• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    з’яўляецца спрашчэнне граматычных сродкаў (аграматызм). М.с., пастуляваныя на аснове падабенстваў на ўсіх моўных узроўнях, называюць інтэнсіўнымі, а на аснове падабенстваў на адным узроўні — экстэнсіўнымі (еўразійскі М.с., каўказскі М.с.). М.с. можна лічыць бел.літоўскапольск., укр.славацкавенгерскую дыялектныя групы.
    С. У. Шахоўская.
    МОЎНЫЯ КАНТАКТЫ, узаемадзеянне дзвюх або некалькіх моў якія аказваюць уплыў на розныя ўзроўні структуры адной ці многіх з іх. Сац. ўмовы М.к. вызначаюцца неабходнасцю зносін паміж прадстаўнікамі розных этнічных і моўных груп, якія ўступаюць паміж сабой у інтэнсіўныя сувязі па гаспадарчых, паліт. і інш. прычынах. М.к. адбываюцца дзякуючы рэгулярным дыялогам, зносінам паміж носьбітамі розных моў пры якіх кожны з удзельнікаў дыялога адначасова або паасобку выкарыстоўвае абедзве мовы. М.к. даюць магчымасць змены сістэмы фанем адной (ці некалькіх) кантак
    Мотальскія ручнікі.
    627
    МОЎЧАДЗЬ
    туючых моў. Гэтыя змены могуць тычыцца або фанетычнай рэалізацыі адной ці некалькіх фанем, або ўсёй фаналагічная сістэмы ў цэлым. Адначасовае супадзенне структуры фаналагічнай сістэмы, часткі слоўніка, некаторых граматычных катэгорый (пры магчымасці іх выражэння рознымі сродкамі ў кожнай з кантактуючых моў) характарызуюць моўныя саюзы, якія ўзнікаюць пры М.к. Лінгвістычныя вынікі М.к. у залежнасці ад узроўню функцыянальнага развіцця кожнай з кантактуючых моў, фактару генетычнай блізкасці моў і інтэнсіўнасці кантактаў могуць быць рознымі (моўныя запазычанні, з’явы інтэрферэнцыі, змешванне моў, розныя віды білінгвізму, змена мовы). Кантактаванне можа адбывацца на ўзроўні як літ. моў, так і некадыфікаваных форм існавання мовы, у пісьмовай і вуснай форме. Лексічныя запазычанні як адзін з найб. відавочных вынікаў М.к. назіраюцца пераважна ў тэрміналогіі, кніжнай мове (русізмы, грэцызмы, галіцызмы і інш. ў бел. мове), у агульнаўжывальнай нейтральнай гутарковай і зніжанай
    Моўнадская Петрапаўлаўская царква.
    лексіцы. Як правіла, М.к. суправаджаюць культ., ваен., эканам. і інш. кантакты. Характар М.к. вызначаецца зонай кантактавання (камунікатыўныя сферы, формы існавання мовы), сітуацыяй (наяўнасць ці адсутнасць білінгвізму, жывыя ці мёртвыя мовы), ўмовамі (інтэнсіўныя, цесныя, неінтэнсіўныя) кантактаў, рэгулярнасцю (рэгулярныя і спарадычныя). Паняцце «М.к.» прадугледжвае натуральны, негвалтоўны і няшкоднасны для кантактуючых моў характар кантактаў, што дазваляе лічыць тэрмін «М.к.» кантрастыўным, а не родавым ў адносінах да тэрміна «моўныя канфлікты» (канфлікт як выгляд кантакту). д.в.Дзятко. МОЎЧАДЗЬ, вёска ў Баранавіцкім рне, на р. Моўчадзь. За 33 км на ПнЗ ад г. Баранавічы, 4 км ад чыг. ст. Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда, 230 км ад Брэста, на аўтадарозе Баранавічы—Моўчадзь—Дзятлава. Цэнтр Моўчадскага с/с. 281 гаспадарка, 669 ж. (2013).
    У 1486 мястэчка ў Слонімскім намесніцтве Троцкага ваяв., з 1565—
    66 у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у 1654 разбурана, на 4 гады было вызвалена ад падаткаў. 3 1793 у Гродзенскім ваяв. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1796 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1879 пажар знішчыў у М. большасць будынкаў. У 1886 мястэчка ў Люшнеўскай воласці, 45 двароў, 479 ж., школа, 2 царквы, 3 сінагогі, піўны завод, 3 кірмашы штогод. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Слонімскага, з 1926 Баранавіцкага паветаў Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Гарадзішчанскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў вёсцы 3,6 тыс. мірных жыхароў з розных нас. пунктаў. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 25.12.1962 у Баранавіцкім рне. У 1970 — 995 ж, у 1999 — 348 гаспадарак,1046 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, школаінтэрнат, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, Дом быту, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны; касцёл Яна Хрысціцеля (канец 20 ст.). Помнікі землякам 1 ахвярам фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, помнік двойчы Герою Сав. Саюза С.І.Грыцаўцу. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (1869—73). Помнік археалогіі — курганны могільнік. МОЎЧАДСКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Моўчадзь Баранавіцкага рна. Пабудавана ў 1869—73 з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храма. Уключае квадратны ў плане асн. аб’ём, трапезную, паўкруглую апсіду і званіцу. Асн. аб’ём пад 4схільным дахам увянчаны 5купаллем з цыбулепадобнымі галоўкамі на 8гранных барабанах; яго карніз выраша
    628
    МОХАЎ
    ны падугай з 2 цягамівыкружкамі. Званіца 3ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) пад шатром з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Прамавугольны ў плане бабінец і бакавыя прыдзелы аформлены па франтальных фасадах кілепадобнымі франтонамі на кароткіх пілястрах, маюць глыбокія ўваходныя арачныя парталы з кілепадобнымі франтонамі. Такой жа формы і ліштвы на арачных аконных праёмах — высокія адзінарныя ў асн. аб’ёме і паўкруглай апсідзе і строеныя ў трапезнай. У інтэр’еры 3ярусны іканастас, абраз «Святы Аляксандр Неўскі» (1866). Царква дзейнічае.
