• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    630
    МОХАЎ
    ўключаў буйныя арнаментаваныя падвескі трапецападобнай формы і «ромбападобныя», літыя петляпадобныя трымальнікі, драцяныя спіралькі і плеценыя звёныланцужкі, характэрныя для ранніх крывічоў. «Паўночныя» элементы культуры прадстаўлены крывіцкімі завязанымі бранзалетападобнымі скроневымі кольцамі (11 экз. у 3 інгумацыях), драцянымі спіралькамі, рэшткамі накідківілайнэ, расшытымі пацеркамі (пахаванне зтрупапалажэннем). Апошняя звязана з латгальсказемгальскім колам старажытнасцей. У шэрагу курганоў знойдзены прадметы воінскага рыштунку (сякеры, наканечнікі дзіды, суліцы, дэталі воінскіх паясоў, фрагменты тардзіраваных жалезных грыўняў і інш.). Нетыповымі для радавых могільнікаў знаходкамі з’яўляюцца драўлянае вядро, каромысел кішэнных вагаў, «шышачныя» пустацелыя пацеркі з зерню і інш. У 3 курганах выяўлены манеты: 2 абломкі срэбранікаў вял. кіеўскага кн. Уладзіміра Святаславіча, дэнарый чэшскага караля Баляслава II ( 972/ 3999) і брактэат (вызначэнне В.Н.Рабцэвіча).
    Курганны могільнік2за 1 км на У ад вёскі, на правабярэжным поплаве Дняпра, ва ўрочышчы Могільцы. 15 курганоў. У 2005 А.А.Макушнікаў даследаваў курган з трупаспаленнем (інвентар — жалезная спражка 5—6 ст.) і пазнейшае ўпускное трупапалажэнне.
    Гарадзішча3 наПдад могільніка, на мысавым выступе карэннай надпоймавай тэрасы Дняпра, ва ўрочышчы Прычалак. Памеры 150 х 150—200 м (2,3—3 га). Прасочваюцца рэшткі дугападобных валоў, якія аддзяляюць мыс ад напольнага боку. У агаленні культ. пласт (0,4— 0,5 м) змяшчае кругавы посуд 10— 11 ст., кераміку 12—13 ст., абломкі керамічных соплаў і інш. У шурфе на стрэлцы мыса магутная глінабітная падушка (верагодна, аснова вала) з керамікай 10—11 ст.
    Паселішча5 10—11 ст. на месцы стаянак каменнага, бронза
    вага вякоў, селішчаў позназарубінецкай і пражскай культур, на высокім поплаве правага берага Дняпра, а таксама на 2 мысавых пляцоўках карэннай тэрасы (урочышчы Высокае і Вялікае Палі, Падгор’е, Багданава Прыстань). Пл. каля 20 га, выш. 15—20 м. Прымыкае да гарадзішча і могільніка. А.А.Макушнікаў даследаваў 2 траншэі і шурф (41 м2). Выяўлена паглыбленая ў мацярык аснова жылля пражскай культуры з развалам печыкаменкі ў куце і керамікай 5—6 ст. Аб’екты 10—11 ст. прадстаўлены рэшткамі глінабітнага ганчарнага горна і заглыбленых у мацярык збудаванняў. Рэчавы матэрыял — кругавая кераміка (пераважна 2й пал. 10—11 ст.), абломкі плінфы, інкруставаная белым металам жалезная шпора 12—13 ст. і інш.
    На селішчы існавала вытворчасць цэглы — «плінфатварэнне». Па асн. прыкметах (тапаграфія і планіроўка помніка, наяўнасць могільніка, характар масавых і індывід. знаходак, прысутнасць «іншаэтнічных» элементаў, спецыфіка пахавальнага абраду і інш.) адносіцца да т.зв. адкрытых гандлёварамесных паселішчаў.
    Літ.: Крывальцэвіч М.М. Адкрыццё новых помнікаў Ш—II тысячагоддзяў да н.э. ва Усходнім Палессі // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 2007. Вып. 23; Макушннков О.А. Гомельское Поднепровье в V — середнне XIII в.: Соцнальноэкономнческое я этнокультурное развнтне. Гомель, 2009.
    А.А.Егарэйчанка, М.М. Крывальцэвіч, А.А. Макушнікаў.
    МбХАЎ Дзмітрый Максімавіч (н. 27.7.1943, с. Масляніна Новасібір
    Да арт. Мохаў. Зброя і рыштунак з курганнага могільніка1(1 — наканечнік кап ’я, 2— шпора, 3—5 — спражка, 6 — пярсцёнак, 7—9 — фрагменты грыўняў і бранзалетаў).
