Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Вядома з канца 15 ст., калі Мацвей Война, шляхціц стараж. роду герба Трубы (Тромбы) у 1497 атрымаў ад пінскага князя Фёдара Яраславіча «дварышча ў Моладаве», ён і яго нашчадкі валодалі М. на працягу амаль двух стагоддзяў. У 1567 маёнтак у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. ВКЛ. 3 1692 М. — уладанне Агінскіх, з 1792 — Скірмунтаў. У 1840—48 у ма
ёнтку працаваў адзін з першых у Беларусі цукроварафінадных заводаў. 3 1862 у Асаўніцкай воласці Пінскага павета. У 1864 ці ў 1865 заснаваны цагельны завод. У 1875 адкрыта вучылішча (у 1882 — 47 вучняў, з 1888 у асобным будынку; у 1914 — 2класнае, 78 вучняў з навакольных вёсак, дзяўчынак вучылі рукадзеллю). У 1905—08 пабудавана капліца (архіт. Т.Раствароўскі) ў стылі неакласіцызму, якая ўваходзіла ў сядзібнапалацавы ансамбль (не захаваўся). У 1905 у сяле 1925 ж., у маёнтку — 135, у в. Кучавы (якая пазней ўлілася ў М.)— 475 ж. 3 1.1.1919у БССР. 3 1921 у складзе Польшчы, у 1924 у Мотальскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяв., у вёсцы 209 двароў 991 ж., у фальварку 17 двароў, 118 ж. Дзейнічалі падп. ячэйкі КПЗБ і КСМЗБ, школа(260 вучняўу 1934). 3 1939 зноў у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Іванаўскага рна Пінскай вобл. У 1940— 174двары, 1412 жыхароў, няпоўная сярэдняя рус. школа, кааператыўны гандлёвы пункт, бальніца (у б. маёнтку), у в. Кучавы — 128 двароў, 748 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны
ліп. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі 28 вяскоўцаў. Дзейнічала антыфаш. падполле. У 1946 ў вёсцы 1324ж. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1959 — 1031 ж. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Драгічынскім рне. У 1979 700 ж. У 1980 да М. далучана в. Кучавы. У 1997 — 437 гаспадарак, 1045ж.
У 2013 сярэдняя і дзіцячая муз. школы, дзіцячы сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі, кафэ, 4 магазіны. Вазнясенская царква (2012). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Вазнясенская царква (18 ст.), капліца (190508).
МОЛАДАЎСКАЯ ВАЗНЯСЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры драўлянага дойлідства ў в. Моладава Іванаўскага рна. Пабудавана ў 18 ст. як уніяцкая, перабудавана ў сярэдзіне 19 ст. У 1990 рэстаўрыравана. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём і 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам накрыты агульным гонтавым дахам, у цэнтры якога цыбулепадобная галоўка. У 19 ст. да гал. фасада дабудавана 2ярусная васьме
Мокраўская Петрапаўлаўская царква.
Моладаўская Вазнясенская царква.
614
МОЛАДАЎСКІ
Моладаўская капліца.
рыковая шатровая званіца. На сценах стральчатыя аконныя праёмы ў разных ліштвах. У інтэр’еры іканастас 19 ст. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
МОЛАДАЎСКАЯ КАПЛІ'ЦА. помнік архітэктуры неакласіцызму ў в. Моладава Іванаўскага рна. Пабудавана ў 1905—08 з цэглы як пахавальня Скірмунтаў паводле праекта Т.Раствароўскага. Купальная ратонда (дыяметр 8 м) з 3 порцікамі да
рычнага ордара і прамавугольнай у плане апсідай, якія надаюць плану крыжападобную форму. Была накрыта сферычным купалам, апсіда — 2схільным дахам. Уваходны порцік 4калонны, 2 бакавыя — 2калонныя. Апсіда крапавана пілястрамі. Тымпаны франтонаў аздоблены ляпным раслінным арнаментам, фрыз па перыметры і ўваходны партал дэкарыраваны гірляндамі. На сценах 3 аконныя праёмы з паўцыркульнымі архівольтамі. У дэкоры быў выкарыстаны белы і ружовы мармур. Капліца ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МОЛАДАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Моладава Іванаўскага рна. Належала Скірмунтам. У 1846 уключала палац, флігель, чалядню, дом для рабочых, цукровы зд, бровар, домік для майстроў, парк і сад. П а л а ц пабудаваны ў 1793 у стылі ампір паводле праекта архіт. ВанГроса — прамавугольны ў плане мураваны аднапавярховы будынак. Парадны, паркавы і бакавыя фасады былі вылучаны 8 да
рычнымі порцікамі з 2 парамі калон і трохвугольнымі франтонамі кожны. На франтоне цэнтр. параднага порціка размяшчаліся 2 шчыты з выявай гербаў уладальнікаў, над уваходнымі дзвярамі ў круглым медальёне — ініцыялы Сымона і Альжбеты Скірмунтаў. Высокія аконныя праёмы былі аздоблены франтончыкамі і гірляндамі. Інтэр’ер упрыгожвалі фамільныя партрэты, выкананыя В.Ваньковічам. У 1908 пры ўездзе ў сядзібу пастаўлена Моладаўская капліца. У 1943 палац згарэў.
МОЛАДАЎСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «БЕЛАРЎСАЧКА». Створаны ў 1974 у в. Моладава Іванаўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.С.Цярлецкі (з 1974), М.В.Пархоменка (з 1976), У.Ю.Сініцкі (з 1980). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 20 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песеннай спадчыны рэгіёна. У рэпертуары бел. нар. песні «Як пайду я к кавалю», «Там за лесам, там за гаем», «Вярба, вярба», творы бел.
Моладаўскі народны вакальны ансамбль «Беларусачка».
615
МОНА
і рас. і кампазітараў «Вёска беларуская» А.Агрэлікава, «Наша свята» Э.Сіліцкага, «Радзіма» С.Трафімава і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. традыц. культуры і кулінарнага майстэрства «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь Іванаўскага рна, 2012—13), рэгіянальнага «Фальклор без межаў» (г. Іванава, 2011 —13) і інш. В.А.Барадзінчык.
МОНА..., тое, што і мана...
МОНАСЕМІЯ (ад мона... + грэч. sema знак), адназначнасць, наяўнасць у слове толькі аднаго лексічнага значэння. М. з’яўляецца семантычнай якасцю, пры якой слова цалкам рэалізуе сваё значэнне ў кожным выпадку традыц. выкарыстання. 3 улікам функцыянальнасемантычных 1 структурных асаблівасцей слова вылучаюць 10 груп монасемічнай лексікі: тэрміны; словы пасіўнага ўжытку (экзатызмы, архаізмы, гістарызмы, этнаграфізмы ў дыялектнай лексіцы, неалагізмы); шматлікія вытворныя словы, складзеныя па пэўных словаўтваральных мадэлях (дзеясловы з прэфіксам «абяз», з фіналіяй «нічаць» і інш.); словыкампазіты (шэравокі, землятрус, даўганогі); складанаскарочаныя словы; словы з экспрэсіўнай афарбоўкай; агульнародавыя назоўнікі (плакса, забіяка, даставала); словы з фразеалагічна звязанымі лексічнымі значэннямі (стрыечны брат, перагарнуць старонку, расплюшчыць вочы); запазычаныя словы на першых этапах запазычання (смартфон, прынтар, ноўтбук); шэраг семантычных груп назоўнікаў (найменні адзення, абутку, галаўных убораў, назвы посуду, назвы прадуктаў харчавання, кулінарных вырабаў, найменні птушак і інш.). М. супрацьпастаўляецца полісеміі. У бел. мове моналексічныя словы суадносяцца з полілексічнымі ў суадносінах 3:1.
Літ.: Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1994; Плотнікаў Б.А., Антан юк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. Мінск, 2003. С.У.Шахоўская.
