• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    І.В.Катляроў.
    МІСІЯНЁРЫ, м і с і я н е р ы Святога Вінцэнта дэ Поля (Сопgregatio Missionis), аб’яднанне рымскакаталіцкіх святароў. Засн. ў 1625
    588
    MICRO
    у Парыжы Вінцэнтам дэ Полем, у 1632 зацверджана рымскім папам Урбанам VIII. Гал. іх мэта — пашырэнне каталіцызму праз місіянерскую дзейнасць і падрыхтоўка да яе моладзі. Капітул М. знаходзіўся ў Парыжы пры касцёле Св. Лазара (наз. таксама лазарысты). У 1651 М. запрошаны ў Польшчу каралевай Марыяй Людвікай (жонкай Яна Казіміра), гал. іх рэзідэнцыя была пры касцёле Св. Крыжа ў Варшаве. У ВКЛ місіянерскія пляцоўкі знаходзіліся ў Вільні (засн. ў 1695 гетманам К.Сапегам, з 1803 дзейнічала школа), Асвеі (Верхнядзвінскі рн, засн. ў 1788 мінскім ваяводам Гільзенам), Лыскаве (Пружанскі рн, засн. у 1751 ксяндзом Быхаўцом, з 1797 дзейнічалі павятовая 6класная школа, шпіталь, захаваўся мураваны касцёл), Оршы (з 1752), Сямятычах (Падляскае ваяв., Польшча, засн. ў 1719 пісар ВКЛ М.Сапега і ксёндз М.Красоўскі), Смілавічах (Чэрвеньскі рн, засн. ў 1747 М.М.Завішанка з Агінскіх; мураваны касцёл існаваўу 1781 —1930я гг.), Смолінску (каля Ашмян, з 1808, парафія і школка, канонік М.Янкоўскі) і інш. Дзейнічалі таксама семінарыі ў Магілёве (1783), Мінску (1804), Беластоку, Краславе (Латвія), рэзідэнцыя ў Ігумене. У 1831 аб’яднанне М. у Рас. імперыі скасавана, усе яго ўстановы закрыты.
    М.А.Дабрынін, А.А.Ярашэвіч.
    MICRA, традыцыйны ганчарны або такарны выраб; гліняная ці драўляная глыбокая, звычайна круглая пасудзіна для ежы. Адна са стараж. форм керамічнага посуду, вядома на тэр. Беларусі з бронзавага веку. 3 канца 19 ст. ганчарныя М. былі больш
    Міскі: I — гліняная; 2 — драўляная з лыжкай.
    І.Міско. С.Аксакаў. 2010.
    пашыраны, чым драўляныя. Выраблялі іх з высокапластычнай гліны паліваныя, чорназадымленыя, радзей проста абпаленыя. Аздаблялі глянцаваным арнаментам і ангобнай размалёўкай геаметрычнага, радзей расліннага характару. Пашыранымі былі М. рабрыстыя, розныя паформе венчыка і профілю сценак. Выраблялі іх і з непрафіляванымі (роўнымі ці ледзь пукатымі) бакамі або з гафрыраваным (карбаваным) верхнім краем. Памеры розныя — ад маленькіх дзіцячых да вял. на 10—12 л. У побыце адну і тую ж М. выкарыстоўвалі для першай і другой страў. Часта ў ёй ставілі на стол ежу на ўсю сям’ю. Пасудзіны вял. памераў ужываліся і для інш. гасп. мэт. Для большай трываласці гліняныя М. сцягвалі ўверсе і ўнізе тонкімі драўлянымі або мета
    лічнымі (з дроту) абручамі, а на Пн Беларусі апляталі бяростай.
    МІСКЁВІЧ Аляксандр Барысавіч (н. 15.3.1950, в. Логавішча Дзяржынскага рна), беларускі сацыёлаг і філосаф. Др сацыялагічных навук (1991), канд. філас. навук (1980), праф. (1995). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1971). 3 1986 у Інце філасофіі і права, з 1989 у Інце сацыялогіі АН Беларусі. 3 1992 у Міжнар. экалагічным унце імя А.Д.Сахарава, з 1998 заг. кафедры. 3 2006 заг. кафедры Мінскага філіяла Маскоўскага ўнта эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі. Адначасова ў 1999—2007 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па сацыялогіі вольнага часу, сац. экалогіі, сац.псіхал. рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
    Тв.: Обшественнополмтнческая актнвность: Сушность, проблемы развнтня. Мннск, 1991.
