• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    402
    МАРШ
    Л.Марчанка. Бэз. 1993.
    МАРЧАНКА Леанід Максімавіч (1.4.1941, г. Бабруйск  11.9.1996), беларускі графік. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1972). Творы адметныя кампазіцыйнай завершанасцю, пластычнасцю малюнка, дасканаласцю тэматычнага абагульнення. Аўтар серый літаграфій «Жанчыны Палесся» (1974), «Новабудоўлі Беларусі» (1975), афортаў «Лета ў Залацінцы. БАМ» (1976), «Мой край азёрны» (1977), «Мінск» (1978—79), «Зямля і людзі» (1980), «Па Туркменіі» (1987), «Край Нарачанскі» (1989—90), «Вёска Манькавічы» (1991), «Мая Беларусь» (1995). Працаваў у акварэлі: «Нарач. Вечар» (1991), «Вясна. Дождж», «Пахмурны дзень» (абедзве 1992), «Цішыня», «Бэз», «Першы снег», «Вясна» (усе 1993), «Туман», «Манькавічы», «Бабіна лета» (усе 1994).
    МАРЧАНКА Ніна Паўлаўна (н. 18.9.1942, пас. Пагранічны Пензенскай вобл., Расія), беларускі мастацтвазнавец. Скончыла Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Е.Рэпіна ў Ленінградзе (1966). У 1962—67 працавала ў Дзярж. маст. музеі Беларусі, з 1974 у апараце CM Беларусі, у 1994—2001 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адначасова член савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Бела
    русь па падтрымцы таленавітай моладзі (1996—2001) і адказны сакратар савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва (1998—2001). Даследуе партрэтны жывапіс рус. і бел. мастацтва 18 — пач. 20 ст. Аўтар кн. «Твары і лёсы: партрэт 18 — пачатку 20 стагоддзя ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі» (2002), адзін з аўтараў кн. «Непадуладныя часу...: пра партрэты і партрэтыстаў» (2006), «Повязь часоў: 100 партрэтаў 16—20 стагоддзяў са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» (2008).
    Г.А. Фатыхава.
    МАРЧЎК Георгій Васілевіч (1.1.1947, г. ДавыдГарадок Столінскага рна), беларускі празаік, драматург. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1973), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1977). 3 1970 на к/студыі «Беларусьфільм», у 1980— 82 у Тэатрыстудыі кінаакцёра, у
    Г.В.Марчук.
    1996—2002 дырэктар выдва «Мастацкая літаратура». 3 2005 сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі. Асн. тэмы і матывы творчасці: жыццё бел. правінцыі, канфлікт духоўнага і матэрыяльнага, звычаі, гісторыя Бел. Палесся. Аўтар раманаў «Прызнанне ў забойстве» (1985), «Кветкі правінцыі» (1986), «Вочы і сон» (1990), п’ес «Варвара і яе блудны муж» (паст. 1998), «Чай з вярблюдам» (паст. 2002), трагедый «Менелай, Апена і Парыс», «Арэст і Касандра» (абедзве 2003), зб. кінасцэнарыяў «Ліст да Феліні» (2009), навел «Ластаўкі над Гарынню»
    (2013)	і інш. Піша для дзяцей («Жылібылі дзед Васільчык і баба Кацярына», 1987; «Чужое багацце», 1998; «Дзікая груша», 2002, «Прыгоды Агапкі і ката Фокуса», 2012, і інш.). Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
    Тв.: Без ангелаў: раман, апавяданні. Мінск, 1993; Сказкн. Мннск, 1996; Хаос. Ммнск, 1997; Вясёлыя, бедныя, багатыя: камедыі. Мінск, 1998; От полуночн до рассвета: сборннк одноактовых пьес. Мннск, 1998; Голас і слова: афарызмы. Мінск, 2002; Урсула: навелы кахання. Мінск, 2003; Сладкне слёзы: дневннк. Кн. 1—2. Мннск, 2006—2010; Казкі, п’есы, навелы. Мінск, 2009; Нестерка. Мннск, 2010; Доброе сердце: 50 сказок. Мннск, 2012; Крык на хутары. Мінск, 2013; Пеўчыя 1941 года. Мінск, 2014.
