• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    англ. вінтоўка (19 ст.), зброя 1970— 80х гг., карта абароны Кабула, фатаграфіі, дакументы, пісьмы, асабістыя рэчы, узнагароды 151 ураджэнца Віцебска і Віцебскай вобл., якія загінулі і памерлі ад ран і хвароб, атрыманых пры выкананні інтэрнац. абавязку. Побач з музеем у 1997 адкрыты помнік «Боль» (скульпт. І.Казак), які ўвекавечвае подзвіг воінаўінтэрнацыяналістаў. Музей праводзіць выязныя выстаўкі, вечары сустрэч ветэранаўафганцаў з вучнямі горада і вобласці, лекцыі, урокі мужнасці. Адзін з арганізатараў міжнар. фестывалю ваен.патрыятычных песень. На базе музея праводзіцца прыняцце прысягі маладымі воінамінавабранцамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. В.Ю.Аляксандрава.
    МУЗЁЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРЎСКАГА КІНб, філіял Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1976 у Мінску пры к/студыі «Беларусьфільм»; адкрыты для наведвальнікаў у 2002 у спецыяльна рэканструяваным будынку — помніку архітэктуры 1й пал. 20 ст. Пл. экспазіцыйнай залы 140 м2, выставачнай — 100 м2, кіназалы на 50 месцаў — 50 м2, відэазалы на 10 месцаў — 20 м2. Аснову калекцыі складаюць фонды плакатаў і афіш, анімацыі, выяўл., прадметны, фотатэка, навук. бка. Сярод экспанатаў музея: эскізы мастакоў
    Да арт. Музей гісторыі беларускага кіно: 1,2 — фрагменты экспазіцыі.
    1
    648
    МУЗЕЙ
    кіно, кінатэхніка, касцюмы, рэквізіт, макеты. У навук. бцы захоўваюцца сцэнарыі фільмаў, мантажныя лісты, даведачная лра і рэдкія кнігі па кіно. У музеі дзейнічае пастаянная экспазіцыя «Беларускі кінематограф як нацыянальны набытак», дзе прадстаўлены разнастайныя матэрыялы пра творчасць рэжысёраў Ю.В.Тарыча і У.У.КоршСабліна, лепшыя бел. фільмы. Яе раздзелы «Заснавальнікі беларускага кіно» і «Залаты фонд беларускага кіно» дапаўняюцца тэматычнымі і персанальнымі выстаўкамі, якія знаёмяць з кінематаграфічнымі прафесіямі, гісторыяй стварэння этапных для бел. кіно фільмаў розных відаў і жанраў творчасцю асобных кінамайстроў. У відэазале рэгулярна дэманструецца айчынная і замежная кінакласіка.
    І.А.Аўдзееў.
    МУЗЁЙ ПСТбРЫІ ГбРАДА ГОМЕЛЯ. Засн. ў 2009 у г. Гомель. Адкрыты для наведвальнікаў у 2009. Знаходзіцца ў гар. асабняку, вядомым як «Паляўнічы домік» (1818—22). Агульная пл. памяшканняў 649 м2. Асн. фонд — 545 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 348 адзінак (2014). Пастаянная экспазіцыя (пл. 144 м2) падзелена на 2 часткі. Першая частка «Інтэр’еры дваранскага гарадскога асабняка канца 19 — пачатку 20 ст.» складаецца з 4 зал («Малая гасціная», «Кабінет», «Спальня», «Сталовая»). Другая частка «Гісторыя Гомеля ад старажытных часоў да пачатку 20 ст. Прагулкі па вуліцах Го
    меля» размешчана ў самай вял. зале (пл. 85,98 м2). Тут захоўваюцца археал. знаходкі, узрост якіх перавышае некалькі тысяч гадоў, розныя прадметы даўніны (жорны, люлька, гузікі і інш.), тавары, якімі гандлявалі ў крамах горада, і інш. Акрамя пастаянных экспазіцый у музеі працуюць 2 выставачныя залы (пл. 86 м2), у якіх размяшчаюцца зменныя выстаўкі, а таксама арганізуюцца літ.муз. вечары, канцэрты камернай музыкн, майстаркласы і інш.
    Н.Я.Ропат.
    МУЗЁЙ ГІСТОРЫІ I КУЛЬТЎРЫ ГОРАДА НАВАПОЛАЦКА. Засн. ў 1968 у г. Наваполацк як гар. музей прац. славы, з 1973 rap. краязнаўчы, з 1998 сучасная назва. Асн. фонд — 12 999 адзінак захоўвання, навук,дапаможны — 5609 адзінак (2014). Mae 4 экспазіцыйныя (пл. 615,1 м2) і выставачную (пл. 192,5 м2) залы. Экспазіцыя адлюстроўвае гісторыю будаўніцтва і развіцця горада, прадпрыемстваў, навук. устаноў, культ. жыцця. Сярод экспанатаў матэрыялы аб лепшых людзях горада, ганаровых грамадзянах, воінахінтэрнацыяналістах, прадстаўлены калекцыі нар. рамёстваў, дэкар.прыкладнога мастацтва, карысных выкапняў і мінералаў. Музей праводзіць выстаўкі карцін мясц. і іншагародніх мастакоў, дэкар.прыкладнога мастацтва, выдае маст. каталогі. 3 2013 дзейнічае стацыянарная выстаўка «Камсамол у маім жыцці».