    MICRO Іван Якімавіч (н. 22.2.1932, в. Чамяры Слонімскага рна), беларускі скульптар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1989). Нар. мастак Беларусі (2008). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1966). Працуе ў галіне
    589
    МІСКО
    станковай і манумент. скульптуры. Значнае месца ў творчасці займаюць тэмы касманаўтыкі, Вял. Айч. вайны, мірнай працы. Творы выкананы ў рэаліст. традыцыях, вылучаюцца завершанасцю і дакладнай апрацоўкай дэталей: скульпт. партрэты «Беларусачка» (1961), Ю.Гагарына (1968), Я.Маўра (1972), С.Станюты (1982), Ф.Скарыны (1992), А.Лойкі (1999), С.Аксакава (2010), М.Высоцкага (2013), І.Лучанка (2014);
    І.Я.Міско.
    скульпт. кампазіцыі: «XXI стагоддзе» (1970), «На работу ў космас» (1983), «Слёзы Чарнобыля» (1986), «Космас» (2000). Сярод работ у манумент. мастацтве: Манумент у гонар маціпатрыёткі ў г. Жодзіна (1975, з А.Заспіцкім, М.Рыжанковым), помнікі І.Кабушкіну ў г. Баранавічы (1973), М.Горкаму ў Мінску (1981), І.Буйніцкаму ў г. Глыбокае (2012), бюсты, мемар. знакі. Дзярж. прэмія СССР 1977. Г.А.Фатыхава.
    MICRO Сцяпан Міхайлавіч (н. 18.1.1930, в. Чамяры Слонімскага рна), беларускі тэатразнавец, культуролаг. Канд. мастацтвазнаўства (1962). Скончыў Мінскі пед. інт замежных моў (1952). Настаўнічаў. У 1974—76 і 1977—80 працаваў у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1987—90 у выдве «Універсітэцкае». Даследуе праблемы вытокаў нар. формы тэатра, школьныхдрам, інтэрмедый, батлейкі ў Беларусі.
    Тв:. Школьны тэатр Беларусі XVI— XVIII стст. Мінск, 2000.
    МІСКО Якуб Герасімавіч (1.6.1911, в. Чамяры Слонімскага рна —
    23.10.1981), беларускі журналіст, пісьменнік. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1967). Скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інт (1949). Супрацоўнічаў у падп. зах.бел. друку, уваходзіў у склад рэдкалегіі легальнага выд. КПЗБ «Беларуская газета» (1933—34, Вільня). У 1940—41 працаваў у лідскай раённай газ. «Уперад», з 1947 на журналісцкай рабоце [газ. «Чырвоная звязда» (Баранавічы), «Сельская газета»]. Аўтар артыкулаў і ўспамінаў пра кіраўнікоў нац.вызв. руху ў Зах. Беларусі.
    Тв.: Маё маўклівае сэрца: 3 літаратурнайспадчыны. Мінск, 1983; Былоянокалісьці: Дакументальная аповесць // Маладосць. 1990. № 9.
    МІСТЫФІКАЦЫІ ЛІТАРАТЎРНЫЯ, літаратурныя творы, аўтарства якіх прыпісваецца якойн. рэальнай або выдуманай асобе ці выдаецца за твор вуснай нар. творчасці. У бел. лры вядомы асобныя М.л., напр. эпіграма В.Таўлая на М.Клімковіча, апублікаваная за подпісам В.ДунінаМарцінкевіча. Да М.л. звярталіся Ф.Багушэвіч, Я.Маразовіч і інш. Адзін з відаў М.л. — выдача арыгінальнага твора за пераклад — служыў сродкам паліт. канспірацыі і прытуплення пільнасці цэнзуры. Стварэнне стыліст. манеры і творчага вобраза ўяўнага аўтара адрознівае М.л. ад больш шырокага паняцця літ. ананіма і псеўданіма. У сучаснай бел. лры М.л. прысутнічаюць у творчасці Л.ДранькоМайсюка, С.Балахонава і інш.
