• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    620
    МОТАЛЬ
    ваны драўляны М. з каменнымі падпорамі. У 18—19 ст. узведзены каменныя арачныя М. ў Брэсце, Віцебску і інш. Шэраг чыг. М. пабудаваны з пракладкай ПецярбургскаВаршаўскай чыгункі (участак Парэчча— Гродна ўведзены ў эксплуатацыю ў 1862) і ўчастка Смаленск—Брэст (у 1871). У 1950—80я гг. пабудаваны М.: цераз р. Зах. Дзвіна ў Віцебску, цераз р. Дняпро ў Магілёве і Рэчыцы, цераз р. Свіслач на прце Незалежнасці і вул. М.Багдановіча ў Мінску, пуцеправоды цераз яр Дзебра ў Магілёве і чыгунку ст. МінскПасажырскі ў Мінску. Сярод М., узведзеных у цяперашні час: цераз р. Сож у Гомелі (2006), цераз р. Лошыца ў Мінску (2009), цераз р. Бярэзіна ў Беразіно, цераз р. Дняпро ў Шклове (абодва 2012), цераз р. Нёман у Гродзенскім рне (2013).
    МбТАЛЬ, археалагічныя помнікі — стаянкі каля в. Моталь Іванаўскага рна. Размешчаны па берагах воз. Мотальскае, б. воз. Джыдзінне (цяпер вадасховішча), на правым беразе р. Ясельда і на ўзвышшах поплаву паміж вёскай і ракой. У пач. 1960х гг. 12 з іх былі адкрыты і неаднаразова абследаваліся У.Ф.Ісаенкам. У выніку будаўніцтва дамбы вакол воз. Джыдзінне затоплены помнік Моталь2, рэшткі помнікаў Моталь3 і Моталь4 апынуліся на астравах утворанага вадасховішча. У 1988—2005 А.Г.Калечыц выявіла і даследавала яшчэ 18 помнікаў.
    Стаянка1 за 3 км на Пн ад вёскі, ва ўрочышчы Гара, на правым беразе р. Ясельда, паміж вадасховішчам Джыдзінне і в. Тышкавічы Іванаўскага рна. А.Г.Калечыц даследавала 837 м2. За 0,2 км на 3 ад гэтага месца, амаль у цэнтры ўрочышча, яна даследавала яшчэ 1934 м2. Сярод знаходак больш за 15 тыс. нарыхтовак і адходаў крамянёвай вытворчасці, прылад працы. Выяўлены рэшткі гасп. пабудоў. Фінальны палеаліт прадстаўлены матэрыяламі лінгбійскай, валкушанскай і свідэрскай культур, мезаліт — яніславіцкай
    і кудлаеўскай культур. Большасць знаходак датуецца ўсімі перыядамі неаліту. Асн. частка ляпнога посуду аздоблена арнаментамі, тыповымі для нёманскай культуры. Частка рэчаў па знешнім выглядзе і апрацоўцы струменістай рэтушшу адносіцца да бронзавага веку.
    Стаянка2 за 3 км на Пн ад вёскі, на паўд. схіле марэннага ўзгорка, паміж вадасховішчам Джыдзінне і р. Ясельда, каля старога рэчышча. Выявіў і даследаваў у 1971, абследаваў у 1986 У.Ф.Ісаенка. Сярод 600 знойдзеных апрацаваных крамянёў разцы, сякеры, скрэблы, нуклеусы, вербалістыя наканечнікі стрэл, скрабкі, сколынарыхтоўкі. Адносіцца да свідэрскай культуры фінальнага палеаліту.
    Стаянка3 заЗ,5кмнаПнЗад вёскі, 0,5 км на 3 ад урочышча Гара, на паўн.ўсх. беразе б. воз. Джыдзінне (цяпер востраў на вадасховішчы). Выявіў у 1962 і правёў паверхневыя зборы ў 1986 У.Ф.Ісаенка. Сабраны тэхнакомплекс з крамянёвымі лістападобнымі і чаранковымі наканечнікамі стрэл фінальнага палеаліту.
    Стая н ка4 за 3,5 км на ПнЗ ад вёскі, на пясчаным узгорку, на паўд,ўсх. беразе б. воз. Джыдзінне (цяпер востраў на вадасховішчы). Выявіў і даследаваў у 1962, абследаваў у 1986 У.Ф.Ісаенка. Знойдзены вербалісты наканечнік стралы, разец, сколы нарыхтоўкі свідэрскай культуры фінальнага палеаліту і больш позняга часу, абломкі посуду і прылады працы нёманскай і лейкападобных кубкаў культур, фрагменты ляпнога посуду жалезнага веку.
