• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ:. Батюшков П.Н. Памятнпкп русской старнны... Вып. 6. Внльна, 1874; Добрянскнй Ф. Опнсанне рукопнсей Внленской публнчной бнблнотекм, церковнославянскм.х н русскнх. Внльна, 1882; Соболевскнй А.Н. Нсторня русского лнтературного языка. Ленннград, 1980; Н і кал аеў М. Палата кнігапісная. Мінск, 1993.
    МСЦІСЛАВЕЦ Пётр Цімафеевіч (?, г. Мсціслаў — пасля 1576), беларускі і расійскі друкар і гравёр. Удзельнічаў з І.Фёдаравым у заснаванні друкарні ў Маскве, дзе яны выдалі «Апостал» (1564), 2 выданні «Часоўніка» (1565). У канцы 1560х гг. з І.Фёдаравым пераехаў у мястэчка Заблудаў Гродзенскага павета да вял. гетмана ВКЛ Р.А.Хадкевіча, дзе яны заснавалі Заблудаўскую друкарню і выдалі «Евангелле вучыцельнае», а таксама «Псалтыр з Часаслоўцам» (1570). У 1569 пераехаў у Вільню і ў сярэдзіне 1570х гг. заснаваў Віленскую друкарню Мамонічаў, у якой амаль праз паўстагоддзя пасля спынення выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны адрадзіў кірыліцкае кнігадрукаванне.
    633
    МСІСЛАЎ
    Выдаў «Часоўнік» (1574—76), «Евангелле напрастольнае», «Псалтыр» (1576). Выпушчаныя ім кнігі адметныя буйным прыгожым шрыфтам, застаўкамі з расліннакветкавым фонам, чырвонай вяззю ў пачатку раздзелаў, ілюстрацыйнымі гравюрамі. Яны шырока распаўсюджваліся ў Беларусі, Украіне і Расіі. У 1576 у выніку канфлікту паміж Мамонічамі і М. друкарня спыніла дзейнасць, частка матэрыялаў апынулася ў Астрожскай друкарні. Пасля 1576 сляды дзейнасці М. губляюцца.
    Літ.: Ялугнн Э. Мстнславцев nocox. 2е пзд. Мпнск, 1978; Нван Фёдоров н восточнославянское кннгопечатанне. Мннск, 1984.
    МСЦІСЛАЎ, горад у Магілёўскай вобл., цэнтр Мсціслаўскага рна, на р. Віхра. За 95 км на У ад Магілёва, 19 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша—Крычаў, вузел аўтадарог на Магілёў, Горкі, Крычаў, Чавусы, Хіславічы (Расія). 10,7 тыс. ж. (2013).
    Упершыню ўзгаданы ў грамаце кн. Расціслава Смаленскага, датаванай 1136—50. У Іпацьеўскім летапісе М. пазначаны пад 1156 як горад Смаленскай зямлі. У канцы 12 — пач. 13 ст. цэнтр Мсціслаўскага ўдзельнага княства. 3 сярэдзіны 14 ст. ў ВКЛ, вял. кн. літоўскі Альгерд перадаў горад свайму сыну Лугвену, заснавальніку дынастыі князёў Мсціслаўскіх. Паводле падання, каля 1380 кн. Луг
    Да арт. Мсціслаў. Будынак ААТ«ААБ Беларусбанк» паслярэканструкцыі.
