• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    659
    МУЗЫКА
    І.Цвяткова, К.Цесакоў, Я.Цікоцкі, М.Чуркін, А.Чыркун, М.Шнэйдэрман. Шматлікія творы М. бел. кампазітараў увайшлі ў фонд нац. мастацтва і атрымалі прызнанне ў еўрап. маст. свеце.
    Літ.: Мдывані Т.Г., Сергіенка Р.І. Кампазітары Беларусі. Мінск, 1997; Европейская музыка академнческой траднцнн: сушность, нстокн, современное состоянне (на прнмере творчества компознторов Росснн н Беларусн). Мннск, 2014. Т.Г.Мдывані.
    МУЗЫКА, народны скрыпачпрафесіянал. Назва пашырана на тэр. Бел. Паазер’я. Трапляюцца таксама назвы — «скамарох» (Магілёўшчына), «іграч» (Міншчына). Часам вызначэнне «М.» пераносіцца і на інш. музыкантаў (гарманіста, дудачніка, цымбаліста). М. здаўна адыгрываў значную грамадскую ролю ў жыцці бел. вёскі, выконваў сакральнамагічную функцыю ў розных каляндарназемляробчых (калядных, валачобных, купальскіх і інш. абходах) і сямейнародавых (асабліва вясельных) абрадах, а таксама эмацыянальнапсіхал. функцыю стваральніка і носьбіта радаснага настрою ў час усіх сямейных і агульнавясковых урачыстасцей (бяседы, ігрышчы, танцы). М. звычайна кіраваў спевам, разам з інш. інструменталістамі іграў песні, танцы, маршы. Ігру на скрыпцы спасцігаў самавукам («сам па сабе»), у сям’і або ў славутага мясц. выканаўцы. Паводле нар. уяўленняў, М. сваёй ігрой здольны ўплываць не толькі на пачуцці людзей, але і на навакольную прыроду. Вобраз М. ўвасоблены ў шматлікіх нар. казках і легендах, выслоўях і песнях, творах бел. лры («Сымонмузыка» Я.Коласа, «Музыка» М.Багдановіча, «Страшная музыкава песня» М.Гарэцкага) і выяўл. мастацтва (М.Шагал, Я.Драздовіч).
    МЎЗЫКА ДЛЯ ДЗЯЦЁЙ, асобая галіна кампазітарскай творчасці, якая ўключае буйныя муз.тэатр. творы (опера, балет, мюзікл), хоры, кантаты, інструм. канцэрты, санаты, п’есы і песні, адрасаваныя дзецям.
    Вылучаецца даступным зместам, вобразнай канкрэтнасцю і выразнасцю, лаканізмам і прастатой форм муз. мовы, стылявых сродкаў і тэхн. прыёмаў увасаблення. М.д.д. прызначана для выканання дзецьмі і падлеткамі або дарослымі для дзяцей, а таксама для праслухоўвання дарослымі (вак. цыкл «Дзіцячая» М.Мусаргскага). Своеасаблівым адгалінаваннем у межах М.д.д. з’яўляецца музыка для хатняга музіцыравання (аматарскае выканальніцтва), т.зв. лёгкія п’есы, або п’есы для пачаткоўцаў. У наш час яны ўключаны ў выканальніцкі рэпертуар шэрагу дзіцячых муз. школ (напр., «Дзіцячая сімфонія» І.Гайдна, операбуфа «Прытворная прасцячка», адначасткавы зінгшпіль «Басцьен і Басцьена» В.А.Моцарта, санаты, санаціны, ронда, багатэлі для фп. Л.Бетховена і інш.). У 19—20 ст. з’явіліся творы, разлічаныя на ўспрыняцце як дарослымі, так і дзецьмі (балеты «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага, «Папялушка» С.Пракоф’ева, опера «Казка пра цара Салтана» М.РымскагаКорсакава і інш.). Сярод твораў для дзяцей, напісаных у 20 ст., оперы С.Баневіча, Б.Брытэна, Ю.Вейнберга, А.Холмінава, П.Хіндэміта, інструм. п’есы Б.Бартака, Д.Кабалеўскага, С.Пракоф’ева, М.Равеля, Г.Свірыдава, І.Стравінскага, Р.Шчадрына, а таксама для юнацтва — інструм. канцэрты Д.Шастаковіча, Д.Кабалеўскага і інш. Муз. творы для дзяцей стварылі бел. кампазітары: муз. інсцэніроўка «Культпаходны цір» М.Аладава (1931), радыёопера «Рукавічка» М.Чуркіна (паст. 1948), опера «Марынка» Р.Пукста (паст. 1955), муз. камедыя «Сцяпан — вялікі пан» Ю.Семянякі (паст. 1979), балет «Прыгоды Бураціна» У.Кандрусевіча (1979), мюзікл «Пітэр Пэн» А.Будзько (паст. 1990). Плённа супрацоўнічалі з Бел. рэсп. тэатрам юнага гледача і Бел. дзярж. тэатрам лялек Я.Глебаў, Э.Зарыцкі, А.Залётнеў, І.Кузняцоў, В.Помазаў, К.Цесакоў і інш. У жанрах араторыі і канта
    ты працавалі У.Алоўнікаў, Г.Вагнер, Я.Глебаў, Л.Захлеўны, С.Картэс, П.Падкавыраў, Р.Сурус. Сяродзбкаў фартэпіянных п’ес — «Дзіцячыя п’есы» Л.Абеліёвіча, «Дзіцячы альбом» Г.Вагнера, «У піянерскім лагеры» П.Падкавырава. Шмат інструктыўнай музыкі напісала Л.Шлег. Разнастайныя па тэматыцы творы для дзяцей у розных жанрах камернаінструм. і вак. музыкі прысутнічаюць у творчасці А.Безенсона, Ю.Вальмуса, У.Войціка, У.Гаркушы, Г.Гарэлавай, У.Гулая, Г.Кароткінай, В.Карэтнікава, К.Цесакова і інш. У пач. 21 ст. шэраг муз.тэатр. твораў для дзяцей стварылі А.Атрашкевіч, А.Залётнеў, В.Кандрасюк, У.Кандрусевіч, У.Карэтнікаў, У.Саўчык.
