• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Я.Германовіч), арганізавана гімназія, выдаваўся час. «Католнческнй вестннк». У лют. 1943 у в. Росіца (Верхнядзвінскі рн) разам са сваімі прыхаджанамі загінулі ад рук ням.фаш. захопнікаў ксяндзыМ. Ю.Кашыра і А.Ляшчэвіч (у 1999 беатыфікаваны — прылічаны да блажэнных). У 1948 Ч.Сіповічам з рэліг.культ. мэтамі створаны бел. Дом айцоў М. у Лондане; выдаваўся час. «Божым шляхам», адкрыта Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны. Характэрнай рысай бел. М. у Друі, Харбіне, Лондане з’яўляецца ўсх. (грэкакаталіцкі) абрад. У цяперашні час ордэн М. дзейнічае і на тэр. Беларусі, мае дамы ў Барысаве, Друі, Жодзіне, Мінску, Оршы, Росіцы (Верхнядзвінскі рн). І.І.Трацяк.
    МАРЭНА. міфалагічная істота, у беларускай міфалогіі ўвасабленне смерці. Уяўлялася старой пачварнай бабай. Людзі верылі, што з прыходам М. зямля засынае, памірае на доўгія 3 месяцы. Але на Радаўніцу, т.зв. наўскі Вялікдзень, М. павінна саступіць месца Лё'лі. Каб гэта дакладна адбылося, беларусы рабілі саламянае пудзіла і тапілі яго ў першай лужыне за вёскай альбо разрывалі, спальвалі, як гэта рабілі на Масленіцу.
    МАР’ЯВІ'ТЫ, касцёл м а р ’ я в і таў, рэлігійная плынь, якая вылучылася з рымскакаталіцкай царквы ў самаст. аргцыю. Засн. ў 1893 у Плоцку (Польшча) манашкай Ф.Казлоўскай як брацтва ксяндзоў. У 1906 зза своеасаблівага тлумачэння пытанняў маралі і крайняга містыцызму М. адбыўся іх поўны разрыў з папствам. Рас. ўлады падтрымалі М. і далі ім дазвол на легальную дзейнасць. У 1909 прыняты статут М. Іх колькасць у Прывіслінскім краі (Царстве Польскім) і зах. губернях дасягала паводле розных звестак 40—100 тыс. чал. У 1935 заснавалі 2 асобныя аргцыі: Старакаталіцкі касцёл М. і Каталіцкі касцёл М. Мелі пэўнае пашырэнне ў Зах. Беларусі. Найб. вядомай была абшчына ў в. Шыдлоўшчына
    405
    МАСАВАЕ
    (цяпер у Пружанскім рне) на чале з Л.Пясецкай, дзе ў 1935 налічвалася 117 вернікаў, мелася свая капліца. Пасля Вял. Айч. вайны дзейнасць М. у Беларусі не адзначалася.
    Б.І.Камейша.
    МАСАВАЕ ДЗЁЙСТВА, калектыўнае дзеянне ідэйнатэматычнай накіраванасці, якое адлюстроўвае пэўную падзею ў жыцці грамадства; сістэма масавых дзей, пабудаваных па законах драматургіі. Вылучаюць М.д. paair. (рытуалы, шэсці, містэрыі, храмавыя службы); нар. (рытуальныя абходы падчас свят нар. календара, карнавальныя шэсці, святы); масавыя тэатралізаваныя (касцюміраваная працэсія, маніфестацыя ў сувязі з якойнебудзь знамянальнай падзеяй); спарт. (фізкульт. парады, шэсці, масавыя выступленні гімнастаў); ваен. (парад ваен. фарміраванняў, паказальныя выступленні воінаў, рэканструкцыі баёў); грамадскапаліт. (дэманстрацыі, мітынгі, мітынгірэквіемы) і інш. Для М.д. характэрны вял. колькасць удзельнікаў элементы тэатралізацыі, узаемасувязь сімвалічнага і рэальнага дзеяння; гледачы становяцца непасрэднымі ўдзельнікамі дзеі. Абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць элементаў моўнага, муз., пластыкахарэагр., дэкар.прыкладнога мастацтва. М.д. былі вядомы ў Стараж. Грэцыі і Рыме. Першапачаткова з’яўляліся спосабам адлюстравання грамадскіх адносін. На працягу гіст. развіцця адбывалася эвалюцыя іх зместу, форм, тыпаў і функцый. У 14—16 ст. ў Зах. Еўропе ладзіліся масавыя тэатралізаваныя шэсці і працэсіі, масленічныя шэсцікарнавалы з пераапрананнямі (мужчыны ў жанчын і наадварот), гульні, акрабатычныя і спарт. нумары. На тэр. Беларусі атрымалі развіццё нар. тэатралізаваныя рытуальныя шэсці на Каляды, Масленіцу, Вялікдзень, Сёмуху, рэліг., прымеркаваныя да дзён святых, храмавых свят, а таксама свецкія мерапрыемствы (урачыстая сустрэча знатных асоб, маскарады, рыцарскія турніры,
    Да арт. Масавае дзейства. Фрагмент масавага спартыўнамастацкага прадстаўлення падчас парада ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 2012.
