• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ду. Экспазіцыя распавядае пра матэрыяльную і духоўную культуру Зах. Палесся. У зале гісторыі і сялянскага побыту размешчаны дыярама рыначнай плошчы Моталя 16 ст., панарама Моталя і р. Ясельда канца 17ст., інтэр’ер сялянскай хаты 19 ст., транспартныя сродкі палешукоў і інш. Зала рамёстваў і промыслаў прадстаўляе вырабы майстроў па дрэве, кавалёў, рымараў і інш. У экспазіцыі залы земляробства адлюстравана традыц. земляробчая абраднасць
    Да арт. Мотальскі музей народнай творчасці: 1 музея»; 3 — у зале гісторыі і сялянскага побыту.
    1
    каляндарнага цыкла, сабраны прылады працы сяляніна. У залах апрацоўкі лёну, ткацтва прадстаўлена тэхналогія вырабу мотальскіх ручнікоў, абрусаў, сурвэтак і традыц. комплексаўбел. нар. адзення. Матэрыялы залы абрадаў (сезонныя, сямейныя і інш.) знаёмяць з нар. традыцыямі, адметнасцямі абрадавай творчасці рэгіёна. У музеі маецца багатая фотатэка 1927—77 (больш за 2 тыс. негатываў) першага мотальскага фатографа А.Мінюка. У залах таксама
    — будынак; 2 — выстаўка «3 фондаў
    3
    623
    МОТАЛЬСКІ
    размешчаны работы бел. мастакоў У.Кашпая, А.Марачкіна, У.Тоўсціка. 3 2008 адкрыта экспазіцыя ў будынку ветрака, якая знаёміць з унікальнымі драўлянымі механізмамі, тэхналогіяй памолу зерня. Працуе выставачная зала, дзе рэгулярна праходзяць выстаўкі — з калекцыі музея, тэматычныя (нар. майстроў Брэстчыны), прымеркаваныя да абл. і раённых свят, фалькл. фестываляў. У 2013 адкрыты філіял музея — археал. музей «Нашы карані», дзе захоўваецца археал. калекцыя (наканечнікі стрэл, нажы, сякеры, сярпы, зерняцёрка і інш.), складзеная са знаходак з археал. стаянак каля в. Моталь.
    МбТАЛЬСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЯРЫЦА». Створаны ў 1992 у в. Моталь Іванаўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.І.Чугаеў (з 1992),
    Т.С.Супрун (з 2010). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 16 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне бел. нар. песень, мясц. этнаграф. матэрыялу, удасканаленне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў, папулярызацыя песеннага мастацтва. У рэпертуары бел. нар. песні «Ярыца», «Ой, вёска, два сяла», «Паедзем дадому», «Прывітальная», «Ой, боран, боран», «Займела я мужа», «Пчолачка» і інш. Калектыў — дыпламант, лаўрэат і ўдзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Іванава, 2005), абл. рэгіянальных фестываляў фальклору «Галасы Палесся» (г. Іванава, 2007), «Фальклор без межаў» (в. Тышкавічы Іванаўскага рна, 2011), кулінарнага мастацтва «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь, 2011 — 13), свята аматарскай творчасці «Захапленне на любы густ» (г. Драгічын, 2008) і інш.
    В.А.Барадзінчык.
    МОТАЛЬСКІ НАРОДНЫ МУЖЧЫНСКІ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «МУЖЫКІ». Створаны ў 1993 у в. Моталь Іванаўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.В.Чугаеў (з 1993), І.В.Чугаеў (з 2010), С.М.Псышчаніца (з 2012). У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 16 да 55 гадоў. Жанравы кірунак — вак.інструм. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папулярызацыя бел. нар. песні, удасканаленне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў. У рэпертуары песні бел. нар. «Казаў бацька», «Сказаў як звязаў», аўтарскія «Выбраннік» В.Чугаева, «Песня халасцякоў» У.Асадчага, «Мотальскія прысмакі» В.Юхніка, «Мотальскія кажухі», «Месца Моталь» В.Чугаева і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гар
    Мотальскі народны ансамбль народнай песні «Ярыца».
