• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    свят часовыя рэзідэнцыі М. дзейнічаюць у многіх гарадах Беларусі.
    П.А.Гуд.
    МАРОЗ, персанаж усходнеславянскіх, у т.л. і бел., чарадзейных казак, вераванняў, прымавак. Узнік на падставе стараж. міфал. персаніфікацыі прыроднай стыхіі. У нар. уяўленнях М. невысокага росту, з доўгай сівой барадой, захутаны ў футра. Час яго ўладарання — зіма. У казках М. выконвае ролю чароўнага памочніка, які дапамагае чалавеку ў крытычнай сітуацыі. Так, у казцы «Як Мароз чалавека наградзіў за пшаніцу» М. абараняе беднага гаспадара ад сквапнага пана, а ў казцы «Марозка» ён карае дачку злой мачыхі, якая праклінае люты холад, і адорвае паслухмяную дзедаву дачку. У абрадавай практыцы беларусаў М. выступае як адна са стыхій, якой нароўні з душамі даўно памерлых людзі прыносілі абавязковую рытуальную ахвяру. На Каляды ў час застолля гаспадар зачэрпваў першую лыжку куцці, стукаў ёю ў сцяну ці акно і запрашаў: «Мароз, Мароз, хадзі куццю есці!», «Зімою прыходзь, а летам не хадзі, пад гнілою калодаю ляжы». Персаніфікацыя М. як прыроднай стыхіі ажыццяўляецца ў некаторых зімовых і восеньскіх песнях, як адчуванне нечага таямнічага.
    А.М.Аляхновіч.
    МАРОЗ Валянціна Канстанцінаўна (н. 24.8.1955, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага рна), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (2013). Скончыла Мінскі пед. інт (1976). Настаўнічала. 3 1984 выкладала ў Брэсцкім пед. інце, з 1996 у Будапешцкім унце (1996—98). У 2001 — 10 у Бел. тэхнал. унце. 3 2010 у Акадэміі Мінва ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Даследуе гісторыю бел. мовы на летапісным матэрыяле, лексіку і фразеалогію стараж. 1 сучаснай бел. мовы, праблемы культуры бел. літ. мовы, стылістыкі, методыку выкладання лінгв. дысцыплін, пед. аспекты выхавання моладзі. Аўтар манаграфій «Мова беларускага
    392
    МАРОЗАВА
    летапісання» (2008), «Летапісы і хронікі ў кантэксце фарміравання беларускай літаратурнай мовы старажытнага перыяду» (2011), дапаможнікаў для ВНУ.
    Тв.: Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Мінск, 2004.
    МАРОЗ Міхаіл Іванавіч (1.10.1893, г. Капыль — 1947), дзяржаўны і культурны дзеяч Беларусі. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў. 3 1916 у арміі. Удзельнік Кастр. рэв. 1917 у Петраградзе. У 1918—19 супрацоўнік бежанскага аддзела Бел. нац. камісарыята, делегат Усерас. з’езда бежанцаў (Масква). 3 крас. 1919 выкладаў у Камуніст. унце ў Гомелі, працаваў старшынёй Мінскага акруговага кта КП(б)Б. 3 1922 у Маскве: паўнамоцны прадстаўнік БССР у РСФСР, старшыня Цэнтр. бюро бел. пралетарскага студэнцкага зямляцтва, заг. бел. сектара Камуніст. ўнта нац. меншасцей Захаду імя Ю.Ю.Мархлеўскага. У 1924—25 у Бел. дзярж. выдве ў Мінску. 3 1926 кіраўнік спраў СНК БССР, старшыня камісіі Інбелкульта па ахове помнікаў старадаўнасці, мастацтва і прыроды, чл. прэзідыума гіст.археал. секцыі Інбелкульта, на інш. сав. і гасп. пасадах. Чл. ЦВК БССР у 1921—27. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1987.
    У.В.Мароз.
