• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    «МОГЙЛЁВСКЙЙ ГОЛОС». грамадскапалітычная і літаратурная газета. Выходзіла з 6(19).1 да 22.8(4.9). 1906 у Магілёве штодзённа на рус. мове. Засн. як прыватная, з 22.2(7.3)1906 выдавалася твам «Правінцыяльная прэса». Прытрымлівалася радыкальналіберальнага, сацыялдэмакр. кірунку, падтрымлівала рэв. рух, прапагандавала марксісцкі погляд на грамадства, ролю розных класаў у рэвалюцыі 1905—07. Выданне ўхваліла Л.Талстога як вял. пісьменніка, станоўча ацаніла творчасць М.Горкага, Л.Андрэева. У аддзеле «Тэатр і музыка» публікавала матэрыялы пра культ. жыццё Магілёва.
    «МОГЙЛЁВСКЙЙ ГОЛОС», грамадскапалітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 13.3 да 10.4.1918 у Магілёве на рус. мове ва ўмовах акупацыі горада польск. легіянерамі генерала Ю.Р.ДоўбарМусніцкага. Рэд.выдавец І.Міркін (МірскіІсаеў). Друкавала справаздачы пра пасяджэнні магілёўскіх гар. думы, губернскай земскай управы, пра Усерас. з’езд Саветаў даклад пра Брэсцкі дагавор, апублікавала арт. «Беларуская Народная Рэспубліка» і інш. Паведамляла пра навіны з жыцця горада і губерні, пісала пра падзеі ў Петраградзе, Мінску, Гомелі, Смаленску, Бабруйску. Вядома 19 нумароў.
    МОГІЛКІ, пагост, клады, месца пахавання нябожчыкаў. У традыц. светаўяўленні лічыліся сакральным месцам спачыну душ, якому прысвечаны шматлікія міфал. сюжэты, прымхі, павер’і, абярэгі. Формы М., іх знешні выгляд адлюстроўваюць побыт, абрадавыя традыцыі, культуру, рэліг. і маральнаэтычныя ўяўленні розных часоў і народаў. У продкаў беларусаў крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, як і ў суседніх усходнеслав. і балцкіх плямён, да 10—11 ст. панаваў язычніцкі абрад трупаспалення. Нябожчыкаў пасля аплаквання спальвалі на рытуальным вогнішчы, якому адводзілася функцыя ачышчэння, a прах — попел з рэшткамі касцей, упрыгажэнняў і інш. — зграбалі ў урну і хавалі, насыпаючы паверх курган. 3 прыняццем хрысціянства курганныя пахаванні паступова былі выцеснены абрадам трупапалажэння ў грунтавых ямах, які ў асн. захаваўся да нашага часу. Тэр. пад М. звычайна выбіралі недалёка ад вёсак на сухіх пагорках ці пакатых схілах з пясчаным і супясчаным грунтам. Часам іх абносілі валам, абгароджвалі плотам ці мураванай сцяной. У гарадах і прыходскіх цэнтрах М. рабілі пры цэрквах, касцёлах і манастырах (у 17—18 ст. такія пахаванні былі абмежаваны ў сувязі з масавымі эпідэміямі халеры). Паводле ўказа 1889 забаранялася размяшчэнне М. бліжэй чым 100 сажняў
    (213 м) ад апошняга жылля ў горадзе і паўвярсты (528 м) ад вёскі. Прадстаўнікоў розных канфесій у мінулым хавалі асобна, кожнага на сваіх М. Дыферэнцыяцыя па рэліг. прыналежнасці вызначала і ўласцівыя той ці інш. этнаканфесіяльнай групе пахавальныя абрады, спосабы пахаванняў, атрыбуты, сімволіку і мемар. знакі. Так, магілы праваслаўных размяшчаліся галавой на 3, католікаў — на У. Мемар. знакамі служылі крыж або камень з выявай крыжа (крыж ставілі звычайна ў галавах нябожчыка, камень у нагах). На Пн Беларусі сустракаліся масіўныя вычасаныя з каменю крыжыжальнікі. У іўдзеяў надгробнымі знакамі служылі камяні з выявай 6канцовай зоркі, у мусульман (татар) — 5канцовай зоркі і паўмесяца. Ha М. стараліся хаваць сем’ямі («каб родным на тым свеце лягчэй было