Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
417
МАСТАЦКАЯ
на старонках грамадскапаліт. і спецыялізаваных выданняў.
Літ.: Каваленка В.А. Праблемы сучаснай беларускай крытыкі. Мінск, 1977; Ш У к н н a Т.С. Теоретнческне проблемы художественной крнтнкн. М., 1979; Борев Ю.Б. Нскусство ннтерпретацнн н оценкн. М., 1981; Суровцев Ю.М. Лнтературнохудожественная крнтнка. М., 1982; Беларускае сучаснае мастацтвазнаўства і крытыка: праблемы адаптацыі да новых рэальнасцей: зб. матэрыялаў навук.творчай канф. Мінск, 1998.
МАСТАЦКАЯ КУЛЬТЎРА, спецыфічная сфера культуры, якая вырашае задачы адлюстравання рэчаіснасці ў маст. вобразах, адэкватнага ўспрымання, інтэрпрэтацый і ацэнкі ўсіх відаў мастацтва. Вывучаюць М.к. філасофія, эстэтыка, гіст. навукі, літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства, культуралогія. Усе віды мастацтва з’яўляюцца зместавым цэнтрам М.к., а таксама механізмам спазнання феномена чалавека і навакольнага свету, акумуляцыі гэтых ведаў, а таксама сац. вопыту людзей. Цэласнае ўяўленне пра мастацтва было сфармулявана ў рамках эстэтыкі ў працэсе асэнсавання сутнасці прыгожага і творчасці як спосабу яго выяўлення. Значны штуршок у навук. разуменні М.к. далі семіётыка і семантыка культуры, якія інтэрпрэтавалі сукупнасць аб’ектаў М.к. як сістэмы сэнсанясучых тэкстаў. У гэтым ракурсе феномен маст. вобраза падаецца як адметны тып семантсістэмы, што захоўвае і перадае сац. значную інфармацыю. Далейшай аб’ектывізацыі вывучэння М.к. паспрыяла развіццё антрапалогіі. У апошні час феномен М.к. (найперш масавай) разглядаецца з пункту гледжання сац.інтэгратыўных, рэгулятыўных функцый (сацыялогія мастацтва і М.к.). У структуры М.к. вылучаюцца падсістэмы: уласна маст. творчасць (індывід. і групавая); яе арганізацыйная інфраструктура (творчыя аргцыі па размяшчэнні, рэалізацыі маст. прадукцыі); яе матэрыяльная інфраструктура (вытвор
чыя, дэманстрацыйныя плошчы); сістэма маст. адукацыі і павышэння кваліфікацыі (сярэднія спец. ўстановы, ВНУ, практыка маст. пленэраў і конкурсаў); арганізаваная рэфлексія працэсаў і вынікаў маст. творчасці (маст. крытыка, СМІ, навук. мастацтвазнаўства); сістэма эстэтычнага выхавання і асветы (сродкі стымулявання цікавасці людзей да М.к.); дызайн і тэхн. эстэтыка; маст.творчая самадзейнасць; дзярж. палітыка ў галіне М.к. і інш. падсістэмы. Калі ўсе падсістэмы і элементы М.к. знаходзяцца ў адносным адзінстве, у грамадстве складваюцца аптымальныя ўмовы для творчасці. Як адна з найб. дынамічных у зменлівасці сваіх форм галіна культ. практыкі М.к. чуйна рэагуе на самыя нязначныя змены сац., эканам., паліт. і інш. умоў жыцця. Пры гэтым, што датычыць сац.маральных пытанняў, М.к. лічыцца найб. традыц. сферай культуры. Пераважная большасць маст. твораў арыентаваная на «адвечныя каштоўнасці» чалавечага быцця. М.к. як здзейсненая традыцыя і сукупнасць створаных грамадствам маст. каштоўнасцей, іх інтэпрэтацый, ацэнак у літ.маст. крытыцы, эстэтыцы і грамадскай думцы фарміруецца ў выніку адначасовага і супярэчлівага ўздзеяння эканам., паліт., агульнакульт., міжнар. фактараў. Унікальная, арыгінальная каштоўнасць мастацтва розных народаў рэгіёнаў вызначае маст. спадчыну, якая ўтвараецца ў выніку адбору дасягненняў М.к. У М.к. вылучаецца этнічная культура стараж. і сярэдневяковых цывілізацый (фальклор, нар. традыц. мастацтва і г.д.). Гал. яе асаблівасцю быў іх сінкрэтызм — непарыўная сувязь мастацтва з нар., рэліг. абрадамі, штодзённым побытам. У эпоху Сярэдневякоўя мастацтва было самым непасрэдным чынам звязана з рамяством. У эпоху Адраджэння М.к. пачало аддзяляцца ад сферы вытворчасці і рэлігіі. У эпоху Асветніцтва гэты працэс адбываўся яшчэ больш імкліва. Індустрыялізацыя, урбаніза