    624
    МОТАЛЬСКІ
    монік» (г. Паставы, 2001), фальклору (в. ЯнаўПадляскі, Польшча, 2005—08), «Спявае Палессе» (г. Любяшоў, Украіна, 2009), рэгіянальных «Фальклор без межаў» (в. Тышкавічы Іванаўскага рна, 2006—10), традыц. культуры і кулінарнага мастацтва «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь, 2008—13), абл. «Талакуха на Бярэсці»
    (г. Брэст, 2001), вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня!» (2005), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (2002), конкурсу патрыятычнай песні, прысвечанаму 65й гадавіне вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў (усе г. Іванава, 2009) і інш.
    В.А.Барадзінчык.
    МОТАЛЬСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛбРНАЭТНАГРАФІЧНЫ ТЭАТР «МОТАЛЬСКІЯ СУСЁДЗІ». Створаны ў 1985 у в. Моталь Іванаўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Р.Мацукевіч (з 1985), Э.Ю.Каткавец (з 2013). У складзе тэатра 16 чал.
    Мотальскі народны фалькмрнаэтнаграфічны тэатр «Мотальскія суседзі».
    625
    МОТАЛЬСКІ
    ва ўзросце ад 36 да 77 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне рэгіянальных культ. традыцый і абрадаў, перадача культ. спадчыны маладому пакаленню, папулярызацыя тэатр. жанру. У рэпертуары спектаклі на тэмы традыц. абрадаў Іванаўшчыны «Каравай», «Прыданы», «Святыя вечары» (замалёўкі з абраду на Каляды), «Каб не гэтая прызба» (пасядзелкі), тэатралізаванае свята «Купалле», на якіх гучаць мясц. абрадавыя і бел. нар. песні «Чыя гэто жонка коровай мысыла...», «Маты зяця выбырала», «Бэсэдонька», «Высоко сонэчко, высоко», «Купалка», «Пыдэм лугом», «Пшэнычэнька яра», «Шумыць, гудэ», «Ой гаю, мый гаю», «Як поіхав я ў сваты» і інш. Калектыў — лаўрэат і ўдзельнік фестываляў: міжнар. «Там на маёй pace» (г. БельскПадляскі, Польшча, 2011), абл. нар. гумару «Спораўскія жарты» (в. Спорава Бярозаўскага рна, 2010), рэгіянальнага фальклору «Галасы Палесся» (г. Ганцавічы, 2012), рэгія
    Да арт. Мотальскі строіі. Жанчыны ў летнім адзенні. Вёска Моталь Іванаўскага раё'на. 1930я гг.
    нальных традыц. культуры і кулінарнага мастацтва «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь, 2008—13), «Фальклор без межаў» (в. Тышкавічы Іванаўскага рна, 2010—11; г. Іванава, 2012— 13)іінш. В.А.Барадзінчык. МОТАЛЬСКІ СТРОЙ, лакальны варыянт традыцыйнага беларускага касцюма ў Зах. Палессі. Бытаваў у 19 — 1й пал. 20 ст. на невял. тэр. Іванаўскага рна (вёскі Моталь, Тышкавічы, Асаўніца). Жаночы касцюм складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха, гарсэта, пояса, галаўнога ўбору. Асн. прадметы адзення шылі з вельмі тонкага палатна. Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, прышытымі па аснове, са шматлікімі складкамі вакол стаячага каўняра. Тыповым прыёмам аздаблення былі звычайныя строчкі, уручную прашытыя чорнай баваўнянай ніткай упоперак стаячага каўняра, манжэты. Спадніца — гладкафарбаваны, чырвонага колеру андарак або па
    латнянік з белага кужалю, сабранага па лініі таліі на матузок. Фартух кроілі з 4 полак кужэльнага палатна, якія злучалі дэкар. швом, што дазваляла насіць яго на два бакі. Арнамент вызначаўся дробным малюнкам чырвонага, чырвоначорнага, блакітначырвоначорнага геаметрычнага або расліннага арнаменту. Гарсэт шылі з чырвонага фабрычнага сукна, з серабрыстай парчы, аздаблялі нашыўкамі тасьмыгалуна, стужак, пацерак. Гарсэт запраўлялі ў спадніцу і падпяразвалі шырокім бурачковачырвоным поясам ручнога пляцення. Галаўны ўбор — моцна накрухмаленая намітка, завітая на каробачку з чапцом, аздобленая кветкамі па баках або паўкругам спераду. Мужчынскае адзенне складалі нагавіцы і кашуля навыпуск, падпяразаныя шырокім плеценым поясам з кутасамі, галаўны ўбор — саламяны брыль, магерка. Мужчынскае і жаночае верхняе адзенне — світка, катанка, куртка з чорнага валенага сукна, аздобленая цёмнасіняй аблямоўкай, з бакавымі клінамі«вусамі». Прыгожым маст. аздабленнем вылучаліся аўчынныя кажухі і паўкажухі (гл. Мотальскія кажухі).
