• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    шырокага развіцця нар. ўмельства, мясц. самадз. традыцый у М.к. Рост гарадоў і гандлю садзейнічаў развіццю цэхавых рамёстваў, іх спецыялізацыі і павышэнню грамадскай ролі ў сістэме культуры (гл. Рамёствы і промыслы). Аўтаномнасць і адносная ізаляцыя ад культуры пануючага класа садзейнічалі развіццю самабытных элементаў і захаванасці ў культуры беларусаў агульнаслав. рыс, што прасочваецца ў этнаграф. матэрыяле да нашага часу. Прамысловы пераварот і развіццё машыннай індустрыі ўнеслі істотныя змены ў развіццё М.к., якая ў многім атрымала стандартызаваныя формы і арыентуецца на масавую вытворчасць і шырокі і ўстойлівы попыт. Аднак прадметы нар. майстроў і ўмельцаў, якія адлюстроўваюць глыбокія традыцыі і духоўную сувязь пакаленняў, паранейшаму застаюцца аптымальнымі ўзорамі (матрыцамі) для развіцця нац. форм прафес. мастацтва. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі даюць новы імпульс і ўносяць значныя карэктывы ў механізм міжэтнічнага ўзаемадзеяння, у змест этнакульт. (інтэгральных) працэсаў, не змяняючы нац. характар культуры і яе ролю ў арганізацыі нац. цывілізацыі як асновы суверэннай дзяржавы.
    Літ.: Цітоў В.С. Народная спадчына: матэр. культура ў лакальнатыпал. разнастайнасці. Мінск, 1994; Я го ж. Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйнабытавая культура. 2е выд. Мінск, 2001. В.С.Цітоў. МАЎЗОН Аркадзь (сапр. М а ў шэнзон Арон Іосіфавіч; 23.9.1918, г. Віцебск — 19.8.1977), беларускі драматург. Вучыўся ў драм. студыі пры Бел. першым дзярж. тэатры (1936). Працаваў у Бел. тэатры імя Я.Коласа. 3 1946 заг. аддзела газ. «Віцебскі рабочы», з 1950 на к/студыі «Беларусьфільм». У 1965—71 у Мінве культуры Беларусі. У творах М. адлюстроўваў гераічныя падзеі гісторыі краіны, раскрываў духоўны свет чалавека. Аўтар п’ес «Канстанцін Заслонаў» (паст. 1947; аднайм. к/фільм
    437
    МАЎЛЕННЕ
    паводле сцэнарыя аўтара, 1949), «Наталля Крыўцова» (1954), «У ціхім завулку» (паст. 1955), «Непрымірымасць», «У бітве вялікай» (абедзве паст. ў 1957), «Калі ты чалавек» (паст. 1961 пад назвай «Твой светлы час»), «Пад адным небам» (паст. 1962), «Куды ідзеш, Сяргей?» (паст. 1965), «У доме на Сонечнай» (паст. 1966), «Усяго адно жыццё» (паст. 1969), «Дарога праз ноч» (паст. 1970 пад назвай «Людзі, агонь і смерць»), «Білет у мяккі вагон» (паст. 1971). Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Зялёныя агні» (1956), «Наперадзе — круты паварот» (1960). Яго імем названа вуліца ў Віцебску.
    Тв:. Людзі і час: П’есы. Мінск, 1972; П’есы. Мінск, 1978; Да апошняга дыхання: П’есы. Мінск, 1985.