    Стаянка5 за2кмна Пн ад вёскі, на пясчаным узвышшы, сярод поплаву р. Ясельда. Выявіў у 1980, абследаваў у 1987 У.Ф.Ісаенка. У 1987 А.Г.Калечыц даследавала 52 м2. Знойдзена каля 4 тыс. крамянёвых вырабаў фінальнага палеаліту (лінгбійская, валкушанская і свідэрская культуры), мезаліту, неаліту і бронзавага веку. Вылучаюцца разцы, скрабкі, праколкі, скоблі, сякеры і цёслы,
    наканечнікі стрэл, абломкі гліняных пасудзін нёманскай і шнуравой керамікі культур.
    Стаянка  1 1 заО,ЗкмнаПнад урочышча Гара, на ўзвышшы паміж вадасховішчам Джыдзінне і правым берагам р. Ясельда. У 1978 абследаваў У.Ф.Ісаенка. У 1988, 199091 А.Г.Калечыцдаследавала 460 м2. Знойдзены некалькі тысяч прылад з крэменю, адходы вытворчасці, абломкі посуду, рэшткі касцей. Вылучаюцца нуклеусы, пласціны, разцы свідэрскай культуры фінальнага палеаліту. Ляпны посуд аздоблены адбіткамі шнура, дробнымі наколамі тыпу адступаючай лапаткі, тарцовымі адбіткамі пласцінкі, зрэдку грэбеня.
    Стаянка12 эпохі неаліту і бронзавага веку за 4 км на Пн ад вёскі, на 1й надпоймавай тэрасе правага берага р. Ясельда, за 0,3 км на 3 ад дамбы, на полі і ў лесапасадках. Выявіўу 1978 У.Ф.Ісаенка. У 1978 А.Г.Калечыц даследавала 56 м2. Знойдзены скрабкі, разцы, сякеры, цёслы, наканечнікі стрэл, нажы, праколкі і інш. вырабы, адходы крамянёвай вытворчасці, фрагменты ляпных пасудзін. Адзінкавыя знаходкі адносяцца да свідэрскай культуры фінальнага палеаліту.
    Стаянка13 каменнага і бронзавага вякоў на паўн.зах. беразе воз. Мотальскае, ва ўрочышчы Качатнік. Адкрыла і абследавала ў 1990 А.Г.Калечыц.У 199294, 199899 даследавала 500 м2. Знойдзена больш за 2 тыс. артэфактаў, у т.л. касцяных рэшткаўжывёл. Знаходкі крамянёвых канкрэцый сведчаць аб існаванні тут майстэрні па апрацоўцы крэменю. Частка матэрыялаў (нуклеусы, пласціны, скрабкі) адносяцца да свідэрскай культуры фінальнага палеаліту.
    Стаянка  1 7 эпохі фінальнага палеаліту, мезаліту і бронзавага веку ва ўрочышчы Задні Груд, за 0,27 км на Пн ад месца ўпадзення Ясельды ў воз. Мотальскае. У 1993 А.Г.Калечыц даследавала 560 м2. Знойдзена больш за 8 тыс. апрацаваных крамянёў і ад
    621
    МОТАЛЬ
    ходаў крамянёвай вытворчасці. Валкушанскі тэхнакомплекс складаецца з нуклеусаў 3 тыпаў, пласцін і пласціністых адшчэпаў з добра выражанымі ўдарнымі бугаркамі. Наканечнікі стрэл прадстаўлены вербалістымі і чаранковымі формамі. Да гэтага ж комплексу адносяцца наканечнік кап’я ці кінжала, зробленага з масіўнай рабрыстай пласціны, і 2 масіўныя сегменты, апрацаваныя крутой высокай рэтушшу. Такія знаходкі сустракаюцца на помніках ніжняй Прыпяці і сярэдняга Дняпра. Свідэрскі тэхнакомплекс прадстаўлены 2пляцовачнымі нуклеусамі з сустрэчным сколваннем ад пласцін і пласціністых адшчэпаў вербалістымі і чаранковымі наканечнікамі стрэл. Мезалітычныя знаходкі адносяцца да яніславіцкай культуры.
    Стаянка 18 каменнага і бронзавага вякоў за 0,3 км на Пн ад усх. ускраіны вёскі, на пясчаным узгорку левага берага Ясельды, ва ўрочышчы Малінаўка. У 1995 А.Г.Калечыц даследавала каля 600 м2. Знойдзена некалькі тысяч артэфактаў, сярод якіх прылады працы, адходы вытворчасці і абломкі ляпнога
    Мотальская СпасаПраабражэнская царква.