    М.В.Хараваева.
    МУЗЁЙ ГІСТбРЫІ КЛЁЧЧЫНЫ.
    Засн. ў 1961 у г. Клецк як школьны музей. 3 1967 раённы гісторыкакраязнаўчы, з 1979 гісторыкаэтнаграф. музей. 3 2004 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 249,2 м2, у т.л. экспазіцыйная — 150,3 м2, выставачная — 44,8 м2. Асн. фонд — 10 222 адзінкі захоўвання, навук.дапаможны — 3246 адзінак (2014). Mae выставачную і 5 экспазіцыйных залаў: «Далёкае мінулае» (перыяд ад старажытных часоў да ўваходжання Клеччыны ў склад Рас. імперыі ў 1793), «Клеччына ў канцы XIX — пачатку XX ст.», «Клеччына. Старонкі гісторыі XX ст.» (ад рэпрэсій 1930х гг. да афганскай вайны 1980х гг.), «Яркіх імёнаў сузор’е» (матэрыялы пра славутых ураджэнцаў Клеччыны і інш.), «Зала нацыянальных культур» (калекцыі побыту яўр. і татарскіх абшчын і матэрыялы па этнаграфіі беларусаў). Сярод каштоўных прадметаў — чэрап і косці першабытнага зубра (каля 40 тыс. гадоў таму), калекцыя жалезных і бронзавых фібул (10—11 ст.), жалезныя пісалы (11 ст.), пярсцёнаксігнет з выявай грыфона і візантыйская амфара (12—13 ст.), малітоўнік, надрукаваны ў Маскве ў 1640, арыгінал граматы караля польскага і вял. кн. літоўскага Аўгуста III ад 9.1.1746 з дазволам татарам сяліцца ў межах тагачаснага Клецка, рукапісны Каран на арабскай мове (1817), боны кааператыва польск. гарнізона Корпуса аховы пагранічча «Клецк», якія выпускаліся для ваеннаслужачых у 1925—39. А.У.Блінец.
    Да арт. Музей гісторыі Кііеччыны: 1 — пісала жалезнае, 11 cm.; 2 — пярсцёнакпячатка з выявай грыфона, 12cm.; 3 — боны кааператыва польскага гарнізона Корпуса аховы пагранічча «Клецк»;
    4 — візантыйская амфара, 12—13 cm.
    649
    МУЗЕЙ
    Да арт. Музей гісторыі Магілёва: 1 — будынак (ратуша); 2 — канферэнцзала.
    7
    МУЗЁЙ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА.
    Засн. ў 1992 у г. Магілёў. Адкрыты для наведвальнікаўу 2002. Размешчаны ў будынку адноўленай ратушы (з 2008). Mae 5 экспазіцыйных (пл. 337,8 м2)
    і выставачную (пл. 158,9 м2) залы. У складзе музея мемар. комплекс Буйніцкае поле. Асн. фонд — 9645 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 4832 адзінак (2014). Экспанаты
    апавядаюць аб гісторыі горада з часоў узнікнення стараж. пасяленняў на яго тэр. Прадстаўлены каменныя сякеры (3—2 тыс. да н.э.), язычніцкія абярэгі, амулеты, лунніцы (11 — 12 ст.), кафля (16—18 ст.), старадрукаваныя кнігі (18 ст.), матэрыялы, прысвечаныя падзеям Вял. Айч. вайны, зменам архіт. аблічча горада на працягу 20 ст. Музей праводзіць тэматычныя выстаўкі, арганізуе навук. канферэнцыі і інш.
    МУЗЁЙ «ЗАМКАВЫ КОМПЛЕКС «МІР». Засн. ў 2011 у г.п. Мір Карэліцкага рна. Размешчаны ў Мірскім замкавым комплексе. Уключае замак 16—20 ст., земляныя валы 16—18 ст, пейзажны і рэгулярны парк, стаў флігель, капліцупахавальню князёў СвятаполкМірскіх з хаткай вартаўніка і брамай, прыдарожную капліцу. Агульная пл. — 24,8 га, пл. пастаяннай экспазіцыі — 2471 м2. Асн. фонд — 710 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 2071 адзінка
    650
    МУЗЕЙ
    Да арт. Музей «Замкавы комплекс «Мір»: 1,2— фрагменты адноўленых інтэр ’ераў замкавых памяшканняў 16—18 cm.