    МАРОЗ Уладзімір Вікенцьевіч (н. 11.6.1953, г. Косава Івацэвіцкага рна), беларускі пісьменнік, сцэнарыст, кінарэжысёр. Скончыў Бел. політэхн. інт (1975), Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1983). Праца
    ваў у інце «Мінскпраект», Дзяржкіно БССР. У 1988—98 на к/студыі «Беларусьфільм». У 1998—2004 у час. «Бярозка». 3 2005 у творчым аб’яднанні «Летапіс» Нац. к/студыі «Беларусьфільм». Аўтар паэт. збкаў «Голас», «Рэй» (абодва 1993), «Хутаранская зорка» (2002), «Дабрадаць» (2006), «Шляхцянкавосень» (2012), кн. прозы і эсэ «Беларускі храм» (2003), «За брамай забытых мелодый» (2004), «Мінск старадаўні і малады» (4е выд. 2006) і інш. AyTap сцэнарыяў дакум. фільмаў «Кірыла Тураўскі» (1990), «Успамін пра Міколу Равенскага» (1993), «Згадкі страчанага раю» (1998), «Чарнобыльскі крыж» (2006), «Знакі лёсу. Віктар Казько» (2009), «У пошуках новай зямлі» (2011), «Беларусь. 4 гады вайны» (2012) і інш. Рэж.пастаноўшчык дакум. фільмаў «Лазер Алфёрава» (2008), «Міфалагемы Родзіна» (2009) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
    МАРОЗАВА Алена Барысаўна (н. 1.1.1956, г. Стоўбцы), беларускі архітэктар. Др архітэктуры (2008), праф. (2010). Скончыла Бел. політэхн. інт (1978). 3 1978 працуе ў Бел. нац. тэхн. унце. Даследуе гіст. і сучасныя аспекты праектавання і будаўніцтва аб’ектаў прам. архітэктуры. Аўтар манаграфій «Архітэктура прамысловых аб’ектаў: мінулае, сучаснасць і будучыня» (2003), «Эвалюцыя прамысловай архітэктуры» (2006); адзін з аўтараў калектыўнай манаграфіі «Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце» (т. 3, кн. 1, 2007; т. 4, кн. 2, 2009) і інш.
    Тв:. Тнпологня пронзводственных зданнй н сооруженнй. Мннск, 2014.
    Ю. Р.Арцемчук.
    МАРОЗАВА Валянціна Васілеўна (1.12.1935, Мінск  8.11.1990), беларуская спявачка (нізкі альт). Засл. артыстка Беларусі (1966). Скончыла БДУ (1966). У 1952—79 салістка Дзярж. нар. хору Беларусі, удзельніца створаных пры хоры вак. актэ
    та і квартэта «Купалінка» (1967—75). Спявала ў нар. і акадэмічнай манеры, выконвала сольныя партыі.
    МАРОЗАВА Марыяна Генадзеўна (н. 23.4.1958, г. Дзяржынск), беларускі кампазітар, педагог. Праф. (2005). Скончыла Бел. кансерваторыю (1983). 3 1985 выкладала ў Бел. пед. унце, з 2005 у Інце сучасных ведаў. У 2007—13 муз. кіраўнік харэагр. ансамбля «Харошкі». Працуе пераважна ў галіне вак. лірыкі. У творчасці абапіраецца на традыцыі бел. і рус. муз.паэт. фальклору. Сярод асн. твораў: кантата «МухаЦакатуха» (1982), сімфоніі «Чорная быль» (1988), «На кірмашы» для нар. аркестра (1989); 2 сюіты з балета «Стойкі алавяны салдацік» і «Адажыа» для камернага аркестра (усе 1990), камернаінструм., у т.л. струнны, квартэт «Лічбы на сэрцы» паводле аднайм. цыкла карцін М.Савіцкага (1985); п’есы для фп. з інструментамі сола (1981—99); канцэрт для кларнета з аркестрам (2005), музыка да 2й часткі тэатралізаванай праграмы «Беларусы» (2008), вак. цыклы і рамансы на вершы Н.Гілевіча, Н.Мацяш, А.Міцкевіча, Т.Мушынскай, А.Пушкіна, Я.Янішчыц; песні, хары; музыка да тэлеспектакляў; аўтарскія вечары «Прадчуванне кахання» (2009), «Дакрананне» (2010) і інш. Аўтар зб. вершаў «1мправізацыя» (2008).
    Літ.: В ’ ю г і н а в a I. Жывапіс у гуках //Мастацтва. 1998. №1.
    Р.А. Фатыхава.
    МАРОЗАВА Таццяна Анатолеўна (н. 13.10.1975, в. Холмеч Рэчыцкага рна), беларуская фалькларыстка. Канд. філал. навук (2001). Скончыла БДУ (1997), з 2000 выкладае ў ім (з 2005 заг. лабараторыі). Даследуе каляндарнаабрадавы фальклор беларусаў ва ўсх.слав. кантэксце, тэарэт. праблемы фальклору, сучасны гар. фальклор, праблемы захавання матэрыялаў фалькл. архіваў. Аўтар манаграфіі «Паэтыка беларускіх абрадавых песень перыядаў каляндарных пераходаў» (2002). Распрацавала
    393
    МАРОЗАВІЧЫ
    методыку даследавання сацыякульт. крыніц і фактараў дынамікі фальклору 19—20 ст.