    МОХАЎ, археалагічныя помнікі — паселішчы, гарадзішчы, бескурганны і курганныя могільнікі каля в. Мохаў Лоеўскага рна.
    Паселішча1 за 0,4 км на ПнУ ад вёскі і 0,15 км ад зах. берага воз. Мохава, на ўзвышшы на поплаве Дняпра. Выцягнута з ПнЗ на ПдУ амаль на 100 м, выш. каля 2 м. Адкрыў М.М.Крывальцэвіч у 2004. Знойдзены крамянёвыя вырабы і абломак керамікі позняга неаліту.
    Паселішча2 за 0,25 км на ПнУ ад паселішча1, на ўзвышаным участку (даўж. каля 300 м, выш. да 3 м) зах. берага воз. Мохава. Адкрыў М.М.Крывальцэвіч у 2004. Знойдзены абломкі познанеалітычнага посуду з лапчастым арнаментам і наколамі, крамянёвыя адшчэпы.
    Паселішча3 за 0,6 км на ПнУ ад вёскі, на ўскраіне мысападобнага выступу карэннага берага Дняпра (выш. каля 13—14 м). У 2004, 2008 абследаваў М.М.Крывальцэвіч. Знойдзены кераміка і крамянёвыя вырабы днепраданецкай і сярэднедняпроўскай культур, фрагменты посуду жалезнага веку.
    ПаселішчаЗА за 0,65 м на ПнУ ад вёскі, на мысападобным уступе ніжэй паселішча3. Пл. 180 х 80 м, выш. 2—4 м. Адкрыў і даследаваў 55 м2 у 2004, 2008, 2009 М.М.Крывальцэвіч. Знойдзены абломкі ляпнога посуду (больш за 1800 фрагмен
    таў), вырабы з крэменю (больш за 500). Вылучаюцца комплексы днепраданецкай і сярэднедняпроўскай культур, культ. кола Бабіна (культура шматвалікавай керамікі), сосніцкага тыпу, жалезнага веку (мілаградская культура) і 2й пал. 1гатыс. н.э.
    Паселішча4 за 0,75—0,9 км на ПнУ ад вёскі, на адасобленым участку карэннага берага Дняпра, ва ўрочышчы Шолахава Гара (Бугор, Кут). Памеры 100 х 65 м, выш. больш за 14 м. 3 паўн. боку падмываецца старыцай, за ўсх. схіламі распасціраецца пойма, з паўд. і зах. бакоў аддзелена ад карэннага берага глыбокімі ярамі. Адкрыў у 1956 і абследаваў у 1975 Л.Д.Побаль. У 200406, 2008 даследаваў 360 м2 М.М.Крывальцэвіч. Знойдзена больш за 3060 фрагментаў посуду сярэднедняпроўскай культуры. Сярод крамянёвых артэфактаў (каля 540) скрабкі, скобелі, нажы, праколкі і інш. Комплекс датуецца сярэдзінай — 2й пал. 3га тыс. да н.э. Выяўлены рэшткі агнішчаў, нагрувашчванні камянёў, гасп. ямы. У аб’ектах і побач з імі знойдзены фрагменты і развалы гаршкоў, гліняныя грузікі мілаградскай культуры. Выяўлены 4 пахаванні па абрадзе трупаспалення ў ямах, дзе таксама знаходзіліся фрагменты посуду, вугольчыкі, расколатыя камяні, косткі буйной рагатай жывёлы.
    з кургана №97
    курганнага могільніка1.
    Паводле ландшафтных асаблівасцей паселішча было прыстасавана для абароны і магло выконваць функцыі гарадзішча.
    Гарадзішча1 за 2 км на Пн ад вёскі, на мысе правага берага Дняпра. Пляцоўка памерамі 200 х 140 м з напольнага боку ўмацавана валам выш. 3—4 м, даўж. каля 140 м. Абследаваў у 1935 А.Д.Каваленя, у 1955—56 і 1961 даследавала 820 м2 В.М.Мельнікоўская. Выяўлена паўзямлянкавае буданападобнае жытло (памеры 6,5 х 8,5 м, глыб. 1 м) з цэнтр. апорным слупам і адкрытым агнішчам. У яго запаўненні знойдзены ляпная кераміка і жалезнае цясла. На гарадзішчы зафіксаваны слупавыя і гасп. ямы, знойдзены жалезная матыка, ляпная кераміка мілаградскай культуры 5—3 ст. да н.э.