    631
    моцныя
    скай вобл., Расія), беларускі архітэктар, тэатральны мастак. Вучыўся ў Бел. політэхн. інце (1964), скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1968). 3 1965 на к/студыі «Беларусьфільм», з 1970 у Спец. навук.рэстаўрацыйных майстэрнях, з 1973 мастакархітэктар Мінскага маст.вытворчага камбіната, у 1983—96 гал. мастак Тэатрастудыі кінаакцёра. Адначасова з 1985 выкладае ў Бел. унце культуры і мастацтваў і Бел. акадэміі мастацтваў (з 2013 праф.). Дэкаратар фільмаў «Альпійская балада» (1965), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1967), «Я, Францыск Скарына...» (1970), мастакпастаноўшчык фільмаў «Зграя», «Крапавы берэт» (абодва 2008), анімацыйнага фільма «Цімка і Бімка» (1976). Аўтар праектаў рэстаўрацыі Слуцкай брамы ў Нясвіжы, вял. залы палаца ў пас. Жылічы Кіраўскага рна, рэканструкцыі інтэр’ера Нац. бкі Беларусі (усе 1973), ратушы і прылеглыхда яе будынкаўу Віцебску (1995). Сярод аформленых спектакляў: «Шчасце маё...» А.Чарвінскага (1983), «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1985), «Гамлет» У.Шэкспіра (1987), «Генералы ў спадніцах» Ж.Ануя (1989), «Зойчына кватэра» М.Булгакава (1990), «Князь
    Мсцібаўскі касцёл Яна Хрысціцеля.
    Наваградскі» А.Бандарэнкі (1992), «Уладзімір і Рагнеда» А.Дударава, «Маленькі лорд» Ф.Бернета (абодва 1998).
    МОЦНЫЯ СКЛАДЬІ, апорныя ў сэнсаваінтанацыйных адносінах адзінкі вершаванай мовы. З’явіліся на этапе інтанацыйнасказавага вершаскладання, заснаванага на чаргаванні пэўных моўных перыядаў. Больш самаст. ролю набылі ў рэчытатыўным, пазней у танічным вершы, дзе вызначылі аб’ём рытмарада. У сілабічным вершы роля М.с. паслаблена (вызначальнай у ім была не якасць, а колькасць складоў). Большую структурную ролю М.с. адыгрывае ў сілабатанічным вершы, заснаваным на чаргаванні націскных і ненаціскных метрычных адзінак, дзе служыць дзейсным сродкам рытмічнага вылучэння найб. значных апорных слоў і выразаў. Гэта звязана з узмацненнем ролі інтанацыі ў слав. сілабатоніцы і ўплывам на яе нар,песенных традыцый. Класічны ўзор выкарыстання прынцыпаў рытмічнага ўзмацнення — паэзія Я.Купалы. Пры лагічнаінтанацыйным, a не скандзіраваным чытанні яго твораў у кожным рытмарадзе вылучаюцца толькі тыя націскныя стопы, што падкрэсліваюць апорныя словы:
    Што я мужык, усётут знаюць,
    I, як ёсць гэты свет вялік, 3 мяне смяюцца, пагарджаюць, — Бо я мужык, дурны мужык.
    (Я.Купала. «Мужык»)
    МРЫЙА. (сапр. НІашалевіч Андрэй Антонавіч; 13.9.1893, в. Палуж Краснапольскага рна — 8.10.1943), беларускі пісьменнік. Брат В.Шашалевіча. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1914). 3 1921 настаўнічаў, з 1926 працаваў у Цэнтр. бюро краязнаўства, газ. «Звязда». Стварыў у Краснаполлі тэатр, выдаваў рукапісны час. «Пралеска». Збіраў нар. лексіку і дасылаў яе ў Слоўнікавую камісію Інбелкульта. Аўтар нарысаў і апавяданняў («Пятрок», «Няпросты чалавек», «Камандзір», «Калектыў Яўмена», «Гармонія ў ружовым»,
    «Моладзь», «Рабін» і інш.). У сатыр. рамане «Запіскі Самсона Самасуя» (1929; поўнасцю апубл. 1988, пастаўлены тэлефільм «Пратарчака жыцця,
    Мрый А.
    або Запіскі Самсона Самасуя», 1990) развенчвае духоўна спустошанае грамадства, высмейвае тып прайдзісветадэмагога. Для твораў М. характэрны рэальная праўда жыцця, натуральнасць, стварэнне няпростых чалавечых характараў. У 1934 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1961.
