• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Г.П.Маркіна.
    Стварала яркія, псіхалагічна дакладныя вобразы абаяльных, інтэлектуальных, тэмпераментных, шчырых гераінь. Сярод лепшых роляў: Зося Савіч, Марозава («Сэрца надалоні», «Крыніцы» паводле І.Шамякіна), Ганна Корзун («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча), Маці («Зацю
    Г.Маркіна ў ролі Жэнькі Шульжэнкі.
    Маркіняцкая сядзіба.
    каны апостал» А.Макаёнка), Зубрыч («Трывога» А.Петрашкевіча), Жэнька Шульжэнка («Фабрычнае дзяўчо» А.Валодзіна), Анісся («Улада цемры» Л.Талстога), Эльзевіра Рэнесанс («Клоп» У.Маякоўскага), Серафіма («Скорыя цягнікі» А.Паповай), Беатрычэ, Генерылья («Многа шуму з нічога», «Кароль Лір» У.Шэкспіра), матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта), Марыя Сцюарт (аднайм. п’еса Ф.Шылера), Філумена Мартурана (аднайм. п’еса Э.Дэ Філіпа) і інш.
    МАРКІНЯЦКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Маркіняты Ашмянскага рна. Закладзена ў канцы 19 ст. Належала Бушэўскім. Сядзібны дом — драўляны (пазней абкладзены цэглай) аднапавярховы прамавугольны ў плане асн. аб’ём, накрыты 2схільным дахам з мансардай над гал. уваходам. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Перад домам размяшчалася клумба. Парк рэгулярнай планіроўкі (пл. 2 га), у параднай частцы якога знаходзіліся свіран, склеп і інш. гасп. пабудовы. Мелася некалькі алей. Частку сядзібы займаў пладовы сад у выглядзе прамавугольнага баскета. Сядзібны дом захаваўся.
    МАРКІЯНбВІЧ Васіль, беларускі мастак 18 ст. Напісаў абраз «Дэісус» (1758, захоўваецца ў Нац. маст му
    зеі Рэспублікі Беларусь). Мяркуюць, што М. — аўтар абразоў «Дабравешчанне» і «Пакровы» (абодва 1761), «Маці Божая Адзігітрыя — Успенне» (1766; двухбаковая).
    МАРКбЎСКАЯ Марыя Паўлаўна (30.5.1910, г. Рыга  10.4.1981), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1966). Скончыла студыю пры Бел. тэатры імя Я.Коласа (1938). 3 1938 у Бел. тэатры імя Я.Коласа. Выконвала ролі травесці, маладых гераінь, характарныя. Сярод лепшых работ: Данілка («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Марына («Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Аўдоля («Навальніца будзе» паводле Я.Коласа), Малання і Уліта («Мінулася кату масленіца» і «Лес» А.Астроўскага), Кума («Улада цемры» Л.Талстога), Рэгіна («Здані» Г.ібсена), Марыяна («Забаўны выпадак» К.Гальдоні), Анеля («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Драга («Доктар філасофіі» Б.Нушыча), Джэма («Авадзень» паводле Э.Войніч).
    МАРКС Максімілян Восіпавіч (19.10.1816,г. Віцебск— 1893),мемуарыст, даследчык Сібіры. Скончыў Віцебскую гімназію (1834), вучыўся ў Маскоўскім унце. 3 1858 выкладаў у гімназіях Смаленска і Масквы. У 1866 за удзел у польск. рэв. аргцыі сасланы ў Сібір на пажыццёвае пасяленне. 3 1868 жыў у Енісейску, дзе заснаваў 1ю ў Сібіры ме
    390
    МАРКСІЗМ
    тэастанцыю. Аўтар працы «Клімат Енісейска паводле 12гадовых назіранняў 1871 — 1883» (апубл. ў«3апнсках нмператорской Академнн наук» у 1887), нататакпра К.Касовіча (1886), М.Петрашэўскага (1889, абедзве апубл. ў час. «Русская старнна»). Ва ўспамінах пра Віцебск і Віцебшчыну 1820—30х гг. («Запіскі старога», рукапіс захоўваецца ў бцы АН Украіны ў Львове) прывёў урыўкі з бел. ананімнай паэмы «Энеіда навыварат», бел. фалькл. матэрыялы і інш. Аўтар рукапіснага зборніка вершаў на польск. мове (зберагаецца ў бцы Асалінскіх, г. Вроцлаў, Польшча).