цыя прыводзілі да палярызацыі нар. і праф. мастацтва, свецкай культуры і рэлігіі, маст. творчасці і ўтылітарнай вытворчасці. У 20 ст. з’явіўся новы від М.к. — дызайн, які ўвасобіў ідэю збліжэння творчамаст. і вытворчаўтылітарнай сфер дзейнасці, усё большае пашырэнне набылі сінтэтычныя віды мастацтва (тэатр, кіно, тэлебачанне). У 21 ст. на ўсе сферы М.к. пачынае ўплываць інтэрнэт. Ва ўмовах розных тыпаў грамадскага ўладкавання М.к. існавала пераважна па законах канкурэнцыі і свабоднага рынку. Як свецкія, так і царк. ўлады імкнуліся ў сваіх інтарэсах кіраваць і маніпуліраваць зместам і формамі маст. творчасці. Адной з ключавых праблем М.к. заўсёды было пытанне ўзаемадзеяння мастака і ўлады. У выніку з’явіўся феномен «андэграўнднага» мастацтва, якое не прызнавалі ўлады. Сучасная М.к. постындустрыяльных краін з’яўляецца высокаразвітым і дастаткова прыбытковым кірункам індустрыі сац. паслуг. Яе гал. асаблівасці: затуханне нар. фалькл. мастацтва сельскай мясцовасці, перамяшчэнне непрафес. маст. творчасці ў гар. сац. асяроддзе, дзе яна часам зліваецца з масавай гар. культурай; наяўнасць тэндэнцыі змянення ўнутранай дыферэнцыяцыі М.к. (ад сац. абумоўленых жанраў да іерархіі ўзроўняў камерцыйнай рэнтабельнасці асобных маст. з’яў); фарміраванне нац. М.к.; адсутнасць выяўленых межаў сац. стратыфікацыі субкультурных з’яў што абумоўлена пэўным узроўнем маст. эрудыцыі і далучанасці да нац. маст. каштоўнасцей практычна ўсіх чл. грамадства; значная роля сродкаў масавага рэпрадуцыравання і тыражавання твораў мастацтва, іх дыстанцыйная трансляцыя электроннымі СМІ; пераважнае развіццё масавай М.к. як найб. рэнтабельнай; «класічныя» кірункі М.к. пры гэтым застаюцца актуальнымі і выконваюць каштоўнаснакрэатыўныя, сацыялізуючыя і інкультуруючыя функцыі. У выпадку нізкага агульнага
418
МАСТАЦКАЯ
ўзроўню эстэтычнай свядомасці і маст. густаў публікі творцы могуць апярэджваць час. Пераадоленню падобных застойных з’яў у М.к здольныя спрыяць тэарэтыкі і крытыкі (эксперты). М.к. асобы характарызуецца сукупнасцю ўспрынятых чалавекам маст. каштоўнасцей, узроўнем яго маст. ўспрымання і густу.
Бел. М.к. развівалася ў рэчышчы сусветнай. Яе самабытнасць выяўлялася ў асн. маст. кірунках, метадах, стылях, формах навук. і літ.крыт. інтэрпрэтацыях мастацтва. У старажытнасці ў духоўнай і матэрыяльнай М.к. (міфалогія, абрады, фальклор, традыц. мастацтва, арнамент) былі зафіксаваныя асн. архетыпы бел. М.к. Сярэдневяковы тып бел. М.к. фарміраваўся ў 10—15 ст. Яго асновай заставаліся ўсх.слав. традыцыі, а таксама пераасэнсаваныя ў візант. хрысціянскай традыцыі элементы эліністычнай спадчыны, зах.еўрап. маст. стылі. Нац. самабытнасцю вылучаюцца стылі готыка, рэнесанс, барока, якія распаўсюдзіліся на тэр. Беларусі, калі яна была ў складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Развіццю бел. М.к. з канца 16 да сярэдзіны 19 ст. паспрыяла адукацыя (курсы граматыкі, этыкі, рыторыкі, стылістыкі, што чыталіся ў школах і ўнтах, выданне падручнікаў, дзе даваўся аналіз тэорыі і практыкі красамоўства, прыгожага пісьменства). На станаўленне крытыкі і публіцыстыкі як сродкаў папулярызацыі і актывізацыі развіцця М.к. моцна паўплываў Віленскі ўнт, дзе развівалася літ.знаўства з элементамі тэарэт. эстэтыкі. У 19—20 ст., калі Беларусь знаходзілася ў складзе Рас. імперыі, у БССР, Зах. Беларусі развіццё нац. М.к. стымуляваў нац.адраджэнскі рух, адной з гал. мэт якога было выхаванне самасвядомасці народа, развіццё мовы, лры, мастацтва. У 1917 — пач. 1930х гг. на развіццё бел. М.к. ўплывалі беларусізацыя, ліквідацыя непісьменнасці, стварэнне Інта бел. культуры. Літ. жыццё насіла плюралістычны характар, пошукі нац. зместу ста
