• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    даследуе адметнасці канкрэтнай мовы ў супастаўленні з інш., адносяць кампаратывістыку (у вузкім сэнсе), або параўнальнагіст. М. (вывучае адносіны паміж роднаснымі мовамі), кантакталогію і арэальную лінгвістыку (даследуе ўзаемадзеянне суседніх моў), супастаўляльнае М. (кантрастыўнае, канфрантатыўнае), якое вывучае падабенства і адрозненні моў незалежна ад іх роднасці і суседства. Тыпалагічнае М. вывучае абагульненыя структурныя і функцыянальныя рысы розных моў, іх фанетыку, граматыку, лексіку грамадскія функцыі і інш. (напр. структурную тыпалогію моў). У адрозненне ад супастаўляльнага М., аб’ектам якога з’яўляюцца звычайна 2 (або больш) роднасныя мовы, тыпалагічнае даследуе сем’і моў выяўляе і вывучае моўныя ўніверсаліі — уласцівасці (адзінкі, катэгорыі, законы, формы і г.д.), характэрныя для ўсіх (абсалютныя ўніверсаліі) або большасці (статыстычныя ўніверсаліі) моў свету. Напр., ва ўсіх мовах ёсць займеннікі, злучнікі, усім мовам уласцівы зычныя і галосныя гукі, ва ўсіх мовах ужываюцца фразеалагізмы, для ўсіх моў характэрна пераноснае ўжыванне слоў на аснове метафары, сінекдахі і г.д. Сістэма прыватных галін М. ўвесь час пашыраецца, развіваецца арэальная лінгвістыка (вывучэнне сумежных моўных груп, пашыраных на адной тэр., незалежна ад іх генетычнай блізкасці). Да пач. 1980х гг. аформілася вывучэнне аддаленых роднасных адносін паміж рознымі сем’ямі моў (індаеўрап., уралаалтайскай, семітахаміцкай, індзейскімі мовамі Амерыкі і інш.). Да прыватных галін М. адносіцца таксама інтэрлінгвістыка, якая вывучае і канструюе штучныя мовы (тыпу эсперанта, іда і інш.).
    У наш час лінгв. даследаванні праводзяцца ў Цэнтры даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі, БДУ, Гомельскім, Гродзенскім, Мінскім лінгв. унтах, інш. на
    вук. і навуч. установах. Гл. таксама Гісторыя беларускага мовазнаўства.
    Літ.: Жураўскі А.І., Крывіцк і А.А. Беларускае мовазнаўства ў Акадэміі навук БССР. Мінск, 1979; Шакун Л.М. Гісторыя беларускага мовазнаўства. Мінск, 1995, Ра гаўцоў В.І. Уводзіны ў мовазнаўства. Магілёў, 2004; Я го ж. Гісторыя мовазнаўства. Магілёў, 2005; Я г о ж. Агульнае мовазнаўства. Магілёў, 2006.
    Д.В.Дзятко.
    МОВАПАСРЙДНІЦА, 1) мова, праз якую ў сістэму інш. мовы ўводзяцца запазычаныя словы. Для большасці запазычанняў бел. мовы такімі з’яўляюцца рус. і польск. мовы. Праз іх у бел. мову былі ўведзены словы з нямецкай: абітурыент (рус. абнтурнент < ням. Abiturient), бэлька (польск. belka < ням. Balken), французскай: зеніт (рус. зеннт < франц. zenith), спецыялізацыя (польск. spezjalizacja < франц. specialisation), англійскай: каледж (рус. колледж < англ. college), пінжак (рус. пнджак < англ. peajacket), лацінскай: мабільны (рус. мобмльный < лац. mobilis), воцат (польск. ocet < лац. acetum) і інш. моў. У працэсе запазычвання з мовыкрыніцы праз М.п. словы спрашчаюцца і трапляюць у 3ю мову ў адаптаваным выглядзе. Напр., у ням. мове слова «фарба» мае канчатак е (ням. Farbe), у польск. мове набыло канчатак а (польск. farba) і ў такім выглядзе трапіла ў бел. мову. 2) Дапаможная мова, якая выкарыстоўваецца як сродак зносін у міжнац. камунікацыі (гл. Мова міжнацыянальных зносін'). 3) Сукупнасць правіл, у адпаведнасці з якімі характарыстыкі адной мовы пераўтвараюцца ў характарыстыкі іншай. Напр., для патрэб механічнага пошуку інфарманыі, машыннага перакладу і інш.
    С.У.Шахоўская.
