Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Будынак Мінскага абласнога драматычнага тэатра.
боўнікі» С.Кавалёва (1996), «Вечар» А.Дударава (2001), «Сіні аўтамабіль» Я.Стэльмаха (2003), «Шукаю сапраўднага мужчыну» паводле п’есы «Патрэбен муж для Паэтэсы» А.Паповай (2006), «Маленькі свет» А.Паповай (2008), «Свінтус Грандыёзус» паводле п’есы «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (2010), «Карона з кахання» паводле А.Дзялендзіка (2012). Для дзяцей на сцэне тэатра пастаўлены спектаклі «Гусянятка Дарафей» Н.Гернет (1992), «Залатое куранятка» У.Арлова (1994), «Вандроўка з
537
МІНСКІ
Да арт. Мінскі абласны драматычны тэатр: 1 — сцэна са спектакля «Камедыя» У.Рудава паводле твораў К.Марашэўскага і Ф.Аляхновіча. 1993; 2 — сцэна са спектакля «Вечар» А.Дударава. 2001.
Рыбкай Залатой» А.Палешчанковай (2004) і інш. 3 тэатрам плённа супрацоўнічаюць драматургі М.Каломенскі («Каб вы жылі...» рэж. Ю.ByTa, 2009), Д.Балыка («Псіхааналітык для псіхааналітыка», рэж. В.Растрыжэнкаў, 2011) і інш. Сярод рэжысё
раў тэатра: В.Мазынскі, В.Раеўскі, В.Баркоўскі, А.Андросік, У.Караткевіч, Р.Баравік, У.Забела, Р.Таліпаў У.Савіцкі, Г.Мушперт, А.Дольнікаў і інш. У складзе трупы (2014): вядучыя майстры сцэны Б.Донін, І.Камышава, С.Карзей, А.Пашкевіч, А.Рах
мангулава, А.Чэчэнеў, акцёры А.Бабуль, А.Барткевіч, Т.Дайлідзёнак, В.Калакольцава, А.Карпец, Т.Карпец, Э.Ларыёнава, Н.Макарэвіч, А.Машара, Л.Рошчына, П.Святоха, Я.Стэцэнка, Д.Фешчанка, А.Цырук.
А.Г.Пыцько.
Да арт. Мінскі абласны драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Шукаю сапраўднага мужчыну» паводле п ’есы «Патрэбен муж для Паэтэсы» А.Паповай. 2006.
МШСКІ АБЛАСНЬІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1959 у г. Маладзечна як Маладзечанскі абл. краязнаўчы музей. 3 1960 сучасная назва. Адкрыты для наведвальнікаў у 1964. 3 2006 размяшчаецца ў новым будынку. Экспазіцыйная пл. 352,9 м2, выставачная пл. 93,6 м2. Асн. фонд — 48 943 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 28 205 адзінак (2014). У 2011 адкрыта першая частка пастаяннай экспазіцыі «Гісторыя Міншчыны ад старажытных часоў да пачатку XX ст.». 3 2013 працуе доўгатэрміновая стацыянарная выстаўка «Прырода Міншчыны». У фондзе музея 36 калекцый, найбуйнейшыя з якіх археал. і калецыя «Скарбы». Археал. ўключае звыш 12 тыс. знаходак з раскопак на тэр. Міншчыны. Самыя ўнікальныя прадметы — сярэбраная шыйная грыўна балцкага тыпу 9—10 ст., залатое скроневае кольцадрыгавічоў 12—13 ст. У калекцыі «Скарбы» больш за 9 тыс. адзінак захоўвання, у т.л. 14 скарбаў ма
538
МІНСКІ
нет 9 — пач. 20 ст. Сярод іх арабскія сярэбраныя дырхамы 8—9 ст., 5768 манет з в. Мароські Маладзечанскага рна і інш. У зборах музея захоўваюцца залататканы слуцкі пояс 18 ст., старадрукаваныя кнігі 1646—1789 з друкарняў Кёльна, Нясвіжа, Вільні, Варшавы, Масквы, рукапісныя дакументы 17 ст. на старабел. мове, абразы канца 19 — пач. 20 ст., матэрыялы пра грамадскапаліт. жыццё Зах. Беларусі (1920—30я гг.), першыя выданні твораў М.Танка, М.Машары, М.Васілька, А.Іверса. У музеі сабраны калекцыі нар. касцюма, ткац
тва, івянецкай і радашковіцкай керамікі, барысаўскага крышталю, работы нар. майстроў разьбы па дрэве А.Пупко, саломапляцення П.Гатоўкі і інш. Сярод графічных і жывапісных работ творы Л.Асецкага, Ю.Герасіменкі, Л.Дударэнкі, А.Кашкурэвіча, М.Купавы, А.Лось, К.Харашэвіча, В.Шаранговіча.
Н. I. Палтавец.