    МАЎЛЁННЕ, арганізаваны па законах мовы працэс выкарыстання моўных адзінак з мэтай адлюстравання пэўнага зместу; адзін з гал. відаў камунікатыўнай дзейнасці чалавека; мова ў дзеянні. Звычайна характарызуецца праз супастаўленне з мовай як сістэмай аб’ектыўна існуючых, сац. замацаваных знакаў, што суадносяць паняційны змест і тыпавое гучанне, a таксама сістэмай правіл іх ужывання. М. ёсць рэалізацыя мовы. Разам яны ўтвараюць адзінае цэлае. Калі М. — працэс канкрэтны, неўзнаўляльны, актуальны, субстанцыяльны, актыўны і дынамічны, то мова абстрактная, узнаўляльная, патэнцыяльная, фармальная, у значнай ступені пасіўная і статычная, мае ўзроўневую арганізацыю. У адрозненне ад мовы, якая з’яўляецца здабыткам грамадства і фіксуе карціну света пэўнага народа, М. — вынік творчай дзейнасці індывіда, мае пэўны тэмп, працягласць, тэмбравыя асаблівасці, ступень гучнасці, артыкуляцыйныя выразнасці і інш. М. можа быць ахарактарызавана і праз указанне на псіхал. стан таго, хто гаворыць, яго камунікатыўную задачу, адносіны да суразмоўцы і інш. Выконваючы розныя функцыі (камунікатыўную, кагнітыўную, валюнтатыўную і
    інш.), М. прысутнічае ў розных сац. сферах. Першым да пытання адрознення паняццяў «мова» і «М.» звярнуўся В.Гумбальт. Л.У.Шчэрба тлумачыў структуру і складовыя часткі маўленчай дзейнасці як «акты гаварэння і разумення», якія служаць зыходнымі фактамі нашага вопыту. Даследчык вылучаў 3 аспекты мовы: маўленчую дзейнасць (працэсы прамаўлення і разумення М.), якая спараджаецца псіхафізіялагічнымі механізмамі індывіда; моўную сістэму (слоўнік і граматыка мовы); моўны матэрыял — сукупнасць усіх тэкстаў. У адрозненне ад Ф. дэ Сасюра, які сцвярджаў, што мова і М. з’яўляюцца двума бакамі больш агульнай катэгорыі — маўленчай дзейнасці, Л.У.Шчэрба лічыў моўную сістэму абстрактнай з’явай. Бел. мовазнавец А.Я.Супрун пад мовай разумеў пэўнае ўпарадкаванне, якое ў працэсе М. нараджае новы прадукт — тэкст, які мае вусную і пісьмовую формы. У працэсе развіцця ідэй мовы і М. гэтыя паняцці пачалі разглядаць у 2 аспектах: статычным (тэкст, вылучаны з маўленчай дзейнасці і зафіксаваны пэўным спосабам) і дынамічным (рэчаіснасць з фіз., псіхічнымі і сац. характарыстыкамі). У лінгвістыцы М. вылучаюць: тэорыю маўленчай дзейнасці і маўленчых актаў, якая аналізуе дынаміку М., і лінгвістыку тэксту, што накіравана на статычны аспект М. Тэорыя тэксту цесна звязана з літ.знаўствам і стылістыкай, тэорыя маўленчай дзейнасці распрацоўваецца ва ўзаемадзеянні з псіхалогіяй, псіхафізіялогіяй і сацыялогіяй. У наш час М. з’яўляецца аб’ектам вывучэння не толькі лінгвістаў, але і філосафаў, сацыёлагаў, літаратуразнаўцаў, псіхолагаў, фізіёлагаў, лагапедаў, спецыялістаў па тэорыі камунікацыі і інш.
    Літ.: Ill, е р б а Л.В. Языковая снстема н речевая деятельность. Л., 1974; Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. Мінск, 1994; Солганнк Г.Я. Основы лннгвястнкн речн. М., 2010.
    Н.А. Радзіваноўская.
    МАЎР Янка (сапр. Фёдараў Іван Міхайлавіч; 10.5.1883, г. Ліепая, Латвія — 3.8.1971), беларускі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў дзіцячай лры,
    заснавальнік прыгодніцкага жанру ў бел. лры. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1968). 3 1899 вучыўся ў Панявежскай настаўніцкай семінарыі, адкуль быў выключаны за вальнадумства. У 1903 экстэрнам здаў экзамен за семінарскі курс, настаўнічаў. У 1906 за ўдзел у нелегальным з’ездзе настаўнікаў у в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага рна звольнены з працы і ўзяты пад нагляд паліцыі. У 1920я гг. працаваў у Рэсп. саюзе работнікаў асветы, у Наркамаце асветы Беларусі, у Бел. дзярж. выдве. Аўтар прыгодніцкіх кніг аповесцей, апавяданняў «Чалавек ідзе» (1926), «У краіне райскай птушкі», «Сын вады» (абедзве 1928), «Слёзы Тубі» (1930), «Аповесцьбудучыхдзён» (1932), «Вакол свету» (1947), «Шлях з цемры» (1948), «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» (1954) і інш. Першы бел. прыгодніцкі раман «Амок» (1930) пра паўстанне на востраве Ява напісаны надакум. матэрыяле. У аповесці «Палескія рабінзоны» (1930, экранізавана ў 1935 пад назвай «Палескія рабінзоны, або Цудвостраў», 2014) паказаў, што і пад бел. небам, у далёкіх і блізкіх кутках роднага краю ёсць свая рамантыка і свая прыгажосць. Маст. навізна аповесці «ТВТ» (1934) у тым, што тэма прац. выхавання загучала натуральна дзякуючы жывому духу гульні. Аўтар п’есы «Памылка» (паст. 1940), аднаактовак «Хата з краю» (1941), «Балбатун» (1946). Пе
    438
    МАХРО
    раклаў на бел. мову паасобныя творы Д.МамінаСібірака, М.Прышвіна, А.Чэхава, А.Гайдара, Х.К.Андэрсена, Р.Кіплінга, М.Твэна, Ж.Верна, В.Гюго і інш. Імем М. названа Мінская абл. дзіцячая бка, вуліцы ў Пінску і Мінску. Жыццю і творчасці пісьменніка прысвечаны дакум. фільм «Янка Маўр. Капітан дзіцячых мар» (2013). У 1993 Саюзам пісьменнікаў Беларусі ўстаноўлена літ. прэмія імя М. за лепшыя творы для дзяцей. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
    Тв:. 36. твораў. Т. 1—2. Мінск, 1960; 36. твораў. Т. 1—4. Мінск, 1975—76.
