Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
МСЦІСЛАЎСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «МЕДУНІЧКА». Створаны ў 2003 у г. Мсціслаў пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.С.Медвядкова. У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 7 да 13 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папу
лярызацыя вак.харавога мастацтва. У рэпертуары бел. нар. песні «Чубарыкічубчыкі», «У карагодзе мы былі», «Земляныя яблычкі», «Хадзіла паванька», «Прывітальная», «Масленка», «Сею, вею, павяваю» і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2010), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), дыпламант абл. конкурсу вак. ансамбляў (г. Магілёў, 2013) і інш.
А.І.Лабетка.
МУДРОГІН Уладзімір Мікалаевіч (24.12.1924, г. СанктПецярбург — 28.11.1994), беларускі мастак. Скончыў Цэнтр. эксперыментальную студыю маст. праектавання пры Саюзе
мастакоў СССР у Маскве (1970). У 1952—65 у Брэсцкім абл. драм. тэатры, у 1970—80 гал. мастак Інта тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Аўтар жывапісных твораў «Восеньскае святло» (1966), «Узбярэжжа» (1971), «У грыбы» (1974), «Пейзаж. У выхадны» (1976), «НарацэСвіслач» (1979), «Вечар» (1981), «Светлы дзень» (1983), «Ружовая раніца» (1985), калажаў. Аформіў спектаклі «Жаніцьба Бальзамінава» (1957), «Позняе каханне» (1963) А.Астроўскага, «Блудны сын» Э.Ранета (1958), «Два клёны» Я.Шварца (1960), «Асцярожна, Мякішавы» А.Маўзона, «Сокалы і крумкачы» А.Сумбатава (абодва 1963), «Мараль пані Дульскай» Г.Запольс
Вырабы майстроў Мсціслаўскага раённага цэнтра рамёстваў.
643
МУЖЧЫНСКАЯ
кай (1964), «Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева (1965) і інш.
МУЖЧЬІНСКАЯ РЫФМА, від рыфмы, у якой націск падае на апошні склад сугучных слоў. У бел. паэзіі М.р. сустракаецца ва ўсе часы яе існавання. Адрозніваюць адкрытую М.р. (на канцы галосны) і закрытую (на канцы зычны).
Між алешын, кустоў, Дзе пяе салавей, I шуміць і грыміць Срэбразвонны ручэй. Як матулька, вярба Хіліць голаў над ім, I глядзяцца кусты Пышным верхам сваім.
(Я.Колас. «Ручэй»)
У вуснай нар. паэзіі па частаце ўжывання саступае жаночай рыфме.
МУЖЫЛбЎСКІ Андрэй (у манастве Анатолій, па інш. звестках Антоній; 1580я гг. — 1640я гг.), беларускі і ўкраінскі пісьменнікпалеміст, рэліг. дзеяч. Прэсвітар, з канца 1620х гг. слуцкі пратапоп. У 1631 прыняў манаскі пострыг і стаў іераманахам КіеваПячэрскай лаўры, прымаў актыўны ўдзел у адабранні ад уніятаў Сафійскага сабора ў Кіеве на карысць праваслаўнай мітраполіі. Выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596. У «Водпісе на ліст уніятаў віленскіх» (на старабел. мове, 1616) пад уплывам «Трэнаса» М.Сматрыцкага даў знішчальную характарыстыку служкам рымскакаталіцкай царквы. У «Антыдотуме» («Проціяддзе», на польск. мове, 1629), скіраваным супраць праўніяцкай «Апалогіі» М.Сматрыцкага, М. падкрэсліваў значэнне яго антыўніяцкіх твораў, але асуджаў яго за тое, што, на думку М., ён перайшоў ва ўніяцтва не па ідэйных меркаваннях, а спакушаны прывабнымі абяцанкамі рымскакаталіцкага боку. Адзін з першых спрабаваў аддзяліць царк.багаслоўскую лру ад свецкай, указваў на гіст. характар творчасці Хрыстафора Філалета, Клірыка Астрожскага.
У.Г.Кароткі.
«МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА» («Muzyckaja pratida»), першая беларускамоўная газета (друкавалася лацінкай). Выдавалася нелегальна ў 1862 — чэрв. 1863 на Гродзеншчыне (№7, верагодна, у Вільні) рэв. дэмакратамі К.Каліноўскім, Ф.Ражанскім, С.Сангіным, В.Урублеўскім. Друкавалася ў выглядзе лісткоў невял. фармату, але значным тыражом, распаўсюджвалася ў Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі, паўнзах. рэгіёнах Расіі. Кожны нумар падпісваўся псеўданімам «Яська — гаспадар зпад Вільні». Асвятляла пераважна пытанні зямлі і волі, паліт. і сац.эканам. няроўнасці, рэзка крытыкавала палітыку царскага ўрада ў Беларусі, у т.л. сялянскую рэформу 1861 як грабежніцкую і антынар., праводзіла ідэю ўсеагульнай узброенай барацьбы супраць нац. і сац. прыгнёту, за лепшае жыццё і свабоду, адстойвала права беларусаў на самаст. паліт. і культ. развіццё. Мова «М.п.» нар., эмацыянальная, вобразная. Газета стаяла каля вытокаў публіцыст. жанру новай бел. лры, узбагаціла бел. літ. мову новымі лексемамі і паняццямі. Усяго выйшла 7 нумароў (некаторыя з пэўнымі зменамі друкаваліся паўторна).
МУЗЁІ ЛІТАРАТЎРНЫЯ. Збіраюць, зберагаюць, экспануюць і прапагандуюць матэрыялы пра жыццё і творчасць пісьменнікаў або гіст.літ. працэс у краіне. У Беларусі ў 16—18 ст. паводле ініцыятывы мецэнатаў Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх, Храптовічаў, Стравінскіх створаны першыя музейныя і архіўныя калекцыі. Акрамя твораў мастацтва ў іх знаходзіліся помнікі стараж. пісьменнасці, старадрукі. Друкаваныя і рукапісныя помнікі лры зберагаліся ў музеі старажытнасцей К. і Я. Тышкевічаў у Лагойску, музеі А.Ельскага ў в. Замосце Пухавіцкага рна, Віленскім музеі старажытнасцей, Магілёўскім музеі, Бел. музеі ў Вільні і інш. У 1920—30я гг. па ініцыятыве мясц. жыхароў былі адкрыты мемар. музей Э.Ажэшка ў Гродне і Міцкевіча Адама доммузей у Навагрудку. У пасляваен. гады стварэнне М.л. стала выні
кам дзярж. палітыкі мемарыялізацыі найб. вядомых і агульнапрызнаных бел. пісьменнікаў. У 1945 адкрыты Купалы Янкі дзяржаўны літаратурны музей у Мінску і яго філіялы ў вёсках Вязынка Маладзечанскага і Ляўкі Аршанскага рнаў, у 1959 — Коласа Якуба літаратурнамемарыяльны музей, у 1967 — Коласа Якуба літаратурнамемарыяльнага музея філіял у Стаўбцоўскім рне (на радзіме пісьменніка). У 1980 засн. Броўкі Петруся літаратурны музей у Мінску і доммузей паэта ў в. Пуцілкавічы Ушацкага рна. У 1986 створаны Багдановіча Максіма музей у Гродне. У 1987 у Мінску засн. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, які выконваў ролю галаўнога музея Аб’яднання дзярж. літ. музеяў Рэспублікі Беларусь (1989—2001). У канцы 1980 — 90я гг. былі створаны Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Акопы», Багушэвіча Ф.К. музейсядзіба «Кушляны», Багдановіча Максіма літаратурны музей і яго філіялы ў Мінску (1991) і ў в. Ракуцёўшчына (1994) Маладзечанскага рна, Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Яхімоўшчына», Віцебскі літаратурны музей і інш. Пры некаторых гіст.краязнаўчых музейных установах працуюць філіялы, аддзелы ці экспазіцыі, прысвечаныя пісьменнікамземлякам: літ. музей А.Куляшова ў в. Новыя Саматэвічы Касцюковіцкага рна, зала Ф.Багушэвіча ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К.Багушэвіча і інш. Існуюць комплексныя музеі (напр., Беларускі дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва). На грамадскіх пачатках былі створаны Мележа Івана мемарыяльны доммузей, М.л. Ф.Багушэвіча (в. Жупраны Ашмянскага рна), Коласа Якуба літаратурнакраязнаўчы музей (в. Пінкавічы Пінскага рна), мемар. музей Я.Ф.Карскага (в. Лаша Гродзенскага рна), Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурнакраязнаўчы музей і інш. М.л. праводзяць экскурсіі, выстаўкі, сустрэчы з дзеячамі лры і мастацтва, вядуцьн.д. работу.