МШСКІ АБЛАСНЬІ ТЭАТР ЛЯЛЕК «БАТЛЁЙКА». Створаны ў 1990 у г. Маладзечна. Заснавальнік і першы маст. кіраўнік С.Юркевіч. Маст.
кіраўнікі: Г.Карбаўнічая (з 1992), Ю.Сарычаў (1995—96), А.Жыгадла (2000—01), М.Андрэеў (з 2004); мастакі В.Рачкоўскі (з 1990), В.Разумава (з 2010). Адкрыўся 27.12.1990 прэм’ерай спектакля «Прывітанне
7
Да арт. Мінскі абласны краязнаўчы музей: 1 — частка грашовага скарбу, знойдзенага ў 1961 у вёсцы Сіманы Мядзельскага раё'на (12 дырхамаў 8—9 cm.); 2 — сярэбраная шыйная грыўна 9—10cm.; 3 — залататканы слуцкі пояс 18 cm.; 4 — кніга «Опусы» Маціяса Фабера (Кёльн, 1646) з калекцыі старадрукаў музея.
мартышцы» Р.Осцера. У творчых пошуках тэатр арыентуецца на стараж. традыцыі бел. мастацтва, хрысціянскую духоўнасць, агульначалавечыя каштоўнасці і мараль, імкнецца да адраджэння старадаўніх традыцый,
Будынак Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка».
да свайго містэрыяльнага пачатку. На яго сцэне здзейснены шматлікія пастаноўкі паводле твораў бел. драматургаў: С.Кавалёва («Хохлік», 1992, «Піліпка і Ведзьма», 1993, «Певень, Кот, Цмок і іншыя», 2012), П.Васючэнкі («Страшнік Гам», 1994, «Новы калабок», 2000), І.Сідарука [«Меч Анёла» (батлеечныя варыяцыі), 1994, «Тры парсючкі», 2005] і інш., а таксама паводле казак Х.К.Андэрсена («Салавей», 2003, «Снежная каралева», 2004), братоў Грым («Храбры партняжка», 2005), П.Яршова («КанёкГарбунок», 2009). Нязменным поспехам карысталіся спектаклі «Насарог і Жырафа» Х.Гюнтэра (1991), «Спячая прыгажуня» В.Метальнікава паводле Ш.Перо (1999), «Казкі з куфэрка» А.Жугжды (1996) і інш. Асобныя спектаклі ставілі рэж. Ю.Сарычаў («Доктар Айбаліт» В.Карастылёва паводле К.Чукоўскага, 1996), Д.Нуянзін («Маша і мядзве
539
МІНСКІ
дзь» В.Швембергара, 1997), А.Ляляўскі («Пакінуты ўсімі» паводле казкі Х.К.Андэрсена «Брыдкае качанё», 1998), У.Грамовіч («Тыграня Петрык» Х.Янушэўскай), У.Уладыка
Да арт. Мінскі абласны тэатр лялек «Бапыейка». Сцэна са спектакля «Яна і я» паводле Я.Купалы. 2002.
(«Яна 1 я» паводле Я.Купалы, абодва 2002), М.Андрэеў («Казка пра Ямелю» А.Тарахоўскай, «Васіліса Прыгажуня» К.Чарняк, абодва 2007, «Казка пра цара Салтана» паводле
Да арт. Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». Сцэна са спектакля «Церамок» С.Маршака. 2013.
А.С.Пушкіна, 2008, «Цудоўная дудка» В.Вольскага, 2011, «Церамок» С.Маршака, 2013), А.Плютава («Залатая табакерка», 2008), А.Турчыновіч («Дзюймовачка» паводле казкі Х.К.Андэрсена, 2011), А.Янушкевіч («Кавалачкі па закавулачках» Р.Осцера, 2014). Шэраг спектакляў выкананы ў асаблівай аўтарскай стылістыцы бел. мастакоў з выкарыстаннем арыгінальных нар. сродкаў выразнасці. У пастаноўках задзейнічаны лялькі розных сістэм — трасцінкавыя, пальчаткавыя, планшэтныя, батлеечныя, шпяньковыя, марыянеткі. Тэатр практыкуе прыёмы традьш. лялечнага шырмавага тэатра і адкрытага лялькаваджэння ў спалучэнні з работай акцёра ў жывым плане. Сярод майстроўлялечнікаў тэатра У.Александровіч, Л.Цяўлоўская, К.Калашнікава, В.Кабелеў, М.Багушэвіч, Л.Сідарэвіч. У трупе (2014) тэатра: вядучыя майстры сцэны У.Уладыка, М.Асановіч, Т.Паўлючук, Т.Чаеўская, акцёры Н.Пацалуева, І.Озер, В.ПІліпенка, А.Майрын, М.Валгіна, В.Бладыка, Д.Валахановіч.
1~.П. Чаеўская.