лі адной з гал. задач работы тэатраў, у выяўл. мастацтве суіснавалі традыцыі і навацыі. Значнай падзеяй стала нараджэнне бел. кіно. Для распаўсюджання культуры вял. значэнне мелі культ.асветныя ўстановы. Складанымі былі ўмовы існавання бел. М.к. ва ўмовах устанаўлення і ўмацавання таталітарнага сталінскага рэжыму ў 1930—50я гг. Адмоўна паўплывалі на развіццё М.к. сталінская мадэль культ. развіцця, уніфікацыя школьнага навучання, звужэнне сац. сферы функцыянавання бел. мовы, дэнацыяналізацыя выяўл. мастацтва, умацаванне ў лры адзінага стылю сацыяліст. рэалізму, ідэалагізацыя культ.асветніцкага жыцця, Вял. Айч. вайна, узмацненне сталінскага, парт. ўціску на культуру ў пасляваен. час, спробы ізаляцыі ад сусв. гуманістычнай культуры, ваяўнічы атэізм. Новы штуршок у развіцці бел. М.к. адбыўся ў 1985—90, калі фарміраваліся асновы плённага развіцця сучаснай бел. М.к. Новыя тэмы асвойвала лра, нац. ідэя актыўна сцвярджалася ў тэатр. і муз. культуры, бел. выяўл. мастацтве і кіно, узбагачаўся змест культ.асветніцкай работы, які вызначыўся прыярытэтам агульначалавечых каштоўнасцей. Пераадольваліся дагматычныя, вульгарныя погляды на сутнасць рэлігіі, адбывалася актывізацыя рэліг. жыцця (узвядзенне новых храмаў з’яўленне значных маст. твораў рэліг. зместу). У сучаснай бел. М.к. функцыянуюць усе падсістэмы. Развіваюцца розныя віды нар. і прафес. маст. творчасці, літ.маст. крытыка, з’яўляюцца творы свецкага і рэліг. характару.
Літ.: Конан У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гг.). Мінск, 1968; Яго ж. От Ренессанса к классйцйзму: Становленне эстетаческой мыслн Белоруссйй в XVI — XVIII вв. Мйнск, 1978; Дорошевйч Э. Очерк йсторйй эстетнческой мыслй Белоруссйй. М., 1972; Художественная культура в докапйталчстйческйх формацйях. Л., 1984; Художественная культура в капйталнстйческом обшестве. Л., 1986; Худо
жественная культура й народное творчество. М., 1994.
Г. Б. Багданава.
МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТЎРА, гл. ў арт. Літаратура.
«МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТЎРА», дзяржаўнае кніжнае выдавецтва ў сістэме Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1972 у Мінску на базе рэдакцый маст. і дзіцячай лры выдва «Беларусь». У 2002 да «М. л.» далучана выдва «Юнацтва», з ліп. 2002 выдавецкае РУП «Мастацкая літаратура». Спецыялізуецца на выданні арыгінальных твораў бел. пісьменнікаў збораў твораў, выбраных твораў, кніг па літ.знаўстве і крытыцы, лепшых твораў замежных пісьменнікаў лры для дзяцей і падлеткаў літ. спадчыны, навук.папулярнай, публіцыст. і юрыд. лры, выпуску маст. і гукавых электронных выданняў літ.маст. выданняў серыі «Бібліятэка школьніка», вучэбнаметадычнай лры.
Выйшлі зборы твораў Я.Коласа (т. 114, 197278), К.Крапівы (т. 1—5, 1974—76), Я.Брыля (т. 1—5, 197981), І.Мележа (т. 110, 197985), В.Быкава (т. 1—4, 1980—82), П.Панчанкі (т. 1—4, 1981—83), М.Гарэцкага (т. 1—5, 1984—90), З.Бядулі (т. 15, 198589), П.Броўкі (т. 19, 1987—92), К.Чорнага (т. 1—6, 1988— 90), Р.Барадуліна (т. 1—4, 1996—2002) і інш., выдаюцца зборы твораў І.Шамякіна (у 23 т., з 2010), У.Караткевіча (у 25 т., з 2011), І.Навуменкі (у 10 т., з2012).