• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    407
    МАСАЛЬСКІ
    вы салдат» (1970), «А зязюля кукавала» (1972); маст. «Паланэз Агінскага» (1971), «Вуліца без канца» (1972), «Таму што кахаю» (1974), «Братушка» (1975, з Ц.Цанчавым), «Усяго адна ноч» (1976), «Расклад на паслязаўтра» (1978), «Белыя Росы» (1983), «Мама, я жывы!» (1985), «Восеньскія сны» (1987); тэлевізійныя «Па сакрэту ўсяму свету» (1976), «Незвычайныя прыгоды Дзяніса Караблёва» (1979) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
    МАСАЛЬСКІ (Massalski) Эдвард TaMam Ануфрыевіч (23.9.1799, в. Рудаўка Нясвіжскага рна — 28.6.1879), польскі пісьменнік. Брат Ю.Масальскага. Вучыўся ў Магілёве, Полацку, Віленскім унце. У 1823 арыштаваны як член тайнага студэнцкага тва філарэтаў. 3 1832 рэд. сатыр. час. «Balamut» («Баламут») у Пецярбургу. 3 1853 жыў у Варшаве. Аўтар рамана «Пан Падстоліч, або Чым з’яўляемся мы і чым быць можам» (ч. 1—5, Вільня, Пецярбург, 1831—33), у якім паказаў цяжкае жыццё бел. сялян, стварыў вобраз ідэальнага пана, прац «Пра славянскія скарбы» (1853), «Звычай пінчукоў і беларусаў» (не апубл.), «Граматыка польскай мовы» (1858), артыкулаў па эканоміцы сельскай гаспадаркі, мемуараў пра сваё знаходжанне ў Беларусі (часткова апубл. Г.Масціцкім у кн. «3 філарэцкага свету». Вільня, 1924).
    А.І.Мальдзіс.
    МАСАЛЬСКІ (Massalski) Юзаф Ануфрыевіч (1800, в. Белічаны Бярэзінскага рна — пасля 1840), польскі пісьменнік. Брат Э.Масамскага. Канд. філасофіі. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію (1818). Служыў гувернёрам у Ю.Славацкага ў Вільні. У 1823 арыштаваны як член тайнага студэнцкага тва філаматаў. За ўдзел у паўстанні 1830—31 сасланы ў Сібір. Аўтар аповесці «Яцак» (1823), зб. «Паэзія» (Вільня, т. 1—2, 1827—28), у якіх прысутнічае бел. тэматыка, папулярных баек, эпіграм, песень, у
    т.л. «Далібог, скажу маме...» на музыку С.Манюшкі.
    А.І.Мальдзіс.
    МАСАЛЯНСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ. помнік архітэктуры позняга барока з элементамі класіцызму ў в. Масаляны Бераставіцкага рна. Пабудавана ў 1796 як уніяцкая. Мураваны аднанефавы аднавежавы будынак, прамавугольны ў плане асн. аб’ём накрыты высокім 2схільным дахам. Гал. фасад з прамавугольнымі вокнамі падзелены развітым антаблементам на 2 ярусы. Ніжні ярус аздоблены ордарнымі элементамі, яго сярэдняя часткавыступ завершана трохвугольным франтонам. Верхні ярус — квадратная ў плане вежа, накрытая высокім 8гранным шатром з люкарнамі (у 2й пал. 19 ст. перабудавана завяршэнне вежы, зроблены дэкар. галоўкі на даху), з рудыментамі валют па баках. Сцены вежы маюць вял. прамавугольныя вокны з паўцыркульнымі завяршэннямі. Бакавыя фасады з лучковымі аконнымі праёмамі пазбаўлены аздобы. Інтэр’ер зальны, перакрыты плоскай столлю. Сцены падзелены пілястрамі. Каля зах. сцяны хоры
    раскрыты ў залу 3 арачнымі праёмамі. У інтэр’еры трох’ярусны іканастас (1892). Царква дзейнічае.
    МАСАЛЯНСКІ ПАЛАЦ, помнік архітэктуры неаготыкі з рысамі стылю ампір ў в. Масаляны Бераставіцкага рна. Пабудаваны ў 1930я гг. Належаў Біспінгам. Мураваны аднапавярховы будынак складанай канфігурацыі на высокім цокалі. Цэнтр. частка, накрытая вальмавым дахам, была вылучана 4калоннай паўратондай, якая заканчвалася квадратным ў плане бельведэрам са скульптурай у завяршэнні. Бакавыя крылы палаца на гал. фасадзе афармлялі слупавыя галерэі. Прамавугольныя і спічастыя вокны цэнтр. часткі і бакавых крылаў былі аздоблены абрамленнямі з сандрыкамі і архівольтамі. У 1970я гг. цэнтр. частка палаца была значна перабудавана, у першапачатковым выглядзе зберагліся бакавыя крылы.