Да арт. Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». Сцэна са спектакля «Дзюймовачка» паводлеХ.К.Андэрсена. 2011.
540
МІНСКІ
МІНСКІ АБЛАСНЫ ЦЭНТР НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ. Засн. ў 1939 у Мінску як Дом нар. творчасці, з 2001 сучасная назва. Асн. мэты — усебаковая падтрымка і забеспячэнне развіцця сац.культ. сферы, нар. творчасці, каардынацыя арг.метадычнай дзейнасці раённых арганізацыйнаметадычных, раённых цэнтраў і дамоў культуры, гар. дамоў культуры па прапагандзе, развіцці і захаванні традыц. нар. культуры; выяўленне і фіксацыя аб’ектаў нематэрыяльнай гіст.культ. спадчыны; падтрымка і метадычнае забеспячэнне развіцця аматарскай творчасці, павышэнне прафес. узроўню спецыялістаў клубных устаноў. Цэнтр з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам больш за 30 абл. акцый па розных кірунках дзейнасці: фестываляў — нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка), духавой музыкі «Майскі вальс» (раёны вобласці), харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Клецк), харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел), тэатр. мастацтва «Чароўны куфэрак» (г. Любань) і «Бярэзінская рампа» (г. Беразіно), сямейнай творчасці «У добрым родзе — усё ў згодзе» (г. Салігорск), святконкурсаў па розных відах рамёстваў — «Саламяныя дзівосы», «Папяровыя карункі», «Матчыны кросны», «Гліняны звон», «Беларуская лялька», «Бярэзінскія лыжкары» і інш. Установай распрацаваны праекты і праграмы па розных кірунках: «Дыскатэка», «Жыве мая вёска» (фестываль сельскай культуры), «Свет творчасці, свет захапленняў» (фестываль аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах), «Слуцкі пояс» і інш. Арганізоўвае і праводзіць семінарыпрактыкумы і майстаркласы паўсіх кірунках дзейнасці. Выпускае інфармацыйнае выданне «Клуб і творчасць», даведнікі «Нематэрыяльная культурная спадчына Міншчыны», «Традыцыйны касцюм Міншчыны», «Міншчына фестывальная», цыкл выданняў «Ведаць майстра» і інш.
Р. I. Вайцяхоўская.
МІНСКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ. Знаходзіцца ў Мінскім Святадухаўскім кафедрамньш саборы. Намаляваны тэмперай на драўлянай аснове з каўчэгам (140 х 105 см). Іканаграфія абраза — Адзігітрыя. Галава Багародзіцы павернута да Ісуса, які правай рукой бласлаўляе, а ў левай трымае дзяржаву. У правай руцэ Maui Божай — дэкар. скіпетр. Паводле легенды, абраз прывезены кн. Уладзімірам Святаславічам з Корсуні (Херсанеса Таўрычаскага, цяпер у межах г. Севастопаль, Расія) і ад часоў хрышчэння Русі знаходзіўся ў Дзесяціннай царкве ў Кіеве. У 1500 таямнічым чынам з’явіўся ў Мінску на р. Свіслач, быў перанесены ў замкавую царкву Раства Багародзіцы. 3 1616 у Святадухаўскай царкве (з 1795 Петрапаўлаўскі сабор). У 1852 абраз укрыты новай сярэбранай пазалочанай рызай з каштоўнымі камянямі і кароткім гіст. надпісам унізе, над галовамі — каронай з брыльянтамі. У 1922 каштоўная рыза страчана. У 1936 сабор узарваны, абраз перададзены ў краязнаўчы музей. У пачатку Вял. Айч. вайны ўратаваны вернікамі і ўнесены ў Кацярынінскі сабор на Нямізе. 3 1945 у Мінскім Святадухаў
Мінскі аўтавакзая «Маскоўскі».
Мінскі абраз Маці Божай.
скім кафедральным саборы. У 1990я гг. рэстаўрыраваны (мастак П.Журбей), зняты найб. грубыя запісы.
МІ'НСКІ АЎТАВАКЗАЛ «МАСКОЎСКІ». Пабудаваны ў 1999 у Мінску (архіт. М.Навумаў). У аснове плана — упісаны ў круг крыж з вежай (выш. 42 м), якая служыць апорай для дамінуючага ў архіт. вобразе пад
541
МІНСКІ
ковападобнага навеса, падвешанага з дапамогай вант. У аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі вакзала ўвасабляецца сімвал руху — кола. У 2 адгалінаваннях крыжа на 2м паверсе размешчаны залы чакання, 2 інш. з’яўляюцца масткаміпераходамі і адначасова выконваюць ролю навесаў на 1м паверсе. Цэнтр. ўваход вылучаны зашклёным парталам, які адкрывае ва ўнутраны круглы ў плане дворыкатрыум шматсветлавую вестыбюльную прастору. У інтэр’еры манумент. роспіс.