сысціся»), Людзей нявызначанай веры, самагубцаў, тапел ьцаў хавалі паза межамі М. Магільныя ўзгоркі часам пакрывалі драўлянымі прамавугольнікамі ў выглядзе века труны ці абгабляванымі гранёнымі калодамі (гл. Прыкладзіны'). Час ад часу родзічы і блізкія нябожчыкаў падсыпалі надмагільныя бугаркі, абкладвалі іх дзёрнам або невысокім зрубам, абмуроўвалі, абнаўлялі мемар. знакі, садзілі дрэвы, кветкі. У святочныя дні крыж абвязвалі ўзорнымі ручнікамі, фартушкамі, вянкамі. На памінкі, Радаўніцу, на велікодным тыдні на М. прыходзілі, каб аддаць даніну павагі і ўшанаваць памяць памерлых продкаў. Нар. звычаем на М. забараняліся гульні, збор ягад і кветак, выпас свойскай жывёлы, высечка дрэў; наўмыснае псаванне магіл і мемар. знакаў расцэньвалася як святатацтва. Такія правілы паводзін на М. перадаюцца ад пакалення да пакалення і строга выконваюцца. У наш час замена рэліг. абрадаў грамадзянскімі, урбанізацыя ўнеслі пэўныя змены ў культ. ландшафт М.; больш разнастайнымі сталі формы пахаванняў, мемар. знакі, іх сімволіка і эпітафіка.
    В.С.Цітоў.
    612
    МОКРАЎСКАЯ
    МОДА (франц. mode ад лац. modus мера, узор, спосаб), 1) панаванне, распаўсюджанасць у дадзены час пэўнага густу, тых ці інш. знешніх форм, прадметаў побыту, мастацтва, культуры. З’яўляецца сац. феноменам, але зацвярджэнне і распаўсюджанне М. абапіраецца пераважна на псіхалагічныя фактары — унушэнне, перайманне. Выступае кароткатэрміновай формай масавых паводзін і выяўляецца ў стэрэатыпных дзеяннях, якія робяцца мноствам людзей. У вузкім сэнсе М. — змена ўзораў адзення на працягу адносна кароткага прамежку часу. Адзенне заўсёды адлюстроўвае канкрэтнае гісторыкаэканам. становішча народа, паколькі з’яўляецца здабыткам агульначалавечай культуры. На працягу стагоддзяў выпрацоўваліся найб. мэтазгодныя тыпы адзення, якія адпавядалі характару заняткаў, быту і эстэтычным схільнасцям той ці інш. супольнасці людзей. Пэўны ўплыў на сучасную і будучую М. жыхароў Беларусі, схільных да прыгожага, практычнага і зручнага адзення, аказалі багатыя традыцыі нац. касцюма ўсіх саслоўяў (магнаты, шляхта, гаражане, сяляне), а таксама традыцыі канструктывізму 1920х гг., калі касцюм стаў сімвалам новага дэмакр. ладу жыцця. У 1950— 70я гг. ў М. ўвайшлі элегантнае стылеўтваральнае адзенне і шырокае выкарыстанне нар. традыцый, атаксама канструктыўнамэтазгодны маладзёжны, спарт. стыль адзення. У 1980я гг. з’явіліся новыя мадэлі на канструктыўнай аснове шляхам уніфікацыі дэталі, быў укаранёны метад «мадэльканструкцыя», які паскорыў працэс вырабу сучасных узораў адзення ў спарт., класічным і рамант. кірунках. Перыяд 1990—2000х гг. адрозніваўся свабодай эксперыментаў, стварэннем адзення рэтраспектыўнага і наватарскага характару, акцэнтавалася ўвага на гарманічным спалучэнні прастаты, натуральнасці, эстэтычнай стрыманасці з элегантнасцю і вобразнасцю, на практычнасці і шматфункцыянальнасці з улікам наватарскіх кірункаў еўрап.
    М. На сучасным этапе актыўную ролю ў развіцці М. ў Беларусі адыгрываюцьдзейнасць Бел. цэнтра моды (з 1948) і правядзенне прафес. міжнар. мерапрыемства «Тыдзень Моды ў Беларусі» (Belarus Fashion Week) па папулярызацыі дызайнерскага адзення аўтараў і творчых калектываў краіны (Мінск, з 2010). 2) Нетрывалая папулярнасць, якая хутка праходзіць.