    водныя феерыі і інш.). У 2й чвэрці 19 ст. своеасаблівай формай нар. і рэліг. М.д. сталі кірмашы, падчас якіх адбываліся гандлёвагульнявыя дзеі, выступленні кірмашовага тэатра. У гэты час набылі міжнар. статус тэатралізаваныя царскія і княжацкія паляванні ў Белавежскай пушчы, у якіх прымалі ўдзел знатныя асобы з Расіі, Прусіі, Германіі, Англіі. У гады сав. улады з’явіліся М.д. паліт. накіраванасці (урачыстасці першых паслярэв. гадоў у Віцебску, Гомелі, Мінску і шэрагу павятовых гарадоў і інш.), раннія формы масавага пляцавага дзеяння (мітынгіспектаклі, мітынгіканцэрты, харавыя дэкламацыі, імправізаваныя суды, тэатралізаваныя карнавалы). У 1960—80я гг. пачалі праводзіцца тэатралізаваныя шэсціпрадстаўленні, якія ілюстравалі гісторыю дзяржавы і дасягненні народа ў розных галінах матэрыяльнага і духоўнага жыцця, спарт.маст. прадстаўленні на стадыёнах і інш. Адметнымі рысамі сучасных М.д. з’яўляецца іх сінтэтычнасць (спалучэнне розных відаў мастацтва), дзейнасць і калектыўнасць, а таксама эфект саў
    дзелу, суперажывання і сутворчасці гледачоў. Адбываецца працэс захавання і развіцця традыц. бел. М.д., спалучаны з вывучэннем, асэнсаваннем і аднаўленнем асобных яго форм (свецкія і рэліг. абрады і святы, рыцарскія турніры), праводзяцца фестывалі сярэдневяковай культуры, ладзяцца феерверкі і на гэтай аснове ствараюцца новыя агульнанац. М.д. (напр., выкананне Дзярж. Гімна Беларусі ў Дзень Незалежнасці і інш.). Сучасныя М.д. Беларусі захоўваюць нац. або спалучаюць этнічныя і інтэрнац. рысы, адыгрываюць важную ролю ў ідэйнапаліт., патрыят., прац., маральнаэтычным і эстэт. выхаванні. П.А.Гуд. МАСАВАЯ КУЛЬТЎРА. новы тып культуры інфармацыйнага грамадства, што сфарміраваўся ў 2й пал. 20 ст. і дамінуе ў сённяшнім свеце. Арыентавана на масавае распаўсюджанне сваіх духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей на ўзроўні сярэднестатыстычнага спажыўца; функцыянуе як прам.камерцыйная вытворчасць і пашыраецца з да
    406
    МАСАЛЬСКІ
    памогай сучасных сродкаў масавай камунікацыі (тэлебачанне, інтэрнэт, мабільная сувязь, перыяд. друк). Выконвае адукац., камунікатыўныя, рэкрэацыйныя (накіраваныя на зняцце стрэсаў) функцыі і ўяўляе сабой новую сістэму фарміравання грамадскіх густаў, маніпуліравання свядомасцю людзей, інкультурацыі і сацыялізацыі індывіда. Гал. рысамі М.к. з’яўляюцца серыйны характар вытворчасці яе артэфактаў, хуткая даступнасць, прымітывізацыя чалавечых адносін, забаўляльнасць, відовішчнасць, натуралізм, культ моцнай асобы, грошай і асабістага поспеху. Ніжэйшым яе праяўленнем з’яўляецца кіч, а вышэйшым — т.зв. арткультура, якая мае маст.эстэтычную каштоўнасць і разлічана на найб. адукаваную, падрыхтаваную частку аўдыторыі. Асн. праявамі М.к. ў розных відах культуры лічацца: у лры — дэтэктыў прыгоды, фантастыка, т.зв. бульварная лра; у кіно — баявік, трылер, меладрама, «мыльная onepa»; у выяўл. мастацтве — карыкатура, комікс; у музыцы — рок і попмузыка; а таксама разнастайныя шоу (эстр. канцэрты, цыркавыя, спарт. прадстаўленні, выступленні гумарыстаўсатырыкаў і інш.). Па сваіх маст. вартасцях творы М.к. звычайна саступаюць узорам элітарнай і народнай культуры. Э. С.Дубянецкі.
