Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
марфалагічных значэнняў. У слав. мовах сустракаюцца адрозненні марфем на месцы якойн. фанемы неаднафанемнага морфа, калі ў другім морфе выступае інш. фанема (слых/ слух «слыхавы — слухаць»), адна з сярэдніх фанем морфа адсутнічае ў другім морфе (сон/с0н «сон — сну»), адзін з морфаў складае частку другога морфа (іва/ва/а «атаясамліваць», «разладжваць», «аклікаць»), Марфаналагічныя з’явы ўзнікаюць на перасячэнні фаналогіі і марфалогіі: гэта заканамернасці функцыянавання фаналагічных сродкаў абумоўленыя марфалагічна. Звесткі аб тым, што ў мове паводзіны фанем унутры і на мяжы марфем нятоесныя, расцэньваюцца як марфаналагічныя. Да марфаналагічных характарыстык адносяць фармальныя асаблівасці структуры слова і марфем, што яго ўтвараюць. Яны выяўляюць зменлівасць пры іх аб’яднанні ў адно цэлае і дапамагаюць сігналізаваць аб выконваемых імі граматычных функцыях. Наяўнасць марфаналагічных характарыстык выяўляецца пры супастаўленні форм аднаго парадыгматычнага ці словаўтваральнага рада. Яна выступае маркёрам адпаведнай словазмяняльнай ці словаўтваральнай апазіцыі (я «лячу» — мы «ляцім», «бярозока — бярозак», «луг — лужок», «сонца — сонечны»). Сярод з’яў, што адбываюцца ўнутры і на мяжы марфем (марфемным шве) і садзейнічаюць розным зменам у іх фанемным складзе (фаналагічнай структуры), вылучаюцца: чаргаванне фанем, накладанне морфаў, інтэрфіксацыя, усячэнне і нарашчэнне матывавальнай асновы. Усе групы фанем, якія рэгулярна замяшчаюць адна другую ў межах марфаналагічна маркіраванай марфемы вылучаюцца ў рады фанемных чаргаванняў. Адзінкі фанетычнага, фаналагічнага і марфаналагічнага ўзроўню падаюцца ў дужках: [ ] — гукі, / / — фанемы, < ~ > — чаргаванні (альтэрнанты), {} марфанемы. Паколькі сістэма чаргаванняў любой мовы ўяўляе шэраг
398
МАРФАНАЛОГІЯ
паслядоўных напластаванняў, храналагічныя адносіны паміж чаргаваннямі могуць быць вельмі складанымі, а ступень марфалагізацыі асобных чаргаванняў адрознівацца. М. робіць відавочнай гіст. абумоўленасць канкрэтных з’яў і працэсаў сучаснай мовы, напр., пераход заднеязычных у шыпячыя ў пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада; чаргаванні галосных з о нулём. Дзейнічаюць фанетычныя законы рэгулярна, парушэнне іх дзеяння адбываецца таксама заканамерна, напр., адхіленні ад чакаемага выніку па дзеянні другой палаталізацыі ў рус. мове, дзе на месцы /ц/ маем /к’/ «рука ~ руке», чаргаванне <к ~ к’> (пааналогіі), аўбел. мове «рука ~ руцэ», чаргаванне <к ~ ц> (заканамернае). Функцыю дадатковых граматычных сродкаў у мове адыгрывае і размеркаванне націску. 3 марфаналагічнага пункту гледжання істотна, на якім морфе ў пэўнай словаформе ён размешчаны, напр., у дзеяслоўных словаформах націск ці захоўвае сваю замацаванасць за тым або інш. кампанентам слова, ці перамяшчаецца («чытаць чытаю», «чытаеш», «чытаў», «чытай» і «казайь ~ кажў», «кажаш», «казАў», «кажы»/ Пры словазмяненні формы з націскам на аснове (неканцавым націскам) супрацьпастаўляюцца словаформам з націскам на флексіі. У сувязі з гэтым для зменных слоў рознамясцовы націск — дадатковы сродак адрознення, а ў інш. выпадках — адзіны («капаць і капаць», «сўшыць і сушыць»; «рукі і рўкі», «прьімус і прымўс», «грўбы і грубы », у значэнні масіўны). Сучаснай бел. мове ўласцівы 4 тыпы чаргаванняў: кансанантныя («пісаць ~ пішу», «аптэка ~ аптэцы»), вакалічныя («мець ~ маюць», «плесці ~ плёў», «чорт ~ чэрці»), галоснай фанемы з нулём («браць ~ бяруць», «кніжка ~ кніжак», «церці ~ труць», «дзень ~ дня»), галоснай з зычнай («жаць ~ жнуць», «ліць ~ л’/j/ уць»), Найб. абагуленае паняцце аб марфаналагічных альтэрнацыях, звязанае з іх матэрыяльным выражэн
