Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
значныя работы: «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона (1949), «Дваранскае гняздо» паводле І.Тургенева, «Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога, «Сям’я» І.Папова (усе 1950), «Жывы труп» Л.Талстога (1951), «Ветрык, вей!» Я.Райніса (1952), «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча, «Маскарад» М.Лермантава (абедзве 1953), «Маці сваіх дзяцей» А.Афінагенава (1954),
«Нявольніцы» А.Астроўскага (1955). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967.
МІРОЎШЧЫНСКАЯ СЯДЗІБА. Існавалаў 18—1й пал. 20 ст. ўв. Міроўшчына Дзятлаўскага рна. Належала Стравінскім. Сядзібны дом — прамавугольны ў плане будынак на нізкім падмурку, накрыты 4схільным гонтавым дахам (пазней бляшаным), на якім знаходзіліся невял. люкарны і 4 дымаходы. Гал. ўваход вылучаны 4калонным порцікам з трохвугольным шчытом у завяршэнні. Па баках дома з боку сада выступалі 2 кароткія крылы, паміж якімі знаходзілася веранда. Падчас рэканструкцыі (1910) дом быў атынкаваны і пафарбаваны ў белы колер. Пакоі былі розныя па памерах, падлога ўсланая паркетам, на сценах шпалеры, мелася антыкварная мэбля. Перад домам знаходзіўся вял. газон, па баках якога размяшчаліся 2 флігелі. Парк (40 га) падзяляўся на стары і малады, пладовыя сады аддзялялі сядзібу ад гасп. пабудоў. Сядзіба не захавалася.
МІ'РСКАЯ КАПЛІ'ЦА, помнік архітэктуры стылю мадэрн у г.п. Мір Карэліцкага рна. Пабудавана ў 1904 (архіт. Р.Марфельд) з цэглы як фамільная пахавальня князёў Свя
581
МІРСКАЯ
таполкМірскіх — уладальнікаў Мірскага замкавага комплексу. Дынамічнаасіметрычную прасторавую кампазіцыю будынка складаюць бабінец, прамавугольная ў плане зала, 5гранная апсіда, высокая 4гранная званіца з купальным пакрыццём, зрушаная з восі фасада ў яго ўсх. кут. Бабінец, над якім размешчана маляўнічае мазаічнае пано «Хрыстос Уседзяржыцель» (залаты фон, сіні хітон, вохрыстае аблічча), вырашаны глыбокім рызалітам з трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады і апсіда расчлянёны высокімі і вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. Колеравае рашэнне капліцы (чырвоная цэгла, бутавы камень, бетон, мазаічнае пано) гарманіруе са стараж. замкам, паркавым асяроддзем. У інтэр’еры зала перакрыта крыжовым скляпеннем з фрэскавай арнаментальнай размалёўкай. Мазаічнае пано ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МІРСКАЯ КЕРАМІКА, традыцыйныя ганчарныя вырабы 15—20 ст. з г.п. Мір Карэліцкага рна. Як цэнтр ганчарнага рамяства Мір вядомы з 15 ст. На ганчарным крузе выраблялі гаршковую кафлю, якая ў канцы 15 ст. трансфармавалася ў місачную. У канцы 16 ст. пашырэнне набыла плоская тэракотавая, паліваная аднатонная (звычайна зялёная) 1 паліхромная кафля з рэльефнымі малюнкамі геральдычнага, геаметрычнага 1 расліннага характару. Адначасова развівалася вытворчасць быт. керамічнага посуду з ангобнай размалёўкай і штампаваным арнаментам (з 17 ст. існаваў ганчарны цэх). Асабліва пашырылася ганчарства ў канцы 19 — 1й пал. 20 ст. Тут выраблялі чарнаглянцавы, гартаваны (рабы, абварны), светлагліняны паліваны гасп. посуд (гаршкі, глякі, збанкі, міскі, слоікі, цёрлы, спарышы, бабачнікі), утылітарнамаст. вырабы (вазы, вазоны, попельніцы, уп
Да арт. Мірская кераміка. Гляк і міса.
рыгожаныя лепкай, фігурныя пасудзіны ў выглядзе львоў, мядзведзяў, бараноў), дзіцячыя цацкі, гладкую аднатонную (белую, карычневую) ці з малюнкам у стылі мадэрн кафлю. Посуд вызначаецца простымі выразнымі формамі, падкрэсленымі палівай зялёнага ці карычневага колераў, гладкімі і хвалістымі паяскамі белага ангобу на плечуках. Чарнаглянцавыя вырабы аздаблялі дэкорам у выглядзе рамбічнай сеткі. 3 1980х гг. промысел заняпаў.
