• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    зей), якая ўпершыню паставіла задачу стварэння дзярж. музейнай сеткі з цэнтр. кіраўніцтвам. Гал. у рэспубліцы стаў Бел. дзярж. М. (1922, гл. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь) з аддз. ў Віцебску, Магілёве і Гомелі. Да пач. Вял. Айч. вайны працавала каля 60 М., дзейнасць якіх была звязана з краязнаўчым рухам. 3 уз’яднаннем Зах. Беларусі з БССР у 1939 музейны фонд БССР папоўніўся каштоўнымі калекцыямі дзярж., грамадскіх і прыватных М., сфарміраванымі пры ўладзе Польшчы. Важнымі падзеямі ў гісторыі музейнага будаўніцтва сталі 1ы з’езд даследчыкаў бел. археалогіі і археаграфіі (1926) і Усебел. нарада музейных работнікаў (Мінск, 1932). У Вял. Айч. вайну музейны фонд панёс вял. страты. У пасляваен. час да 1950 працавала 20 М., асаблівая ўвага ў дзейнасці якіх аддавалася ваен.патрыятычнай тэматыцы. Пастановай ЦК КПСС «Аб павышэнні ролі музеяў у камуністычным выхаванні працоўных» (1964) былі замацаваны ўжо сфарміраваныя да таго часу асн. кірункі музейнай палітыкі: канцэнтрацыя ўвагі на стварэнні аддзелаў гісторыі сав. перыяду, адлюстраванне поспехаў камуніст. будаўніцтва ў СССР, пашырэнне прапагандысцкай работы і інш. У гэтых умовах высокім узроўнем дзейнасці вылучаліся Гродзенскі дзяржаўны гісторыкаархеалагічны музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзярж. літ. М. Я.Купалы (1945, гл. Купалы Янкі дзяржаўны літаратурны музей), Дзярж. маст. М. БССР (1957, гл. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), Дзярж. М. БССР (1967) і інш. У 1970—80я гг. назіралася далейшае павелічэнне колькасці М. рознай падпарадкаванасці, з’яўленне новых тыпаў музейных устаноў накшталт М.запаведнікаў (гл. «Заслаўе») і скансэнаў (гл. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту). Станоўчай тэндэнцыяй стала адкрыццё філіялаў гал. М. у памяшканнях — помніках дойлідства, што выратавала апош
    645
    МУЗЕЙ
    нія ад канчатковага разбурэння. Павялічыўся аб’ём музейных калекцый, палепшыліся ўмовы іх уліку і захавання. Адбываліся паступовая прафесіяналізацыя музейнай дзейнасці, прыцягненне да яе навукоўцаў выкарыстанне навук. падыходаў у яе арганізацыі. На працягу 1980х гг. колькасць М., якія працавалі на грамадскіх пачатках, у Беларусі павялічылася ідасягнула 1380.
    Пачатак 1990х гг. стаў новым этапам у музейнай справе Беларусі. Адкрыліся новыя экспазіцыі, у якіх рабілася спроба даць навук. інтэрпрэтацыю складаных праблем бел. гісторыі, а таксама экалагічных праблем. Узрасло значэнне грамадскай ініцыятывы пры фарміраванні экспазіцый. Створаны новыя дзярж. і прыватныя М. і галерэі — Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік «Нясвіж», музейны комплекс «Дудуткі», Шагала Марка музей у Віцебску, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, Музей «Замкавы комплекс «Мір» і інш. Найбуйнейшыя музейныя ўстановы краіны атрымалі статус нацыянальных. Ішлі інтэнсіўныя творчыя пошукі ў галіне музейнага праектавання, музейнай педагогікі, вынікі якіх акумуліраваліся на старонках новых выданняў. Ка
    ардынацыяй, вызначэннем агульных кірункаў і стымуляваннем музейнай справы ў маштабах краіны паранейшаму займалася Мінва культуры Рэспублікі Беларусь. У дапамогу яму на грамадскіх пачатках працаваў кансультацыйны орган — Савет дырэктараў рэсп. М. 3 2004 пры Мінве культуры дзейнічае Рэсп. навук.метадычны савет па пытаннях музейнай справы. У 2008 створаны Цэнтр Дзярж. каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь. У 2008 запушчаны інтэрнэтпартал «Музеі Беларусі», у 2012 адбыўся 1ы нац. аднайм. форум. 3 1996 работа М. у краіне рэгулюецца законам «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь», які пазней быў прыняты ў дзвюх новых рэдакцыях 2005 і 2011. Дзярж. праграма «Культура Беларусі» на 2011 — 15 прадугледжвае далейшае ўдасканаленне сістэмы кіравання, мадэрнізацыю матэрыяльнатэхн. базы, структурнае рэфармаванне ўсіх відаў музейнай дзейнасці, развіццё новых інфармацыйных тэхналогій і павышэнне прафес. патэнцыялу М., а таксама разумную камерцыялізацыю дзейнасці, накіраваную на павышэнне даходаў музейных устаноў.