нем, прадстаўляе тып чаргавання (ТЧ «заднеязычныя ~ шыпячыя» <к С> «скакаць ~ скачуць»; «вока ~ вочы»; «губная ~ губная+л’» <р ~ р+л’> «спаць ~ сплю»), Набор тыпаў чаргаванняў і канкрэтных альтэрнацый паказвае, што марфаналагічныя чаргаванні, матэрыяльна супрацьпастаўляючы паміж сабой морфы адной марфемы, выконваюць функцыянальную ролю і ўзмацняюць граматычную дыферэнцыяцыю слоў і словаформ. Самымі нагружанымі з’яўляюцца чаргаванні пярэднеязычных і шыпячых зычных. Сярод марфаналагічных чаргаванняў выдзяляюцца парадыгматычныя і дэрывацыйныя. Першы тып чаргаванняў прадстаўлены ў адным слове («рака — рацэ — рэкі», «плесці — пляту — пляцеш», «марозіць — марожу», «блізкі — боліжэйшы», «нізка — ніжэй»). Гэта хоць і дадатковая марфалагічная прымета, але вельмі істотная. Другі тып характарызуе чаргаванні агульнай марфемы ў розных словах і такім чынам уключаецца ў межы словаўтварэння («нага — ножка — нажны», «налічнік — налічнічак», «надкасіць — надкошваць», «валачы — валакуша — валачэнне — валачыльны»). Неабходнай умовай фарміравання кожнага дэрывата (вытворнага слова) з’яўляецца фанетыкафаналагічная і семантычная спалучальнасць адзінак словаўтварэння. У структуры матываванага слова аснова матывавальнага можа падвяргацца марфаналагічным зменам — пераўтварэнням фанемнага складу, які абумоўлены спалучальнасцю з пэўнымі словаўтваральнымі марфемамі («адліга — адліжны», «сваяк — сваяцтва», «выходзіць — выхад0», «пакаціць — упокато», «ільнозавод», «ільнамяльны», «земляроб», «землекапалка»). Найважнейшая марфаналагічная характарыстыка суфіксальных словаўтваральных морфаў — іх павакальнасць ці пакансанантнасць. Павакальныя морфы далучаюцца да нязменнай матывавальнай асновы на галосную,
а пакансанантныя — да асновы на зычную («шыпець — шыпенне», «веяць — веялка», «гнуць — гнуты»; «табак — табакерка», «праўда — праўдзівы», «хадзіць — мімаходам»). Адметнымі па сваіх марфаналагічных уласцівасцях з’яўляюцца павакальнапакансанантныя морфы, якія выступаюць як пасля зычнай, так і пасля галоснай («сімвал > сімвалізм», «архаічны > архаізм»). У марфаналагічных зменах матывавальнай асновы адрозніваюцца лінейныя і нелінейныя пераўтварэнні. Лінейныя пераўтварэнні ўяўляюць сабой механізм узаемапрыстасавання, спалучэння матывавальнай асновы і словаўтваральнага афікса, якія валодаюць прынцыпова рознымі марфаналагічнымі ўласцівасцямі. Да лінейных пераўтварэнняў адносяцца ўсячэнне асновы («шырокі > шырыня», «скрыпка > скрыпач», «дубліраваць > дубляж») і яе нарашчэнне («пячы > пякарня», «ліць > лівень», «кофе > кафейны») за кошт якоганебудзь адрэзка ў канцы яе фінальнай часткі. Усячэнні і нарашчэнні з’яўляюцца сродкамі арганізацыі марфемнай паслядоўнасці ў межах асновы матывавальнага слова. Да нелінейных пераўтварэнняў асновы матывавальнага слова адносяцца чаргаванне і змена націску («скакаць > скачок», «пагражаць > пагроза», «гаварыць > гаворка», «грашыць > грэшнік»). Чаргаванні сустракаюцца толькі ў зыходных асновах на зычную, г.зн. пры пакансанантных афіксальных морфах. Чаргаванні фанем у марфемах з’яўляюцца сродкам адаптацыі адной да другой і адначасова сігналам аб якімнебудзь семасіялагічным ці марфалагічным адрозненні. Націск валодае гэтай функцыяй пры ўмове рухомасці («голас — безгалбсы», «дрыжаць — дрыготкі»), Найб. рэгулярныя чаргаванні адбываюцца на марфемным шве — на мяжы асновы і суфікса. Чаргаванні ў аснове матывавальнага слова, якія суправаджаюць афіксацыю, выступаюць ва ўтварэннях з пакансанан
399
МАРФЕМА
тнымі морфамі: <к ~ ч> «адмыкаць — адмычка», <г ~ ж> «берагчы — беражлівы»; <х ~ ш> «арэх — арэшнік», «паслухаць — паслушэнства»; <ц ~ ч> «чарніцы — чарнічнік». Пры апісанні моўных з’яў, прадстаўленых у парадыгматыцы і словаўтварэнні шэрагам альтэрнатыўных варыянтаў, можа выкарыстоўвацца абагульняючая (інварыянтная) адзінка — марфанема. Існуюць 2 віды запісу марфанемы з дапамогай фігурных дужак: {с ~ с’ ~ ш} прызначана для аб’яднання морфаў у адну марфему «каса ~ касіць ~ кашу»; {чк } «рука ~ ручка». Ідэю аб функцыянальным характары чаргаванняў у марфеме і іх марфалагічнай абумоўленасці ўпершыню сфармулявалі І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ і М.В.Крушэўскі. Тэрмін «М.» ўпершыню ўвёў ва ўжытак М.Трубяцкі. У бел. мовазнаўстве першым на неабходнасць распрацоўкі праблематыкі М. звярнуў увагу П. П. Шуба.