МОНАСПЕКТАКЛЬ (ад мона... + спектакль), тэатральнае дзейства з удзелам аднаго акцёра. Пашырыўся ў апошняй трэці 20 ст. У аснове М. — завершаны драм. твор, ідэйная сутнасць якога раскрываецца праз драм. маналогсповедзь героя, звернуты да гледача ці, часцей, да ўяўнага персанажа. Большасць М. грунтуецца на адвольнай кампазіцыі літ. тэксту. Можа будавацца паводле твораў аднаго пісьменніка ці некалькіх аўтараў. Асаблівасць М. раскрываецца праз суаднесенасць у ім слова і тэатр. умоўнасці, але М. могуць быць прадстаўлены без адзінага слова, праз прадметнавобразнае праламленне на сцэне. Якаснымі элементамі ў структуры М. з’яўляюцца слова, музыка, сцэнаграфія, акцёрскае пераўвасабленне. М. займаюць важнае месца ў тэатр. жыцці Беларусі: праводзяцца Міжнар. тэатр. фестывалі «Я» (1993, 1996, 1998, 2003, 2008, усе Мінск; 2005, г. Маладзечна), бел. акцёры ўдзельнічаюць у Міжнар. фестывалях «Звайгзне» (2006, г. Рыга), «Атспіндыс» (2013, г. Вісагінас, Літва) і інш. 3 1990 дзейнічае Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зьніч». М. ставяцца на Малой сцэне Нац. акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы («Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я.Бар
Морацкая Вазнясенская царкеа.
шчэўскага, выканаўца Г.Аўсяннікаў; «Востраў Сахалін» паводле А.Чэхава, выканаўца Р.Падаляка), Рэсп. тэатры бел. драматургіі («Дзіця з Віфлеема» М.Пінігіна, «Вячэра» Я.Шабана, выканаўца абодвух Т.Мархель), Тэатрыстудыі кінаакцёра («Айседора. Танец любові» паводле кн. «Мая споведзь» А.Дункан і п’есы Э.Сагалава «Тры жыцці Айседоры Дункан», выканаўца А.Проліч) і інш. М. выконваюць бел. артысты Р.Астрадзінава, Г.Бальчэўская, В.Глазкоў, М.Захарэвіч, А.Клімава, В.Манаеў А.Лабанок і інш. Гл. таксама Манадрама.
Т.У.Люковіч.
МОНАСТРАФА (ад мона... + страфа), кампазіцыйна замкнутая страфічная форма. Структурная першааснова М. — 2, 3 і 4радкоўе. У бел. фальклоры да монастрафічных твораў адносяцца прыпеўкі, у маст. лры — актава, трыялет, санет, рандо.
МОРАЦКАЯ ВАЗНЯСЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Морач Клецкага рна. Пабудавана ў 1845. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму далучаецца 2ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
616
МОРАЦКІ
Морацкі народны клуб майстроў народнай творчасці «Майстры».
Уваход вылучаны 2слупавым ганкам пад 2схільным пакрыццём. no634 пастаўлена мураваная 4гранная шатровая капліца. Царква дзейнічае.
МОРАЦКІ НАРОДНЫ КЛУБ МАЙСТРбЎ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ «МАЙСТРЫ». Створаны ў 2004 у в. Морач Клецкага рна пры Цэнтры рамёстваў (з 2009 раённы Цэнтр рамёстваў). У 2007 прысвое
на званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.А.Крыцкая (з 2004). У складзе клуба 18 чал. ва ўзросце ад 30 да 70 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, зберажэнне і развіццё нар. промыслаў і рамёстваў, перадача навыкаў падрастаючаму пакаленню. Працуюць гурткі дэкар,прыкладнога мастацтва: макрамэ, вышыўкі, саломапляцення, вязан
ня кручком, ткацтва. Калектыў клуба — дыпламант, лаўрэат і ўдзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2004; г. Маладзечна, 2011), абл. конкурсаў майстроў лозапляцення «Лазовыя карункі» (г. Клецк, 2004; г. Вілейка, 2006), саломапляцення (г. Маладзечна, 2005; г. Нясвіж, 2012) і інш. Праводзіць персанальныя выстаўкі на рэсп. фестывалі харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2012), абл. святах.
Т.У.Люковіч.
МОРАЦКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1953 у в. Морач Клецкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1963 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.М.Абабурка (1963—79), Я.Н.Піліпеня (1980—2012), Л.С.Сасіновіч (з 2013). У складзе хору 28 чал. ва ўзросце ад 28 да 78 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё харавой песеннай творчасці, папулярызацыя бел. нар. і аўтарскай песні, пераемнасць харавых традыцый падрастаючым пакаленнем. У рэпертуры песні нар. бел., рус., укр. «Пад гарою каліна», «Чубарыкічубарыкі», «3пад белага камушка», аўтарскія