    МАРКСІЗМ, філасофскае, эканамічнае і сацыяльнапалітычнае вучэнне, распрацаванае К.Марксам і Ф.Энгельсам як навук. ідэалогія рабочага класа. М. уяўляе арганічны сінтэз трох яго састаўных частак — дыялектычнаматэрыялістычнай філасофіі, паліт. эканоміі і вучэння аб камунізме. Рухаючай сілай гіст. працэсу М. прызнае класавую барацьбу, з дыялектыкі прадукцыйных сіл і вытворчых адносін выводзіць заканамернасць змены рэв. шляхам грамадскаэканам. фармацый, вышэйшай з якіх з’яўляецца камуністычная. Заснавальнікі М. вял. ўвагу ўдзялялі Расіі, лічачы, што ад яе ў значнай ступені залежыць лёс рэв.вызваленчай барацьбы пралетарыяту ў Еўропе, падтрымлівалі кантакты з лідарамі рус. рэв. руху, у т.л. выхадцамі з Беларусі — М.Судзілоўскім і І.Гурвічам. Пашырэнне М. ў Беларусі пачалося ў 1870я гг. Марксісцкая лра з Пецярбурга і Варшавы дастаўлялася ў Гродна, Мінск, Пінск і інш. гарады. У сярэдзіне 1880х гг. існавалі гурткі і групы, якія прапагандавалі навук. сацыялізм (Э.Абрамовіча ў Мінску, А.Амстэрдама ў Віцебску, гурток рабочых ЛібаваРоменскай чыг. ў Гомелі і інш.). У канцы 1880х— пач. 1890х гг. у Беларусі фарміравалася сацыялдэмакратыя і зарадзілася марксісцкая плынь у грамадскай думцы, якая ўмацавалася ў гады рэвалюцыі 1905—07 і новага
    рэв. ўздыму ў перыяд Першай сусв. вайны. Пасля 1917 развіты УІ.Леніным М. стаў афіц. дзярж. ідэалогіяй у РСФСР, а потым у СССР, у т.л. ў Беларусі (гл. Марксізмленінізм). У 20—21 ст. М. аказаў значны ўплыў на грамадскае жыццё і паліт. працэсы на Захадзе. Крытыка капіталістычнага грамадства атрымала далейшае развіццё ў розных плынях неамарксізму і найб. вядомай з іх — Франкфурцкай школе, якая сфарміравался ў 1923 на базе Франкфурцкага інта сац. даследаванняў (М.Хоркхаймер, Г.Маркузэ, Т.Адорна і інш.). Адметнай рысай неамарксізму з’яўляецца эклектызм: яго прадстаўнікі спрабуюць «дапоўніць» К.Маркса ідэямі псіхааналізу (Э.Фром), экзістэнцыялізму (Ж.П.Сартр), структуралізму (Л.Гольдман), герменеўтыкі (Ю.Хабермас).
    Літ.: Носько М.Н. К.Маркс, Ф.Энгельс й революцнонная Белоруссяя. 2е йзд. Мйнск, 1985; Семёнов Ю.Н. Фнлософйя йсторйй. (Обшая теорня, основные проблемы, йден й концепцйй от древностя до нашмх дней). М., 2003; Бузгалнн А.В., Колганов А,Н. Глобальный капйтал. 2е йзд. М., 2007.
    Т.І.Адула.
    МАРКСІЗМЛЕНІНІЗМ, левая, рэвалюцыйная плынь у марксізме, якая ўяўляе сабой сац.паліт. вучэнне аб законах барацьбы пралетарыяту за звяржэнне капіталістычнага ладу і пабудову камуніст. грамадства. Распрацоўвалася У.І.Леніным на аснове вучэння К.Маркса і Ф.Энгельса як яго развіццё і прымяненне на практыцы. У.І.Ленін адкрыў закон нераўнамернасці развіцця капіталізму на імперыялістычнай стадыі, абгрунтаваў ідэю аб магчымасці сацыяліст. рэвалюцыі і будаўніцтва сацыялізму першапачаткова ў некалькіх ці нават у адной асобна ўзятай краіне, распрацаваў тэорыю перарастання буржуазнадэмакр. рэвалюцыі ў сацыяліст., вызначыў формы саюза рабочага класа з сялянствам на розных этапах рэвалюцыі, абгрунтаваў ідэю злучэння класавай барацьбы прале
    тарыяту з нац.вызваленчай барацьбой прыгнечаных народаў, раскрыў сутнасць і гіст. ролю Саветаў як новага тыпу дзяржавы, развіў вучэнне аб дыктатуры пралетарыяту і пралетарскай дэмакратыі, папярэдзіў працоўных аб магчымым адчужэнні дзярж. апарата ад грамадзян у працэсе будаўніцтва сацыялізму і прапанаваў канкрэтныя меры з мэтай недапушчэння гэтага. Ленінская тэарэт. спадчына базіравалася на эмпірычным матэрыяле, які ўключаў дадзеныя пра Беларусь. Так, у працы «Развіццё капіталізму ў Расіі» (1899) прааналізавана сац.эканам. становішча Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў на мяжы 19—20 ст. Пры падрыхтоўцы работ «Што такое «сябры народа» і як яны ваююць супраць сацыялдэмакратаў?», «Развіццё капіталізму ў Расіі» У.І.Ленін выкарыстоўваў статыстычныя дадзеныя з кнігі бел. рэвалюцыянера, ураджэнца Мінска І.А.Гурвіча «Перасяленне сялян у Сібір» (1888), назваўшы яе «выдатным даследаваннем». Першыя буйныя працы У.І.Леніна сталі вядомы ў Беларусі неўзабаве пасля іх выхаду ў свет. Яны паступалі сюды з Вільні, Кіева і адыгралі важную ролю ў пашырэнні марксісцкай ідэалогіі і развіцці сац.дэмакр. руху. У Беларусь рэгулярна перасылалася газ. «Мскра», тут шырока распаўсюджваліся лістоўкі і адозвы, якія нелегальна выдаваліся Палескім і Паўн.Зах. ктамі РСДРП. У перыяд рэвалюцыі 1905— 07 значную ролю ў прапагандзе М.л. адыграла штодзённая газ. «СевероЗападный край», а ў гады рэв. ўздыму — газ. «Правда». Актыўную работу па прапагандзе марксісцкаленінскага вучэння вялі М.В.Фрунзэ, А.Ф.Мяснікоў і інш.