    Літ.: Штэйнер I. Сусвет, убачаны здалёк. Гомель, 2003; Іконнікава Л. Мастацкі свет твораў Георгія Марчука: драматургія, проза, казкі. Мінск, 2013.
    МАРШ (ад франц. marcher ісці, хадзіць), музычны жанр. Склаўся ў інструм. музыцы. Для яго характэрны строгая мернасць тэмпу, дакладны рытм, пункцірныя фігуры і сінкопы, т.зв. фанфарныя інтанацыі ў мелодыі, квадратнасць пабудовы. Памер пераважна 2/2, 4/4, 2/4, 6/8. Першапачаткова з’яўляўся асновай для сінхронных рухаў працэсій (ваен., пахавальных, нар., спарт., фестывальных і інш.). Сфарміраваўся на аснове інструм. сігналаў, паходнай салдацкай песні і некаторых форм танц. музыкі. Самыя раннія прыклады ваен. М. належаць франц. кампазітару Ж.Люлі. У Беларусі М. бытаваў як у нар. (звязаны з вясельным абрадам), так і ў прафес. муз. культуры. У 19 ст. найб. папулярныя М. М.Агінскага, І.Глінскага, Я.НаркевічаЁдкі. Вял. ўплыў М. аказаў і на развіццё бел. масавай песні ў 1920—50я гг. У 20 ст. з’явіліся самаст. сачыненні ў жанры М. («Канцэртны марш» Ю.Бяльзацкага, «Святочны марш» Р.Суруса, «Фестывальны марш» Я.Глебава, «Ваенны марш» Д.Лыбіна, «Вясёлы марш» В.Кузняцова і інш.) і сачыненні з М. у якасці адной з частак ці жанравай першаасновы ў муз.тэатр., аркес
    403
    МАРШАК
    травых і інструм. опусах («Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага, «Сівая легенда» Д.Смольскага, «Мара» Я.Глебава, «Паўлінка» Ю.Семянякі, «Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані, «Альпійская балада» (музыка да фільма) В.Чараднічэнкі, «Канцэртказка» Р.Бутвілоўскага, фартэпіянная саната Я.Цікоцкага, 24я прэлюдыя для фп. П.Падкавырава і інш.). Гратэскныя пародыі на М. сустракаюцца ў onepax «Падстаўная нявеста» В.Залатарова, «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера, «Матухна Кураж» С.Картэса, «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава, радыёоперы «Барвовы золак» К.Цесакова, балеце «Альпійская балада» Я.Глебава. Прыкладамі выкарыстання жалобнага М. з’яўляюцца вак.сімф. паэма «Героям Брэста» Г.Вагнера, 6я сімф. М.Аладава, «Святло дагараючай свечкі» А.Хадоскі. Асобна вылучаецца музыка да фільма «Вянок санетаў» Я.Глебава (1976), дзе жалобныя і ўрачыстыя, пахавальныя і перамаганосныя М. пранізваюць усю муз. тканіну партытуры, выступаючы ў якасці лейтжанру.
    С. М. НямцоваАмбаран.