    вен засн. Мсціслаўскі Пустынскі Успенскі манастыр. У Грунвальдскай бітве 1410 Лугвен камандаваў Мсціслаўскай, Полацкай, Віцебскай і Смаленскай харугвамі. 3 1528 уладаннне вял. князя, цэнтр староства Віленскага ваяв., пасля адм.тэр. рэформы 1565—66 цэнтр Мсціслаўскага ваяв. У 1634 М. атрымаў магдэбургскае права і герб. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 горад моцна разбураны, рас. ваявода кн. Трубяцкой вывез у Маскву многіх мясц. майстроў. У 1661 сойм Рэчы Паспалітай вызваліў М. на 4 гады ад падаткаў. У 17—18 ст. у М. і ваколіцах засн. Тупічэўскі Святадухаўскі манастыр, каталіцкія кляштар бернардзінцаў Мсціслаўскі касцёл і калегіум езуітаў, Мсціслаўскі касцёл і кляштар кармелітаў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, цэнтр Мсціслаўскага павета (у 1773—76 таксама цэнтр Мсціслаўскай правінцыі) Магілёўскай, з 1796 Бел., з 1802 зноў Магілёўскай губерняў. У 1785 у М. 502 двары, 2,8 тыс. ж. У 1791 адкрыта аднакласнае, у 1810 духоўнае вучылішчы. У 1861 у горадзе больш за 6 тыс. ж., меліся вапнавы завод, 2 плісавыя мануфактуры (дзейнічалі ў 1808—84), фабрыка шарсцяных тканін, крупарушка, скураны і цагельны заводы, маслабойня. У 1897 у М. 8514 ж., Мсціслаўскі кафедральны сабор Аляксандра Неўскага, гар.,
    духоўнае і прыходскае вучылішчы, 3 бальніцы, 17 дробных прадпрыемстваў. У 12—19 ст. буйны цэнтр ганчарства, шкляной вытворчасці, архіт.дэкар. керамікі (гл. Мсціслаўскае шкло, Мсціслаўская кафля, Мсціслаўская кераміка). У пач. 20 ст. ў горадзе 1048 жылых (у т.л. 25 мураваных) будынкаў, мужчынская і 8гадовая жаночая гімназіі, 2 бкі, друкарня, 3 манастыры, 3 царквы, касцёл, сінагога, 10 малітоўных дамоў, бальніца, аптэка. 3 1919 цэнтр павета Смаленскай губ. РСФСР. У 1919 адкрыты пед. курсы (з 1921 пед. тэхнікум). 3 сак. 1924 у БССР, з 17.7.1924 цэнтр Мсціслаўскага рна, у Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 у Аршанскай акругах, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну 14.7.1941 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія стварылі ў горадзе лагер смерці, дзе загубілі каля 900 чал. М. вызвалены 28.9.1943 часцямі 49й арміі Зах. фронту у ходзе Смаленскай аперацыі 1943. У 1959  8,1 тыс. ж„ у 1998 12,5 тыс. ж.
    Сучасны горад развіваецца ўздоўж р. Віхра ў паўн. напрамку. Гал. вось — вул. Ленінская (забудавана 2—3павярховымі жылымі дамамі) з 2 паркамі. У архіт.планіровачную кампазіцыю М. арганічна ўваходзяць помнікі архітэктуры 17—19 ст.: кафедральны сабор Аляксандра Неўскага, СпасаПраабражэнская царква, будынкі б. земскай управы, мужчынскай гімназіі, а таксама гіст. зоны — Троіцкая, Замкавая 1 Дзявочая горы. Цэнтр горада забудаваны 2—5павярховымі жылымі дамамі. Горад развіваецца паводле генплана 2010. Вядзецца будаўніцтва мікрараёнаў Паўд.Зах., Паўн.Зах., рэканструкцыя з мадэрнізацыяй фасадаў адм. 1 грамадскіх будынкаў.
    У 2013 прафес.тэхн. каледж, прафес. ліцэй, гімназія, школы: 2 сярэднія, мастацтваў, ДЮСШ, школаінтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раён
    634
    МСЦІСЛАЎСКАЯ
    ныя Цэнтр культуры і нар. творчасці і Цэнтр рамёстваў, 2 бкі, гісторыкаархеал. музей, цэнтр. раённая бальніца, паліклініка, аптэка, раённы цэнтр эпідэміялогіі і гігіены, цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва і інш. Брацкія магілы сав. воінаў. Marina ахвяр фашызму. Мемар. комплекс землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну, помнік П.Ц.Мсціслаўцу. Помнікі архітэктуры — касцёл і кляштар кармелітаў (17 ст.), рэшткі Тупічэўскага манастыра (17—20 ст.), Мікалаеўскі сабор (перабудаваны з езуіцкага касцёла ў 1й пал. 19 ст.), СпасаПраабражэнская царква (2я пал. 19 ст.), шэраг будынкаў канца 19 — пачатку 20 ст. (б. будынкі вайсковай установы, земскай управы, казначэйства, мужчынскай гімназіі, гандлёвых радоў і інш.). Помнікі археалогіі — гарадзішча (1е тыс. да н.э. — 1е ст. н.э.) у паўн. частцы горада; гарадзішча Замкавая Гара ў цэнтры М., на правым беразе р. Віхра (12—18 ст.), з рэшткамі вакольнага горада (на 3 і У ад гарадзішча).
