• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МАТРЎНІН Барыс Аляксандравіч (24.7.1895,г.Тула, Расія— 12.10.1959), расійскі і беларускі мастак тэатра.
    Б.А.Матрунін.
    Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1959). Скончыў Вышэйшы буд.архіт. інт у Маскве (1936). Працаваў у тэатрах Масквы, Пярмі, Свярдлоўска. У 1939—44 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. Творчасць М. ад
    434
    МАТУЛЕВІЧ
    Б.Матрунін. Эскіз дэкарацыі да оперы «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха. 1941.
    метная высокай жывапіснай культурай, гарманічным адзінствам выяўл. і муз. вобразаў, кампазіцыйнай завершанасцю. Майстэрства М. найб. выявілася ў вобразным афармленні дэкарацый як важнага сродку драматургіі, стварэнні неабходнай сцэнічнай атмасферы ў балетах «Салавей» М.Крошнера (рэдакцыі 1939, 1940, 1942), «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага (1938), «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1941), операх «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага (рэдакцыі 1939, 1942), «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1940), «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха (1941), канцэртнай праграме «Купальская ноч» (1942). Аформіў таксама спекталі «Вакханкі» Эўрыпіда (1926) і «Першая конная» У.Вішнеўскага (1930) у Бел. другім дзярж. тэатры.
    МАТУЗЯВІЧУС (Matuzevicius) Эўгеніюс (24.12.1917, г. Урупінск Валгаградскай вобл., Расія — 20.6.1994), літоўскі паэт, перакладчык, крытык. Засл. дзеяч мастацтваў Літвы (1977). Вучыўся ў Каўнаскім і Вільнюскім унтах (1939—43). Пераклаўналітоўскую мову паэмы «Курган», «Барысаў», п’есы «Паўлінка», «Раскіданае
    гняздо», вершыЯ.Купалыдлязб. «Не жалейка стогне» (1957, укладальнік разам з А.Жукаўскасам), анталогій «3 беларускай паэзіі» (1952) і «Па Нёмане песня плыве» (1958). Укладальнік зб. твораў «Мая доля» Я.Купалы (1982). Аўтар артыкулаў пра Я.Купалу, бел. лру і культуру.
    МАТУКОЎСКІ Мікалай Ягоравіч (12.9.1929, б. в. Калюціна, Расонскі рн — 28.9.2001), беларускі драма
    М. Я. Матукоўскі.
    тург. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Скончыў БДУ (1956). 3 1952 працаваў у газ. «Звязда», з 1960 — на Бел. радыё, з 1964 — у Мінве культуры Беларусі (гал. рэдактар рэпертуарнарэд. калегіі), з 1966 — у Бел. аддз. газ. «Нзвестня», з 1993 — у газ.
    «Рэспубліка». У 1995—98 кіраўнікліт. часткі Нац. акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы. Першая яго камедыя — вадэвіль «Мужчына, будзь мужчынам!» (паст. 1966, радыёпаст. 1967). Драматургічны талент М. асабліва раскрыўся ў сатыр. камедыях «Амністыя» (паст. 1970; аднайм. к/фільм, 1982), «Мудрамер» (паст. 1987). Шырокую вядомасць набылі дынамічныя, займальныя па сюжэце драмы «Тры дні і тры ночы» (паст. 1967), «Апошняя інстанцыя» (паст. 1974), «Наследны прынц» (паст. ў 1976 пад назвай «Наследнік»), «Махляр паняволі» (паст. 1978), «Паядынак» (паст. 1984), трагікамедыі «Калізей» (паст. 1992), «Зомбі, або Мудрамер2» (паст. 1996) і інш. У п’есах вырашаў вострыя маральнаэтычныя праблемы сучаснасці, пытанні выхавання моладзі, сямейных узаемаадносін. Аўтар сцэнарыяў фільмаў: дакум. «Мінск — горадгерой» (1974), «Імгненне Перамогі» (1975), маст. «Сын старшыні» (1976), «Траянскі конь» (1980), кн. публіцыстыкі «Чужая бяда» (1987). Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
    Тв.: П’есы. Мінск, 1979; Мудрамер: Выбр. п’есы. Мінск, 1989; Апошняя інстанцыя. Мінск, 1996.
    Літ.:. Л а ў ш у к С.С. Дон Кіхот з Расоншчыны//Роднае слова. 1999. №9; Мікалай Матукоўскі // Полымя. 2007. №3.