    Музейная сетка Рэспублікі Беларусь сёння — гэта сукупнасць М. розных профіляў, тыпаў, ведамаснага падпарадкавання і форм уласнас
    ці, якая гістарычна склалася на тэр. краіны. Кожны год на карце рэспублікі з’яўляюцца дзясяткі новых М. і іх філіялаў. Абагульненыя даныя аб іх дзейнасці збіраюцца і сістэматызуюцца ў рэестры музейных устаноў краіны. На пач. 2014 у Беларусі зарэгістравана 157 дзярж. М. з 48 філіяламі сістэмы Мінва культуры, дзе захоўваецца больш за 3 млн. адзінак асн. фонду. Штогод іх аглядае каля 4 млн. чал. Дзейнічаюць таксама дзярж. М. інш. мінваў ведамстваў прадпрыемстваў у школах, навук. і навуч. установах, а таксама прыватныя, у т.л. карпаратыўныя М., агульная колькасць якіх значна перавышае колькасць дзярж. музейных устаноў Мінва культуры. Гл. таксама Музеялогія, Музеі літаратурныя, Музеі мастацкія.
    Літ.: Музеі Беларусі = Музен Беларусн. Мінск, 2008; Гужалоўскі А.А. Гісторыя музейнай справы Беларусі. Мінск, 2012; Першы нацыянальны форум «Музеі Беларусі» = Первый нацнональный форум «Музен Беларусн» = The first national forum «Museums of Belarus»: 12—14 кастрычніка 2012 г. Гродна: [б. в.], 2012; Скарбы музеяў Беларусі = Сокровнша музеев Беларусн = Treasures of Belarusian museums. Мінск, 2014. А.А.Гужалоўскі. МУЗЁЙ БАЯВбЙ САДРЎЖНАСЦІ БЕЛАРЎСКІХ, РЎСКІХ, ЛАТЬІШСКІХ I ЛІТОЎСКІХ ПАРТЫЗАН. Засн. ў 1978 у г.п. Расоны як філі
    Да арт. Музей баявой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і літоўскіх партызан: 1 — будынак музея; 2 — фрагмент інтэр ’ера партызанскай зямлянкі.
    1
    646
    МУЗЕЙ
    ял Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны, адкрыты для наведвальнікаў у 1981. 3 1990 самаст. ўстанова. Агульная пл. экспазіцыі — 955 м2. Асн. фонд — больш за 6 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — больш за 11 тыс. адзінак (2014). У музеі ёсць выставачная і 12 экспазіцыйных залаў, у т.л. 2 краязнаўчыя. Асн. экспазіцыя размешчана ў раздзелах: нападзенне Германіі на СССР, абарончыя баі 1941 на ПнЗ Беларусі, землякі — удзельнікі баёў на асн. участках фронту ў пачатковы перыяд вайны; зараджэнне і развіццё антыфаш. падполля і партыз. руху ў РасонскаАсвейскім краі, акупацыйны рэжым і зверствы гітлераўцаў; аргцыя і баявая дзейнасць партыз. брыгад на Пн Віцебскай вобл., стварэнне РасонскаАсвейскай партыз. зоны; утварэнне Брацкага партыз. краю, сумесныя баявыя аперацыі партызан; жыццё і побыт насельніцтва і партызан у краі; баявыя дзеянні партызан і іх удзел у «рэйкавай вайне», баявое ўзаемадзеянне партызан з воінамі Чырвонай Арміі; вызваленне паўн.зах. часткі Беларусі, удзел ураджэнцаў Расоншчыны ў вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі ў краіны Зах. Еўропы. Асобная зала музея прысвечана дзярж. дзеячу Беларусі і аднаму з кіраўнікоў партыз. руху на Віцебшчыне і Вілейшчыне П.М.Машэраву. Н. М. Свяжынская.
    МУЗЁЙ БЕЛАРЎСКАГА НАРОДНАГА МАСТАЦТВА, філіял Нацыянамнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Адкрыты ў 1979 на тэр. Рэсп. цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімніх відах спорту «Раўбічы» (Мінскі рн). Знаходзіцца ў будынку б. Раўбіцкага Мацвееўскага касцёла (19 ст.). Пл. экспазіцыі і выставачнай залы 400 м2, больш за 600 экспанатаў (2014). Mae 2 выставачныя залы. У 1й знаходзіцца пастаянная экспазіцыя традыц. відаў мастацтва: ткацтва, разьбы па дрэве, саломапляцення, ганчарства, экспануюцца бел. святочныя касцюмы канца 19 — пач. 20 ст. з розных рэгіёнаў Беларусі, тканыя дываны і пос
    Да арт. Музей Беларускага Палесся: 1 — віслая пячатка князя Ізяслава Яраславіча, 11 cm.; 2 — тураўскі саркафаг, 12 cm.; 3 — Статут ВКЛ, Вільня, 1694; 4 — карціна К.Макоўскага «Жаночы партрэт».
