• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МЕЛАДЭКЛАМАЦЫЯ (ад грэч. melos мелодыя, песня + дэкламацыя), мастацкае чытанне вершаў, рытмізаванай прозы ў суправаджэнні музыкі, спецыяльна напісанай ці падабранай для публічнага прамаўлення тэкстаў; жанр эстр. мастацтва. М. была распаўсюджана ўжо ў антычнай, а таксама «школьнай драме» сярэдневяковай Еўропы. У 18 ст. з’явіліся т.зв. сцэнічныя меладрамы — творы, цалкам засн. на М., калі маналогі і дыялогі дзеючых асоб суправаджаліся музыкай, што перамяжоўвалася з дэкламацыяй, а часам выконвалася адначасова з агучваннем тэксту. Узнікненне М. было прадыктавана такім эстэт. прынцыпам эпохі Асветніцтва, як імкненне да прыроднай выразнасці музы
    кі ў цеснай сувязі з развіццём драм. думкі. Пазней М. выкарыстоўвалася ў оперных творах, а таксама ў драм. п’есах. 3 канца 18 ст. пад уздзеяннем меладрам склаўся жанр самаст. М. канцэртнага плана, які існаваў, як правіла, для чытання (дэкламацыі) у фартэпіянным, радзей аркестравым суправаджэнні. У Расіі М. як канцэртнаэстр. жанр існавала з 1870х гг. Творы М. вызначаліся знешняй займальнасцю, перабольшанай эмацыянальнасцю, саладжавай сентыментальнасцю. Большасць тэкстаў мела невыс. маст. ўзровень. У Беларусі М. не знайшла пашырэння. У наш час М. зноў набывае папулярнасць, прафес. артысты і аматары спрабуюць адрадзіць гэты жанр.
    МЕЛАС (грэч. melos), 1) у Стараж. Грэцыі — напеў, мелодыя. У муз.тэарэт. трактатах М. разумелі як уласна муз. бок песні (у адрозненне ад вершаў і танц. руху). Складаецца з гукаў, інтэрвалаў і працягласцей. М. называлі таксама лірычны верш, прызначаны для спеваў. 2) Абагуленае паняцце меладычнага, песеннага пачатку ў музыцы.
    МЁЛЕЖ Іван Паўлавіч (8.2.1921, в. Глінішча Хойніцкага рна — 9.8.1976), беларускі пісьменнік. Нар.
    пісьменнік Беларусі (1972). Скончыў БДУ (1945). 3 1945 працаваў у час. «Полымя», БДУ, апараце ЦК КП(б) Б. 3 1966 — сакратар, у 1971—74 намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар празаічных збкаў «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды
    455
    МЕЛЕЖА
    наперадзе» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарахдажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Жыццёвыя клопаты» (1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976), «Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977). У рамане «Мінскі напрамак» (1952) панарамна адлюстраваў усенар. подзвіг у Вял. Айч. вайне, вызваленне Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў. Выступаў у жанры драматургіі: п’еса «Пакуль вы маладыя» (паст. 1957), драма «Дні нараджэння» (паст. 1959), аднаактовая п’еса «Хто прыйшоў уночы» (1966). Стварыў нац. эпапею — раманы з цыкла «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1961), «Подых навальніцы» (1964— 65, за абодва Ленінская прэмія 1972), і «Завеі, снежань» (1976), дзе на прыкладзе адной вёскі (радзімы М.) паказаў вял. зрухі, якія адбываліся ў грамадстве ў 1920—30я гг.: цяжкасці пераходу да сацыялізму, калектывізацыя, раскулачванне. Аўтар з глыбокім і тонкім псіхалагізмам раскрыў характары палешукоў. Інсцэніроўкі празаічных твораў М. здзейснены на Бел. тэлебачанні: паст. 3серыйны тэлеспектакль паводле раманаў «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» (Дзярж. прэмія Беларусі 1966), тэлеспектакль па рамане «Завеі, снежань» (1979). Нац. акадэмічны тэатр імя Я.Купалы здзейсніў пастаноўку спектакля «Людзі на балоце» (1966, 2012), Мазырскі драм. тэатр — «Ка
    Будынак Мележа Івана мемарыяльнага домамузея.