    МАРОЗАВІЧЫ, вёска ў БудаКашалёўскім рне, на р. Уза. За 5 км на Пд ад горада і чыг. ст. БудаКашалёва на лініі Жлобін—Гомель, 45 км ад Гомеля. Цэнтр Марозавіцкагас/с. 120 гаспадарак, 302 ж. (2013).
    Вядомы з 15 ст. як вёска у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Беліцкім, з 1853 у Гомельскім паветах Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1897 вёска ў Чабатовіцкай воласці, 124двары, 734ж. 3 26.4.1919 ускладзе Гомельскай губ. РСФСР. 3 9.5.1923 у БудаКашалёўскай воласці Рагачоўскага павета. 3 3.3.1924 у БССР, з 17.7.1924 у БудаКашалёўскім рне Бабруйскай, з 27.10.1927 да 26.7.1930 Гомельскай акруг. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 цэнтр Марозавіцкага с/с. У 1999 — 147 гаспадарак,398 ж.
    У 2013 Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    МАРОЗАЎ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 29.5.1965, г. Слуцк), беларускі культуролаг, фалькларыст, славіст. Др філал. навук (1999), праф. (2006). Скончыў Мінскі інт культуры (1985), Мінскі лінгв. ўнт (2008). 3 1998 у Бел. унце культуры і мастацтваў (з 2012 заг. кафедры). Адначасова з 1999 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (у 2003—12 заг. аддзела), з 2002 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Даследуе гістарыяграфію бел. фалькларыстыкі, развіццё асн. школ і кірункаў, ідэйнамаст. асаблівасці і сацыядынаміку асобных відаў і жанраў фальклору, асн. кірункі і перспектыўныя формы ўзаемадзеяння бел. культуры з культурамі інш. слав. народаў. Аўтар ма
    награфій «Гістарыяграфія рускай фалькларыстыкі. 1917—1941» (1999), «Фальклор у духоўнай культуры ўсходніх славян: ментальныя прадпасылкі функцыянавання» (2005). Адзін з аўтараў кн. «Міфалогія. Духоўныя вершы» (2003). Распрацаваў методыку даследавання бел. духоўных вершаў ва ўсх.слав. і агульнаеўрап. кантэксце, выяўлення ў фалькл. тэкстах ментальных установак іх калект. творцы, ажыццявіў сістэмны аналіз бел. вуснапаэт. твораў на хрысціянскія сюжэты.
    Тв.: Класснческое наследне фольклорнстнкн. Вмльнюс, 2005.
    МАРОЗАЎАнатоль Іванавіч(24.5.1923, г. Іркуцк, Расія — 14.9.1994), беларускі мастак тэатра. Вучыўся ў Іркуцкім маст. вучылішчы (1938—41). 3 1944 працаваў у муз. тэатрах Расіі, Латвіі. 3 1964 гал. мастак Брэсцкага абл. драм. тэатра, у 1970—91 у Дзярж. тэатры муз. камедыі Беларусі (гал. мастакда 1986). Творчасці М. ўласцівы багацце колеравых суадносін, эмацыянальнасць, кампазіцыйная выразнасць. Сярод аформленых спектакляў: «Юнацтва бацькоў» Б.Гарбатава, «Фінал» П.Строгава (абодва 1964), «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна (1966), «Звычайная гісторыя» паводле І.Ганчарова, «Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка (абодва 1967), «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка, «Людзі і камяні» (1968) і «Брэсцкі мір» (1969) К.Губарэвіча, «Чалавек і глобус» Б.Лаўрэнцьева (1970), «Фіялка Манмартра» (1971), «Палымяная скрыпка» («Кальманіяна») (1972), «Марыца» (1975) І.Кальмана, «Паўлінка» (1973), «Тыдзень вечнага кахання» (1975) Ю.Семянякі, «Цыганскае каханне» (1974), «Вясёлая ўдава» (1979) Ф.Легара, «Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу (1982), «Ноч у Венецыі» І.Штрауса (1983) і інш.
    МАРОЗАЎ Валерый Францавіч (н. 25.2.1947, Мінск), беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры. Др архітэктуры (2002). Скончыў Бел. політэхн. інт (1971). 3 1971 у інце