    Гарадзішча2 за 1,5 км на ПдУ ад вёскі, на мысе правага берага Дняпра, паміж двума ярамі. Пляцоўка, блізкая да прамавугольнай, памерамі 60 х 65 м. 3 боку поля ўмацавана валам выш. да 5 м. Даследаваў у 1952—53 П.М.Траццякоў. Выяўлены рэшткі 2 мілаградскіх і зарубінецкага жытлаў побач з імі скляпенні. Адно з іх слупавой канструкцыі, памерамі 3,1 х 3,4 м, заглыблена ў мацярык на 0,3 м. 3 усх. боку знаходзіўся выступ круглаватай формы з адкрытым агнішчам. На падлозе знойдзены абпа
    629
    МОХАЎ
    леныя камяні, косці жывёл, ляпная кераміка, фрагмент бронзавага бранзалета, глінянае прасліца, 2 жалезныя стрыжні і інш. Другая пабудова, памерамі 3,5 х 3,5 м, заглыблена ў мацярык на 0,2 м. У цэнтры размяшчалася агнішча. У адным з вуглоў знаходзіўся прамавугольны выступ. Знойдзены абпаленыя камяні, фрагменты мілаградскай керамікі. Зарубінецкае жытло — наземнае, слупавой канструкцыі, памерамі 4 х 6 м, у цэнтры знаходзілася агнішча. У культ. пласце знойдзены фрагменты посуду мілаградскай і зарубінецкай
    Да арт. Мохаў. Рэчы з пахавання з трупаспаленнем з курганнага могільніка1(1—4, 6—30 — бронза, 5 — косць, 31 — шкло).
    культур, гліняныя прасліцы і грузікі, ліцейныя формы, фігурка жывёліны, амулет з ікла мядзведзя. Датуецца 6 ст. да н. э. — 1 ст. н.э.
    Бескурганны могільнік мілаградскай культуры побач з паўзямлянкай і валам на гарадзішчы2. Выявіла ў 1961 В.М.Мельнікоўская. Пахавальны абрад — трупаспаленне за межамі могільніка. Ачышчаныя ад попелу кальцыніраваныя косці змяшчаліся на дно круглых альбо авальных ям. У некаторых магілах трапляліся камяні. Пахавальны інвентар — абломкі ляпной керамікі.
    Курганны могільнік1 10— 11 ст. на паўдўсх. ўскраіне вёскі, каля воз. Мохава, ва ўрочышчы Курганне, на схіле яра. У канцы 19 ст. было не менш за 600 насыпаў, захавалася больш за 300. У 1890 В.З.Завітневіч даследаваў 26 насыпаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне (9), трупапалажэнне на гарызонце галавой на 3 (15), у яме галавой на Пн (1), кенатаф (1). У 3 курганах з трупапалажэннем на гарызонце выяўлены рэшткі драўляных наземных камерных скляпенняў прамавугольнай формы слупавой канструкцыі. Знойдзены кераміка, жалезныя нажы, нажніцы, 3 жалезныя сякеры, кап’ё, шкляныя пацеркі, бронзавыя спражка, бранзалеты, шыйныя грыўні і інш. У 2003—07 А.А.Макушнікаў даследаваў 25 курганоў. Пахавальны абрад — трупаспаленне, трупапалажэнне на гарызонце і падсыпцы, у ямах. Трупапалажэнні арыентаваны на 3, ПнЗ, ПдЗ, У, Пн, Пд. Пахаванне з няпоўнай крэмацыяй арыентавана на 3. У адным з курганоў выяўлена «сядзячае» пахаванне, характэрнае для абраднасці Скандынавіі і славянафінскіх могільнікаў Паўн. Русі. Незвычайным для нізоўяў Верхняга Дняпра з’яўляецца выкарыстанне камянёў для ўладкавання магільнай прасторы (5 курганоў), элементаў выбрукоўкі (1) і каменнага россыпу ў форме квадрата 4 х 4 м (1). У пахаваннях знойдзены тыпова ўсх.слав. гаршкі (цэлыя і бітыя), часта з клеймамі. Інвентар жаночых пахаванняў — шкляныя і каменныя пацеркі, бронзавыя грыўня, бранзалеты, скроневыя кольцы, пярсцёнкі, жалезныя нажы і інш.; мужчынскіх — бронзавыя паясныя спражкі і кольцаразмеркавальнікі. Выяўлены рэчы крывіцкага, балцкага, прыбалтыйскафінскага паходжання на фоне адсутнасці этнавызначальных упрыгажэнняў мясц. насельніцтва (буйназярнёных пацерак, сяміпрамянёвых кольцаў і інш.). Набор жаночых упрыгажэнняў з аднаго пахавання па абрадзе трупаспалення