    В. Р. ГудзейКаштамян.
    МУЗЫКАЗНАЎСТВА, навука пра музыку; галіна мастацтвазнаўства. Вывучае музыку як від мастацтва, асаблівую форму маст. асваення свету ў яе канкрэтнай сац.гіст. абумоўленасці, стаўлення да інш. відаў маст. дзейнасці і духоўнай культуры ў цэлым, а таксама яе спецыфічныя асаблівасці і заканамернасці, якія вызначаюцца творчым метадам кампазітара. Прадметам М. з’яўляецца кампазітарская творчасць (пісьмовая традыцыя: акадэмічная, эстр., электронная, рэліг. музыка), муз. выканальніцтва (на ўсіх муз. інструментах і вакал), арганалогія (інструментазнаўства), нар. музыка (вусная, беспісьмовая традыцыя), духоўныя песнапенні, а таксама муз. дыдактыка (тэорыя муз. навучання і выхавання), муз. адукацыя і муз. культура (у т.л. краязнаўства). Склад і сістэма муз. навукі ўключаюць шэраг агульных (філасофія музыкі, муз. эстэтыка, муз. сацыялогія і муз. псіхалогія) і спец. навук. дысцыплін. Гіст. М. вывучае гісторыю айчыннай, замежнай (рус., еўрап., пазаеўрап.), стараж. (асабліва стараж.рус.), сав., сучаснай музыкі, а таксама гісторыю муз. навукі (стараж. трактаты, муз. сістэмы), натацыі (муз. палеаграфія), выканальніцтва (у т.л. барочнае, рэ
    660
    МУЗЫЧНАЕ
    несанснае), муз. іканаграфію. У рэчышчы тэарэт. М. разглядаюцца гармонія, кантрапункт (поліфанія), муз. форма і інструментоўка (разам з інструментазнаўствам), а таксама пытанні муз. тэорыі, муз. тэрміналогіі (у прыватнасці, тэрміналагічныя слоўнікі), муз. акустыкі і сальфеджыа. Самаст. аддзел М. — муз. фальклор (сусв. песенная і песеннатанц. нар. творчасць), прыкладныя аддзелы — муз. журналістыка і публіцыстыка, муз. крытыка, балетазнаўства, кінамузыка, муз. рэжысура (на радыё і тэлебачанні, у тэатры, пастаноўка шоупраграм). У Беларусі муз. жыццё гарадоў у 19 — пач. 20 ст. давала шмат матэрыялаў для развіцця муз. крытыкі, але артыкулы і нататкі пра яго ў газ. «Ммнскне губернскне ведомостн», «Внтебскне губернскне ведомостн», «Мннскнй лнсток», «СевероЗападный край», «Наша ніва» і інш. мелі пераважна інфарматыўны характар і найчасцей былі звязаны з пытаннямі выканальніцтва. У той жа час у некат. матэрыялах выявіўся зварот да нац. музыкі, была прапанавана праграма стварэння бел. кірунку ў муз. культуры. Важным этапам у развіцці бел. М. стала выданне слоўніка «Музычныя тэрміны» Ю.М.Дрэйзіна (1926), што садзейнічала адаптацыі сусв. муз. лексікі да рэалій тагачаснага жыцця Беларусі. Ён аказаў сапраўдную дапамогу першым бел. музыкантампрафесіяналам (у 1924 адкрыўся Мінскі муз. тэхнікум, у 1932 — Бел. кансерваторыя). Асн. кірункі муз. навукі вызначыліся ўжо з першых крокаў развіцця бел. М. спачатку ў сістэме Інта бел. культуры, а пазней з утварэннем сектара гісторыі муз. мастацтва пры Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі на чале з У.І.Няфёдам. Гал. кірункамі даследаванняў навукоўцаў былі прафес. музыка і фальклор. Пазней у галіне муз. навукі з’явіліся працы па эстэтыцы музыкі («Мастацтва і сучаснасць» А.Б.Ладыгінай, 1964), муз. тэатры («Беларускі музычны тэатр» Б.С.Смольскага,
