• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІТЭКТЎРНАБУДАЎНІЧЫ КАЛЁДЖ. Засн. ў 1921 у Мінску як буд. тэхнікум. У 1922 зачынены, у 1926 адкрыты як архіт.дарожнабуд. тэхнікум з вячэрнім рабочым аддз. У 1928 аб’яднаны з Мінскім гідратэхнічным тэхнікумам як дзярж. палітэхнікум. 3 1966 зноў стаў архіт.буд. тэхнікумам. 3 2000 сучасная назва. 3 2014 — філіял Бел. нац. тэхн. ўнта. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе спецыяльнасці: прам. і грамадзянскае будаўніцтва, архітэктура, эканоміка і арганізацыя вытворчасці, водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў, санітарнатэхн. абсталяванне пабудоў і будынкаў, дызайн, камерцыйная дзейнасць. Працуюць курсы падрыхтоўкі для паступлення ў каледж, творчыя гурткі і факультатывы. Дзейнічаюць клубы «Патрыёт», «Турыст».
    МІ'НСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ вышэйШЫ АВІЯЦЬІЙНЫ КАЛЁДЖ. Засн. ў 1974 у Мінску як авіяцыйнае тэхн. вучылішча грамадзянскай авіяцыі. 3 1991 авіяцыйны каледж, з 1995 вышэйшы лётнатэхнічны каледж, з 2001 сучасная назва. Прымае
    асоб з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе спецыяльнасці: тэхн. эксплуатацыя паветраных суднаў і рухавікоў, тэхн. эксплуатацыя авіяцыйнага абсталявання, беспілотныя авіяцыйныя комплексы, тэхн. эксплуатацыя сродкаў наземнага забеспячэння палётаў, пад’ёмнатранспартныя, буд., дарожныя машыны і абсталяванне, вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі, арганізацыя руху на паветраным транспарце. Працуе рэд.выдавецкі аддзел (з 2001), які выдае час. «Авіяцыйнатэхнічны веснік» (з 2009) і распрацоўвае вучэбнаметадычныя дапаможнікі. Дзейнічае курсанцкастудэнцкае кантруктарскае бюро «МІР». Навучэнцы каледжа — удзельнікі конкурсаў і фестываляў студэнтаў вучэбных устаноў грамадзянскай авіяцыі Беларусі, Расіі і Украіны.
    МІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ вышэйШЫ РАДЫЁТЭХНІЧНЫ КАЛЁДЖ. Засн. ў 1960 у Мінску як радыётэхн. тэхнікум, з 1991 каледж, з 1995 установа адукацыі з сучаснай назвай. Прымае асоб з агульнай базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе на ўзроўні сярэдняй спец. адукацыі аддз.: радыётэхн. (спецыяльнасці — праектаванне і вытворчасць радыёэлектронных сродкаў, тэхніч. эксплуатацыя радыёэлектронных сродкаў), электронікі (электронныя вылічальныя сродкі, мікра і нанаэлектронныя сродкі і сістэмы), праграміравання (праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій), завочнае; падрыхтоўку на ўзроўні вышэйшай адукацыі забяспечвае фт прафес. адукацыі (спецыяльнасці — радыёэлектроніка, інфарматыка, эканоміка і кіраванне). Выдае газ. «Вестп МГВРК» (з 1998).
    МШСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ КАЛЁДЖ МАСТАЦТВАЎ. Засн. ў 1975 у Мінску як культ.асветніцкае вучылішча,
    з 1990 вучылішча мастацтваў і культуры, з 1992 вучылішча мастацтваў, з 2001 установа адукацыі з сучаснай назвай. Прымае асоб з агульнай базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе спецыяльнасці: дэкар,прыкладное мастацтва (маст. кераміка, маст. апрацоўка дрэва, маст. вырабы з саломкі, ільну, паперы), дырыжыраванне (акадэмічны хор), інструм. выканальніцтва (фп., нар. інструменты), харэагр. мастацтва (нар. танец), мастацтва эстрады (спевы), нар. творчасць (харавая музыка, інструм. музыка, танец, нар. абрады і святы). Рыхтуе настаўнікаў, мастакоў, артыстаў, канцэртмайстраў, кіраўнікоў творчых калектываў і інш. Выдае газ. «Камертон» (з 2011). У каледжы дзейнічае майстэрня абрадавай творчасці «Спас», працуюць ансамблі «ArsVento», «Кросны», нар. інструментаў «Вяснянка», «Натхненне» і «Фэст», нар. песні «Лагода», фалькл. «Беларускія пацехі» і фалькл.інструм. «Весялуха», інструм. «Фіеста», аркестры баяністаў і акардэаністаў «Лад», нар. цымбальны «Ліра», рус. нар. інструментаў «Crescendo +», «Sollamiorchestra», хары нар. песні і маладзёжны «Brevis», вак. калектыў «Allegriквартэт» і інш.
    МІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІНГВІСТЬІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ. Засн.
    ў 1948 у Мінску як пед. інт замежных моў на базе створанага ў 1932 фта замежных моў Мінскага пед. інта, з 1993 сучасная назва. Прымае асоб з агульнай сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе фты: англ., ням., франц., іспан. (адзіны ў СНД) моў (выкладаюцца таксама арабская, італьян., кітайская, нідэрландская, польск., турэцкая, чэшская, шведская, японская і інш.; у ліку спецыялізацый выкладанне рус. і бел. моў як замежных), перакладчыцкі, міжкульт. камунікацый, рус. мовы для замежных студэнтаў. У структуры
    545
    МІНСКІ
    ўнта інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (фты павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў замежных моў для кіруючых работнікаў і спецыялістаў), Інт Канфуцыя, лінгвагуманітарны каледж. Аспірантура з 1962. Дактарантура з 1992. Магістратура з 1997. Гал. цэнтр Рэспублікі Беларусь у галіне адукацыі па замежных мовах. Працуюць бка (больш за 1 млн. экз. кніг), рэдакцыйнавыдавецкі аддзел і інш. Выдае збкі навук. прац, навук.метадыч. лру, час. «Веснік МДЛУ» (з 1996, серыі «Філалогія» і «Педагогіка, псіхалогія і методыка выкладання замежных моў» на рус. мове) і «Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь» (з 2001, на бел. мове).
    МІ'НСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МАСТАЦКІ КАЛЁДЖ імя А.К.Глебава. Засн. ў 1947 у Мінск як маст. вучылішча. 3 1969 імя А.К.Глебава, у 1992— 2006 маст. вучылішча пры Бел. акадэміі мастацтваў з 2011 сучасная назва. Прымае асоб з базавай адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе спецыяльнасці: жывапіс (станковы), дызайн (графічны), скульптура, дэкар.прыкладное мастацтва (маст. апрацоўка дрэва). Дзейнічаюць праекты творчы «Партрэт ветэрана», валанцёрскі «Падары радасць дзецям» (з грамадскай дабрачыннай аргцыяй «Беларускі дзіцячы хоспіс»), Каледж — заснавальнік адкрытага дзіцячаюнацкага конкурсу выяўл. мастацтва «Kpacaweek». Арганізоўвае выстаўкі навучэнцаў і выпускнікоў каледжа, пленэры, прымае актыўны ўдзел у культ. жыцці Беларусі ізамежжа. Навучэнцы каледжа — лаўрэаты і прызёры міжнар., рэсп. пленэраў і выставак, стыпендыяты спец. фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
    МІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЬІЧНЫ КАЛЁДЖ імя М.І.Глінкі. Засн. ў 1924 у Мінску як Бел. дзярж. муз. тэхнікум, з 1944 муз. вучылішча,
    з 1957 імя М.І.Глінкі, з 2011 каледж. Прымае асоб з агульнай базавай, сярэдняй і абавязковай муз. адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе спецыяльнасці: дырыжыраванне (акадэмічны хор, нар. хор), інструм. выканальніцтва (фп., аркестравыя струннасмычковыя інструменты, аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты, інструменты нар. аркестра), спевы, музыказнаўства, мастацтва эстрады (інструм. музыка). Рыхтуе кадры для дзіцячых муз. і агульнаадукац. школ, дзіцячых дашкольных устаноў, муз. гурткоў, таксама артыстаў эстрады.