Я.М.Сахута.
МІРСКАЯ НАРОДНАЯ ВАКАЛЬНАЯ ГРЎПА ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІI ПРАЦЫ. Створана ў 1987 у г.п. Мір Карэліцкага рна пры гар. Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.А.Савацееў (з 1987, 1990) і Л.М.Лісіца (з 1987), Д.Д.Мурзіч і А.А.Крапіўніцкая (з 1989), В.А.Ведзянеева (з 1998). У складзе групы 17 чал. ва ўзросце ад 55 да 80 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя вак.харавога жанру. У рэпертуары бел. нар. песня «Ці ў полі», творы бел. і рус. кампазітараў «Памяць, памяць» Л.Гаўрылава, «Святая зямля» Л.Захлеўнага, «Родны клён» П.Шыдлоўскага, «Родная зямля» В.Кручкова, «Не прыйду да цябе на спатканне» А.Лепіна, «Даль вялікая, даль бязмежная» Я.Пцічкіна і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю творчасці ветэранскіх калекты
582
МІРСКІ
ваў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Іўе, 2003—14) і інш.
Н.М.Гароднік.
МІРСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры барока ў г.п. Мір Карэліцкага рна. Пабудавана ў 1533—50 з цэглы. У 1705 стала ўніяцкай пры манастыры базыльян, з 1839 зноў праваслаўная. У 1875 капітальна перабудавана ў рэтраспектыўнарус. стылі. Да 1925 у храме знаходзіўся Мірскі абраз Маці Божай 16 ст. Храм — 5купальны крыжападобны ў плане будынак, які складаецца з квадратнага асн. аб’ёму, паўкруглай апсіды з рызніцай і прамавугольнага 4граннага бабінца, да якога ў 1865 прыбудавана драўляная 2ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні. Над пакатым 4схільным дахам асн. аб’ёму — цыбулепадобнае пяцікупалле. Плоскасныя сцены апяразаны арачнымі аконнымі праёмамі, якія дэкарыраваны броўкамі. Над
арачным праёмам увахода размешчана круглая люкарна з мазаічным пано «Святая Тройца». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
МІРСКІ ГАРАДСКі' ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1952 у г.п. Мір Карэліцкага рна як раённы Дом культуры. 3 1956 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 433,4 м2. Mae глядзельную залу на 128 месцаў (пл. 180,5 м2). Дзейнічаюць 9 творчых аматарскіх калектываў, з іх 1 мае званне «народны» (вак. група ветэранаў вайны і працы). Калектывы — удзельнікі штогадовых рэсп. свят мастацтваў «Мірскі замак», абл. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» ( г. Іўе), раённых фестывалю дзіцячай творчасці «Сузор’е талентаў», конкурсу эстр. творчасці «Зорны дождж» і інш.
Н.А. Маісеенка.
