• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Морацкі народны хор.
    617
    МОРАЦКІ
    «Імя яго — Палескі край» М.Цурканава, «Кацілася бочачка» В.Літвінчука, «Юрачка» А.Хлімановіча, «Беларусь — імя святое» Г.Казловай, «Як запавет» А.Пашкевіча, «Бульба, бульбачка» Л.Шурмана і інш. Калектыў — дыпламант, лаўрэат і ўдзельнік рэсп. фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2007, 2010, 2012), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Мар’іна Горка, 2008; г. Маладзечна, 2011), конкурсу нац. харавой музыкі «Рэха», святаконкурсу вак.харавых калектываў, прысвечаным 100годдзю з дня нараджэння Г.І.Цітовіча (абодва Мінск, 2010).
    Т.У.Люковіч.
    МОРАЦКІ РАЁННЫ ЦЭНТР РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 1999 у в. Морач Клецкага рна як Дом рамёстваў, з 2009 сучасная назва, з 2013 у складзе Клецкага раённага Цэнтра культуры. Агульная пл. памяшканняў 400 м2. Mae філіял у в. Колкі, дзе створаны гіст.этнаграф. музей. Працуюць гурткі па 6 маст. кірунках: вышыўка, жывапіс, разьба па дрэве, лепка з гліны, салома і лозапляценне і клуб «Майстры», які мае званне «народны». Калектывы цэнтра — удзельнікі і пераможцы рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011; г. Нясвіж, 2012; г. Клецк, 2013), абл. святконкурсаў майстроў саломапляцення «Саламяныя дзівосы»
    (г. Нясвіж, 2012), рамёстваў «Слуцкія паясы» (г. Слуцк, 2013), выстаўкіпродажу і майстаркласу, прысвечаных чэмпіянату свету па хакеі (Мінск, 2014) і інш.
    А.М.Крыцкі.
    МОРАЦКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «МАРАЧАНАЧКА». Створаны ў 1993 у в. Морач Клецкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1997 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.Н.ПІліпеня (з 1993), Л.С.Сасіновіч (з 2013). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне бел. нар. песень, мясц. этнаграф. матэрыялу, песень сучасных кампазітараў у нар. манеры выканання, папулярызацыя бел. мастацтва. Выканальніцкае майстэрства ансамбля вылучаецца своеасаблівым палескім каларытам, у якім яскрава адлюстроўваюцца песенныя традыцыі паўд.зах. рэгіёна Цэнтр. Беларусі. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, аўтарскія творы: «Зялёненькі падарэшнічак», «Сабраўся раёчак», «Ой, палола дзеўка васілёчкі», «Як на рэчачцы, на дошчачцы», «Раз, два, люблю цябе», «Прывітальная» В.Літвінчука і інш. Калектыў — дыпламант, лаўрэат і ўдзельнік рэсп. тэлефестывалю юных талентаў «Усе мы родам здзяцінства» (г. Віцебск, 1994), абл. фестываляў фалькл. мастацтва
    «Фальклорная талака», нар. музыкі «Грай, гармонік» (абодва г. Нясвіж, 2012), рэгіянальнага «Сугалоссе» (в. Ананчыцы Салігорскага рна, 2013—14), абл. фестывалюконкурсу «Калыска талентаў» (г. Клецк, 2010) і інш. 3 удзелам ансамбля зроблены тэлепастаноўкі абрадаў «Купалле», «Сёмуха», «Шчадрэц».
    Т.У.Люковіч.
    МбРАЧ, вёска ў Клецкім рне. За 32 км на ПдУ ад Клецка, 37 км ад чыг. ст. Клецк на лініі Асіповічы—Баранавічы, 162 км ад Мінска. Цэнтр Морацкага с/с. 538 гаспадарак, 1257 ж. (2013).