    МАСАВАЯ СЦЭНА ў тэатры, сцэна з вялікай колькасцю ўдзельнікаў, якая паказвае па ходу дзеяння спектакля «натоўп», «народ», «масу». У Беларусі першым яркім прыкладам у распрацоўцы М.с. з’явілася пастаноўка «Сялянкі» В.ДунінаМарцінкевіча (9.2.1852), у якой «народны фон» пакідаў вял. эмацыянальнае ўражанне і памагаў стварыць атмасферу жыццёвага праўдападабенства. Спектаклі, дзе М.с. атрымала сапраўднае вырашэнне: «На Купалле» М.Чачота (1921), «Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча (1923), «Партызаны» К.Крапівы (1938), «Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях» (1958), «Рудабельская
    рэспубліка» паводле С.Грахоўскага (1968), «Сымонмузыка» паводле Я.Коласа (1977), «Плач перапёлкі» (1982), «Апраўданне крыві» паводле І.Чыгрынава (1984), оперы «Набука» (2010), «Аіда» (2011) Дж.Вердзі, «Хаваншчына» М.Мусаргскага (2010), «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, «Князь Ігар» А.Барадзіна (абедзве 2012), «Турандот» Дж.Пучыні (2013) і інш.
    МАСАВЫЯ ПЁСНІ, творы, у якіх спалучаецца і рэалізуецца камунікатыўны і жанравы кантэкст у сольным або харавым аматарскім выкананні. Камунікатыўны кантэкст М.п. уключае камернае выкананне і ўстаноўку на вял. колькасць слухачоў. Вытокі М.п. ляжаць у спевах у арыстакратычных салонах, якія паступова перамяшчаліся ў канцэртную залу, a потым на плошчу з удзелам шматтысячнай аўдыторыі. Жанравы кантэкст М.п. уключае прыметы нар. песні, раманса, балады. У Беларусі ўзніклі ў канцы 18 — пач. 19 ст. ў сялянскім і рабочым асяроддзі як сродак сац. пратэсту. У канцы 19 — пач. 20 ст. распаўсюдзіліся рэв. песнігімны («Інтэрнацыянал», «Варшавянка»). М.п. беларусаў маюць выразную гіст. адметнасць. Вылучаюць песні барацьбы за сав. ўладу, станаўленне і ўмацаванне калгаснага ладу, Зах. Беларусі, Вял. Айч. вайны, пасляваен. перыяду. Сярод іх шмат нар. і аўтарскіх песень, а таксама твораў, стораных у аматарскіх калектывах («Ці багат ты, зяцюхна?», «Вішанька» і інш.). Да некаторых твораў бел. паэзіі народ стварыў мелодыі, і яны сталі масавымі («Люблю наш край, старонку гэту» на словы К.Буйло, «Зорка Венера» на словы М.Багдановіча). У наш час на М.п. аказвае ўплыў інструм. музыка, а таксама паэзія, тэатр, кіно, дзякуючы чаму яны набываюць рысы канцэртнасці, гарманічныя і меладычныя ўскладненні, тэатралізацыю. А.М.Аляхновіч.
    МАСАЛЬСКІ Ігнацій Якуб (30.7.1729, в. Алекшыцы Бераставіцкага рна —
    28.6.1794), рэлігійны, грамадскі і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай. Др кананічнага і рымскага права (1752). Вышэйшую адукацыю атрымаў у Рыме. 3 1752 рэферэндар ВКЛ, з 1762 біскуп віленскі. На сейме 1766 выступіў супраць ураўнавання дысідэнтаў у правах з католікамі, на сейме 1773—75 выказаўся за стварэнне Адукац. камісіі, стаў яе 1м старшынёй (1773—80). Гал. ўвагу аддаваў стварэнню шырокай сеткі пачатковых школ. У 1774 выступіў за вызваленне сялян ад прыгону і надзяленне іх зямлёй, у тым жа годзе перавёў частку сялян свайго маёнтка каля Ігумена з паншчыны на чынш. На Чатырохгадовым сейме 1788—92 выступіў супраць прагрэсіўных рэформ, падтрымаў Таргавіцкую канфедэрацыю, якая прывяла да 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793). Асудзіў паўстанне 1794, за што арыштаваны паводле загаду Т.Касцюшкі і пакараны смерцю.
    В.Ф.Шалькевіч.
    Р.І.Масальскі.
    МАСАЛЬСКІ Рыгор Ігнатавіч (18.6.1926, Мінск  28.6.2001), беларускі кінааператар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1969). У 1947— 2001 на к/студыі «Беларусьфільм». Працаваў у жанрах дакум. і маст. кіно. Яго творчасць адметная праўдзівым паказам рэалій жыцця, адлюстраванннем выразных партрэтаў персанажаў. Сярод найб. значных фільмаў: дакум. «Сувораўцы» (1956), «Цытадэль славы» (1960), «Янка Купала» (1962), «Ёсць такая зямля» (1964), «Шчырая размова», «Арліная крыніца» (абодва 1966), «Там, за ракой — Дзяржынава» (1969), «Бронза