• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Л.Ф.Грачанік.
    МУЗЁЙ ПРЫРбДЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПАРКУ ПРЬІПЯЦКІ ў Ляскавічах,турыстычныаб’ект.
    Да арт. Музей прыроды нацыянальнага парку Прыпяцкі ў Ляскавічах: 1 — фасад будынка; 2 — фрагмент залы водных шляхоў.
    652
    МУЗЕЙ
    Засн. ў 2008 у в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, адкрыты для наведвальнікаў у 2012. Пл. экспазіцыі 975 м2. Mae канферэнцзалу на 100 месцаў выставачную і 6 экспазіцыйных залаў. У холе музея знаходзіцца геалагічная экспазіцыя, якая расказвае пра глебавае покрыва, зледзяненні і геалагічную будову зямлі (на прыкладзе схемы зводнага разрэзу Тураўскай геалагічнай свідравіны глыб. 2,305 км). Зала археалогіі прадстаўлена дыярамай неалітычнага паселішча чалавека. У яе склад уключана частка археал. калекцыі, якая была знойдзена пры раскопках паселішчаў Снядзін і Мардзвін. Экспанаты залы гісторыі распавядаюць аб мінулым і сучаснасці Прыпяцкага краю, пачынаючы з часоў Тураўскага княства. У зале прыроды дэманструюцца 4 дыярамы па групах ландшафтаў нац. парку. Экспазіцыі прадстаўлены 56 відамі птушак, 8 відамі рыб і 18 відамі звяроў. У зале этнаграфіі і зале побыту палешукоў канца 19 ст. знаходзяцца дыярамы адпаведнай тэматыкі. Зала водных шляхоў прадстаўлена макетамі варажскіх караблёў на сценах і картай 12 ст. «Шлях з варагаў у грэкі» на падлозе.
    В. Ф.Пашук.
    унікальная для Беларусі, прысвечана стараж. занятку жыхароў Палесся — бортніцтву. Прадстаўлены борці (вуллі ў выглядзе драўляных калод) і прылады для іх вырабу, самаробныя прыстасаванні пчаляроў, кадушкі для захавання мёду і інш. У гэтай жа зале выстаўлены дыярамы «Вясна ў пойме Прыпяці», «Зубры», «Драпежнікі», «Падводны свет» (знаёміць з асаблівасцямі дна р. Прыпяць, яе флорай і фаўнай).
    А.В.Жураўская.
    МУЗЁЙ СТАРАЖЫТНАБЕЛАРЎСКАЙ КУЛЬТЎРЫ Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і л і тар a туры НАН Беларусі. Засн. ў
    1977 у Мінску як навук. аддзел Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, адкрыты для наведвання ў 1979. Агульная пл. 1700 м2, пл. экспазіцый — 1100 м2. Асн. фонд — 8080 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 2185 адзінак (2014). Mae 3 залы. У 1й зале праходзяць часовыя выстаўкі і прадстаўлена пастаянная археал. экспазіцыя. Сярод экспанатаў: касцяная скульптура са стаянкі Асавец2, фрагмент косці з гравіраваным малюнкам (усе эпохі неаліту), падвескі з эмаллю (2—5 ст.), косці з рунічнымі надпісамі (12—13 ст.) і інш. У 2й зале размяшчаюцца этнаграф. калекцыі, дзе асаблівую цікавасць уяўляюць найб. поўны збор
    Да арт. Музей прыроды нацыянальнага парку Прыпяцкі ў Typaee: 1, 2, 3 — фрагменты экспазіцыі.
    МУЗЁЙ ПРЫРбДЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПАРКУ ПРЙПЯЦКІ ў Тураве. Засн. ў 1998 у г. Тураў Жыткавіцкага рна, адкрыты для наведвальнікаў у 2001. Агульная пл. экспазіцыі 500 м2. Асн. фонд — каля 300 адзінак захоўвання, з іх 236 заалагічных экспанатаў (2014). Mae 3 залы. У 1й зале прадстаўлены дакументы па гісторыі стварэння ў 1969 Прыпяцкага ландшафтнагідралагічнага запаведніка і яго рэарганізацыі ў 1996 у нац. парк Прыпяцкі. Другая зала прысвечана ландшафтнай і біялагічнай разнастайнасці Прыпяцкага краю. 3 дапамогай дыярам паказаны прыгажосць сасновага лесу, фрагменты пойменнага, нізіннага балота, пойменная дуброва ў веснавую паводку. У 3й зале знаходзяцца найб. цікавыя экспазіцыі. Адна з іх,
    3
    653
    МУЗЕЙ
    Да арт. Музей старажытнабеларускай культуры: 1 — царскія брамы, 2я палавіна 17— 18cm.; 2 — фрагмент этнаграфічнай выстаўкі.
    нар. адзення, рушнікоў, посцілак, паясоў і інш., традыц. кераміка асн. цэнтраў Беларусі. У экспазіцыі 3й залы прадстаўлены экспанаты сакральнага мастацтва: абразы і партрэты 16—19 ст. («Пакланенне вешчуноў», каля 1514; «Святая Параскева», 1642, партрэт Андрэя Укольскага, канец 18 ст., і інш.), 2 слуцкія паясы, прадметы царкоўнага аблачэння 17— 19 ст. (арнаты, стулы, вэлюмы, бурсы, маніпуляжы), скульптуранадмагілле П.Сапегі і яго жонак (1я трэць
    Да арт. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Увыставачнай зале.
    17 ст.), царскія брамы (2я пал. 17 — 18 ст.). Асобная экспазіцыя прысвечана традыц. культуры і дэкаратыўнапрыкладнаму мастацтву раёнаў чарнобыльскай зоны. Музей мае рэстаўрацыйную майстэрню.
    Б.А.Лазука.
    МУЗЁЙ СУЧАСНАГА ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА. Засн. ў 1997 у Мінску. Адкрыты для наведвальнікаўу 1998. Агульная пл. 147,7 м2. Асн. фонд — 4300 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 72 адзінкі (2014).
    Збор музея складаюць 6 калекцый: жывапіс, графіка (у т.л. адна з найбуйнейшых калекцый экслібрыса — 1700 экз. 198 мастакоў з 34 краін свету), скульптура, дэкар.прыкладное мастацтва, фатаграфія, плакат. Асн. кірункі дзейнасці: вывучэнне сучаснага бел. мастацтва, фарміраванне калекцыі з улікам жанрававідавой арыентацыі, нац. і рэгіянальнай прыналежнасці, правядзенне канферэнцый і сімпозіумаў, пленэраў, міжнар. выставачных праектаў, супрацоўніцтва з маст. моладдзю, знаёмства з новымі тэндэнцыямі. 3 1998 дзейнічае праект «Мастакі — музею», у залах якога выстаўляюцца маст. творы з Германіі, ЗША, Ізраіля, Італіі, Кітая, Літвы, Мексікі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Украіны, Швецыі, Эстоніі і інш.
    Н. В. Шаранговіч.
    МУЗЁЙНЫ КОМПЛЕКС ГІСТбРЫІ I КУЛЬТЎРЫ АРШАНШЧЫНЫ. Засн. ў 1993 у г. Орша. Агульная пл. 2728 м2, у т.л. экспазіцыйнавыставачная — 1619 м2. Асн. фонд — 35 тыс. адзінак захоўвання, навук,дапаможны — 4,7 тыс. адзінак (2014). Комплекс мае цэнтралізаванае фондасховішча, навук. цэнтр бел. лры (на базе музея У.С.Караткевіча), навук. архіў і бку. У склад комплексу
    654
    МУЗЕЙНЫ
    Да арт. Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны: I — будынак; 2 — Рагвалодаў камень каля музея гісторыі і культуры г. Орша.
    на правах філіялаў уваходзяць: музей гісторыі і культуры г. Орша, мемар. музей Героя Сав. Саюза К.С.Заслонава, этнаграф. музей «Млын», музей драўлянай скульптуры разьбяра С.С.Шаўрова, Караткевіча Уладзіміра музей, гар. маст. галерэя В.А.Грамыкі. Чатыры музеі размешчаны ў будынках — помніках культавай (17 ст.), грамадзянскай і прам. архітэктуры (канец 19 — пач. 20 ст.).
    Музей гісторыі і к у л ь туры горада Орша. Засн. ў 1989, адкрыты для наведвальнікаў у 1992. Экспазіцыйная пл. 184,4 м2, выставачная — 119 м2. Каля ўвахода ў музей усталяваны памятны знак у гонар страчанага ў 1930х гг. Рагва
    лодава каменя. Mae выставачную і 2 экспазіцыйныя залы, 4 тэматычныя раздзелы. У 1м раздзеле экспануюцца знаходкі з аршанскіх стаянак каменнага веку, аршанскага гарадзішча (12—18 ст., шматлікія вырабы са шкла, керамікі, жалеза, каляровых металаў, костак), Куцеінскага Богаяўленскага манастыра (17—18 ст., кафля, ювелірныя вырабы, друкаваныя выданні) і інш. прадметы. У 2м раздзеле паказаны дакументы і матэрыялы, якія адносяцца да перыяду ВКЛ 1 Рэчы Паспалітай. Трэці раздзел прысвечаны жыццю рэгіёна ў складзе Рас. імперыі. У раздзеле, прысвечаным Оршы 20 ст., адлюстравана сац.эканам. і культ. развіц
    цё горада на працягу мінулага стагоддзя. У выставачнай зале музея праводзяцца часовыя выстаўкі.
    Мемарыяльны музей Ге роя Савецкага Саюза К.С.Заслонава. Засн. ў 1948 для ўшанавання памяці аднаго з кіраўнікоў Аршанскага антыфаш. падполля і партыз. руху на Аршаншчыне ў Вял. Айч. вайну, Героя Сав. Саюза К.С.Заслонава.
    Спачатку размяшчаўся ў Доме культуры чыгуначнікаў імя С.М.Кірава, з 1952 — у будынку б. Дома піянераў чыг. вузла. Mae выставачную і 5 экспазіцыйных залаў. Экспазіцыйная пл. 280 м2, выставачная — 80 м2. Сярод экспанатаў — асабістыя рэ
    Да арт. Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны: 1, 2, 3 — фрагменты экспазіцыі мемарыяльнага музея Героя Савецкага Саюза К.С.Заслонава.
    655
    МУЗЕЙНЫ
    Да арт. Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны: I — будынак; 2 — інтэр 'ер этнаграфічнага музея «Млын».
    чы К.С.Заслонава, дакументы, кнігі, ваен. трафеі, захопленыя падчас партыз. аперацый, у якіх прымалі удзел заслонаўцы, а таксама капсулы з зямлёй з месца нараджэння героя (г. Асташкаў Цвярской вобл., Расія) і месца яго гібелі (б. в. Купаваць Сенненскага рна).
    Этнаграфічны музей «Млын». Засн. ў 1995. Размясціўся ў будынку вадзянога млына, узведзенага ў 1902 на канале паміж рэкамі Аршыца і Дняпро. Экспазіцыя прысвечана жыццю і побыту бел. сялянства Верхняга Падняпроўя ў канцы 19 — 1й пал. 20 ст. Mae выставачную і 2 экспазіцыйныя залы. Экспазіцый
    ная пл. 211 м2, выставачная— 53,2 м2. У 1й частцы экспазіцыі «Хлеб наш надзённы» прадстаўлены прылады працы для палявых работ, посуд, узоры тавараў якія сяляне вывозілі на кірмаш. У 2й частцы — «Святло душы і таленту» — дэманструюцца прадметы рамеснай вытворчасці 19 — пач. 20 ст., калекцыі рушнікоў, нар. адзенне дубровенскага строю, абразы (у т.л. створаныя аршанскай мастачкай В.А.Янкоўскай).
    Музей драўлянай скульптуры разьбяра С.С.Шаўрова. Засн. ў прыватным доме нар. майстра Беларусі С.С.Шаўрова пры яго жыцці, адкрыты для наведваль
    нікаў у 1992. Экспазіцыйная пл. 28,6 м2, выставачная — 35,3 м2. Першапачаткова калекцыя музея налічвала 19 скульптур. Цяпер экспазіцыя ўтрымлівае больш за 50 драўляных скульптур самадзейнага майстра, яго асабістыя рэчы, інструмент, узнагароды. У экспазіцыйнай структуры майстэрня з дзеючым кабінетам разьбы па дрэве. Для арганізацыі святочных мерапрыемстваў, канцэртаў, маст. пленэраў на тэр. вакол музея створана «Казачная паляна».
    Гарадская мастацкая галерэя В.А.Грамыкі. Засн. ў2008. Займае 2і паверх будынка б. калегіума езуітаў — помніка культуры і
    Да арт. Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны: I — будынак; 2 — фрагмент экспазіцыі музея драўлянай скульптуры разьбяра С.С.Шаўрова.
    656
    МУЗЕЙСЯДЗІБА
    Да арт. Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны: 1 — будынак былога калегіума; 2 — фрагменты экспазіцыі гарадской мастацкай галерэі В.А.Грамыкі.
    архітэктуры 17 ст. Mae выставачную і 3 экспазіцыйныя залы. Экспазіцыйная пл. 217,8 м2, выставачная — 288,8 м2. У 1й зале экспазіцыя, прысвечаная гісторыі будынка і культ.асветніцкай дзейнасці езуітаў у Оршы. Другая зала дэманструе асн. маст. тэндэнцыі Аршаншчыны, традыц. рысы ў выяўл. мастацтве 17—21 ст., найб. яскравыя дасягненні аршанскіх самадзейных і прафес. майстроў. Трэцяя зала цалкам прысвечана творчасці і асобе нар. мастака Беларусі В.А.Грамыкі.
    Ю.В.Камарова, У.В.Кузубаў.
    МУЗЁЙСЯДЗІБА І.Я.РДПІНА «ЗДРАЎНЁВА», філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Засн. ў 1988. Размешчаны ў Віцебскім рне за 16 км на Пн ад г. Віцебск на беразе р. Зах. Дзвіна, у адноўленай сядзібе рус. мастака І.Рэпіна Здраўнёва, якую ён набыў у 1892. Пл. экспазіцыі 242 м2. Комплекс музеясядзібы ўключае: гал. сядзібны дом, у якім працуе мемар. экспазіцыя, дом аканома, дзе размясціліся адміністрацыя музея і выставачная зала, склеп, сажалку, частку ліпавай алеі. Mae 6 залаў. Дакументы, што захоўваюц