    Тв.: Творы. Мінск, 1993.
    Літ.: Маракоў Л. Вядомы пад псеўданімам А.Мрый // Роднае слова. 2001. №9; Назараў В. Андрэй Мрый — збіральнік лексікі і фальклору // Там жа. 2013. №8; Я г о ж. Мрый — публіцыст // Маладосць. 2013. №8.
    МСЦІ'БАЎСКІ КАСЦЁЛ ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ, помнік архітэктуры неаготыкі і неараманскага стьшю ў в. Мсцібава Ваўкавыскага рна. Пабудаваны ў 1932 з цэглы. Касцёл — 2вежавы 3нефавы храм базілікальнага тыпу з трансептам, 3граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Гал. фасад 3часткавы: цэнтр. частка, завершаная трохвугольным шчытом, і бакавыя 2ярусныя вежы, завершаныя галоўкамі. У кожнай частцы ўваходны стральчаты праём. Бакавыя фасады расчлянёны лучковымі праёмамі ў 2 ярусы, на 1м ярусе паміж вокнамі — ступеньчатыя контрфорсы. Вуглы вежаў, трансепта і апсіды фланкіраваны ступеньчатымі контрфорсамі. У інтэр’еры нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з нервюрамі. У завяршэнні нефа
    632
    МСЦІСЛАВЕЦ
    драўляны неагатычны алтар, у тарцах бакавых нефаў — неабарочныя 2ярусныя алтары. Тэр. храма абнесена бутавай агароджай з цаглянай 2яруснай 4граннай шатровай брамайзваніцай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    МСЦІЖ, вёска ў Барысаўскім рне. За 55 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Барысаў на лініі Мінск—Орша, 126 км ад Мінска, на аўтадарозе Лагойск— Зембін—Глыбокае—мяжа Латвіі (Урбаны). Цэнтр Мсціжскага с/с. 112 гаспадарак, 302 ж. (2013).
    Вядомы з пач. 16 ст. як вёска ў Віленскім ваяв. ВКЛ. У 1526 с. Мсціжы, у складзе маёнтка Зембін, уладанне М.П.Радзівіла. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губ. У 1800 — 14 двароў, 265 ж., царква, гасподскі двор, вадзяны млын. У 1897 — сяло М. (яно ж Загорка, цэнтр воласці, 24 двары, 139 ж., нар. вучылішча, лячэбніца, царква, раз у год невял. таржок) і маёнтак М. (49 ж., вадзяны млын, вінакурня). 3 1.1.1919 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Зембінскага рна Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг, з 22.9.1927 у Бягомльскім рне. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да 30.6.1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў кастр. 1942 спалілі вёску (54 двары) і загубілі 113 ж. Пасля вайны вёска адноўлена. 3 20.1.1960 у Барысаўскім рне. У 1960 — 329 ж. У 1999 — 120 гаспадарак, 357 ж.
    У 2013 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, амбулаторыя, аддз. сувязі, 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — уязная брама б. сядзібы Слізняў (канец 18 ст.).
    МСЦПКСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ, рукапісны помнік 13—14 ст. Напісана царк.слав. мовай у 2 калонкі, па 24
    радкі ў кожнай, на 187 пергаментных аркушах. Уключае пачаткі тэкстаў евангелляў ад Іаана, Матфея, Лукі, саборнік (паказальнік евангельскіх чытанняў па святах), чытанні ад Марка, Лукі і Іаана (уперамежку). На палях зроблены надпісы 16 ст.: зачыны асобных евангелляў і інш. У М.е. змешчаны 1 застаўка і каля 350 ініцыялаў, выкананых пераважна ў тэраталагічным стылі. Асобныя ініцыялы маюць жанравы характар. На адным з іх (літара «В») намаляваны селянін з рыдлёўкай — адна з першых выяў працы ў бел. мастацтве. Аздобы выкананы ў 4 колерах: сіні, чырвоны, зялёны і жоўты. На сярэбраных пласцінах скураной вокладкі выгравіраваны выявы евангелістаў і Ісуса Хрыста на крыжы. На 1й і апошняй старонках у 16 ст. зроблены запісы, што мінскі бурмістр Васіль Лах ахвяраваў гэты экзэмпляр царкве Св. Юр’я ў Мсціжы (Барысаўскі рн). М.е. знойдзена ў Мінску ў 2й пал. 19 ст., у 1869 перададзена ў Віленскую публічную бку. Зберагаецца ў бцы АН Літвы.