    МІСТЗРЫЯ (ад грэч. mysterion тайна, таямніца), жанр сярэдневяковага заходнееўрапейскага рэлігійнага тэатра 13—16 ст. Паказы наладжваліся звычайна на гар. плошчах, кірмашах, у час вял. царк. свят. У аснове М. — розныя сюжэты са Старога і Новага Запаветаў, часам з устаўкамі інтэрмедыйных камічных сцэнак свецкага, быт. характару (узвышанапатэтычныя часткі перамяжоўваліся з грубаватакамічнымі або парадыйнымі сцэнкамі). Колькасць дзеючых асоб
    магла дасягаць некалькіх соцень чалавек. Акрамя вядучага, выканаўцамі станавіліся рамеснікі, цэхавыя майстры, а таксама вандроўныя акцёры скамарохі. М. не была абмежавана па часе (працягвалася цэлы дзень ці нават некалькі дзён запар). Узмацненне антырэліг. матываў у 16 ст. прывяло да забароны М. ў большасці краін. У Беларусі М. з’явілася дзякуіочы езуітам. М. ставіліся ў Полацку ў 1586, 1593 («Аталія») і 1603, у Навагрудку ў 1637 і інш. Садзейнічала развіццю інш. драматургічных жанраў, заклала асновы прафес. тэатра. Найб. паўплывала на фалькл. драму, нар. тэатр, у прыватнасці на батлейку. У наш час М. ладзяцца многімі прафес. і аматарскімі тэатрамі: напр., Мінскім абласным тэатрам лялек «Батлейка», Мірскім народным лялечным тэатрам «Батлейка» і інш.
    МІСЬКО Павел Андрэевіч (14.3.1931, в. Знамя Слуцкага рна — 9.6.2011), беларускі пісьменнік, перакладчык, драматург. Скончыў БДУ (1955). Працаваў у СМІ, у 1972—80 у выдве «Мастацкая літаратура» (у 1976— 80 намеснік гал. рэдактара). Аўтар зб. апавяданняў «Калодзеж» (1967), кн. нарысаў «Гаспадыні свайго лёсу» (1968), збкаў сатыры і гумару «Дзівакчалавек» (1972), «Чэрці ў коміне» (1978), «Вясельны марафон» (1984), «Лекцыя з падвывам» (1988), «Развітальная гастроль» (1991), раманаў «Мора Герадота» (1976), «Градабой» (1980), «Хлопцы, чые вы будзеце...» (ч. 1—2, 1989—92), п’ес «Ліха крадзецца ціха» (1976), «Канфлікт мясцовага значэння» (1989) і інш. Пісаў для дзяцей: кн. «Падарожжа ў калгас» (1970), «Зямля ў нас такая» (1971), «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі» (1972), «Прыгоды Бульбобаў» (1977), «Грот афаліны» (1985), «Эрпіды на планеце Зямля» (1987), «Прыйдзі, дзеньзалацень!» (1993) і інш. На бел. мову пераклаў паэму «Мёртвыя душы» М.Гогаля, казку «Канёкгарбунок» П.Яршова,
    590
    МІТРАФАНАЎ
    аповесці «Шуміць лугавая аўсяніца» і «Чырвонае віно перамогі» Я.Носава, «Ноч пасля выпуску» У.Цендракова і інш.
    7в.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1991; Ружовыя ліўні. Мінск, 2001; Пакуль зямлю мілуе сонца... Мінск, 2005; Прыгавораны да жыцця. Мінск, 2007.
    Літ.: К а р а т а й В. Па дарозе да храма: штрыхі да партрэта П.Місько // Роднае слова. 2001. №3.
    МІСЯВІЧЫ, вёска ў Воранаўскім рне. За 55 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 34 км ад чыг. ст. Л іда на лініі Гродна—Маладзечна. Цэнтр Місявіцкага с/с. 105 гаспадарак, 292 ж. (2013).
    У 2й пал. 19 ст. вёска і аколіца ў Забалоцкай воласці Лідскага павета Віленскай губ. У 1864 у складзе маёнтка Васілішкі, дзярж. ўласнасць, у вёсцы 11 яўрэяўземляробаў, у аколіцы 4 душы. У 1897 у вёсцы 6 двароў, 30 ж., у аколіцы 5 двароў, 41 ж. У 1905 яўр. калонія, 64 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 1921 у складзе Польшчы, у Забалоцкай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв. 3 восені 1939 зноў у БССР, з 12.10.1940 у Якубаўскім с/с Радунскага рна Баранавіцкай вобл., аколіца (60 ж.), былы маёнтак (42 ж.), фальварак (13 ж.) і хутар (15ж.). У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1960 — 96 ж. 3 25.12.1962 у Воранаўскім рне.У 1970 153 ж.З 11.2.1972 цэнтр сельсавета. У 1999 — 86 гаспадарак, 230 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—пачатковая школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, магазін.
    МІСЯВІЧЙНЕ (Miseviciene) Ванда (2.1.1921, г. Датнува, Літва — 6.4.1996), літоўская фалькларыстка. Скончыла Вільнюскі пед. інт (1956). Працавала ў сектары фальклору Інта літоўскай мовы і лры Літоўскай АН. Даследавала бел.літоўскія сувязі ў галіне вуснай паэт. творчасці. Вылучыла агульныя рысы ў літоўскіх і бел. нар. песнях. У артыкулах «Агульныя