• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    А.І.Лабетка.
    МСЦІСЛАЎСКІ НАРОДНЫ ХОР.
    Створаны ў 1989 у г. Мсціслаў пры раённым Доме культуры (з 1995 Цэнтр культуры і нар. творчасці). У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.І.Касцюк (з 1989), Л.С.Леановіч (з 1992), Н.А.Біскуп (з 1997), В.І.Шапавалава (з 2002), Д.М.Ляшчоў (з 2005), С.В.Шапялевіч (з 2010), Р.У.Макаранка (з 2014). У складзе хору 19 чал. ва ўзросце ад 21 да 52 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — далучэнне да традыцый бел. культуры. У рэпертуары бел. нар. песня «Ой, павей, буйны вецярочак», творы бел. кампазітараў «За зялёным гаем», «Месяц і вішанька», «Мужычокпамочнік», «Цякла рэчка» М.Алешкі, «Полькатрапятуха» В.Волаха і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. аматарскай маст. творчасці «Памежжа» (г.п. Шу
    Мсціслаўскі народны духавы аркестр.
    639
    МСЦІСЛАЎСКІ
    Мсціслаўскі народны хор.
    мячы Смаленскай вобл., Расія, 2009), расійскабел. міжрэгіянальнага нар. творчасці «Дзве Русі — дзве сястры» (г.п. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія, 2009—10) і інш.
    А.І.Лабетка.
    МСЦІСЛАЎСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЫ I ПРАЦЫ.
    Створаны ў 1986 у г. Мсціслаў пры раённым Доме культуры (з 1995
    Цэнтр культуры і нар. творчасці). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.С.Леановіч (з 1990). У складзе хору 20 чал. ва ўзросце ад 60 да 86 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — адраджэнне нац. вак.харавых традыцый. У рэпертуары песні нар. бел. «У Кацярыны», рус. «Ой, мароз, мароз», творы бел. кампазітараў «Расцвітай, Беларусь», «Славім мы свой край любі
    мы» Ю.Семянякі, «Вітанне», «Вясёлая староначка» М.Сіраты і інш. Калектыў — удзельнік абл. тура рэсп. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Магілёў, 2009, 2012—14) і інш. АА.Лабетка.
    МСЦІСЛАЎСКІ ПУСТЬІНСКІ УСПЁНСКІ МАНАСТЬІР. Знаходзіцца каля г. Мсціслаў на беразе
    Мсціслаўскі народны хор ветэранаў вайны і працы.
    640
    МСЦІСЛАЎСКІ
    р. Аслянка (правы прыток р. Сож). Паводле царк. падання, засн. каля 1380 як праваслаўны мсціслаўскім кн. Лугвенам. Аднак укр. царк. гісторыкканца 19 — пач. 20ст. М.І.Пятроў вызначыў першую згадку аб манастыры як 1500. У 1578 кароль польск. і вял. кн. літоўскі Стафан Баторый перадаў манастыр пад апякунства полацкага архіепіскапа Феафана. У пач. 17 ст. манастыр стаў уніяцкім. У 2й пал. 17 ст. некаторы перыяд не быў населены, падпарадкоўваўся юрысдыкцыі смаленскага епіскапа. Да 19 ст. ўсе будынкі былі драўляныя, у 1801—08 мітрапаліт Іраклій Лісоўскі пабудаваў мураваную царкву Успення Багародзіцы ў выглядзе базілікі. У 1839 пры настаяцелю Касцікоўскім манастыр стаў праваслаўным. У 1864 пабудаваны новы мураваны храм Раства Багародзіцы, у 1865 узведзена мураваная Пакроўская царква. У 1869 царква Успення Багародзіцы перабудавана ў крыжападобны ў плане храм. У канцы 19 ст. ўзведзена шмат’ярусная званіца. У 1918 манастыр закрыты, частка будынкаў (у т.л. званіца) захавалася ў руінах. 3 2003 вядзецца рамонт старых і будаўніцтва новых будынкаў, адноўлены царква Раства Багародзіцы (з 2005 праводзіцца служба) і званіца. У канцы 2006 манастыр зноў зарэгістраваны як дзеючы.
    А.А.Ярашэвіч.
    МСЦІСЛАЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на У Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Мсціслаў. У складзе раёна 162 сельскія нас. пункты, 10 сельсаветаў: Доўгавіцкі, Капачоўскі, Краснагорскі, Мазалаўскі, Мушынскі, Падсолтаўскі, Ракшынскі, Сапрынавіцкі, Сялецкі, Ходасаўскі. Пл. тэр. 1,3 тыс. км2, лясы займаюць 44%, балоты — 2,6%. Нас. (2013) 24,1 тыс. чал. Жывуць беларусы (87,6%), рускія (11,4%), украінцы (0,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Орша—Крычаў, аўтадарогі Крычаў— Орша—Лепель, Чавусы—Мсціс
    лаў—мяжа Расіі (Каськова), Магілёў—Расна—Мсціслаў, нафтаправод Унеча (Расія) — Крычаў.
    Раён утвораны 17.7.1924 у Калінінскай акрузе, 20.8.1924 падзелены на 12 сельсаветаў, з 9.6.1927 да 26.7.1930 у складзе Аршанскай акругі. У 1931 далучана частка скасаванага Расненскага рна (у 1935 Дрыбінскаму рну перададзены 2 сельсаветы). 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл., на 1.1.1941 уключаў 16 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну ў сярэдзіне ліп. 1941 раён акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Мсціславе і раёне каля 1,7 тыс. чал. На тэр. раёна дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б ( 28.8—23.9.1943) і ЛКСМБ (28.830.9.1943), 14я Цемналеская партыз. брыгада, асобныя атрады 85ы, Д.А.Журбы, П.Е.Казанакава, «Чапай». М.р. вызвалены ў вер. 1943 войскамі Зах. фронту ў ходзе Смаленскай аперацыі. У 1962—65 уключаў частку Крычаўскага рна (з г. Крычаў). У 1981 у М.р. 13 сельсаветаў, 167 сельскіх нас. пунктаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, камбікормавай прамсці, вытворчасці буд. матэрыялаў і інш. У раёне (2013) прафес.тэхн. каледж, прафес. лі
    Мсціслаўскі Пустынскі Успенскі манастыр.
    цэй, гімназія, 15 сярэдніх, 3 базавыя школы (у т.л. 12 вучэбнапед. комплексаў школа—сад), спец. школаінтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, дзіцячая школа мастацтваў (з філіялам), 5 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: дзіцячай творчасці, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячы дом сямейнага тыпу. Працуюць раённыя Цэнтр культуры і нар. творчасці і Цэнтр рамёстваў (з філіялам), сельскі дом сац,культ. паслуг, сельскі дом культ.сац. паслуг, 7 СДК, 9 сельскіх клубаў, аўтаклуб, бібліятэкаклуб, цэнтр. раённая, дзіцячая і 17 сельскіх бк, 3 бібліятэкіклубы, раённы гісторыкаархеал. музей, музейсядзіба М.Гарэцкага (в. Багацькаўка). У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая бальніца, 4 урачэбныя амбулаторыі, 18 ФАПаў, 2 фельчарскія здраўпункты, раённы цэнтр эпідэміялогіі і гігіены. Выдаецца раённая газ. «Святло Кастрычніка». У раёне 10 рэліг. абшчын: 7 праваслаўных, 1 каталіцкая, 1 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 1 хрысціян веры евангельскай. Помнікі археалогіі: гарадзішчы каля вёсак Асмолавічы, Добрае, Каробчына, Мазалава, Міцькаўшчы
    641
    МСЦІСЛАЎСКІ
    Да арт. Мсціслаўскі раённы гісторыкаархеамгічны музей: I — бронзавыя нагрудныя крыжы — энкалпіёны, 12 cm.; 2 — манета комтура крыжакоў, 1477—89; 3 — манеты ВКЛ.
    на, Усполле, Ходасы, селішча каля в. Разанцы, курганны могільнік каля в. Дубейкава. Помнікі архітэктуры: Пустынскі Успенскі манастыр (1380, паводле інш. звестак 1500, перабудаваны ў 17—19 ст.) у в. Пустынкі, Ільінская царква (1я пал. 19 ст.) у в. Слаўнае, Вазнясенская царква (1799) у в. Мазалава, Ануфрыеўская царква (2я пал. 18 ст., паводле інш. звестак 1825) у в. Ануфрыева (Сялец), Пакроўская царква (1904) у в. Басценавічы. У Мсціславе нарадзіліся кнігадрукар і гравёр П.Мсціславец (16 ст.), цаніннік, майстар паліхромных маёлікавых рэльефаў С.Палубес (2я пал. 17 ст.), гісторык і мастацтвазнавец А.В.Прахаў (1846—1916), бел. пісьменнік Ю.Таўбін (1911 — 37), бел. археолагі гісторыкмедыявіст М.А.Ткачоў (1942—92) і гісторык архітэктуры А.А.Трусаў (н. ў 1954), у в. Багацькаўка — песенніца А.М.Гарэцкая (1864—1935), бел. пісьменнік М.Гарэцкі (1893—1938), акад. НАН Беларусі Г.І.Гарэцкі (1900—88), у в. Белы Мох — бел. жывапісец і графік М.Я.Лісоўскі (1931—70).
    МСЦІСЛАЎСКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКААРХЕАЛАПЧНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1988 у г. Мсціслаў, адкрыты для наведвальнікаў у 1995 у будынку б. пошты, узведзеным у канцы 19 ст. Агульная пл. — 399 м2, у т.л. экспазіцыйная — 331 м2, выставачная — 38 м2. Асн. фонд — 12 618 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 8237 адзінак (2014). Пастаянная экспазіцыя прадстаўлена ў 3 залах: «Духоў
    ныя крыніцы Мсціслаўскай зямлі», «Гісторыя Мсціслава ад старажытнасці да канца 17 стагоддзя», «Павятовы горад», якія адлюстроўваюць вехі гісторыкакульт. развіцця рэгіёна. Найб. цікавай з’яўляецца калекцыя «Археалогія». Сярод яе экспанатаў вылучаюцца бронзавыя нагрудныя крыжы — энкалпіёны і шкляныя бранзалеты (12—13 ст.), каталіцкія медальёны (16—17 ст.), драўляная скульптура Ісуса Хрыста (17 ст.), самшытавыя грабяні (13 ст.), шкляная пячатка з выявай герба кн. Ціхавецкага (17 ст.), манета комтура крыжакоў (1477—89), нідэрландскі залаты дукат (1652), сярэбраныя манеты Рас. імперыі (1848) і інш. Вял. навук. каштоўнасць уяўляюць рыцарскія шлемы — рускі «Шышак» канца 14 — пач. 15 ст. і ўнікальны зах,еўрап. «Салад» канца 15 ст. Дэманструюцца таксама калекцыя шкла і керамікі, мсціслаўская кафля (16— 18 ст.), мэбля (19—20 ст.). Пэўную цікавасць уяўляюць калекцыі «Жывапіс» і «Пісьмовыя крыніцы», а таксама куток «Этнаграфія і быт».
    У.В.Шылянкоў.
    МСЦІСЛАЎСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 2005 у г. Мсціслаў. Агульная пл. памяшканняў 360,3 м2. Mae выставачную залу пл. 100 м2. Працуюць гурткі і аматарскія аб’яднанні для дзяцей «Майстар», «Майстрыха», «Майстэрня», «Ачумелыя ручкі», «Непаседы», «Бісерапляценне», «Фантазёры», узорная студыя дэкар.прыкладнога мастац
    тва «Вясёлка», для дарослых — «Палітра», «Скарбніца», «Натхненне», дзе займаюцца аплікацыяй, макрамэ, вязаннем кручком, вышыўкай, жывапісам, графікай, керамікай і інш. Калектывы цэнтра — удзельнікі і пераможцы фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2012), песні «Чарнобыльскія матывы» (г. Днепрапятроўск, Украіна, 2012), рэсп. свята «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна, 2012), рэгіянальнага фестывалю нар. творчасці, нар. промыслаў і традыцый «Дрыбінскія таржкі» (г. Дрыбін, 2013) і інш.
    МСЦІСЛАЎСКІ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ I НАРОДНАЙ ТВбРЧАСЦІ. Засн. ў 1972 у г. Мсціслаў як раённы Дом культуры, з 1995 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 1437 м2, буйнейшыя памяшканні — дыскатэчная зала, канферэнцзала, кабінет харэаграфіі, глядзельная зала на 300 месцаў. Дзейнічаюць (2014) 30 творчых аматарскіх калектываў, з якіх 7 маюць званне «народны» (хары нар. песні і ветэранаў вайны і працы, духавы і баянны аркестры, вак. ансамблі «Вольны стыль» і «Свята», вак. калектыў супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў «Афіцэры»). Калектывы Дома культуры — удзельнікі і дыпламанты фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2011), «Культурныя масты Балтыкі» (г. Сіламяэ, Эстонія, 2014), «Рыцарскі фэст»
    642
    МУДРОГІН
    (г. Мсціслаў, штогод з 2007), рас,бел. міжрэгіянальнага нар. творчасці «Дзве Русі — дзве сястры» (г.п. Шумячы Смаленскай вобл., Расія, штогод), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Быхаў, 2013), абл. сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г.п. Глуск, 2011) і інш.