    МОТАЛЬСКІЯ КАЖУХІ', традыцыйнае зімовае народнае адзенне, якое вырабляюць майстры з в. Моталь Іванаўскага рна. Пашыраны з даўніх часоў. Шьші доўгія шчыльныя да стану белыя нядубленыя кажухі з адкладным каўняром. Кроілі з бакавымі клінамі («вусамі»), зашпільвалі на гаплікі. М.к. багата аздаблялі рознакаляровай вышыўкай «козлікам», гладдзю, нашыўкамі пярэстага шнура, раменьчыкаў, тканіны (найчасцей блакітнае, чырвонае, зялёнае сукно), пампонамі. 3 1930х гг. М.к. робяць з дубленых аўчын, якім надаюць чырвонацагляны ці вохрысты колер. Яны кароткія, прамога ці паўпрыталенага сілуэту, найчасцей са стаячым каўняром і футравай аблямоўкай удоўж верхняга крыса, па нізе і разрэзах кішэняў. Аздабляюць каляровымі раменьчыкамі, працяг
    626
    МОЎНЫЯ
    Мотальскія кажухі.
    нутымі праз вузкія надрэзы ўдоўж швоў, а таксама вышыўкай (зялёныя сцяблінкі з кветкамі вышывалі на кішэнях, нізе рукавоў, верхняй прыкаўнернай частцы спінкі). Паступова выходзяць з ужытку.
    МОТАЛЬСКІЯ РУЧНІКІ, традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюць ў в. Моталь Іванаўскага рна. Вядомы з канца 18 ст., у 2й пал. 19 ст. ў Моталі працавалі ткачырамеснікі. Даўжыня М.р. звычайна 210— 240 см, шыр. 30—33 см. Для асновы і ўтку выкарыстоўваюць ільняныя і баваўняныя ніткі, а таксама «мулінэ», «ірыс». Ткуць «у елачку» пераборнай тэхнікай у 4 ніты, снуюць у 8—10 пасмаў. Традыц. колер узораў — чырвоны з чорным (у сучасных таксама з сінім, зялёным). Кампазіцыя ручнікоў 2 відаў: у адным па аснове праходзяць 2—3каляровыя (у сучасных 4каляровыя) палоскі«коскі», у другіх — па ўтку шмат каляровых арнаментальных палосак («затканыя беражкамі»), якія перасякаюцца з каляровымі палоскамі асновы. Па канцах ручніка арнаментальны малюнак («у зубры», «у кветкі», «у лісты», «у жучкі») займае 7—8 см. Арнамент канйа 19 — пач. 20 ст. вытканы
    ніткамі чырвонага і сіняга ці чорнага колеру, сучасных — паліхромнымі. Заканчваюцца традыц. ручнікі карункамі, якія плялі з нітак асновы ўручную (у сучасных карункі вяжуць кручком).
    МбЎНЫ САЮЗ, тып арэальнагістарычнай супольнасці моў, які характэрызуецца пэўнай колькасцю падобных структурных і матэрыяльных прызнакаў, што былі набыты ў выніку доўгачасовага і інтэнсіўнага кантактнага і кавергентнага развіцця ў межах адной геагр. прасторы. Вызначае шэраг падабенстваў паміж мовамі на розных узроўнях моўнай сістэмы: у сінтаксісе, марфалогіі, фанетыцы і фразеалогіі. У найб. ступені канвергенцыі падвяргаецца сінтаксіс моў у М.с., у найменшай — фанетыка. Вылучаюцца балканскі, гімалайскі, паволжскі і інш. М.с. Напр., балканскі М.с. уключае балгарскую, македонскую, сербскую і харвацкую, усх,раманскія, албанскую і навагрэч. мовы. У працэсе інтэнсіўнага ўзаемадзеяння ў мовах балканскага М.с. выпрацаваліся падабенствы на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы — т.зв. балканізмы. Вызначальнай тэндэнцыяй канвергентнага развіцця моў М.с.