• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    іўных мастакоў Беларусі» Ю.Малаша (2007) і інш.; агульнамаст. працэсам — «Манументальнае мастацтва. Жывапіс. Скульптура. Графіка. Архітэктура» Ю.Зуева (2004), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—2, 2007) Б.Лазукі і інш. Мастацтвазнаўчыя артыкулы друкуюцца ў час. «Мастацтва», «Pro дызайн», газ. «Культура», «Літаратура і мастацтва» і інш.
    Д.А.Краўчанка.
    МАСТОК, вёска ў Магілёўскім рне. За 20 км на ПнУ ад Магілёва, 18 км ад чыг. ст. Лупалава на лініі Магілёў— Крычаў, каля аўтадарогі мяжа Расіі— Віцебск—Гомель—мяжа Украіны. Цэнтр Мастоцкага с/с. 252 гаспадаркі, 593 ж. (2013).
    Вядомыў ВКЛ з 17 ст. У 1635 сяло (64 двары) у Брылёўскам войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета Мсціслаўскага ваяв. У 1742 — 18двароў, млын, карчма. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Магілёўскай правінцыі (1772—77), Магілёўскім павеце (з 1773) Магілёўскай губ. У 1796— 1802 у складзе Бел. губ. У 1847 — 49 двароў, 309 ж., у маёнтку Палыкаўшчына, памешчыцкая ўласнасць. У 1897 — 102 двары, 666 ж., хлебазапасны магазін, школа граматы, якая ў пач. 20 ст. пераўтворана ў нар. вучылішча. 3 1.1.1919 у БССР, з 2.2.1919 да 3.3.1924 у РСФСР (з 24.4.1919 у Гомельскай губ.), потым зноўу БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Лупалаўскага, з 2.3.1931 Магілёўскага рнаў у Магілёўскай акрузе (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца ліп. 1941 да 27.6.1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў снеж. 1943 спалілі 258 двароў, загубілі 227 ж. У 1990 — 325 гаспадарак, 868 ж., у 1999 — 292 гаспадаркі, 678 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, клуб, бка, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аддз. сувязі, магазін.
    МАСТбЎСКАЯ ЎЗОРНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «ФАНТбН». Створана ў 1998 у г. Масты пры раённым
    424
    МАСТОЎСКІ
    Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік М.У.Шэпялевіч. У складзе студыі 15 чал. ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — далучэнне падрастаючага пакалення да лепшых узораў аўтарскай музыкі. У рэпертуары творы «Альпініст» А.Ярмолава, «Астравы шчасця» А.Моўчана, «Белае мора» І.Варанцова, «Разам» В.Шырокага, «Маленькія гномікі» К.Косціна. Калектыў — лаўрэат абл. фестывалю дзіцячай эстр. творчасці «Масты надзей» (г. Масты, 2000— 12), дыпламант рэсп. конкурсу эстр. песні «Маладзічок» (г. Маладзечна, 2011).
    Удзельнікі Мастоўскай узорнай эстраднай студыі «Фантон».
    МАСТОЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1939 у г. Масты. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі масавых бк Мастоўскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. У фондах (2014) больш за ІЗОтыс. экз. кніг, брашур, перыядычных і інш. выданняў, больш за 25 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: краязнаўства, патрыятычнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця, задавальненне інфармацыйных патрэб і арганізацыя вольнага часу насельніцтва. Працуюць літ.муз. гасцёўня «Натхненне», публічны цэнтр прававой інфармацыі, музей «Свет дакамп’ютарнай тэхнікі», бібліятэчны
    аўтобус. Бка праводзіць прэзентацыі новых выданняў, круглыя сталы, літ. вечарыны, інфармацыйнапазнавальныя гадзіны.