    посуду. Вылучаюцца нуклеусы, пласціны, разцы і наканечнікі стрэл свідэрскай культуры фінальнага палеаліту, яніславіцкай культуры мезаліту і нёманскай неалітычнай культуры.
    С т а я н к a  2 0 за 0,3 км на Пд ад стаянкі14, на тэрасе правага берага Ясельды, ва ўрочышчы Балячына Ніва. Адкрыла і даследавала 124 м2 у 1995 А.Г.Калечыц. Знойдзены крамянёвыя вырабы фінальнага палеаліту і яніславіцкай культуры мезаліту.
    Стая н к a  2 4 за 0,3 км на ПнЗ ад стаянкі18, на пясчаным астанцы на левабярэжжы Ясельды, ва ўрочышчы Астравіца (Ніва Стасевічаў). Адкрыла ў 1995 і даследавала 274 м2 у 1996—98 А.ГКалечьш. Выяўлены тыповыя для фінальнапалеалітычнай валкушанскай культуры крамянёвыя 1 і 2пляцовачныя нуклеусы, пласціны і пласціністыя адшчэпы; чаранковы наканечнік стралы з адламанай праксімальнай часткай, інш. рэчы, блізкія да знойдзеных на стаянцы17. Мезаліт прадстаўлены вырабамі яніславіцкай культуры.
    Літ.: Нсаенко В.Ф. Неолнт Прнпятского Полесья. Мйнск, 1976.
    А.Г.Калечыц.
    МОТАЛЬ, вёска ў Іванаўскім рне, на р. Ясельда і Мотальскім воз. За 21 км на Пн ад г. Іванава, 23 км ад чыг. ст. ЯнаўПалескі на лініі Брэст—Лунінец, 161 км ад Брэста. Аўтадарогай звязана з г. Іванава. Цэнтр Мотальскага с/с. 1783 гаспадаркі, 3851 ж. (2013).
    Вядомы з 15 ст. як сяло ў Пінскім княстве ВКЛ. Паводле рэвізіі 1555 М. горад з самакіраваннем (меў магдэбургскае права), з 1566 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, мястэчка ў Слонімскай, з 1797 у Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губернях. У 1885 цэнтр воласці Кобрынскага павета, 239 двароў, 2239 ж., 2 царквы, яўр. малітоўны дом, школа. 13 крам, 7 піцейных дамоў. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны ў Драгічынскім павеце Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 гар. пасёлак у Іванаўскім рне Пінскай вобл. У пач. 1941 — 891 двор, 5,5 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У час карнай аперацыі гітлераўцы знішчылі тут 380 двароў, больш за 2 тыс. ж. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 16.7.1954 вёска, цэнтр сельсавета. 3 25.12.1962 у Драгічынскім, з 6.1.1965 зноў у Іванаўскім рнах. У 1997 — 1798 гаспадарак, 4684 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, Дом культуры, 2 бкі, музей нар. творчасці з філіялам — археал. музеем «Нашы карані», аддз. сувязі, ААТ «ААБ Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк», гасцініца, 4 аграсядзібы, 24 магазіны, 3 кафэ. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — СпасаПраабражэнская царква (1888). Археал. помнікі — больш за 20 стаянак.
    МОТАЛЬСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЗНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага
    622
    МОТАЛЬСКІ
    стылю ў в. Моталь Іванаўскага рна. Пабудавана ў 1888 з цэглы. Уключае кубічны асн. аб’ём, трапезную, 5гранную апсіду, званіцу (2 васьмерыкі на чацверыку). Пяцікупалле 4схільнага даху асн. аб’ёму і званіца завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Кожны з 3 уваходаў вырашаны арачным парталам з казырком. Сцены дэкарыраваны ліштвамі лучковых аконных праёмаў, лапаткамі, карнізам з сухарыкамі, філёнгамі. У інтэр’еры драўляны 4ярусны іканастас канца 19 ст., абразы 18—19 ст. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэсгтублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    МбТАЛЬСКІ МУЗЁЙ НАРбДНАЙ ТВбРЧАСЦІ. Засн. ў 1983, адкрыты ў 1995 у в. Моталь Іванаўскага рна. Пл. экспазіцыйных памяшканняў 820 м2. Асн. фонд налічвае больш за 18 250 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — больш за 8571 (2014). Асн. экспазіцыя размешчана ў 7 залах. Музей мае калекцыі: чорназадымленай і глазураванай керамікі; пераборнага шматнітовага ткацтва; вышыўкі; строяў адзення мотальскага рэгіёна; іканапісу і старадрукаваных кніг; твораў мастакоўпрымітывістаў (жывапіс па шкле, фанеры, даматканым палатне); меднага, шклянога і фарфоравага посу