    МАТУЛЁВІЧ (Матулайціс) Юрый (Юргіс, Ежы) Баляслаў Банавентура (13.4.1871, в. Лугіне Марыямпальскага павета, Літва — 27.1.1927), рымскакаталіцкі царкоўны дзеяч Літвы і Зах. Беларусі. Др тэалогіі (1902). Скончыў каталіцкія духоўныя Варшаўскую семінарыю (1895), Пецярбургскую акадэмію (1899), вучыўся ў Фрыбургскім каталіцкім унце (Швейцарыя). У 1898 пасвячоны ў ксяндза. У 1902—04 праф. і віцэрэктар Кельцкай духоўнай семінарыі (Польшча). Прымаў удзел у хрысціянскадэмакр. руху, выступаў у друку на рэліг. і грамадскія тэмы. 3 1907 праф. і інспектар, з 1909 віцэрэктар Пецярбургскай духоўнай акадэміі. 3
    435
    МАТУСЕВІЧ
    1909 чл. ордэна марыянаў, у 1911 — 27 генерал гэтага ордэна, адначасова ў 1918—25 віленскі біскуп, з 1925 тытулярны біскуп Адылійскі і апостальскі візітатар Літвы. 3 1926 каўнаскі арцыбіскуп. Спрыяў пашырэнню бел. мовы ў касцельным жыцці. Па яго ініцыятыве ў памяшканнях Друйскага кляштара бернардзінцаў дзейнічаў кляштар айцоў марыянаў. 28.6.1987 беатыфікаваны (прылічаны до блажэнных) Рымскім Папам Іаанам Паўлам II. І.І.Трацяк. МАТУСЁВІЧ Іосіф Антонавіч (10.4.1907, Мінск  29.5.1985), беларускі акцёр. Нар. артыст Белару
    /.А.Матусевіч.
    сі (1972). Скончыў студыю пры Бел. тэатры імя Я.Коласа (1928), працаваў у ім. Вострахарактарны, камедыйны артыст. Створаныя ім непаўторныя, каларытныя вобразы спалучалі жыццёвую верагоднасць, дакладнасць псіхал. малюнка з дасканалай пластычнасцю, выразнасцю і адточанасцю маст. дэталей. Талент М. найб. раскрыўся ў нац. рэпертуары: Куторга («Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча), Сымон Рапецька («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Есып («Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях»), Суддзя («Несцерка» В.Вольскага), Войт («Лявоніха» П.Данілава), Дымар, Дзед («Сэрца на далоні», «Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна), non Іля («Званы Віцебска» У.Караткевіча), Гарошка, Цярэшка Калабок, дзед Цыбулька («Выбачайце, калі ласка!», «Трыбунал», «Таблетку пад язык» У.Макаёнка). Сярод інш. роляў: Хлопаў («Рэвізор» М.Гогаля), Важа
    І.Матусевіч у ролі Суддзі.
    таў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Штальмайстар («Клоп» У.Маякоўскага), Чыр («Любоў Яравая» К.Транёва), Антоніа («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра), Гюнтэр («Гарачае летаў Берліне» паводле Д. К’юсак).
    МАТУШЭВІЧ Марцін (11.11.1714, б. в. Ельня, Камянецкірн — 27.11.1773), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, пісьменнікмемуарыст, перакладчык. Вучыўся ў Камянцы, Драгічыне, Брэсце, Варшаве. 3 1738 брэсцкі гар. пісар, з 1752 стольнік, у 1763—64 гал. дарадчык К.Радзівіла, у 1767 генеральны сакратар Радамскай канфедэрацыі, з 1768 кашталян брэсцкі. Пераклаў на польск. мову «Сатыры» Гарацыя (Вільня, 1784), да якіх далучыў 3 арыгінальныя вершаваныя «Дадаткі». Аўтар мемуараў «Дыярыуш майго жыцця, колькі магу памятаць» (т. 1—4, Варшава, 1876; на бел. мову пераклаў В.Арэшка), дзе апісаў побыт і норавы брэсцкай шляхты, унутрыпаліт. падзеі ў ВКЛ, у т.л. міжусобную барацьбу Радзівілаўз Чартарыйскімі, некаторыя падзеі мясц. літ. жыцця. Пісаў на польск. і лац. мовах вершыпрысвячэнні, сеймікавыя прамовы. У поглядах М. адбіліся ідэі ранняга Асветніцтва.
    МАТЬІКА, капаніца, м а т ы га, ця п ка, гач ка, сап ка, ручная прылада для апрацоўкі глебы. Уяўляе сабой трапецападобную або авальную металічную пласціну шырынёй 8—10 см, насаджаную на доўгае (70—110 см) драўлянае дзяржальна. Выраблялі М. мясц. кавалі, пазней — на прам. прадпрыемствах. Вядомы М. зубчастыя (2—4 зубы) і камбінаваныя (з аднаго боку дзяржальна мацуецца пласціна, з другога — зубы). На Пд і 3 Беларусі былі больш пашыраны авальныя М. Прылада выкарыстоўваецца і ў наш час.
    МАТЫЛЁК, м а т ы л ь, беларуская традыцыйная рыбалоўная снасць тыпу дарожкі. Уяўляла сабой металічную пласцінку (бляшку) у форме рыбкі, насаджаную на кавалак дроту. На канцы дрота мацаваўся якарок, для маскіроўкі абвязаны пер’ем. У вадзе пласцінка круцілася вакол сваёй восі, імітуючы жывую рыбку. М. цягнулі за чоўнам або лодкай на шнуры, да якога прымацоўвалі грузілы. Шнур намотваўся на спец. матавільца ці дошчачку. У наш час выкарыстоўваецца ў аматарскаспарт. рыбалоўстве ў традыц. выглядзе і як дэталь спінінга.