    (2014). Пастаянныя экспазіцыі размешчаны ў 2 абарончых вежах і Паўн. корпусе замка, а таксама ў капліцыпахавальні князёў СвятаполкМірскіх. Музей валодае ўнікальнай, самай вял. у краіне калекцыяй шпалер 16—18 ст. Асн. экспазіцыйныя комплексы: вайна («Абарончае дойлідства Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVII ст.», «Гета ў Мірскім замку, 1942 г.», «Войны XX стагоддзя» і інш.), уладальнікі Мірскага замка («Першыя ўладальнікі Міра», «Уладальнікі замка — князі Радзівілы», «Уладальнікі замка — князі СвятаполкМірскія»), замкавыя памяшканні 16—18 ст. («Сталовы пакой», «Партрэтная зала», «Сені»), што
    дзённае жыццё феадалаў і іх прыслугі («Матэрыяльная культура ВКЛ», «Кухня», «Піўніца» і інш.). Багата абстаўленыя залы і сутарэнне замка дазваляюць уявіць тагачасны побыт уладальнікаў.
    І.М.Ложачнік.
    МУЗЁЙ ПРЫРОДЫ Б я р э з і н скага біясфернага запав е д н і к а. Засн. ў 1940 у в. Крайцы Лепельскага рна пры Бярэзінскім запаведніку. У Вял. Айч. вайну знішчаны ням.фаш. захопнікамі. У 1950 зноў адкрыты як заалагічны музей, у 1974 пераведзены ў в. Домжарыцы Лепельскага рна як установа з сучаснай назвай. У 1983 адкрыты зноў для наведвальнікаў. У 2006 1
    2014 праведзены абнаўленні экспазіцыі. Пл. экспазіцыі 400 м2 (2014). Асн. фонд — 296 адзінак захоўвання (2014). Экспануюцца чучалы млекакормячых, птушак, рэптылій і амфібій. Выстаўлена 22 аддзелыдыярамы: «Бабры», «Ваўкі», «Высакародныя алені», «Дзікі», «Зубры», «Мядзведзі», «Птушкі адкрытых і паўадкрытых прастораў», «Поплаў ракі Бярэзіна» і інш. У Доме экалагічнай асветы пры музеі дэманструюцца к/фільмы на прыродаахоўную тэматыку, дзейнічае «зялёная школа» для малодшых школьнікаў.
    А.А.Вашкевіч.
    МУЗЁЙ ПРЫРбДЫ «БЕЛАВЁЖСКАЯ ПЎШЧА». Засн. ў 1919 у в. Ка
    Дыярамы «Зубры» і «Мядзведзі» Музея прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
    651
    МУЗЕЙ
    Да арт. Музей прыроды «Белавежская пушча»: 1 — будынак музея; 2 — чучала зубра Пугінала; 3 — макет помніка «Зубр».
    мянюкі Камянецкага рна. 3 1939 музей Белавежскай пушчы. У Вял. Айч. вайну амаль усе каштоўнасці музея былі разрабаваны ці знішчаны, акупанты спалілі будынак музея. У 1949 пачалося будаўніцтва заалагічнага музея, які ў 1952 прыняў першых наведвальнікаў. 3 1963 сучасная назва. У 2009 музей пераехаў у новы будынак. Агульная пл. 1950 м2, у т.л. экспазіцыйная — 1319 м2. Mae 604 адзінкі экспаніравання (2014). На 1м паверсе музейнага будынка размешчаны зала часовых выставак, кіназала на 33 месцы і канферэнцзала на 140 месцаў; на 2м паверсе знаходзяцца 3 экспазіцыйныя і пераходная залы. У холе выстаўлена чучала
    зубра Пугінала, які пры жыцці меў рэкордную вагу — 1200 кг. У 1й экспазіцыйнай зале паказана прырода першабытных часоў. Тут прадстаўлены археал. знаходкі і выявы жывёл, якія калісьці жылі на тэр. Белавежскай пушчы. У пераходнай зале выстаўлены макеты паляўнічага палаца, пабудаванага ў пас. Белавежа (цяпер вёска на тэр. Польшчы) у 1894, і помніка «Зубр» (выкананы з бронзы і пакрыты пазалотай) у памяць пра царскае паляванне ў пушчы ў 1860. Тут жа знаходзіцца выстаўка фотаздымкаў «Царскае паляванне ў Белавежскай пушчы», якая распавядае пра візіт у пушчу апошняга рус. цара Мікалая II. У 2й экспазіцыйнай
    зале прадстаўлена фаўна і флора дзікай прыроды ва ўсе поры года (па 2 дыярамы на кожную экспазіцыю). Апошняя экспазіцыйная зала мае назву «Экалагічная сцежка». Побач з музейным будынкам размешчаны вальеры (пл. 20 га) з дзікімі жывёламі (зубры, алені, касулі, ласкі, кабаны, тарпанападобныя коні, бурыя мядзведзі). Музей выконвае функцыі інфармацыйнага цэнтра, а таксама арганізуе паездкі ў маёнтак бел. Дзеда Мароза (знаходзіцца ў пушчы за 13 км ад музея).