МІРСКІ ЗАМКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік архітэктуры 16 — пач. 20 ст. ў г.п. Мір Карэліцкага рна. Уключае замак, палац (захаваўся часткова), парк, капліцу. Будаўніцтва з а м к a было распачата ў 1520я гг. маршалкам Ю.І.Ільінічам. На 1м этапе будаўніцтва па перыметры чатырохвугольніка (60 х 60 м) узведзены сцены (таўшч. 2,5 м, выш. да 13 м) з 4 вежамі па вуглах і 1 уязной пасярэдзіне зах. сцяны. Падмурак складзены з вял. валуноў, ніжнія часткі сцен і вежаў выкананы ў змешанай тэхніцы з каменю і цэглы, верхнія — з буйнапамернай цэглы. Зах. і паўн. сцены завяршаліся галерэяй з амбразурамі для стральбы, каля ўязной вежы зроблены машыкулі для кідання камянёў і ліцця вару. Паўд. і ўсх. сцены мелі ўнізе байніцы для гармат, уверсе размяшчаліся вял. вокны. Вежы (выш. 25—27 м) да 1/2—1/3 вышыні мелі 4граннае сячэнне, вышэй — 8граннае, былі прарэзаны байніцамі
583
МІРСКІ
для вядзення агню з ручной агнястрэльнай зброі і гармат. Паўд.зах. і паўд.ўсх. вежы завяршаліся машыкулямі. У бакавых вежах было па 5 ярусаў, ніжнія мелі мураваныя скляпенні, верхнія перакрываліся памостамі на драўляных бэльках. Уязная 6ярусная вежа з рамай мела пад’ёмны мост. Пад брамай у сутарэнні знаходзіўся астрог, на 2м ярусе — капліца. Таўшчыня сцен у вежах — 1,5—3 м. Дэкар. рашэнне замка засн. на кантрасце чырвоных цагляных сцен і белых атынкаваных ніш з разнастайнымі арачнымі завяршэннямі. У 1568 ад заняпалага роду Ільінічаў замак перайшоў да Радзівілаў, пры якіх у канцы 16 — пач. 17 ст. пачаўся 2 этап будаўніцтва. Па ініцыятыве М.К.Радзівіла Сіроткі замак перароблены ў рэзідэнцыю італьян. тыпу. 3 3 бакоў узведзены земляныя бастыёны, з паўн. боку створана сажалка, ад якой адыходзілі абводныя равы вакол бастыёнаў. На Пн ад бастыённых
умацаванняў закладзены рэгулярны італьян. парк, на У — агарод. Да ўязной вежы прыбудавана паўкруглае ўмацаванне, на дзяцінцы каля паўн. і ўсх. сцен у стылі рэнесансу ўзведзены 3павярховыя палацавыя карпусы з сутарэннямі, у новым стылі перароблены злучаныя з палацам вежы, на замкавых сценах надбудаваны галерэі з байніцамі. Вонкавыя сцены палаца і прылеглых вежаў атынкаваны і пафарбаваны. Да паўд. і зах. сцен замка далучаны аднапавярховыя гасп. пабудовы (пякарня, кухня, піваварня, стайня). Італьян. п а р к, абсаджаны ліпавымі алеямі, падзяляўся па перыметры кустамі, унутры былі пладовыя дрэвы мясц. парод, пад імі — пакрытыя дзёрнам лаўкі. У 18 ст. з’явіліся зашклёныя аранжарэі з экзатычнымі раслінамі. Замак моцна пацярпеў падчас вайны 1654—67 Расіі з Рэччу Паспалітай, адноўлены ў канцы 17 ст., спалены ў 1706 падчас Паўн. вайны 1700—21,
адбудаваны ў 1730я гг. Інтэр’еры набылі рысы ракако. У 2й пал 19 ст. належаў Вітгенштэйнам, у канцы 19 — 1й пал. 20 ст. — СвятаполкМірскім. Паступова прыйшоў у заняпад. У 2011 праведзена рэстаўрацыя. У музейнай яго частцы размешчаны археал., ваен.гіст., нумізматычная і інш. экспазіцыі. У 2000 замак унесены ў Спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МІРСКІ МІКАЛАЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры барока з рысамі рэнесансу ў г.п. Мір Карэліцкага рна. Пабудаваны ў 1605 на месцы драўлянага храма (1585). У 1710, 1845 адрамантаваны. 3 1865 дзейнічаў як праваслаўная Мікалаеўская царква, з 1921 зноў касцёл. У 1940я гг. закрыты. У 1990 вернуты вернікам. Касцёл — 3нефавая 3вежавая базіліка з цыліндрычнай апсідай і бака
Мірскі залікавы комплекс.
584
МІРСКІ
Мірскі Мікалаеўскі касцё.і.
ад 22 да 45 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя аўтэнтычных інтанацыйных напеваў. У рэпертуары нар. песні бел. «Пасадзіла я рабіну», «Ой, да далінадалінушка», «А чалом, чалом», «Ой, пайду я ў сад зялёны», «Ой, там, на таргу, на базары», «Ой, пайду я панад лугам», «Каліна ды й маліна», рус. «Ая малада», «Ёлачкісасёначкі», творы бел., рас. і ўкр. кампазітараў «Полька беларуская» І.Лучанка, «Займела я мужа» У.Асадчага, «Цвіце чаромха да пахаладання» Г.Панамарэнкі і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю «Еўрапейскія фальклорныя сустрэчы над Бугам» (г. СаколаўПадляскі, Польшча, 2014), раённага свята фальклору «Напевы зямлі маёй» (в. Крошын Баранавіцкага рна, 2013) і і н Ш. Л.В. Іваноўская.