металакераміка, падлога выкладзена з граніту, столь аздоблена
556
МІНСКІ
залацістым алюмініем. Станцыя «С п а р т ы ў н а я» (архіт. У. Целяпнёў, А.Дайнэка) трохпралётная, з шагам калон 6 м. Колеравая гама — зялёная столь, мяккі вохрысты мармур калон у спалучэнні з нержавеючай сталлю малых архіт. форм — стварае ілюзію прыроднага асяроддзя. Станцыя «Маладзёжная» (архіт. У.Целяпнёў, мастак В.Варанкевіч) выканана са зборных жалезабетонных канструкцый. На столі — тэматычныя пано са смальты. Аддзелачныя матэрыялы — мармур, граніт, алюміній. У аснове кампазіцыйнамаст. рашэння станцыі «Пушкінская» (архіт. І.Есьман, І.Камышан) ляжаць аркі і скляпенні. Калоны пададзены ў форме выцягнутага паўэліпса. Свяцільні, размешчаныя ўверсе рыгелей, падкрэсліваюць лёгкасць інтэр’ера. Станцыя «Фрунзенская» (архіт. М.Лапата, У.Шкарупін, мастак Л .Зільбер) выканана ў строгім і лаканічным стылі. Асн. элемент у дэкоры інтэр’ера пероннай залы — карнізы. Па тарцах платформы размешчаны маст. кампазіцыі з латуні. Пуцявыя сцены абліцаваны белым мармурам. Маст. рашэнне с т а н ц ы і «Н я м і га» (архіт. Ю.Градаў, ЛЛевін, мастак Л.Хобатаў) засн. на гіст. асацыяцыях. У аддзелцы выкарыстаны бетон, які імітуе адбітак драўніны і перадае структуру дрэва, з якога будаваўся стараж. Мінск. У інтэр’еры свяцільні ў форме карабельных ілюмінатараў выхопліваюць са змроку сімвалічную ладдзю, якая нібыта звязвае сучаснасць і мінулае. Асн. матыў архіт.маст. рашэння станцыі «Купалаўская» (архіт. Я.Леановіч, мастак В.Даўгала) — лірычнасць паэзіі бел. песняра Я.Купалы, якая знайшла адлюстраванне ў трактоўцы ўнутранага аб’ёму станцыі, пабудаванага на мяккіх і плаўных лініях скляпенняў і пуцявых сцен. Рэльеф стылізаванага арнаменту кантрастуе з керамікай, якой абліцаваны пуцявыя сцены. Колеравая палітра — цёплыя зеленаватазалацістыя адценні і цёмнашэры, амаль зямлісты колер,
якім выкладзены цокалі сцен і падлога перона. Тарцовыя сцены выкананы з маст. шкла. Архіт. рашэнне станцыі робіць інтэр’ер утульным, перадае мяккасць бел. напеваў. У аддзелцы станцыі «Першамайская» (архіт. У.Целяпнёў, А.Пятроў, мастак Ю.Каралевіч) выкарыстаны шэры граніт і мармур. Тарэц сцяны вестыбюля ўпрыгожаны маст. кампазіцыяй. У аснове афармлення станцыі «Пралетарская» (архіт. Л.Пагарэлаў, Л.Кустова, А.Вішнеўскі, скульпт. М.Ражанкоў) — адлюстраванне прац. подзвігу бел. народа. Вобраз рабочага дамінуе на фоне горада, які будуецца. Вобразнае рашэнне — дужыя рукі працоўных, якія падтрымліваюць нясучыя канструкцыі бэлек перакрыцця. На тарцовай сцяне — сімвалы працы. Станцыя «Трактарны з a вод» (архіт. В.Крамарэнка, А.Ладкін, мастак Б.Скрамблевіч) — сімвалічная кампазіцыя, якая ілюструе элементы працэсу трактарабудаўніцтва. У дэкоры — таршэры, кампазіцыі з металу. У стрыманай колеравай гаме пераважаюць шэрыя і белыя тоны. Асн. дэкар.маст. акцэнт у вырашэнні станцыі «Партызан
Да арт. Мінскі міжнародны калядны оперны форум. Сцэна з оперы «Лятучы галандзец» Р.Вагнера. 2013.