    3 усталяваннем у Беларусі сав. улады М.л. стаў дзярж. ідэалогіяй. Яго замацаванню ў 1920я гг. садзейнічалі грамадазнаўцы Б.Э.Быхоўскі, С.Я.Вальфсон, Р.М.Выдра, С.З.Кацэнбоген і інш. Вядома, што заснавальнікі М.л. разглядалі яго як жы
    391
    МАРОЗ
    вое, творчае вучэнне, якое патрабуе пастаяннага развіцця. У СССР гэтае ўказанне класікаў было забыта: іх вучэнне паступова ператварылася ў догму, хаця сац. працэсы значна змяніліся ў параўнанні з папярэднімі эпохамі. Гэта негатыўна адбілася і на самой тэорыі, і на сац. практыцы. Са стварэннем незалежнай дзяржавы (1991) і прыняццем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (1994), якая гарантуе разнастайнасць паліт. інтаў, ідэалогій і думак, М.л. перастаў быць дзярж. ідэалогіяй. Тым не менш ён паранейшаму ўвасабляецца ў светапоглядзе многіх грамадзян Беларусі і з’яўляецца аб’ектам даследаванняў грамадазнаўцаў.
    Літ:. Очеркн нсторнн маркснстсколенннской фнлософнн в Белоруссмн (19191968). Мннск, 1968; Ефремова О.І4. І4з нсторнн обшественной мыслн Белорусснн конца XIX — начала XX в. Мннск, 1972; Развнтне маркснстсколенннской фнлософнн в БССР (20—70е гг.). Мннск, 1984; Теорня м практпка соцналнзма н перспектнвы его в XXI веке. М., 2009; Адул о Т.М. В помсках сушностн бытмя: фнлософня на рубеже XX—XXI веков. Мннск, 2011.
    Т.І.Адула.
    МАРОЗ,Дзед Мароз, Ледзяны дзед, у славянскай, у т.л. і бел., міфалогіі дух продкаў, абаронца, галава роду; міфічная істота, якая ўвасабляе зімовы холад. Паводле павер’яў, М. прыходзіў людзям на дапамогу, клапаціўся аб добрым надвор’і, караў за дрэнныя паводзіны. Уяўляўся старым дзедам з чырвоным або сінім носам, сівымі валасамі і доўгай барадой. Быў апрануты ў снегавую сярмягу ці інш. вопратку светлага колеру і падпяразаны белым поясам з чырвоным арнаментам. На нагах М. насіў сярэбраныя ці чырвоныя боты або белыя, шытыя сярэбранай ніткай валёнкі. Неад’емныя атрыбуты М. — жалезная булава, ад дотыку якой гінула ўсё жывое, а таксама мех для збору паднашэнняў. Лічылася, што жыў М. у ледзяной хаце ў краіне мёртвых, куды можна было трапіць толькі спусціўшыся ў калодзеж. У бел. міфалогіі
    Да арт. Мароз. Беларускі Дзед Мароз. Белавежская пушча.
    М. на зямлю пасылаў бог зімы Зюзя. Ён укрываў снегам палі і лясы, каб уберагчы пасевы і дрэвы ад холаду, скоўваў лёдам рэкі, азёры, балоты, упрыгожваў інеем галіны дрэў і вокны хат. Каб задобрыць М., на Каляды яго запрашалі ў хату на першую абрадавую вячэру. Пры гэтым гаспадар прамаўляў: «Мароз, хадзі куццю есці! // I іржа, і бель, хадзіце цяпер! // А ўлетку ў нас не бывайце, // Хлеба нашага не ўбівайце». Лічылася, калі ў гэты час звярнуцца да М. яшчэ з якімнебудзь жаданнем, яно здзейсніцца. Вобраз М., які прыносіць падарункі, з’явіўся ў 19 ст. пасля апублікавання казкі «Дзіцячыя казкі дзядулі Ірынея» У.Адоеўскага (1840). У казцы М. за добрую працу адорваў жменяй сярэбраных манет, за дрэнную — ледзяшамі. Трансфармацыя слав. вобраза М. адбылася на аснове перапляцення слав. уяўленняў з традыцыямі Зах. Еўропы — верай у Санта Клауса, які нібыта жыве на Поўначы і кожны год на Раство прыходзіць з мехам падарункаў да дзяцей. У Беларусі афіц. рэзідэнцыя М. знаходзіцца ў Белавежскай пушчы і працуе зімой і ўлетку. Падчас навагодніх