    4
    цілкі, неглюбскія, мотальскія, краснапольскія, палескія і інш. ручнікі, традыц. драўляны разны посуд, камянецкія пралкі, гараднянская, пружанская, івянецкая і інш. кераміка, бытавыя рэчы, плеценыя з саломы і лазы. Захоўваюцца шэдэўры сусв. мастацтва — плеценая з саломы царская брама канца 18 — пач. 19 ст., драўляны коўшбраціна (16 ст.). Сучаснае мастацтва прадстаўлена ўзорамі майстроў нар. творчасці: Т.Агафоненка, В.Гаўрылюк, Л.Главацкай, Г. і Я. Саламянкаў (саломапляценне); Е.Барсуковай, Л.Грушы, Т.Дзеранок, М.Ксенды, С.Мельнікавай, Т.Місевіч, Г.Шыкалай (ткацтва); В.Альшэўскага, Б.Васількова, К.Казёлкі, А.Пупко (разьба па дрэве); М.Звярко, В.Кулікоўскага, У.Татарыса, АДакарэўскага, І.Шопіка (ганчарства). Другая зала прызначана для часовых выставак з інш. музеяў і прыватных калекцый.
    Т.Я.Андрыевіч.
    МУЗЁЙ БЕЛАРЎСКАГА ПАЛЁССЯ. Засн. ў 1924 у г. Пінск як Палескі краязнаўчы музей. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР (ліст. 1939) гісторыкарэв. музей, з пач. 1940 абл. гісторыкакраязнаўчы музей, з 1944 абл. (занальны) краязнаўчы музей, з 1954 краязнаўчы музей, з 1978 Бел. дзярж. музей сацыяліст. пераўтварэння Палесся. 3 1990 сучасная назва. Адкрыты для наведвальнікаў у 1926. У 1996 музей атрымаў новыя памяшканні ў адрэстаўрыраваным будынку б. езуіцкага калегіума, у 2009 — некалькі памяшканняў палаца Бутрымовіча для стварэння экспазіцыі па гісторыі палаца і вядомых родаў Бутрымовічаў, Скірмунтаў і Ордаў. Экспазіцыйная і выставачная пл. 1025,3 м2. Асн. фонд — 69 823 адзінкі захоўвання, навук.дапаможны — 15 701 адзінка (2014). Mae 10 залаў часовых экспазіцый і выставак. Сярод гіст. каштоўных і цікавых эк
    647
    МУЗЕЙ
    Фрагмент экспазіцыі Музея воінаўінтэрнацыяналістаў.
    спанатаў — віслая пячатка кн. Ізяслава Яраславіча (11 ст.), тураўскі саркафаг (12 ст.), унікальная калекцыя керамічнай пліткі, рукапісныя граматы (14—17 ст.), Статут ВКЛ (Вільня, 1694), «Пісцовая кніга Пінскага і Клецкага княстваў» (Вільня, 1884), драўляны ровар, зроблены Васілём Ільючыкам у 1931, трактар «Капітан» выпуску 1940х гг. У фондзе музея знаходзяцца карціны К.Макоўскага, П.Масленікава, В.Паленава, Ю.Пэна, В.Пярова, В.Цвіркі, І.Шышкіна і інш. Бібліятэчны фонд налічвае каля 7 тыс. кніг, сярод якіх ёсць рэдкія выданні. К.С.Севярын.
    МУЗЁЙ ВОІНАЎІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ, Віцебскі гарадскі
    музей воінаўінтэрнацыяналістаў. Засн. ў 1992 у г. Віцебск для ўвекавечвання памяці воінаўбеларусаў, якія загінулі ў час вайны ў Афганістане ў 1979—89. Адкрыты для наведвальнікаў у 1995. Пл. экспазіцыі 112 м2. Тры экспазіцыйныя залы. Асн. фонд — каля 8 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — звыш 7,5 тыс. адзінак (2014). Матэрыялы экспазіцыі апавядаюць аб гісторыі Афганістана і пачатку ў краіне грамадз. вайны, аб 103й гвардзейскай паветранадэсантнай дывізіі і 339м ваен.транспартным авіяпалку, якія дыслацыраваліся ў Віцебску, і баявых дзеяннях з іх удзелам. Сярод экспанатаў — горная гаўбіца (1900),