    1963, «Беларуская савецкая опера» Г.Р.Куляшовай, 1967, і інш.), фартэпіяннай канцэртнай музыцы («Беларускі фартэпіянны канцэрт» І.Д.Назінай, 1977) і інш. Вял. ўклад у развіццё тагачаснага бел. М. ўнесла Г.Р.Куляшова («Пытанні драматургіі оперы», 1979; «Кампазіцыя оперы», 1983; «Беларуская кантата і араторыя», 1987, і інш.). У выданнях «Музычны тэатр Беларусі» («Музычны тэатр Беларусі. 1917—1959», 1993; «Музычны тэатр Беларусі. 1960— 1990. Опернае мастацтва. Музычная камедыя. Аперэта», 1996; «Музычны тэатр Беларусі. 1960—1990. Балет. Музыка ў пастаноўках драматычных тэатраў», 1997) адлюстравана гісторыя развіцця бел. муз.тэатр. мастацтва ад вытокаў да сучаснасці ў межах нац. і агульнаеўрап. традыцый, рэгіянальных асаблівасцей. У 1997 выдадзены дапаможнік «Кампазітары Беларусі» Т.Г.Мдывані і Р.І.Сергіенка, у якім упершыню была дадзена цэласная карціна развіцця сучаснай бел. кампазітарскай школы, разгледжаны ўсе жанры музыкі скрозь прызму індывід. стылю музыкантаў, зроблены агульны спіс твораў і публікацый аб іх, а таксама «Музычны слоўнік», у якім акрамя перакладаў тэрмінаў з рус. мовы на бел. і з бел. на рус. былі прыведзены разгорнутыя тлумачэнні, звернута ўвага на такія галіны ведаў, як духоўная музыка і праваслаўныя песнапенні, джаз, муз. авангард. Пабачылі свет кн. «Беларуская кампазітарская творчасць у яе сувязях з фальклорам» В.А.Антаневіч, «Балетны жанр як музычны феномен: руская традыцыя канца XVIII — пачатку XX стагоддзя» К.М.Дулавай (абедзве 1999). Сучаснае айчыннае М. прадстаўлена навук. працамі Р.М.Аладавай, В.А.Антаневіч, І.Г.Вядзеніна, А.А.Галкіна, А.М.Гарахавік, Г.С.Глушчанкі, В.У.Дадзіёмавай, Т.А.Дубковай, К.М.Дулавай, Л.Ф.Касцюкавец, Г.Р.Куляшовай, А.В.Лісовай, Т.У.Ліхач, З.Я.Мажэйка, Т.Г.Мдывані, І.Д.Назінай, С.М.Немагай, Б.У.Нічкова, В.П.Савіцкай, Р.І.Сергіен
    ка, К.І.Сцепанцэвіч, Н.А.Юўчанка, Г.П.Цмыг, В.А.Чабана, Т.А.Шчарбаковай, М.В.Шыманскага, В.Л.Яканюка. Асн. кірункі даследаванняў — бел., рус. і замежная музыка розных эпох, жанраў, стыляў (стараж., класічная, рамант., сучасная, у т.л. муз. авангард, рэліг. музыка, опера, балет, сімфонія, камерная музыка і інш.) і спецыфічных творчых праяў, праваслаўная пеўчая культура (Э.А.Алейнікава, Л.А.Густова, Н.І.Дожына і інш.), бел. муз. фальклор (Т.Б.Варфаламеева, Л.С.Мухарынская, В.М.Прыбылава, Т.С.Якіменка і інш.), муз. выканальніцтва (І.Л.Гарбушына, В.А.Прадзед і інш.). Сярод значных выданняў 21 ст. «Музычная культура Беларусі XVIII стагоддзя» В.У.Дадзіёмавай (2002), «Заходні рацыяналізм у музычным мысленні XX стагоддзя» Т.Г.Мдывані (2003), «Музыка ў драматычным тэатры Беларусі: XX — пачатак XXI стагоддзя» Н.А.Юўчанка (2007), «Беларускае канцэртнавыканальніцкае мастацтва: апошняя трэць XX — пачатак XXI стагоддзя» (2012), «Еўрапейская музыка акадэмічнай традыцыі: сутнасць, вытокі, сучасны стан (на прыкладзе творчасці кампазітараў Расіі і Беларусі)» (2014) і інш.