Літ:. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987; Русак В.П. Марфаналогія сучаснай беларускай мовы. Мінск, 2003; Я е ж. Марфаналогія словазмянення і словаўтварэння сучаснай беларускай мовы. Мінск, 2012;Кандраценя І.У. Нулявая суфіксацыя ў сістэме беларускага словаўтварэння. Мінск, 2009.
В. П. Русак.
МАРФЕМА, мінімальная рэгулярна ўзнаўляльная ў адпаведнасці з мадэлямі пэўнай мовы значымая частка слова. Паняцце «М.» былоўведзенаў лінгвістыку ў 1870я гг. І.А.Бадуэнам дэ Куртэнэ. Паводле прызначэння ў мове адрозніваюць М. каранёв ы я (знамянальныя, лексічныя) і афіксальныя (службовыя). Да афіксальных М. адносяцца прэфікс, суфікс, конфікс (цыркумфікс), флексія, постфікс, інтэрфікс, інфікс, трансфікс. Паводле статусу ў сістэме мовы вылучаюцьсвабодныя і звязаныя М. Свабодныя М. матэрыяльна супадаюць з асновай хаця б у адным неслужбовым слове («воля», «вольны», «вольнасць»). Звяза
ныя М. функцыянуюць у спалучэнні з інш. М. асновы (каранёвая М. ў словах «абуць», «разуць», «абутак»). Да свабодных М. адносяцца выключна карані. У якасці звязаных М. выступаюць афіксы і нязначная частка каранёў. Па функцыі ў складзе слова адрозніваюць М.словаўтваральныя, або дэрывацыйныя («змагар», «перагнуць»), і М. словазмяняльныя, або рэляцыйныя («смялейшы», «найсмялейшы»; «думаў», «думала»), У маўленні М. рэалізуецца ў выглядзе канкрэтных варыянтаў — морфаў. Так, у словах «луг», «лужок» каранёвая М. прадстаўлена морфамі «луг», «луж». Тоесныя па значэнні і генетычна роднасныя варыянты М. называюцца аламорфамі. Напр., каранёвая марфема слоў «сад», «садзіць», «саджанец» рэалізуецца ў аламорфах «сад», «садз», «садж».
Літ.: Шаку н Л.М. Словаўтварэнне. Мінск, 1978; Ш уба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987; Бардовіч А.М., Шакун Л.М. Марфемны слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1989.
Д. В.Дзятко.
МАРФЁМНЫ СЛОЎНІК, слоўнік марфемнай члянімасці с л о ў тып аднамоўнага слоўніка, які адлюстроўвае марфемную структуру слоў. Апісвае слова як моўную адзінку, якая складаецца з мінімальных значымых элементаў — марфем. Падзел слоў на марфемы ў такім слоўніку зроблены з пункту погляду сучаснага разумення марфемнай будовы слова, з улікам яго словаўтваральнай структуры. М.с. дапамагае пры вывучэнні словаўтваральнай сістэмы мовы, структуры слоў іх правапісу. Першы М.с. у бел. лексікаграфіі — «Марфемны слоўнік беларускай мовы» (складальнікі А.М.Бардовіч і Л.М.Шакун, 1975; 2е выд. 1989). Выдадзены таксама М.с. — «Марфемны слоўнік беларускай мовы» (складальнік М.А.Аўласевіч, 1998), «Марфемны слоўнік беларускай мовы» (складальнік Т.І.Якубовіч,