    МбВЫ СВЁТУ, натуральныя мовы народаў Зямлі, што жывуць цяпер або існавалі ў мінулым. У наш час налічваецца каля 6 тыс. моў. Колькасць носьбітаў складае ад сотні мільёнаў чалавек (кітайская, англ., іспан. мовы) да некалькіх дзясяткаў (mo
    610
    МОГЙЛЁВСКЙЕ
    вы Дагестана). Мовы, якія страчваюць сваіх носьбітаў, адыходзяць да разраду мёртвых моў. У мовазнаўстве існуе 2 агульнапрынятыя падыходы ў класіфікацыі М.с. Тыпалагічная (марфалагічная) класіфікацыя засн. на падабенстве марфалагічнай структуры слоў. Згодна з ёй адрозніваюць мовы, у якіх важнай асаблівасцю з’яўляецца флексія слова (флектыўныя), граматычнае значэнне слоў, вызначанае афіксамі, што далучаюцца да асновыкораня (аглютынатыўныя), адсутнасць словазмянення (аморфныя), будова сказа на манер складанага слова (полісінтэтычныя). Генеалагічная класіфікацыя М.с. грунтуецца на падзеле ўсіх моў паводле іх унутранага падабенства. Вылучаюць 16 макрасем’яў, якія ў сваю чаргу чляняцца на больш дробныя моўныя сем’і. Моўныя сем’і ўключаюць групы, а моўныя групы — падгрупы ў найвышэйшай ступені блізкароднасных моў. Бел. мова належыць да ўсходнеслав. падгрупы слав. групы індаеўрап. сям’і моў. Для яе блізкароднаснымі з’яўляюцца рус. і ўкр. мовы. Моўнымі сем’ямі, якія налічваюць найб. колькасць носьбітаў з’яўляюцца індаеўрап., кітайскатыбецкая і нігеракардафанская. Нягледзячы на значныя адрозненні паміж мовамі, вызначаюць асаблівасці, характэрныя для іх усіх (абсалютныя ўніверсаліі) ці большасці М.с. (статыстычныя ўніверсаліі). Да абсалютных універсалій належаць наяўнасць галосных і змычных зычных гукаў, асабовых імён і займеннікаў, слоў для перадачы эмоцый, магчымасць чляніць моўную плынь на склады, сярод якіх абавязкова сустракаецца структура «зычны + галосны», гаварыць сказамі, вылучэнне імя і дзеяслова і інш. Статыстычныя ўніверсаліі — наяўнасць не менш за 2 розныя галосныя літары, не менш за 2 лікі ў сістэме займеннікаў і інш.
    Літ:. Рагаўцоў В.І. Мовы свету.
    Магілёў, 2009.	С.У.Шахоўская.
    «МОГЙЛЁВСКАЯ ПРАВДА», абласная грамадскапалітычная газета.
    Заснавальнік — Магілёўскі аблвыканкам. Выходзіць са студз. 1918 у Магілёве. У 1918 называлася «йзвестня Могнлёвского Совета рабочмх н солдатскнх депутатов» (№1 — 10), «йзвестня Могнлёвского губернского нсполннтельного комнтета Советов крестьянскнх н рабочнх депутатов» (з №11). У час акупацыі Магілёва герм. войскамі ў сак,— кастр. не выдавалася. У ліст.—снеж. 1918 выходзіла пад назвай «йзвестня Могнлёвского губернского революцнонного комнтета». Са студз. 1919 «Соха н молот», з кастр. 1924 «Магілёўскі селянін», з ліст. 1929 да ліп. 1941 — «Камунар Магілёўшчыны». У Вял. Айч. вайну з 1943 выдавалася падпольна пад назвай «За Радзіму» як орган Магілёўскага падп. абкама КП(б)Б. 3 1956 сучасная назва. 3 лют. 2013 у складзе Інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці», выходзіць штотыдзень на рус. мове. Асвятляе пытанні грамадскапаліт., эканам. і культ. жыцця вобласці і краіны. Асн. рубрыкі: «Афіцыйна», «Кампетэнтна», «Грамадства», «Адукацыя», «Здароўе», «Эканоміка», «Культура», «7», «Былое», «Прылавак», «Дарожны патруль», «Праблема» і інш. Змяшчае матэрыялы па пытаннях культуры, лры і мастацтва. Mae дадатак «Днепровская неделя» (з 1984).