    МОДЭЛЬ Міхась (Мендэль Моўшавіч; 13.4.1904, в. Камень Лепельскага рна — 26.10.1980), беларускі крытык, тэатразнавец. Вучыўся ў БДУ (1921—26). Быў на парт. і журналісцкай рабоце, працаваў у навук. і тэатр. установах Беларусі. 3 1944 заг. літ. часткі Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, з 1945 у рэдакцыях час. «Полымя», газ. «Літаратура і мастацтва». Аўтар зб. артыкулаў «Тэатр і драматургія» (1935), брашуры «Л.П.Александроўская» (1945), кн. нарысаў «Народныя артысты БССР» (1948).
    МОІН Марк Міхайлавіч (10.5.1903, в. Рыебіні, Латвія — 13.2.1969), беларускі акцёр, рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (1940). Скончыў Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). Працаваў у Дзярж. яўр. тэатры БССР (1926—49, у 1943 узначальваў тэатр. франтавую брыгаду), з 1940 у Белдзяржэстрадзе, з 1956 рэжысёр студыі Бел. тэлебачэння. Артыст героікарамант. шіана. Сярод роляў: Франдоса («Авечая крыніца» Лопэ дэ Вегі), Скапэн («Хітрыкі Скапэна» Мальера), Фабрыцыа («Карчмарка» К.Гальдоні), Ботвін (аднайм. спектакль А.Вявюркі), Гірш («Паўстанне ў гета» П.Маркіша). Тэлепастаноўкі: «Суд» У.Галубка, «У пошуках радасці» В.Розава (абедзве 1958), «Наталля» паводле Я.Скрыгана (1959).
    МОКАШ, Макош, ва ўсходнеславянскай, у т.л. ў бел., міфалогіі жаночае бажаство ўрадлівасці і вады, апякунка парадзіх, жаночай працы і дзявочай долі. Яе ўяўлялі ў выглядзе жанчыны з вял. галавой і доўгімі рукамі, якая прадзе па начах у хаце.
    М. — адзінае жаночае бажаство стараж.рус. пантэона, чый ідал у Кіеве стаяў на вяршыні гары разам з кумірамі Перуна і інш. багоў. М. успрымалася як жонка Перуна. Але ў выніку здрады яму яна ў пакаранне пазбаўляецца боскага і сямейнага статусу, ссылаецца з неба на зямлю. У Беларусі захаваліся тапонімы «Мокшава балота», «Мокіш». У язычніцкім календары чацвер стасаваўся з днём Перуна, а пятніца — з М. Напярэдадні гэтага дня жанчынам забаранялася прасці. Непасрэдным працягам вобраза М. пасля прыняцця хрысціянства стала Св. Параскева Пятніца.
    МОКРАЕ, вёска ў Пружанскім рне. За 13 км на Пн ад г. Пружаны, 25 км ад чыг. ст. Аранчыцы на лініі Брэст— Баранавічы, 102 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Пружанамі. Цэнтр Мокраўскага с/с. 122 гаспадаркі, 372 ж. (2013).
    У 1897 сяло ў Котранскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губ., 25 двароў, 194 ж., магазін, царква, капліца. 3 1.1.1919 у БССР. 3 1921 у складзе Польшчы, вёска ў Котранскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Пружанскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 у Руднікаўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 15.1.1962 цэнтр сельсавета. У 1970  195 ж., у 1999  103 гаспадаркі, 300 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (1880). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    МОКРАЎСКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Мокрае Пружанскага рна. Пабудавана ў 1880 з цэглы. Храм 4часткавай падоўжнавосевай кампазіцыі,
    613
    МОЛАДАВА
    якую складаюць асн. аб’ём, званіца, трапезная, апсіда. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане. Трох’ярусная шатровая званіца завершана гранёнай цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане. Уваходны арачны партал кілепадобнай формы. У дэкоры выкарыстаны зубчастыя фрызы, прамавугольныя філёнгі, арачныя нішы, лапаткі, стылізаваная балюстрада. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    МОЛАДАВА, вёска ў Іванаўскім раёне. За 20 км на ПнУ ад г. Іванава, 22 км ад чыг. ст. ЯнаўПалескі на лініі Брэст—Лунінец. Цэнтр Моладаўскага с/с. 396 гаспадарак, 834 ж. (2013).