    МСЦІСЛАЎСКАЕ ШКЛО, шкляныя вырабы 16—19 ст. з г. Мсціслаў. Выраблялі сталовы посуд, пасудзіны для вадкасцей, аконнае шкло. Посуд адметны складаным Sпадобным профілем, размалёўкай каляровымі эмалямі, пластычным аздабленнем донцаў хвалістымі паддонамі, сценак — рыфленнем і накладнымі пячаткамі з нізкарэльефнымі выявамі гербаў, клеймаў гутнікаў асобных літар і надпісаў. Шырока выкарыстоўваліся кальцавыя паддоны ў выглядзе гладкай шкляной дужкі. Асобныя формы і пластычны дэкор посуду блізкія да аздоб мсціслаўскай керамікі. У 16—18 ст. М.ш. фармавалі адвольна, у 19 ст. — прасаваннем і выдзіманнем у формы. Посуд 17 ст. сціпла дэкарыраваны шклянымі жгутамі, пячаткамі і інш., часам каляровымі эмалямі. У 18—19 ст. выраблялі збаны, куфлі, чаркі, бутлі, пляшкі, шкляніцы, кубкі, бакалы. Некаторыя вырабы аздаблялі шліфоўкай, гравіроўкай, шклянымі жгутамі і вял.
    стужкамі, тулавы размалёўвалі геаметрычнараслінным арнаментам, выкананым рознакаляровымі эмалямі. Аконнае шкло ў 17 ст. выдзімалі ў выглядзе круглых шыбакдыскаў у 18—19 ст. — прамавугольных шыбак.
    МСЦІСЛАЎСКАЯ КАФЛЯ, архітэктурнадэкаратыўная кераміка 15—18 ст. з г. Мсціслаў. У 15—16 ст. выраблялі гаршковую кафлю з крыжападобным, квадратным або круглым вусцем, пазней — каробчатую тэракотавую і паліваную (паліхромную і размаляваную), пакрытую зялёнай, светла і цёмнакарычневай палівай. Тэракотавая кафля 16—17 ст. з рэльефнай вонкавай пласцінай без рамкі была паліхромная (пераважалі зялёны, сіні і белы колеры) або з 2прыступкавай рамкай і раслінным арнаментам на вонкавай пласціне. У сярэдзіне — 3й чвэрці 17 ст. яна мела рамку па краі вонкавай пласціны, багата аздаблялася раслінным арнаментам, у канцы 17 ст. рамка адсутнічала, аздаблялася барэльефным дывановым арнаментам; з пач. 18 ст. мела вял. памеры, з тоўстай вонкавай пласцінай, упрыгожанай раслінным або геральдычным арнаментам (высокі рэльеф). У кафлі 2й пал. 18 ст. малюнак па вонкавай пласціне адсутнічаў. Паводле прызначэння М.к. падзяляліся на сценную, карнізную (простую, складаную і вуглавую), паясную, каронкі (гарадкі). У аздабленні пашыраны раслінны, гераль
    Мсцісііаўская кафля. 17 cm.
    дычны, геаметрычны, зааморфны, сюжэтны арнаменты. У 2й пал. 17 ст. мсціслаўскія цаніннікі (найб. вядомы С.Палубес) працавалі ў Маскоўскай дзяржаве, дзе выраблялі кафлю. МСЦІСЛАЎСКАЯ КЕРАМІКА, вырабы ганчароў 12—19 ст. з г. Мсціслаў. У 12—13 ст. выраблялі гаршкі з канаўкай на ўнутранай паверхні, аздобленыя на плечуках хвалістым арнаментам, насечкамі і наколкамі (такі арнамент захоўваўся да 15 ст.). Посуд 12—15 ст. меў на донцах клеймы ў выглядзе крыжоў, кругоў ромбаў трохвугольнікаў і інш. Посуд канца 16 — пач. 18 ст. (гаршкі, кубкі, куфлі, збаны, глякі, рынкі, талеркі, міскі) звонку і знутры пакрывалі зялёнай і карычневай палівай, аздаблялі шматрадковым лінейным або хвалістым узорам, радзей штампам, часам упрыгожвалі налепамі ў выглядзе кветак; выраблялі таксама чорназадымлены посуд. У 15—18 ст. рабілі і гартаваны посуд. 3 сярэдзіны 17—18 ст. выраблялі талеркі, паўміскі, збаны, куфлі, размаляваныя раслінным арнаментам, паліваныя падсвечнікі, рукамыі, магчыма, люлькі, а таксама цэглупальчатку. Да канца 19 ст. асартымент вырабаў звузіўся і вытворчасць М.к. заняпала.
    МСЦІСЛАЎСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА. помнік драўлянага дойлідства ў г. Мсціслаў. Пабудавана ў 2й пал. 19 ст. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму далучаюцца бабінец і апсіда. Над бабінцам узведзена чацверыковая званіца пад пакатым шатровым дахам з невял. вежай. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з макаўкай. Тры ўваходы вылучаны 4слупавымі ганкамі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, цокальная частка таксама вылучана вертыкальнай шалёўкай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    635
    МСЦІСЛАЎСКАЯ