    «МОГЙЛЁВСКЙЕ ГУБЁРНСКЙЕ ВЁДОМОСТЙ», газета, афіцыйны орган Магілёўскага губернскага праўлення. Выдавалісяў 1838—1917у Магілёве на рус. мове з рознай перыядычнасцю. Мела 2 часткі: афіц. (з 1838; мела агульны і мясц. аддзелы) і неафіц.(з 1893; у 1897—1903 рэдагаваў Е.Р.Раманаў; у 1904—05 выходзіла як самаст. грамадская і літ. газета). Афіц. частка змяшчала указы, пастановы і распараджэнні цэнтр. і мясц. улад, аб’явы. Неафіц. асвятляла падзеі грамадскага і культ. жыцця ў краіне і за мяжой, у Магілёве і інш. населеных пунктах губерні, друкавала літ. творы, даследаванні і матэрыялы па гісторыі, краязнаўстве, статыстыцы,
    адукацыі, этнаграфіі, фальклоры, мовазнаўстве, сац.эканам. пытаннях. Некаторыя публікацыі газеты друкаваліся ў Магілёўскай губернскай друкарні асобнымі выданнямі (выйшла 25 кніг). У 1861 у №54 у якасці дадатку замест. неафіц. часткі выйшла брашура «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела» А.Кісяля, упершыню надрукаваная на бел. мове грамадзянскім шрыфтам.
    «МОГЙЛЁВСКЙЕ ЕПАРХЙАЛЬНЫЕ ВЁДОМОСТЙ», 1) газета, орган Магілёўскай праваслаўнай духоўнай кансісторыі. Выдавалася ў 1883—1917 у Магілёве на рус. мове штотыднёва. Прызначалася для Магілёўскай праваслаўнай епархіі. Мела афіц. і неафіц. аддзелы. У афіц. друкаваліся пастановы і распараджэнні ўрада, мясц. царк. органаў, рашэнні і справаздачы Сінода, аб’явы і распараджэнні кансісторыі. Неафіц. аддзел публікаваў гіст. дакументы, матэрыялы аб дзейнасці брацтваў, царк.прыходскіх школ і інш. навуч. устаноў, гіст. нарысы аб манастырах, мемуары святароў і інш. Змяшчаліся методы кадыдактычныя рэ ка м е ндацыі па правядзенні работы з насельніцтвам. 2) Часопіс, афіц. орган Магілёўскай епархіі Бел. праваслаўнай царквы. Выдаецца з 1991 у Магілёве на рус., асобныя тэксты на бел., мове. Да 2000 выходзіў як газета, у 1991—95 — штомесячна, з 1995 — строенымі нумарамі 1 раз у квартал. Mae афіц. і неафіц. часткі. Афіц. падзяляецца на рубрыкі: «Агульнацаркоўныя падзеі», «У Беларускім экзархаце», «Інфармацыя епархіяльнага упраўлення». У іх публікуюцца пасланні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, епархіяльнага архірэя, выпіскі з пастаноў Свяшчэннага Сінода Рус. праваслаўнай царквы і Сінода Бел. экзархата, указы аб прызначэннях і перамяшчэннях святароў па Магілёўскай епархіі, звесткі аб архірэйскіх служэннях. У неафіц. частцы змяшчаюцца артыкулы і нататкі аб найважнейшых падзеях епархіяльна
    611
    МОГЙЛЁВСКЙЙ
    га жыцця, звесткі з манастыроў, прыходаў, брацтваў і сястрынстваў, пропаведзі, урыўкі з твораў святых айцоў гіст.краязнаўчыя апісанні прыходаў, храмаў, манастыроў, цудатворных абразоў і інш. святынь епархіі, матэрыялы аб персаналіях.
    К. Байбурын.
    «МОГЙЛЁВСКЙЙ ВЁСТЙЙК», грамадскапалітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 19.5(1.6).1906 да 15(28).4.1917 у Магілёве штодзённа на рус. мове спачатку губернскім праўленнем, з 1913 прыватнымі выдаўцамі. Была рупарам мясц. правых акцябрыстаў. Друкавала афіц. ўрадавыя матэрыялы, агляды рус. газет і часопісаў, хроніку, аб’явы. Падтрымлівала палітыку царызму, асуджала рэв., ліберальнаапазіцыйны і бел. нац.вызваленчы рух. Публікавала «словы» і «казанні» мясц. епіскапа, у якіх прапагандаваліся ідэі рус. праваслаўя і самадзяржаўя, асуджаліся атэізм, матэрыялізм, філасофія Л.Талстога. У сваіх матэрыялах газета адмаўляла нац. і этнакульт. самастойнасць бел. народа, абвінавачвала газ. «Наша доля» і «Наша ніва» ў сепаратызме. Пасля Лют. рэв. падтрымлівала Часовы ўрад. Змяшчала вершы, апавяданні, нарысы мясц. аўтараў, навук.папулярныя і этнаграф. артыкулы. Інфармавала пра муз. і тэатр. жыццё ў Магілёве.