    Вядомаз 15 ст. ў ВКЛ. 3 1565—66 у Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв. У 16—17 ст. маёнтак М. належаў В.М.Няміру, К.Кунцу, Крозам, Салагубам, Дабжылеўскім і інш., з 1630х гг. — князям Радзівілам. У 1665 баярскае сяло, 43 двары. 3 1793 у Случарэцкім павеце. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ., уладанне Радзівілаў. У 1800 — сяло, 53 двары, 298 ж. У 1897 у Заастравецкай воласці, сяло, 139 двароў, 992 ж., царква, хлебазапасны магазін, карчма. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Заастравецкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв., вёска, 211 двароў, 1114 ж. 3 1926 у складзе Заастравецкай гміны — у Нясвіжскім павеце Навагруд
    Морацкі ўзорны ансмбль народнай песні «Марачаначка».
    618
    МОСАРСКІ
    скага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Клецкім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да пач. ліп. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія часткова спалілі вёску. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Нясвіжскім рне. У 1959  1394, у 1970  1515 ж. У 1998 — 674 гаспадаркі, 1691 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, раённы Цэнтр рамёстваў, цэх лозапляцення, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 7 магазінаў. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Вазнясенская царква (1845). Помнік археалогіі — курганны могільнік.
    МбРШТЫН (Morsztyn) Збігнеў (каля 1628, Кракаўскае ваяв, Польшча — 13.12.1689), польскі паэт, перакладчык. 3 1646 служыў у Радзівілаў у Беларусі і Літве. За ўдзел у ваен. паходах атрымаў пасаду мазырскага мечніка (1657). Сябраваў з жыхарамі Слуцка — мемуарыстам С.Незабітоўскім і выдаўцом К.Клакоцкім. У паэме «Слаўная перамога над туркамі...» (1674), якая была двойчы выдадзена ў Слуцку, ушанаваў памяць удзельнікаў бітвы пры Хаціне (1674). AyTap вершаванага цыкла «Эмблемы» (1678—80), прысвечанага князёўне К.Радзівіл, паэт. зб. «Хатняя муза» (увайшлі вершы 1675—83), паэмы «Песня ў прыгнёце» (1671), элегій «Жалобныя плачы Апалона з музамі» (1682). У яго паэзіі гучыць заклік да рэліг. цярпімасці, асуджэнне амаральнасці магнатаў.
    А.В.Мальдзіс.
    МОРЫНА, вёска ў Іўеўскім рне, на р. Нёман. За 10 км на ПдЗ ад г.п. Іўе, 22 км ад чыг. ст. Гаўя на лініі Гродна— Маладзечна, каля аўтадарогі Мінск— Гродна— мяжа Польшчы (Брузгі). Цэнтр Морынскага с/с. 169 гаспадарак, 348 ж. (2013).
    У 17 ст. ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ. У 1739 у Іўеўскай парафіі. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1842 Мінскай губерняў. У 1885 сяло ва Уселюбскай воласці, 57 двароў, 600 ж. і маёнтак. У 1897 у сяле 133 двары, 854 ж., царква, царк,прыходская школа, хлебазапасны магазін, карчма, у маёнтку 66 ж., цагельня, шкіпінарны зд. 3 1.1.1919 у БССР. 3 1921 у складзе Польшчы, ва Уселюбскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяв. 3 восені 1939 зноўу БССР, з 4.12.1939 у Баранавіцкай вобл., з 15.1.1940 у Іўеўскім рне, 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У 1941 увёсцы ІбЗдвары, 1007ж.,школа, бка, у б. маёнтку 31 двор, 85 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі вёску. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 8.1.1954 у Гродзенскай абласцях. У 1970 — 945 ж., у 1999 — 253 гаспадаркі, 524 ж.
    У 2013 Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, ма
    Морынская Троіцкая царква.
    газін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (1865). Помнік археалогіі — стаянка эпохі мезаліту (8—5е тыс. да н.э.).
    МОРЫНСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Морына Іўеўскага рна. Пабудавана ў 1865. У 1964 зачынена, у 1988 вернута вернікам. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму далучаны бабінец з аднаяруснай званіцай і апсіда. Асн. аб’ём накрыты пакатым шатровым бляшаным дахам з 8гранным барабанам і макаўкай у завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны брусамісцяжкамі і адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчаных ліштвах. У інтэр’еры аднаярусны іканастас. Царква дзейнічае.
    МОСАРСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ГАННЫ, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Мосар Глыбоцкага рна. Пабудаваны ў 1792 з цэглы па фундацыі Р. і Г. Бжастоўскіх пры падтрымцы езуіта Буйноўскага, адноўлены ў 1922 і 1990я гг. У 1580—1773 тут іс
    619
    мост
    Мосарскі касцёл Святой Ганны.
    навала езуіцкая місія. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём храма з арачнай брамай, завершанай ступеньчатым франтонам, накрыты 2схільным дахам. У нішах гал. фасада — скульптуры апосталаў Пятра і Паўла. Сцены прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер захаваў класічную ордарную пластыку: сцены крапаваны падвоенымі канеліраванымі пілястрамі, фрыз дэкарыраваны трыгліфамі і метопамі ў тэхніцы стукавай разьбы. Пры ўваходзе нартэкс, над ім — хоры з арганам. Па перыметры — гарэльеф
    ныя выявы евангелістаў (18—19 ст.), у цэнтры — рака з мошчамі Св. Юстына, абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (18 ст.). Касцёл абнесены аркатурнай агароджай з цэглы і бутавага каменю. 3 паўн.ўсх. боку пастаўлена 3ярусная званіца (1931) у форме чацверыка з арачнымі праёмамі, накрытага шатром; з паўд.зах. — прамавугольная ў плане капліца Маці Божай (1997) пад 2схільным дахам. На тэр. храма разбіты ландшафтны парк са штучнымі вадаёмамі, фантанамі, скульптурамі (копія «П’еты» Мікеланджэла, статуя Іаана Хрысціцеля). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    Ю. Ю. Захарына.
    МОСТ, інжынернаархітэктурнае збудаванне для пераводу чыг., аўтамабільных, пешаходных дарог цераз раку, канал і інш. перашкоды. Паводле прызначэння адрозніваюць М. пешаходныя, аўтадарожныя, чыг., сумешчаныя, для водазабеспячэння (акведукі), пропуску водных шляхоў, газа і нафтаправодаў; паводле працягласці бываюць малыя (да 25 м), сярэднія (25—100 м), вял. (больш за 100 м), пазакласныя (больш за 500 м, у якіх ёсць пралёты больш за 100 м); паводле канструкцыі — арачныя, бэ
    Мост цераз р. Сож у Гомелі.
    лечныя, вантавыя, вісячыя, рамныя, камбінаваныя. Асобную групу ўтвараюць наплаўныя, развадныя, ваен., зборнаразборныя. М. падзяляюць на: адно, двух і шматпралётныя; з яздой па версе, па нізе, па сярэдзіне; нізка і высакаводныя; жалезабетонныя, стальныя, сталежалезабетонныя, бетонныя, драўляныя (пераважна часовыя). М. звычайна складаецца з пралётных канструкцый і апор (прамежкавых быкоў 1 канцавых устояў). Апоры М. бываюць масіўныя, ражавыя, палевыя, на палевых абалонках, апускных калодзежах і кесонах; устоі спалучаюць М. з земляным палатном дарогі. На пралётнай канструкцыі размяшчаюць праезную частку, пешаходныя праходы, трубаправоды. Асн. параметры М.: агульная даўжыня, даўжыня пралётных канструкцый, шырыня праезнай часткі і тратуараў, падмаставы габарыт. Будуюць па тыпавых або індывід. праектах, выпрабоўваюць на статычныя і дынамічныя нагрузкі.
    У Беларусі драўляныя М. вядомы з 10—11 ст. Іх будавалі цераз рэкі, каналы, балоты, замкавыя равы. Яны мелі 2 асн. апорныя канструкцыі — на палях і ізбіцах. Замкавыя М. падымаліся на спец. ланцугах (узводах). У 1567 у Гродне цераз р. Нёман пабуда