Літ.: Гл. да арт. Музей.
644
МУЗЕЙ
МУЗЁІМАСТАЦКІЯ. Збіраюць, зберагаюць, вывучаюць, папулярызуюць і экспануюць зборы твораў выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва. Стварэнне першых маст. збораў у Беларусі (16 ст.) звязана з калекцыяніраваннем. 3 17 ст. пашырыліся т.зв. партрэтныя галерэі продкаў і прадстаўнікоў магнацкіх і шляхецкіх родаў. Палацавыя, царк., касцёльныя зборы папаўняліся творамі зах.еўрап. майстроў, а таксама прадметамі маст. рамяства (мэбляй, посудам, ювелірнымі вырабамі, медалямі, манетамі, габеленамі, зброяй, даспехамі і інш.). Існавала карцінная галерэя (1787—1820) у складзе музея пры Полацкім калегіуме езуітаў. У аснову Віленскага музея старажытнасцей увайшла калекцыя Я. і К. Тышкевічаў. Буйная калекцыя мелася ў Бел. музеі ў Вільні (1921). Першымі М.м. ў Беларусі былі Дзярж. карцінная галерэя Беларусі (з 1993 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь) і маст. галерэя Ю.Пэна ў Віцебску (1939). Існавалі маст. калекцыі ў спецыялізаваных аддзелах гіст. і краязнаўчых музеяў Мінска, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Брэста. Значнае развіццё М.м. атрымалі ў 2й пал. 20 ст. У гэты перыяд былі адкрыты Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В.К.БялыніцкагаБірулі, Музей беларускага народнага мастацтва (в. Раўбічы Мінскага рна), карцінная галерэя ў Полацку (1981—91), Брэсцкі музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава, Карцінная галерэя імя Л.Н.Дробава ў г.п. Акцябрскі, маст. музей у Віцебску (1992), Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Г.Пранішнікава, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, мемар. музеймайстэрня З.І.Азгура (2000, абодва ў Мінску), Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі ў Гомелі, Орды Напалеона раённы музейны комплекс (в. Варацэвічы Пінскага рна). Багатыя маст. калекцыі маюць Веткаўскі музей стараверства і бел. традыцый імя Ф.Р.Шклярава, Гродзенскі дзяржаўны гісторыкаархеалагічны
музей, гіст.культ. музейзапаведнік «Заслаўе», Лідскі гісторыкамастацкі музей, Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі, Музей Беларускага Палесся (г. Пінск), Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны Полацкі гісторыкакультурны музейзапаведнік, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, Віцебскі абл. краязнаўчы музей, Гомельскі палацавапаркавы ансамбль, Мінскі абласны краязнаўчы музей, Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава, Шагала Марка музей у Віцебску, Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік «Нясвіж», Музей «Замкавы комплекс «Мір» і інш.
Літ.: Гл. да арт. Музей.
Б.А.Лазука.
МУЗЁЙ (ад грэч. museion храм муз), навуковадаследчая і культурнаасветная ўстанова, якая ажыццяўляе камплектаванне, улік, захоўванне, вывучэнне і папулярызацыю помнікаў гісторыі і культуры, прыродных аб’ектаў. Паводле формы ўласнасці падзяляюцца на дзярж. і прыватныя, паводле профілю — на гіст. (археал., этнаграф., ваен.гіст., гісторыі гарадоў і інш.), прыродазнаўчыя, маст., літ., тэхн., муз. і інш. Прыкладам комплекснага профілю з’яўляюцца краязнаўчыя М.
У Беларусі ў 14—15 ст. існаваў перадмузейны збор пры канцылярыі вял. князя ВКЛ, дзе нешматлікім наведвальнікам дэманстраваліся вайсковыя трафеі, творы выяўл. мастацтва, габелены, дываны, медалі, манеты. Музейныя зборы мелі магнаты Радзівілы, Сапегі, Тышкевічы, Алелькавічы, Войны, Слушкі, Хадкевічы, некаторыя заможныя шляхціцы, мяшчане, навуч. ўстановы. Да 1й сусв. вайны існавала больш за 50 М., якія ствараліся навук. твамі, земствамі, царк.археал. ктамі і навуч. ўстановамі (гл. арт. пра магілёўскі, мінскі, мсціслаўскі царк.археал. М., Мінскі гарадскі музей, Магілёўскі музей). У 1921 у БССР пачала работу музейная камісія (Галоўму