    МАСАРЭНКА Алесь (Аляксандр Герасімавіч; н. 12.4.1938, в. Ходараў Слаўгарадскага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1966). Працаваў на Бел. радыё, у газ. «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у
    408
    МАСКАВІЧЫ
    выдве «Беларусь». 3 1977 у час. «Маладосць» і адначасова ў 1978—82 на к/студыі «Беларусьфільм». 3 1982 у час. «Полымя», выдве «Юнацтва». У 1992—98 гал. рэд. час. «Першацвет». Аўтар збкаў аповесцей і апавяданняў «Журавіны пад снегам» (1976), «Сонца майго дня» (1988), вершаў «Рэха гіпербалы» (2006), рамана «Баргузінскае лета» (1982) 1 інш.
    Тв.: Пакуль не завялі кветкі. Мінск, 1994; Удзячны калодзеж, Мінск, 2013.
    Лііп.: Шамякіна Т. Вартае ўвагі і павагі // Полымя. 2013. №4.
    МАСКА (франц. masque ад сярэднелац. mascus), накладка на твар або частку твару з адтулінамі для вачэй. Вядома са старажытнасці як паляўнічая маскіроўка, атрыбут татэмічных і інш. язычніцкіх культаў. Была неад’емным атрыбутам акцёраў тэатраў стараж.грэч. і стараж.рымскага, традыц. народаў Азіі, нар. італьян. (камедыя дэль артэ). У Беларусі М. выкарыстоўвалі скамарохі, удзельнікі нар. абрадаў і свят (напр., М. «дзедпачынальнік», «каза», «мядзведзь», «афіцэр», «барыня» і інш. на Каляды, «ражаная жанчына», «нячысцік» на Купалле і інш.), асобныя персанажы ў паказах нар. драм
    Ла арт. Маска. Адкрыты абласны фестываль гульні «Карнавал весялосці». Гарадскі пасёлак Воранава, 2009.
    («Цар Максімілян»), акцёры Радзівілаўскіх тэатраў у алегарычных балетах. Як адзін са сродкаў сцэнічнай выразнасці М. сустракаецца ў сучасных пастаноўках, найб. у тэатры лялек, спектаклях тэатра пантамімы, інсцэнізацыях, канцэртах, цыркавых прадстаўленнях, алегарычных святочных дзеях, маскарадных шэсцях, фестывалях.
    Літ.: Кухаронак Т.І. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў. Мінск, 2001. П.А.Гуд.
    МАСКАВІЧЫ, Маскаўцы, археалагічны помнік — гарадзішча днепрадзвінскай культуры, штрыхаванай керамікі культуры і 11 — 13 ст. каля в Маскавічы Браслаўскага рна. За 0,3 км на Пд ад вёскі, на ўзгорку
    Сучасная маскарадная маска.
    Да арт. Маскавічы. Малюнкі і надпісы на касцях з гарадзішча.
    ўсх. берага воз. Дзерба. Пляцоўка пл. 1 га, няправільнай формы, на 3 прылягае да возера, на Пн і У — да балоцістай нізіны. На рубяжы нашай эры гарадзішча было ўмацавана драўляным частаколам, у 11 — 12 ст. зроблены сцены з тоўстых гарызантальна пакладзеных бярвён. У 12—13 ст. М. былі памежнай крэпасцю на паўн.зах. ускраіне Полацкага княства, a магчыма, сядзібайзамкам ці гандлёвай факторыяй. Выявіў у канцы 19 ст. Ф.В.Пакроўскі (як Рацішскае гарадзішча), абследаваліў 1955 Л.В.Аляксеў, у 1972 М.М.Чарняўскі, у 1976— 88 даследавала 2600 м2 Л.У.Дучыц. Знойдзены нажы, замкі, ключы, крэсівы, нажніцы, інш. прылады працы, зброя, конская збруя і рыштунак конніка, рыбалоўныя снасці, вырабы з косці (грабяні, праколкі, гузікі, тронкі нажоў), керамічныя і шыферныя прасліцы, бранзалеты, пярсцёнкі, падвескі, фібулы, пацеркі. Знойдзены 4 энкалпіёны, больш за 100 абломкаў костак жывёл з надпісамі і малюнкамі, фрагменты ляпной і кругавой керамікі. Жытлы гарадзішча наземныя, зрубныя, па форме блізкія да квадрата, памерамі ад 16 да 25 м2. Пад ніжнімі вугламі зафіксаваны мураваныя і драўляныя падкладкі. Сцены ўзведзены з круглых абчасаных бярвён дыям. 0,15—0,2 м,
    409
    МАСКАЛЕВІЧ
    пазы абмазаны глінай. Падлога была драўляная і глінабітная з пясчанай або гліністаземляной падсыпкай. Печы рабіліся глінабітныя на слупавых апечках. Адна з печаў (даўж. 1 м, шыр. 0,6 м, выш. скляпення 0,4 м) з падпечнай ямай захавалася вельмі добра, у ёй знойдзены вуголле, фрагменты керамікі, шырокапласціністы бронзавы арнаментаваны бранзалет. Гасп. ямы памерамі ад 0,5 х 0,5 м да 1 х 1,5 м заглыблены ў мацярык ад 0,1 да 1,2 м, сценкі некаторых абмазаны глінай, верагодна, у іх захоўваліся харчовыя прыпасы. У 1982, 1983, 1985, 1988 праводзіліся гідраархеал. разведкі і падводныя раскопкі ў воз. Дзерба, якое прымыкае да гарадзішча. Знойдзены цыліндрычны замок, шыфернае прасліца, фрагмент сіняга шклянога пярсцёнка, медная блешня, кераміка і інш. Мяркуецца, што тут існаваў пасад, які з цягам часу апынуўся пад вадой.