    латна, дапоўненае арнаментальнай белай, чырвонай, чорнай вышыўкай на зборках, здаўна ўпрыгожвала святочныя жаночыя кашулі (звычайна верх і ніз рукавоў), фартухі, паясное адзенне. Арнамент вызначаўся строгімі геаметрычнымі формамі. М. найбольш пашырана на Палессі і Падняпроўі (БудаКашалёўскі строй і Кобрынскі стройў
    МАРЫКС Аскар Пятровіч (20.12.1890, г. Львоў, Украіна — 24.6.1976), беларускі мастак тэатра, графік, педагог. Нар. мастак Беларусі (1961). Скончыў Пражскую акадэмію выяўл. мастацтваў (1912), вучыўся ў Варшаўскай школе прыгожых мастацтваў (1912—
    14). 3 1921 у Бел. першым дзярж. тэатры (у 1922—29 і 1934—39 гал. мастак). У 1929—34 працаваў у Расіі. У 1940—46 у Бел. тэатры імя Я.Коласа. У 1949—62 выкладаў у Бел. тэатр,маст. інце. Дэкарацыі М. вызначаліся вобразнасцю, кампазіцыйнай выразнасцю, стылёвай своеасаблівасцю, таленавітай інтэрпрэтацыяй бел. фалькл.этнагр. матываў. Аформіў на бел. сцэне спектаклі: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (1921), «Машэка», «Кастусь Каліноўскі» (абодва 1923), «Мешчанін у дваранах» Мальера (1924), «Кавальваявода» Е.Міровіча (1925), «Мост» Я.Рамановіча (1929), «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага (1936), «Салавей» З.Бядулі (1937), «Цудоўная дудка» В.Вольскага (1939), «Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі, «Лекар паняволі» Мальера (абодва 1940), «Проба агнём» К.Крапівы, «Нашэсце» Л.Лявонава (абодва 1943), «Заложнікі» А.Кучара (1944, з Я.Нікалаевым), «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1946), «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (1949), «Шторм» У.БільБелацаркоўскага (1953); оперу «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага
    МАРШАК Марыя Пятроўна (н. 28.5.1956, в. Любань Лунінецкага рна), беларуская спявачка (сапрана). Засл. артыстка Беларусі (2000). Скончыла Мінскае муз. вучылішча (1989). 3 1979 артыстка Нац. акадэмічнага нар. хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча. У рэпертуары М.: песні нар. «Вол бушуе», «3за лесу, лесугаю», «I туды гара, і сюды гара», «Да пшанічка ярына», «Забялелі сняжкі», бел. і рас. кампазітараў — «Беларусь мая сінявокая» У.Карызны, «Сядзяць у абдымку ветэраны» А.Пахмутавай, «Ой ты, грушка мая» М.Дрынеўскага, вак.харэагр. кампазіцыі — «Свята ўраджаю», «Край ты мой квітнеючы» і інш.
    МАРШЧЙННЕ, забіранне, збіранне тканіны ў дробныя складкі (зборкі); адзін са спосабаў аздаблення традыц. адзення. Вытанчанае гафрыраванне па пэўным ліку нітак па
    А.Марыкс. Эскіз дэкарацыі да спектакля «Бацькаўшчына» паводле К. Чорнага.
    1957 (не паст.).
    404
    МАР’ЯВІТЫ
    (1936), балет «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1947). Аўтар графічных серый «Помнікі дойлідства Беларусі» (1944—61), «Беларускае адзенне» (1950я гг.), «Беларусь старажытная» (1972—76), пано «Уладзімір Полацкі» (1944), «Пераправа Уладзіміра Полацкага цераз Дзвіну» (1945), вітражоў «Папарацькветка», «Клён», «Бярозка» (усе 1966), «Восень» (1967), чаканак «Лірнік», «Сказ пра Машэку» (абедзве 1967), «На Купалле», «Лясная песня» (абедзве 1970), дэкар. пано «Восень» (1968), «Макі», «Нацюрморт» (абодва 1970).
    МАРЬІНА (італьян. marina ад лац. marinus марскі), жывапісны або графічны твор з выявай марскіх відаў, караблёў; жанр пейзажа. Мастакі, якія працуюць у жанры М., называюцца марыністамі. Як асобны жанр пейзажнага жывапісу М. сфарміравалася ў 17 ст. ў Галандыі. У Беларусі шырокага распаўсюджання не атрымала, сустракаецца сярод твораў М.Данцыга («У порце», 1996), І.Касабукі («Чаканне», 2009), В.Лагоўскага («Рака лілей», 2001).
    МАРЫШЧЎК Людміла Уладзіміраўна(р. 19.1.1954, г. СанктПецярбург), беларускі псіхолаг. Др псіхал. навук (1999), канд. пед. навук (1992), праф. (2001). Скончыла Ленінградскі пед. інт (1982), з 1984 выкладала ў ім. 3 1990 у Нац. інце адукацыі (з 1995 заг. кафедры). 3 2000 заг. кафедры Бел. ўнтафіз. культуры. 3 2004 у Бел. пед. унце (з 2004 дэкан, з 2005 заг. кафедры). 3 2010 у філіяле Рас. сац. ўнта ў Мінску. Даследуе пытанні псіхалогіі спорту, педагогікі фіз. падрыхтоўкі і спорту. Аўтар вучэбных дапаможнікаў і інш. навук. работ.
    Тв:. Пснхологня спорта. 2е нзд. Мннск, 2006; Пснхологня развнтня п педагогнческая псйхологйя: пособне. Мннск, 2010 (разам з С.Г.Івашка, Т.У.Кузняцовай).
    МАРЫЯДЗІНІ (Mariodini), танцоўшчык і балетмайстар 2й пал. 18 ст. Па паходжанні італьянец. У 1780я гг. працаваў балетмайстарам Шклоўска
    га тэатра Зорыча, педагогам Шклоўскай балетнай школы, выкладаў сцэнічныя танцы ў кадэцкім корпусе. Падрыхтаваў 20 прыгонных танцоўшчыц і танцоўшчыкаў, сярод якіх К. і П. Азарэвічы, К.Буткевіч і інш. Сярод пантамім, у якіх удзельнічалі вучні М., — «Двайная жаніцьба Арлекіна, або Арлекін, шчаслівы ў магіі».
    МАРЫЯНЕ, члены каталіцкага манаскага ордэна Таварыства бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі (лац. Congregatio Marionorum Immaculatae Conceptionis). Ордэн засн. былым піярам С.Папчынскім у Карабеўскай Пушчы (Польшча), прызнаны пазнанскім біскупам Г.Свянцянскім 24.10.1673 (лічыцца датай узнікнення ордэна) і ў 1699 зацверджаны папам рымскім Інакенціем XII. Апекуном ордэна быў кароль польск. і вял. кн. літоўскі Ян III Сабескі. Паводле статута гал. мэтамі ордэна былі пашырэнне культу Найсвяцейшай Дзевы Марыі і душпастырская дзейнасць сярод простых людзей. У канцы 17 ст. М. мелі ў Рэчы Паспалітай 3 дамы (кляштары). У сярэдзіне 18 ст. М. з’явіліся ў ВКЛ: у мяст. Стаўраполе (пазней Марыямполе, Ковенскі павет), в. Расна (Брэсцкі павет, цяпер Камянецкі рн), в. Міраслаў (Троцкі павет). У канцы 18 ст. натэр. Віленскага біскупства дзейнічалі 2 кляштары (Марыямполе і Міраслаў) і 2 рэзідэнцыі: ЯнаўПалескі (1776 — каля 1800; цяпер г. Іванава) і Воўпа (Ваўкавыскі рн, закрыты каля 1814). На працягу 19 ст. ўстановы М. у Рас. імперыі скасоўваліся, у 1904 закрыты апошні кляштар у Марыямполі. У 1909 пачалося адраджэнне, асабліва пры генерале ордэна біскупе Ю.Матулайцісе. У 1923—39 дзейнічаў кляштар М. у Друі (Браслаўскі рн), а з 1935 — яго філіял у Вільні навуч. ўстанова «Беларускі марыянскі дом студыяў», які ўзначальвалі Ю.Кашыра(1935) і Я.Германовіч (В.Адважны, 193638). У 192848 у Харбіне (Кітай) сярод рус. эміграцыі дзейнічала місія М. (узначальвалі Ю.Кашыра і