    МАСТОЎСКІ МУЗЁЙ «ЛЕС I ЧАЛАВЁК». Засн. ў 1985 у г. Масты як гіст.краязнаўчы музей. 3 1989 сучасная назва. Адкрыты для наведвальнікаў у 1990. Размешчаны на 3м паверсе 3павярховага будынка. Пл. памяшканняў — 343,3 м2, у т.л. экспазіцыйных залаў — 211 м2, выставачнай — 53,7 м2. Асн. фонд — 3866 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 4447 адзінак (2014). Экспазіцыя размешчана ў 4 залах. Першая зала «Этнаграфія і побыт» расказвае аб промыслах і рамёствах, звязаных з лесам і характэрныхдля насельніцтва Мастоўскага рна. Экспазіцыя залы «Прырода роднага краю» знаёміць з ахоўнымі тэр. Мастоўшчыны, раслінамі і жывёламі раёна, занесенымі ў Чырвоную кнігу Беларусі, узнаўляе рэдкія, не кранутыя чалавекам куточкі прыроды. Дапаўняюць экспазіцыю калекцыі матылёў, жукоў, грыбоў, гербарыі лекавых і меданосных раслін. Зала «Гісторыя горада. Партызанскі рух на Мастоўшчыне» раскрывае гісторыю горада і яго ваколіц, частка экспазіцыі прысвечана падзеям Вял. Айч. вайны. Экспанаты залы «Народныя майстры» знаёмяць з вырабамі нар. умельцаў Мастоўшчы
    Залы Мастоўскага музея «Лес і чалавек»: 1 — «Этнаграфія і побыт»; 2 — «Прырода роднага краю».
    425
    МАСТОЎСКІ
    Залы Мастоўскага музея «Лес і чалавек»: 1 — «Гісторыя горада. Партызанскірух на Мастоўшчыне»; 2 — «Народныя майстры».
    ны — галоўным чынам са скульптурай і пано з дрэва. Экспануюцца таксама ганчарныя вырабы (збанкі, глякі, макатры), муз. інструменты (акарыны), вырабы з саломкі.
    Н.А.Пуцілоўская.
    МАСТОЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЯРЫЦА». Створаны ў 1990 у г. Масты пры раённым Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік Ш.С.Тайраў. У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 21 да 58 гадоў.
    Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя нар. музыкі, развіццё муз. густу слухачоў. У рэпертуары бел., рус., польск., укр. нар. песні «Забава», «Марыся», «Ой, каліна, ой, маліна», «Вішня», «Ой, пры лужку», «Хэй, саколы», «Ехалі казачэнькі», аўтарскія творы «Беларусь сінявокая» Н.Кручкова, «Хлеб ды соль» Л.Захлеўнага, «Беларусь — мая Айчына» Ш.Тайрава і інш. Калектыў — лаўрэат абл. фестывалю нар. музыкі і песні «Зайграйце, музыкі» (г. Ліда, 2008, 2011), дышіамант фестываляў: міжнар. нац. культур «Волжскі падворак» (г. Са
    ратаў, Расія, 2011), рэгіянальнага абрадаў і рамёстваў «Скарбы Гродзеншчыны» (в. Гудзевічы Мастоўскага рна, 2013), абл. экалагічнага «Гамоняць пушчы беларускія» (г. Свіслач, 2011).
    МАСТОЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПАПУЛЯРНАЙ МЎЗЫКІ «NOTA BENE». Створаны ў 1998 у г. Масты пры раённым Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Качан (з 1998), Б.Б.Плішань (2009—12, з 2013), А.В.Жэбіт (з 2012). У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 23 да 58 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя інструм. музыкі. У рэпертуары аўтарскія творы «Чароўная зорка», «Яснае сонейка» Б.Плішаня, «Гісторыя аднаго кахання» Х.Іглесіяса, «Чардаш» В.Монці, папуры на венгерскія матывы ў апрацоўцы В.Качана. Калектыў — дыпламант абл. аглядуконкурсу аматарскіх калектываў інструм. жанру (г. Гродна, 2010).
    МАСТОЎСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ.
    Створаны ў 1973 у г. Масты пры раённым Доме культуры. У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. Ki
    426
    МАСТОЎСКІ
    Мастоўскі народны аркестр народных інструментаў.