    Л.У.Дучыц.
    МАСКАЛЁВІЧ Леанард Віктаравіч (н. 5.12.1936, в. Казлоўка Светлагорскага рна), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1985). Скончыў Бел. політэхн. інт (1961). Працаваў у інтах «Брэстграмадзянпраект», «Мінскпраект». 3 1976 намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, адначасова з 1990 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. Адначасова ў 1993—99 саветнік па архітэктуры і будаўніцтве Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Асн. работы: Дом палітасветы (1964), комплекс політэхн. інта (1965), жылыя 10павярховыя дамы на вул. Маскоўскай (1964—75, у
    суаўт.) — усе ў Брэсце; пансіянат CM Беларусі на Заслаўскім вадасховішчы (1968), комплекс Бел. інта культуры (1975) і юрыд. фта БДУ (1978, у суаўт.), муз. вучылішча імя М.Глінкі (1976), Нац. выставачны цэнтр «БелЭкспа» (1989), Палац Рэспублікі (2001), жылыя дамы па вул. Багдановіча з магазінам «Несцерка» (1974), Л.Бяды, Някрасава (1990я гг.) — усе ў Мінску; помнік М.Багдановічу (1982) у г. Орша і інш.
    «МАСКВА», кінатэатр у Мінску. Пабудаваны ў 1980 (архіт. У.Крамарэнка, У.Шчарбіна, М.Вінаградаў), уваходзіць у склад адм.культ. і гандлёвага комплексу на прце Пераможцаў. Будынак сіметрычнага аб’ёму. У кампазіцыі гал. фасада дамінуе тарцовая частка вял. залы для гледачоў (873 месцы), якая кансольна навісае над зашклёным фае і вестыбюлем. Пластыку фасада ўзбагачаюць аддзелачныя матэрыялы (белы мармур, чырвоны граніт, светлы туф, анадзіраваны алюміній) і ўстаўка з медзі. Процілеглы дваровы фасад сфарміраваны лаканічным па архітэктуры аб’ёмам малой залы (на 260 месцаў, тут працуе Тэатрстудыя кінаакцёра), фае якой упрыгожана вітражом «Масква — сталіца нашай Радзімы» (мастак Г.Вашчанка). Кінатэатр абсталяваны сістэмай аб’ёмнага гучання «Dolby». У 2014 праведзена ўстаноўка лічбавага абсталявання. Перад кінатэатрам невял. плошча з фантанам.
    МАСКВІНА Настасся Ігараўна (н. 13.11.1972, Мінск), беларуская артыстка оперы (сапрана). Засл. артыстка Беларусі (2011). Скончыла Бел. ўнт культуры (1995), Бел. акадэмію музыкі (2001). 3 2002 салістка Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Валодае голасам прыгожага чыстага тэмбру поўнага дыяпазону, яркай сцэнічнай знешнасцю. Для творчасці М. характэрны лірызм, кранальная жаноцкасць, шчырасць і шматграннасць у абмалёўцы вобразаў. Сярод
    вядучых партый: Надзея Яноўская («Дзікае паляванне караля Стаха»), Ірына «Сівая легенда» Д.Смольскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Эмма («Хаваншчына»
    М.Мусаргскага), Земфіра («Алека» С.Рахманінава), Купава («Снягурка» М.РымскагаКорсакава), MiMi («Багема» Дж.Пучыні), Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Лізета («Бах... KaBa... Джаз» І.С.Баха — М.Лявончыка), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Ганна, Леанора, Аіда («Набука», «Трубадур», «Аіда» Дж.Вердзі), Мары («Пад небам Парыжа» І.Кальмана), Снягурка («Школа снегавікоў» А.Усачова) і інш. Асаблівае месца ў яе творчасці займаюць ролі Ліу, Нэла