ская» (архіт. Р.Кустоў, А.Вішнеўскі, У.Целяпнёў, мастак М.Грыбаў) зроблены на калоны з зялёнага мармуру, у верхняй частцы якіх размешчаны свяцільні са спец. оптыкай. Яны ствараюць эфект факела — сімвала нар. супраціўлення. Станцыя «Аўтазаводская» (архіт. У.Целяпнёў, М.Лапата, У.Шкарупін, мастак В.Чайка) скляпеністая, 2павярховая. На тарцовых сценах — маст. кампазіцыі. У аддзелцы выкарыстаны граніт, грэч. мармур, алюміній. Станцыя «Магілёўская» (архіт. У.Целяпнёў, М.Лапата, мастак М.Грыбаў) з шэрагам круглых калон. Інтэр’еры платформы, вестыбюляў выкананы з размежаваннем прасторы на функцыянальныя зоны. Столь цёмнасіняга колеру ў цэнтр. пралёце, па вертыкалі падзяляецца на 2 ярусы круглымі калонамі са светлага мармуру. У аддзелцы выкарыстаны партугальскі мармур, граніт, алюміній. Ю.Р.Арцемчук.
МІ'НСКІ МІЖНАРОДНЫ КАЛЯДНЫ ОПЕРНЫ ФбРУМ. Праводзіцца з 2010 у М інску штогод. Заснавальнікі — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарвыканкам і Нац.
557
МІНСКІ
іЙШЙг
"шіілі.т 111 ІміЕііі?
Мйнскйй международный
&&ж^вт4ж.е/юш
оперный форум
Эмблема Мінскага міжнароднага каляднага опернага форуму.
Да арт. Мінскі міжнародны калядны оперны форум. Сцэна з оперы « Турандот» Дж.Пучыні. 2013.
фальклору ў г. Манбельяр (Францыя, 2000), г. Тэрама (Італія, 2002), г. Фрыбур (Швейцарыя), нар. творчасці «Вянок дружбы» (Мінск, абодва 2008), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005), рэсп. творчасці замежных студэнтаў «ЕARTby» (Мінск, 2009) і інш.
А. Ю.Дозка.
акадэмічны Вял. тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Mae на мэце наладжванне культ. сувязей паміж Беларуссю і яе бліжэйшымі суседзямі, знаёмства бел. гледачоў з лепшымі творамі сусв. опернага мастацтва. У праграме — лепшыя оперныя пастаноўкі знакамітых тэатраў, прэм’ерныя спектаклі тэатра оперы і балета Беларусі, выступленні ўдзельнікаў форуму ў ансамблях, дуэтах, сольна, галаканцэрт зорак сусв. оперы. Сярод удзельнікаў маладыя тытулаваныя артысты, засл. майстры сцэны з Беларусі, Украіны, Расіі, Узбекістана, Грузіі, Азербайджана, Манголіі, Латвіі, Чэхіі, Польшчы, Канады, Балгарыі і інш. У 2012 у рамках форуму адбыўся фінал міжнар. конкурсу выканаўцаў італьян. оперы «Competizione dell’opera» («Конкурс оперных спевакоў»), у якім спаборнічалі вакалісты з Расіі, краін Еўропы, Азіі, Амерыкі.
В.В.Давідовіч.
МІНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ, ТАНЦА I ПЁСНІ «РЭЙ». Створаны ў 1996 у Мінску пры Бел. пед. унце імя М.Танка. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
Кіраўнік В.С.Васіленя, харэограф Л.Я.Васіленя. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папулярызацыя аўтэнтычных твораў песеннага і танц. бел. фальклору. У рэпертуары танцы бел. традыц. («Мітусь», «Маталіха», «Весялуха»), гар. быт. («Карапет», «Падэспань», «Матлёт»), апрацоўкі нар. песень («Павей, ветрык», «Ехаў Ясь на кані», «Як у тым садочку», «Аў полі ніўка» і інш.). Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар.
Мінскі народны ансамбль народнай музыкі, танца і песні «Рэй».
МІ'НСКІ НАРОДНЫ КЛУБ ПАЭТАЎ I КАМПАЗІТАРАЎ «ЖЬІВІЦА». Створаны ў 2002 у Мінску пры абл. Цэнтры нар. творчасці. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік І.Карнаухава. У складзе клуба 150 чал. ва ўзросце ад 21 да 75 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя паэт. і кампазітарскай творчасці, далучэнне маладых аўтараў да лепшых узораў паэт. мастацтва і развіццё іх твор
558
МІНСКІ
чых здольнасцей. Клуб праводзіць сустрэчы з прафес. кампазітарамі і паэтамі, аўтарамі інш. грамадскіх аб’яднанняў, семінарыпрактыкумы, творчыя лабараторыі. Чл. клуба прымаюць удзел у культ. жыцці Міншчыны.