    раўнік Г.В.Плішань. У складзе аркестра 28 чал. ва ўзросце ад 23 да 64 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя інструм. музыкі. У рэпертуары аўтарскія творы «Залатая восень» Я.Глебава, «Накцюрн» Г.Ермачэнкава, «Зямля мая» Л.Захлеўнага, «Пагавары са мною, мама» В.Мігулі, «Волагда» Б.Макравусава, «Бярозавы сок» В.Баснера; фантазія на тэму песень Вял. Айч. вайны і інш. Калектыў — лаўрэат абл. аглядуконкурсу «Фарбы творчасці Прынёманскага краю» (в. Вял. Эйсманты Бераставіцкага рна; Гродна, 2012—13), дыпламант абл. конкурсу аматарскіх ка
    лектываў інструм. жанру (г. Гродна, 2010), рэгіянальнага конкурсуфестывалю аркестраў нар. інструментаў «Спяваючыя струны» (г. Ваўкавыск, 2013).
    МАСТОЎСКІ НАРОДНЫ ЖАНОЧЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ЭЦЮД».
    Створаны ў 1993 у г. Масты пры раённым Доме культуры. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.А.Храпко (з 1993), Г.А.Цярэнцьева (з 1997). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 23 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя аўтарскай пес
    ні, выхаванне муз. густу ўдзельнікаў. У рэпертуары бел. нар. песні «Саўка ды Грышка», «Рэчанька», «Зазвінелі чарачкі на стале», аўтарскія творы «Леткаенка» Р.Ляхцінена, «Любы мой» Дж.Гершвіна, «Праводзіла сына маці», «Слуцкія паясы» У.Мулявіна, «Ты мне вясною прыснілася» Ю.Семянякі, «Вяртанне» І.Паліводы, «Алёша» Э.Калманоўскага і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ліда, 2010), дыпламант рэгіянальнага свята «Свіслацкі кірмаш» (г.п. Свіслач Гродзенскага рна, 2013).
    Мастоўскі народны ансалібль папулярнай музыкі «Nota Вепе».
    Мастоўскі народны жаночы вакалыіы ансамбль «Эцюд».
    427
    МАСТОЎСКІ
    Мастоўскі народны мужчынскі хор.
    абл. фестываляў нар. і ўзорных тэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 1998—2013), тэатр. мастацтва«Партал» (в. Верцялішкі Гродзенскага рна, 2008, 2010, 2012).
    МАСТОЎСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІ I ПРАЦЫ «НАДЗЁЯ». Створаны ў 1985 у г. Масты пры раённым Доме культуры. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.М.Барташ (з 1985), І.І.Содаль (з 2005). У складзе хору 29 чал. ва ўзросце ад 45 да 84 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя харавых 1 сольных спеваў. У рэпертуары бел., укр., рус. нар. песні «А я ўсё дзіўлюся», «Цераз рэчаньку», «А ў нашым сяле», «Шумяць вербы», «Падай балалайку», аўтарскія творы «Мой га
    МАСТОЎСКІ НАРОДНЫ МУЖЧЬІНСКІ ХОР. Створаны ў 1966 у г. Масты пры дрэваапрацоўчым прадпрыемстве «Мастоўдрэў», з 1996 дзейнічае пры раённым Доме культуры. У 1977 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В. Л. Гайдукевіч (з 1966), A. М. Коцка (з 2001). Ускладзе хору21 чал. ваўзросце ад 49 да 78 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. і рус. нар. песеннай творчасці, харавых спеваў. У рэпертуары бел., рус. песні, аўтарскія творы «Там, каля млына», «У полі бяроза», «Забалела Дуніна галоўка», «Данцы — малайцы», «У лесе прыфрантавым» М.Блантэра, «Дарогі» А.Новікава, «Ёсць толькі імгненне» А.Зацэпіна, «Святая зямля» І.Лучанка. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю маст. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Ваўкавыск, 2009—14).
    МАСТОЎСКІ НАРОДНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ. Створаны ў 1980 у г. Масты пры раённым Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.С.Падгайскі (з 1980), І.А.Пацук (з 1984), В.М.Гаўрылава (з 1992). У складзе калектыву 15 чал.
    ва ўзросце ад 21 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і папулярызацыя тэатр. жанру. У рэпертуары спектаклі «Яблычны спас» А.Дзялендзіка, «Не пакідай мяне» А.Дударава, «Каханне па фэншуй» Ю.Камянецкага, «Дзень добры, я ваша цешча» С.Бялова. Калектыў — дыпламант