    МІНСКІ ДОМ КУЛЬТЎРЫ АДКРЬІТАГА АКЦЫЯНЁРНАГА ТАВАРЬІСТВА «ІНТЭГРАЛ». Засн. ў 1983 у Мінску як клуб ВА «Інтэграл», з 1987 Дом культуры ВА «Інтэграл», з 2010 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 1160 м2, мае муз. залу (86 м2) і тэатр. клас (86 м2). Дзейнічаюць (2014) 30 творчых аматарскіх калектываў, з якіх 4 маюць званне «народны» (хор нар. песні «Жыцень», пластычны тэатр «ІнЖэст», студыя выяўл. мастацтва «Крынічка», клуб ветэранаў «Субяседнік»), Калектывы Дома культуры — удзельнікі і дыпламанты фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2011, 2012, 2013), вулічных тэатраў (2013—14), «На сваёй зямлі» (2011 — 12), рэсп. нар. творчасці «Сузор’е» (2013), нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (штогод); прысвечанага 10годдзю Бел. праф. саюза работнікаў прамысловасці (2013, усе Мінск), конкурсу «Шоу талентаў» (г. Кіеў, 2011 — 12) і інш.
    Г.М.Пісарава.
    МІНСКІ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР «ДЗЕЯ?», назва Новага драматычнага тэатраў 1987—2004.
    МІНСКІ ЖЫЛЬІ ДОМ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ. Існаваў у 1934—41 у Мінску. Знаходзіўся на рагу вуліц Савецкая і Даўгабродская (цяпер прт
    Незалежнасці і вул. Казлова; архіт. Н.Макляцова). Сіметрычны са складанай канфігурацыяй плана секцыйны будынак быў засн. на спалучэнні розных па вышыні аб’ёмаў: цэнтр. 6павярховага, адсунутага ў глыбіню за чырвоную лінію забудовы, і 4павярховых бакавых крылаў, якія ўтваралі курданёр. Па восі будынка на вышыні 1 — 2га паверхаў знаходзіўся скразны парадны праём у двор. Выразнасць фасадаў дасягалася вертыкальным зашкленнем лесвічных клетак на вышыню будынка, рытмічнай групоўкай квадратных вокнаў, балконаў. Дом складаўся з вуглавых і радавых секцый, зробленых паводле індывід. праекта: на лесвічную пляцоўку выходзілі 2 кватэры, у якіх пакоі былі звязаны паміж сабой шырокім калідорам і мелі ўбудаванае абсталяванне. На 1м паверсе размяшчаліся магазін, дзіцячы сад і яслі. Знішчаны ў пачатку Вял. Айч. вайны.
    МІНСКІ ЗАМАК, Стары горад, Старое месца, Стары замак, Замкавая гара, Замчышча, умацаваны цэнтр старажытнага Мінска, на аснове якога ўзнік горад і вакол якога ён рос і развіваўся. Пабудаваны ў 2й пал. 11 ст. на правым беразе р. Свіслач пры ўпадзенні ў яе Нямігі (раён сучаснай пл. 8га Сакавіка і прта Пераможцаў) для абароны паўд. межаў Полацкага княства. Быў абнесены валам выш. да 8 м, на грэбені якога знаходзіліся драўляныя сцены, з паўд. боку — вежа з брамай. Замак у форме няправільнага авала (даўж. ад Свіслачы да процілеглага зах. боку 300 м, шыр. 120—150 м, пл. 3 га), быў абкружаны з усіх бакоў вадой і меў выгляд умацаванага вострава. З’яўляўся рэзідэнцыяй князёў, пазней вялікакняжацкіх і каралеўскіх намеснікаў. Тут знаходзіліся ваен. гарнізон, правіянцкія магазіны, дом кіеўскага мітрапаліта, цэрквы Мікалаеўская і Раства Багародзіцы. У вежы каля замкавай брамы размяшчаўся астрог. 3 канца 17 ст. замак стаў паступова занепадаць, да канца 18 ст.
    546
    МІНСКІ
    засталіся толькі земляныя валы, зафіксаваныя на планах Мінска канца 18 — пач. 19 ст. Археал. раскопкі праводзіліся ў 1945—51, 1957—61, 1976, 1981—86; быў выяўлены фундамент Мінскай замкавай царквы.
    МІ'НСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ БЕЛАРЎСКАЙ ПЁСНІ «ЦЁРНІЦА» Створаны ў 1984 у Мінску пры Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (з 2014 Культ.спарт. цэнтр Мінскага аддз. Бел. чыгункі). У 1987 прысвоена званне «народны», у 2002 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.Д.Несцяровіч, І.А.Несцяровіч. У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — захаванне нац. традыцый, духоўнай спадчыны бел. народа. У рэпертуары бел. нар. і аўтарскія пес