МІНСКІ НАРбДНЫ ЛІТАРАТЎРНЫ ТЭАТР «ЖЫВОЕ СЛОВА». Створаны ў 1966 у Мінску пры пед. інце (з 1995 Бел. пед. ўнт). У 1977 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі і рэж.: А.А.Каляда (з 1966), А. і Ю.Чарэнка (з 1991), Н.А.Кухарава (2004—11), А.К.Сівохіна (з 2011). У складзе тэатра 17 чал. ва ўзросце ад 17 да 26 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прывіццё любові да бел. культ. спадчыны праз знаёмства з набыткамі традыц. культуры і сучасным мастацтвам. У рэпертуары спектаклі «Ефрасіння Полацкая» паводле В.Іпатавай, «Маці ўрагану», «Балада», «Містэрыя», «Леаніды вернуцца...» паводле твораў У.Караткевіча, «Песня сярод чумы» паводле Міколы Гусоўскага і У.Арлова, «Споведзь навальніцы» паводле Я.Баршчэўскага, «Быў такі горад» паводле Л.Петрушэўскай, «Радасць (вось такая)» паводле твораў А.Чэхава, «Я кахаЮ» паводле В.Мухінай, «Салавей і ружа» В.Інбер, «Маленькі прынц» паводле А. дэ СентЭкзюперы, «Апельсіны ў падарунак» паводле Э.Шміта, «Мясныя далікатэсы» ШЛ.Цілі, «Злавіць будучыню» паводле Р.Брэдберы; літ.муз. кампазіцыі «Калі зоркі запальваюць...», «Жыць для людзей» паводле твораў У.Караткевіча, Я.Брыля, В.Быкава, А.Вярцінскага, «Выткалася на возеры пунсовае святло золку...» паводле С.Ясеніна, «I свяціцца імя тваё, Любоў!» паводле А.Купрына і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. маладзёжных тэатраў «Рампа» (г. Днепрапятроўск, Украіна, 2010), студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар» (Мінск, 2007— 11), усебел. «Студэнцкая вясна» (г. Брэст, 2003), нар. гумару «Аўцю
Да арт. Мінскі народны літаратурны тэатр «Жывое слова». Сцэна са спектакля «Балада» паводле твораў У.Караткевіча.
кі» (вёскі Вял. і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2008), дзіцячых і маладзёжных тэатраў «Паралельныя светы» (г. Баранавічы, 2011), удзельнік фестывалю аматарскіх тэатраў «Дзверы» (Мінск, 2011) і інш.
А. К.Сівохіна.
МШСКІ НАРбДНЫ СТУДЭНЦКІ ПАЭТЬІЧНЫ ТЭАТР «ЗВОН». Створаны ў 1969 у Мінску пры Бел. тэхнал. інце (з 1993 унт) як тэатр паэзіі. У 1977 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Маст. кіраўнік З.І.Яланецкі. У складзе тэатра 40 чал. ва ўзросце ад 17 да 24 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва, далучэнне моладзі да лепшых узораў бел. і сусветнай паэт. класікі. У рэпертуары паэт. паст. «Ігрышча» паводле твораў Я.Коласа, «Чаму ж мне не пець», «Людзьмі звацца» паводле твораў Я.Купалы, «Вяскоўцы» паводле твораў С.Давідовіча, «Партызанскія вёсны» паводле твораў С.Васільева, А.Твардоўскага і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь —
мая песня» (Мінск, 2005), абл. нар. творчасці «Сузор’е» (Мінск, 2009, 2011,2013).
МІНСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР «ЖЫВАЯ ПЛАНЁТА». Створаны ў 1985 у Мінску як эксперымент. тэатрстудыя пры рэсп. Палацы прафтэхадукацыі (з 2002 Нац. цэнтр маст. творчасці дзяцей і моладзі). У 1988 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік і рэж. А.А.Забалотнікаў. У складзе тэатра 30 чал. ва ўзросце ад 16 да 28 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва, вывучэнне акцёрскага майстэрства, фарміраванне ў дзяцей і моладзі маст. густу. У рэпертуары п’есы бел., рус. і замежных аўтараў: «Пугачоў» паводле С.Ясеніна (1987), «Беларускія вадэвілі» паводле п’ес «Прымакі» Я.Купалы і «Мікітаў лапаць» М.Чарота (1988), «Валодзінскія партрэты» (1987), «Дзве стралы» (1990) і «3 любімымі не расставайцеся» (2005) А.Валодзіна, «Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду, «Барыс Гадуноў» і «Маленькія трагедыі» паводле А.Пушкіна (усе 1990),