    Літ.: Я ф і м а в а М.Б. Цэлы свет — дзецям: Творчы партрэт Янкі Маўра. Мінск, 1983; Я е ж. Добры і мудры настаўнік: творчасць Янкі Маўра // Роднае слова. 1993. № 5; Мнронов А.Е. Дед Мавр. 2е нзд. Мннск, 1983; Гурэвіч Э.С. Янка Маўр: Нарыс жыцця і творчасці. 2е выд. Мінск, 2004; Д роздовa 3. «Капнтану нашнх первых странствмй» — 130! //Нёман. 2013. № 5.
    Т.У.Люковіч.
    МАЎЧАНКА, беларуская народная гульнязабава. Існуе некалькі варыянтаў М. На Усх. Палессі, каб супакоіць шумных дзяцей, хтонебудзь з дарослых павольна і гучна казаў: «Кошка здохла, // Хвост аблез, // Хто прамовіць, // Той і з’есць!». Пасля вымаўлення апошняга слова звычайна ўсталёўвалася цішыня. Калі ж хтонебудзь прамаўляў хоць адзін гук, гульня перапынялася, а таго, хто не вытрываў, усе дражнілі і шчыпалі. На Магілёўшчыне казалі: «Чок, чок! // Зубы на кручок. // Хто загаворыць, // Таму шчаўчок». На Мазыршчыне ўдзельнікі М. станавіліся ў кола, набраўшы ў рот вады. Адзін з іх заходзіў у цэнтр. Яго задачай было ўсяляк смяшыць гульцоў. Той, хто першым пачынаў смяяцца, замяняў вядучага.
    Літ.: Гульні, забавы, ігрышчы. 3е выд. Мінск, 2003. А.Ю.Лозка.
    МАХАВА, вёска ў Магілёўскім рне. За 26 км на ПдУ ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Лупалава на лініі Магілёў—
    Крычаў. Цэнтр Махаўскага с/с. 210 гаспадарак, 551 ж. (2013).
    Вядома ў ВКЛ з 16 ст. У 1604 сяло ў Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяв. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1781 у Быхаўскім павеце, 41 двор, 314 ж. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1897 у ЦаркоўнаАсавецкай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губ. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Лупалаўскага рна Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 2.3.1931 у Магілёўскім рне, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1926 —80двароў, 512ж. УВял. Айч. вайну зліп. 1941 да 27.6.1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1999 — 238 гаспадарак, 654 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, культ.спарт. цэнтр, бка, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, помнікземлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    МАХНАВІЧЫ, вёска ў Мазырскім рне. За 40 км на ПдЗ ад г. Мазыр, 30 км ад чыг. ст. Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 173 км ад Гомеля, на аўтадарозе мяжа Украіны—Лельчыцы—Мазыр. Цэнтр Махнавіцкага с/с. 234 гаспадаркі, 631 ж. (2013).
    Вядомы з 16 ст. як вёска ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1886 у Буйнавіцкай воласці, 61 двор, 467 ж. У 1897 — 114 двароў, 589 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Мазырскага, з 5.10.1926 Слабодскага, з 4.8.1927 Каралінскага, з 5.2.1931 Ельскага рнаў Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935) акругі. 3 20.2.1938 уПалескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны студз. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопніка