Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Тв.: Мнровая художественная культура. 3е нзд. Мннск, 2000; Отечественная н мнровая художественная культура. Мннск, 2001 (у суаўт.); Эстетнка. 2е нзд. Мннск, 2004; Основы культуры. Мннск, 2004 (у суаўт.); Культурологня. Теорня культуры. Мннск, 2008.
МАРТЬІНАЎ Уладзімір Якаўлевіч (23.8.1916, г. Саратаў, Расія — 9.10.1998), беларускі ваенны дырыжор, педагог. Засл. артыст Беларусі (1961). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1941). 3 1945 дырыжор Групы сав. войск у Германіі, з 1950 начальнік, з 1959 маст. кіраўнік аркестра штаба БВА, адначасова начальнік ваен.аркестравай службы акругі, з 1962 — начальнік ваен.аркестравай службы Паўд. групы сав. войск. У 1967—86 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Аўтар маршаў, апрацовак танцаў і бел. нар. песень для духавога аркестра; аранжыраваў для яго 3і фартэпіянны канцэрт Д.Кабалеўскага, сцэну пісьма Таццяны з оперы «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, творы У.Алоўнікава, Я.Глебава, Р.Пукста, Н.Сакалоўскага.
МАРТЫНЁНКА Кацярына Віктараўна (1905, г. Слуцк — ?), беларуская актрыса. У 1922—37 працавала ў Бел. трэцім дзярж. тэатры. Майстэрству вучылася ў працэсе падрыхтоўкі спектакляў пад маст. кіраўніцтавам У.Галубка. Першая роля — Ганка па аднайм. п’есе У.Галубка. Сярод інш. роляў: Наташа («Апошняе спатканне»), Гапка («Бязродны»), Кася («Пан Сурынта»), Фрося («Ветрагоны»), Гаспадыня («Бязвінная кроў»), Рэвека («Плытагоны», усе У.Галубка).
МАРТЫНЮК Леанід Уладзіміравіч (20.7.1932, г. Гомель 27.4.2013), беларускі кінарэжысёр. Скончыў БДУ (1955), Вышэйшыя курсы кінарэжысёраў у Маскве (1966). У 1955—64 працаваў у перыяд. друку, на Мін
396
МАРФАЛАГІЧНЫЯ
скай студыі тэлебачання, з 1966 на к/студыі «Беларусьфільм». Рэж.пастаноўшчык фільмаў: дакум. «Лістсябру», «Дзень чалавека», «Імкненне», «Нявеста», «Пастка» (усе 1966—70); маст. «Пяцёрка адважных» (1970), «Вялікі трамплін» (1973), «Неадкрытыя астравы» (1974), «Сямейныя абставіны» (1977), «Жалезныя гульні» (1979), «Ветразі майго дзяцінства» (1981), «Навучыся танцаваць» (1985), «Белае возера» (1992).
МАРТЭЛЬ (Martel) Антуан (2.2.1899, г. БомлеДам,Францыя — 12.10.1931), французскі славіст, даследчык старабеларускай мовы і лры. Скончыў Сарбону, Нац. інт жывых усх. моў (1923). Падарожнічаў па Польшчы (192223, 1925), СССР (192627). У манаграфіі «Польская мова на Украіне і Беларусі, 1569—1667» (1938) прааналізаваў сувязі польск., укр. і бел. моў, мову твораў Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, Ф.КмітыЧарнабыльскага і інш. Адзначыў адмоўныя вынікі паланізацыі для нац. і культ. лёсу ўкраінцаў і беларусаў, прыводзячы прыклады з твораў Л.Зізанія, Г. і М. Сматрыцкіх, П.Магілы і інш. Даследаваў творчасць М.Ламаносава, А.Міцкевіча, Ю.Славацкага.
МАРЎК Уладзімір Антонавіч (6.1.1954, в. Гута Ганцавіцкага рна — 23.1.2010), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1980). Працаваў у бках Ганцавіцкага рна, з 1982 у газ. «Звязда», выдвах«Юнацтва» (з 1986) і «Белфакс» (з 1998). 3 2001 у газ. «Літаратура і мастацтва», з 2002 гал. рэд. выдва «Мастацкая літаратура», з 2004 намеснік гал. рэд. час. «Полымя». Аўтар паэт. збкаў «Зоркі ў кронах» (1982), «Ліст рабіны» (1987), «Інкрустацыя голасам» (1991), «Кудмень» (2011). Пісаў для дзяцей (збкі «Ехаў Чыж у Парыж», 1994; «Чыж вярнуўся зза мяжы», 2003). Перакладаў з таджыкскай, грузінскай моў.
МАРУСАЛАЎ Міхаіл Міхайлавіч (22.2.1922, г. Тбілісі 26.1.1982), беларускі дзеяч цыркавога мастац
тва. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1970). Скончыў Дзярж. інттэатр. мастацтва ў Маскве (1949). Працаваў у тэатр. і цыркавых аб’яднаннях Расіі. 3 1959 дырэктар Мінскага, з 1975 гал. рэж. Гомельскага цыркаў. Адзін з аўтараў цыркавых праграм «Беласнежка і сем гномаў» (1965) і «Партызанская балада» (1967).
МАРЎХІН Юрый Аляксандравіч (13.7.1938, в. Фёдараўка Тамбоўскай вобл., Расія — 20.12.2001), беларускі кінааператар, рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1974). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1962). У 1961—2001 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». У творчасці імкнуўся да каларыстычнага і светлавога вырашэння кадра, выразнасці партрэтных характарыстык, яркай вобразнасці. Найб. значныя аператарскія работы: фільмы маст. «Чорнае сонца» (1970), «Магіла льва» (1971), «Пункт адліку» (1979), «Тры жанчыны і адзін мужчына» (1998); дакум. «Салдаткі» (1974), «Адам і Марыля» (1988, сцэнарый сумесна з Ф. Коневым) і інш. Рэжысёрпастаноўшчык маст. фільмаў «Радаўніца» (1984), «Чалавек, які браў інтэрв'ю» (1986), «Маці ўрагану» (1990), «Уікэнд з забойцам» (1992), дакум. «Восень земляроба» (1979), «Партрэт на фоне замка» (1992), «Мастак Леанід Шчамялёў» (1998, і сцэнарыст). Пра М. зняты дакум. фільм «Наш Юра» (2002, рэж. I. Волчак).
МАРФАЛАПЧНЫЯ НОРМЫ, правілы словазмянення і формаўтварэн
ня, якія рэгулююць выкарыстанне моўных адзінак у пісьмовым і вусным маўленні ў адпаведнасці з уласцівымі ім граматычнымі катэгорыямі і правільнае ўтварэнне форм слова ў словазлучэннях і сказах. М.н. цесна звязаны з сінтаксічнымі нормамі (пабудова словазлучэнняў і сказаў), таму большасць даследчыкаў разглядаюць марфалагічныя і сінтаксічныя нормы ў сукупнасці, як граматычныя нормы. Традыцыйна вылучаюць моцныя і слабыя М.н.: моцныя выконваюць усе, для каго мова з’яўляецца роднай, слабыя цяжка засвойваюцца і падпадаюць пад уздзеянне разнастайных фактараў. У параўнанні з інш. моўнымі нормамі засваенне М.н. адбываецца з меншай колькасцю парушэнняў, што звязана з адноснай стабільнасцю граматычных катэгорый і граматычнагаладу мовы. Адхіленні ад М.н. назіраюцца сярод усіх зменных часцін мовы, а парушэнне М.н. прыводзіць да наступных тыповых граматычных памылак: 1) ва ўтварэнні і ўжыванні некаторых склонавых форм назоўнікаў, напр.: форм роднага склону адзіночнага ліку («колера», «талента», «края» замест «колеру», «таленту», «краю») і меснага склону множнага ліку («па сцяжынкам», «па вуліцам» замест «па сцяжынках», «па вуліцах»); 2) у вызначэнні роду («старажытная летапіс», «залатая медаль» замест «старажытны летапіс», «залаты медаль») і ліку назоўнікаў («смачная маліна», «драўляная дзвер» замест «смачныя маліны», «драўляныя дзверы»); 3) ва ўтварэнні і ўжыванні форм вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў («святлей», «больш мацнейшы», «больш выразней» замест «святлейшы», «больш моцны», «больш выразна»); 4) ва ўжыванні склонавых форм некаторых займеннікаў («думаць пра сабе», «сказаць цябе» замест «думаць пра сябе», «сказаць табе»); 5) ва ўжыванні форм лічэбнікаў («пра двух дзяўчынак», «паўтары кіламетра» замест «пра дзвюх дзяўчынак», «паўта
397
МАРФАЛОГІЯ
ра кіламетра»); 6) ва ўтварэнні дзеясловаў і дзеяслоўных форм («ідзець», «гавора», «ходзюць», «распораны», «чытая кнігу» замест «ідзе», «гаворыць», «ходзяць», «распораты», «чытаючы кнігу»). Цяжкасці ў засваенні М.н. звязаны з наяўнасцю ў мове варыянтных форм слоў («кішэнь» і «кішэня», «салат» і «салата»), уплывам дыялектаў («тры зіме», «дубе», «браце», «нося», «ходзя»), сітуацыяй білінгвізму і ўплывам рус. мовы («вялікая сабака», «драўляны камод»), асаблівасцю мовыкрыніцы, з якой запазычваецца слова («івасі», «цэцэ», «аташэ») і інш. фактарамі.
Літ.: Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова. Мінск, 1974; Беларуская граматыка: У 2 ч. Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. Мінск, 1985; Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія. Мінск, 1997; К р ы в і ц к і А.А. Дыялекталогія беларускай мовы. Мінск, 2003. В.В.Урбан. МАРФАЛОГІЯ (ад грэч. morphe форма + ...логія) у мовазнаўстве, 1) сістэма механізмаў мовы, якая аб’ядноўвае словы як носьбіты граматычных значэнняў, іх граматычныя класы, а таксама забяспечвае канструяванне і разуменне словаформ. 2) Раздзел граматыкі, які вывучае заканамернасці функцыянавання і развіцця дадзенай сістэмы. Тэрмін «М.» для абазначэння галіны лінгвістыкі, якая займаецца вывучэннем форм слова, быў уведзены ў 19 ст. Прадметам М. з’яўляюцца часціны мовы і іх лексічнаграматычныя разрады, граматычныя катэгорыі і формы, а таксама парадыгмы зменных слоў з усімі іх варыянтамі і марфаналагічнымі характарыстыкамі. Асн. адзінкай М., як і лексікалогіі, з’яўляецца слова. Аднак у адрозненне ад лексікалогіі М. вывучае не індывід., а катэгарыяльныя значэнні слоў. На падставе гэтых абагульненых значэнняў словы і іх відазмяненні (словаформы) групуюцца ў граматычныя класы, разрады, тыпы. Агульная (тэарэт.) М. займаецца інвентарызацыяй марфалагічных спо
сабаў, якія выкарыстоўваюцца ў мове ў цэлым, марфалагічных значэнняў, a таксама тыпаў фармальнасэнсавых адносін паміж знакамі. Прыватная М. (М. асобнай мовы) даследуе сістэму граматычных катэгорый і спосабаў іх выражэння, уласцівых пэўнай мове. Гіст. М. вывучае змяненне форм і семантыкі канкрэтных марфем, гіст. развіццё структуры слова, пераразмеркаванне гукавога матэрыялу і кампанентаў значэння паміж марфемамі, а таксама ўзнікненне новых і знікненне старых граматычных катэгорый і інш. Функцыянальная М. аналізуе суадносіны марфалагічных катэгорый і кантэксту. М. цесна звязана з сінтаксісам, словаўтварэннем, лексікалогіяй, фаналогіяй і інш. раздзеламі мовазнаўства. У бел. мовазнаўстве даследавана большасць граматычных катэгорый у кантэксце тых або інш. часцін мовы, a таксама асн. лексічнаграматычныя класы слоў: назоўнік (М.А.Жыдовіч, А.І.Наркевіч), прыметнік (М.Г.Булахаў), лічэбнік (П.В.Вярхоў, А.Я.Супрун), займеннік (Т.П.Сцяшковіч), дзеяслоў (М.Ц.Кавалёва, Ю.Ф.Мацкевіч, П.П.Шуба), прыслоўе (П.П.Шуба), прыназоўнік (А.М.Шаранда, П.П.Шуба), часціцы (І.А.Кісялёў) і інш. Пры вывучэнні М. выкарыстоўваюцца асн. прыёмы апісальнага (дыстрыбутыўны аналіз, прыёмы трансфармавання, аналіз па непасрэдна складальных) і параўнальнасупастаўляльнага метадаў.
Літ.: Граматыка беларускай мовы. Т. 1: Марфалогія. Мінск, 1962; Булыка А.М., Жураўскі А.І., Крамко 1.1. Пстарычная марфалогія беларускай мовы. Мінск, 1979; Беларуская граматыка. Ч. I: Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. Мінск, 1985; Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987; Плунгян В.А. Обшая морфологня: Введенне в проблематнку. М., 2012.
Д.В.Дзятко.
МАРФАНАЛбГІЯ, раздзел граматыкі, які вывучае фаналагічную структуру марфем, асаблівасці выкарыстання іх адрозненняў для выражэння