    Матыка.
    436
    МАЎЗОН
    МАТЬІЎ (ад італьян. motivo падстава, заахвочванне), 1) у музыцы — найпрасцейшая рытмічная адзінка мелодыі, якая складае характэрную частку муз. тэмы; папеўка, напеў, мелодыя. Пад М. разумеюць кароткую муз. ідэю, якая з’яўляецца вынікам муз. фігуры; муз. фрагмент ці паслядоўнасць; адзіную меладычную, рытмічную або гарманічную ячэйку; адну ці больш ячэек, што застаюцца элементамі ці фразай у межах пэўнага кантэксту; самую кароткую разбіўку для тэмы ці фразы, якая змяшчае ў сабе цэласную муз. ідэю. У большасці выпадкаў М. заключае адну моцную метрычную (тактавую) долю. Для засваення сэнсу песеннасці і формы напеваў праз іх інтанаванне важна адрозніваць М. (характэрныя папеўкі) на слых, паколькі інтанацыя не тоесная М., а ўключае толькі невял. гукавыя папеўкі (абароты) у аб’ёме М. і інтэрвалаў. Папеўка як устойлівая адзінка М. з’яўляецца адным са сродкаў мелодыкаінтанацыйных характарыстык напеваў. У песенным фальклоры ўсх. славян сустракаюцца вершаваныя, страфічныя і тыповыя напевыформулы. Апошнія выкарыстоўваюцца пры маст. абагульненні першасных «інтанацыйэмоцый» (заклік, плач, галашэнне), а таксама для сістэматызацыі песеннага фальклору беларусаў.
    2)	У літаратуры — устойлівы ідэйнатэматычны ці вобразнаэмацыянальны кампанент, прадвызначаны колам жыццёвых з’яў, на якія асабліва чуйна рэагуе пісьменнік. Часам адны і тыя ж М. праходзяць праз шэраг літ. твораў і нават усю творчасць пісьменніка, утвараючылейтматыў. Да М. адносяць і т.зв. вечныя тэмы: прыгажосць, дабро, сумленне, страх, каханне, смерць. У паэзіі крытэрыем М. ў большасці выпадкаў выступае наяўнасць ключавога, апорнага слова, якое нясе асаблівую сэнсавую нагрузку. Для апавядальных і драм. твораў, найбольш насычаных дзеяннем, характэрны сюжэтныя М.
    А.М.Аляхновіч (музыка).
    МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТЎРА, сукупнасць матэрыяльных каштоўнасцей, створаных чалавецтвам у працэсе гіст. грамадскакарыснай дзейнасці, — прылады працы, жыллё, адзенне, ежа, транспартныя сродкі, культавыя і быт. рэчы, прадметы мастацтва і інш. Адлюстроўвае ўзровень вытворчых сіл і экалагічнасць асваення прыроды чалавекам. Арганічна звязана з духоўнай культурай у адзінай функцыянальнай сістэме. Узнікла разам з вырабам чалавекам прылад працы, што азначала пераход ад жывёльнага стану да мэтанакіраванай прац. дзейнасці. Гістарычна М.к. развівалася паступальна, захоўваючы пераймальныя сувязі, ад прасцейшых форм, нярэдка запазычаных у прыроды, да складаных канструкцый, разнастайных спецыялізаваных прылад і прафес. твораў мастацтва.
    М.к. стараж. часоў узнаўляецца на падставе археал. помнікаў, часткова пісьмовых крыніц, выяў і параўнальнага гіст.этнаграф. вывучэння. Узнікненне земляробства і жывёлагадоўлі азначала важную вяху ў гісторыі чалавецтва — пераход да вытворчай гаспадаркі. У класавым грамадстве развіццё М.к. беларусаў ішло па шляху дыферэнцыяцыі яе структурных кампанентаў на асобныя тыпалагічныя варыянты, якія адпавядалі пэўнаму роду жыццядзейнасці з улікам мясц. экалагічных і сац.эканам. умоў. Характарыстыка М.к. ўскладнялася саслоўнай градацыяй, сац. інтарэсамі, запатрабаваннямі, эстэтычнымі густамі. Асн. стваральнікамі М.к. былі бел. сяляне і рамесны люд. Ва ўмовах патрыярхальнага ладу жыцця кожны сялянскі двор выступаў як самаст. вытворчы калектыў з шырокім дыяпазонам гасп. дзейнасці. С.г. прадукты, тканіны, адзенне, абутак, хатняе начынне, прылады працы, транспартныя сродкі ў пераважнай большасці вырабляліся на месцы ўласнымі рукамі. Універсальны характар сялянскай гаспадаркі з’яўляўся перадумовай