    ханне Ганны Чарнушкі» (2000). Паводле раманаў «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» паст. радыёопера «Барвовы золак» К.Цесакова (1979). Па творах М. створаны тэлевізійная паст. «Сустрэчы і ростані» (1973), радыёпаст. «Мінскі напрамак» (1976). Маст. фільмы па раманах «Людзі на балоце» (1981, Дзярж. прэмія Беларусі 1984), «Подых навальніцы» (1982) пастаўлены на к/студыі «Беларусьфільм» (рэж. В.Тураў і Д.Зайцаў). У 1984 у творчым аб’яднанні «Тэлефільм» рэж. В.Тураў зняў 8серыйны тэлефільм «Людзі на балоце. Палеская хроніка». Жыццю і творчасці М. прысвечаны дакум. фільмы «Іван Мележ» (1978, рэж. Ю.Лысятаў; 1990, рэж. М.Купеева). У в. Глінішча адкрыты мемар. доммузей і ўстаноўлены бюст пісьменніка, у г. Хойнікі — скульпт. кампазіцыя па старонках рамана Івана Мележа «Людзі на балоце» (2010) В.Кандраценкі. Імем М. названы школа ў в. Глінішча, вуліцы ў Мінску (і ўстаноўлена мемар. дошка), Хойніках, Лельчыцах, Гомелі (таксама бка № 2 і бел.слав. гімназія № 36), драм. тэатр у г. Мазыр. У 1980 Саюзам пісьменнікаў Беларусі ўстаноўлена літ. прэмія імя М. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
    Тв.: 36. твораў. Т. 1 — 10. Мінск, 1979— 85; Выбр. творы. Мінск, 2001.
    Літ.: Бугаёў Д.Я. Вернасць прызванню: Творчая індывідуальнасць І.Ме
    лежа. Мінск, 1977; Гніламёдаў У.В. Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1984; Дайліда В. Сэрца Івана Мележа // Полымя. 2005. № 10; Далідовіч Г. 3 Глінішча — у свет вялікі: да 85годдзя з дня нараджэння Івана Мележа // Там жа. 2006. №2;Андраюк С. Зямля Івана Мележа //Там жа. 2010. № 8; ПетроваМележ Л. Начало путн: по страннцам дневннков н пнсем // Нёман. 2010. № 7; Б а р а в і к о в a Р. Ён усміхаўся вачамі: да 90годдзя з дня нараджэння нар. пісьменніка Беларусі І.Мележа // Маладосць. 2011. № 2.
    Т.У.Люковіч.
    МЁЛЕЖА ІВАНА МЕМАРЫЯЛЬНЫ ДОММУЗЁЙ. Засн. ў 1981 у в. Глінішча Хойніцкага рна як Літ. музей І.Мележа, у 1983 адкрыты для наведвальнікаў. 3 2009 філіял Хойніцкага раённага краязнаўчага музея з сучаснай назвай. Фонды (2013) налічваюць больш за 400 адзінак захоўвання. Экспазіцыя пл. 67,2 м2 размешчана ў 4 пакоях. Першы знаёміць з сялянскім побытам канца 19 — пач. 20 ст. У наступным зберагаецца фотагалерэя з партрэтамі родных І.Мележа, яго аднакласнікаў, здымкамі школы, дзе вучыўся будучы пісьменнік. У 3м пакоі дэманструюцца карціны мастакоў І.А.Шастапалава «На Прыпяці» і «Вясенні матыў», І.Т.Ціханава «Юнацтва Мележа», захоўваюцца ўспаміны пісьменніка, а таксама стол, канапа, 2 крэслы, журнальны столік з друкарскай машынкай, прывезеныя з яго рабочага кабінета ў Мінску. У 4м пакоі знаходзяцца асабістыя рэчы І.Мележа і асобны раздзел экспазіцыі — ганаровыя граматы, віншавальныя тэлеграмы і паштоўкі, кінафотадакументы, пераклады твораў пісьменніка на розныя мовы свету.
    МЕЛОДЫКА (ад грэч. melodikos меладычны, песенны), сукупнасць уласцівасцей і заканамернасцей меладычных з’яў у музыцы. У сучасным музыказнаўстве прынята разглядаць М. ў 2 аспектах; інтанацыйнасць (склад інтанацый) і меладычная лінія (меладычны малюнак). Інтанацыйнасць, нягледзячы на тое, што пры
    456
    МЕЛЬДЗЮКОВА
    сутнічае ва ўсіх кампанентах музыкі (гармонія, рытм, муз. форма), найб. канцэнтравана праяўляецца ў муз. голасе — мелодыі, а меладычная лінія ўласціва толькі мелодыі. М. таксама звязана з дынамікай і архітэктонікай формы. Хвалі дынамічных напружанняў, іх падрыхтоўка, кульмінацыя і спад адлюстроўваюцца на меладычнай лініі твора. Архітэктоніка выяўляецца ў паслядоўнасці частак, раздзелаў, а таксама ў разнастайных паслядоўнасцях мелодый і іх комплексаў. Асаблівае ўздзеянне на форму твора М. аказвае ў тым выпадку, калі ў ёй праяўляецца секундавы рух. Найменшым інтанацыйным элементам М. з’яўляецца папеўка. 1снуюць наступныя тыпы муз. інтанацый: эмацыянальнаэкспрэсіўныя, прадметнавыяўл., муз.жанравыя, муз.стылявыя, ладагарманічныя, рытмічныя, меладычныя, тэмбравыя. У выканальніцкім мастацтве вызначаюць генеральную інтанацыю, а таксама асобныя інтанацыі ў раздзелах, тэмах, дэталях асобных момантаў. Напр., на М. каляндарных песень уздзейнічаюць перш за ўсё іх сац. абумоўленасць, сінкрэтызм, што выяўляецца ў манеры гучных спеваў («адкрытым гукам», «ва ўвесь дых», каб «перагуквалася ў далёкім лесе») і разнастайных рытмічных рухах (хадзьба, бег, прыскокі, рытуальныя дзеянні з абрадавымі атрыбутамі). Эмацыянальныя інтанацыі былі характэрны для ранняга этапу развіцця музыкі (заклікі, крыкі, галашэнні, гуканні). Жанравыя інтанацыі ўзніклі пазней, калі музыка адчула ўздзеянне паэзіі і танца. Адначасова ўзбагачалася метрарытміка нар. песень, выкарыстоўваліся тыповыя інтанацыі пэўных жанраў. Вобразная інтанацыя больш уласціва познатрадыц. і сучаснай творчасці, калі вял. ролю адыгрываюць асацыятыўныя сувязі, што абумоўлена патрабаваннямі дэталізацыі жыццёвых назіранняў.
    А.М.Аляхновіч.
    МЕЛОДЫЯ (ад грэч. melodia спевы, песня, напеў), паслядоўны рыт
    мічна і ладаваінтанацыйна арганізаваны рад гукаў рознай вышыні. У аднагалосай музыцы М. з’яўляецца носьбітам муз. вобраза, у шматгалосай — адначасова гучаць некалькі самаст. меладычных галасоў (поліфанія) або пануе М. з гарманічным суправаджэннем (гомафанія). Усе сродкі шматгалосся маюць вял. значэнне, дапаўняючы маст. вобраз, пазначаны М. у асн. рысах. Вылучаюць наступныя асаблівасці М.: вядучая роля аднагалосай М. сярод усіх галасоў твора; узнаўленне схаванай у М. плаўнай секундавай лініі, якая атрымлівае сваю асэнсаванасць і выразнасць толькі ва ўзаемадзеянні з усім шматгалоссем твора. М. заключае ў сабе ўсе элементы муз. твора: інтанацыйнасць, лад, гармонію, рытм, метр, фактурны малюнак, архітэктоніку, дынаміку, меладычную лінію. У песенным фальклоры беларусаў сінонімамі М. выступаюць паняцці «напеў», «голас». Раннім абрадавым песням былі ўласцівы аднагалосыя спевы, у якіх М. будавалася на дыятанічным гукарадзе, у межах тэрцыі ці кварты. Абрадавыя песні не вылучаліся асаблівай меладычнай выразнасцю, гучалі напружана, эмацыянальна ўзрушана (Масленічныя песні, Веснавыя песні). Распеўнасць больш характэрна пазаабрадавым творам. У песнях сольнай традыцыі М. раскрывае лірычную існасць пазаабрадавых твораў, дзякуючы зацягванню гуку, рытмічнаму вар'іраванню, зруху апорных тонаў, нягледзячы на квінтавасць напеву. У кожным тыпе напеваў фалькл. песеннай традыцыі М. выразныя сродкі суадносяцца парознаму, утвараючы непаўторны каларыт кожнага асобнага твора.
    А.М.Аляхновіч.
    МЕЛХІСЕДЭК (у свеце Паеўскі Міхаіл Львовіч; 15.11.1879, с. Вітуліна Люблінскага ваяв., Польшча — 30.5.1931), беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч. Скончыў Казанскую духоўную акадэмію (1904). 3 1904 выкладаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі, з 1905 настаяцель
    Магілёўскага Богаяўленскага, Бялыніцкага і інш. манастыроў. 3 1910 наглядчык Уладзікаўказскага духоўнага вучылішча, з 1914 рэктар Тыфліскай духоўнай семінарыі. 3 1916 вікарны епіскап кранштацкі, з 1917 ладажскі. 3 1919 вікарны епіскап слуцкі, з 1919/20 епіскап мінскі і тураўскі. 3 ліп. 1922 да чэрв. 1926 самаабвешчаны мітрапаліт мінскі і беларускі. Выступаў супраць абнаўленцаў, якія стварылі Бел. аўтаномную праваслаўную царкву. Стаў прыхільнікам абвяшчэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1924 і 1925 на паліт. працэсах у Мінску і Маскве двойчы прыгавораны да 3 гадоў зняволення ўмоўна, сасланы на Марыінскае спецпасяленне ў Сібір. 3 1928 архіепіскап енісейскі і краснаярскі. 3 1930 чл. Свяшчэннага Сінода Рус. Праваслаўнай царквы. Раптоўна памёр у час царк. службы ў Маскве, куды быў выкліканы на сесію Сінода.