Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
маргінальных асоб лічацца вясковыя жыхары ў горадзе, імігранты і эмігранты, прадстаўнікі этнічных і рэліг. меншасцей, індывіды, якія ўступілі ў змешаныя шлюбы, місіянеры, люмпены, бісексуалы і інш. Для маргіналаў нярэдка ўласцівы такія псіхал. рысы, як адчуванне маральнадухоўнага дыскамфорту, пазбаўленасць ранейшай этнакульт. самасвядомасці і немагчымасць дасягнуць іншай, насцярожаныя адносіны да традыц. норм, абвостранае жаданне прац. і творчай самарэалізацыі і інш. У Беларусі пэўная колькасць людзей, што знаходзяцца ў стане М.к., абумоўлена поліэтнічным і поліканфесійным складам насельніцтва, пашыранасцю міжнац. шлюбаў, наяўнасцю мноства імігрантаў. Э.СДубянецкі. МАРГбЛІН Зіновій Эмануілавіч (н. 15.2.1960, Мінск), беларускі мастак тэатра. Скончыў Бел. тэатр,маст. інт (1982). Працуе ў тэатрах Беларусі і Расіі. 3 1996 жыве і працуе ў Расіі. У 1988—98 гал. мастак Дзярж. маладзёжнага тэатра Беларусі. Творчая манера М. вылучаецца імкненнем да канцэптуалізму і функцыяналізму. Стварыў дэкарацыі да спектакляў: «Жудасныя бацькі»
З.Марголін. Сцэнаграфія спектакля «Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча.
Ж.Както (1985), «Пэпі» У.Дашкевіча (1987), «Прынцэса цырка» І.Кальмана (1989), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле У.Караткевіча (1990), «Пры зачыненых дзвярах» Ж.П.Сартра, «Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча (абодва 1993), «Хітрыкі Скапэна» Мальера (1994), «Рэцэпт Макропуласа» К.Чапека, «Візітдамы» С. Картэса (абодва 1995), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (2000), «Вячэра з дурнем» Ф.Вебера і інш.
Діт.: Мальцаў У. Медыяутопіі Зіновія Марголіна // Мастацтва. 1996. № 12.
МАРДВІНАЎ Барыс Аркадзевіч (6.12.1899, Масква 9.12.1953), расійскі і беларускі рэжысёр, педагог. Засл. артыст Расіі (1935). Праф. (1939). Скончыў 2ю студыю Мас
383
МАРЗАЛЮК
Будынак Пухавіцкагарайвыканкама ў г. Мар’іна Горка.
коўскага маст. акадэмічнага тэатра (1921). У 1947—51 гал. рэжысёр Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова выкладаўу Бел. кансерваторыі і Бел. тэатр.маст. інце. Пастаноўкі М. на бел. сцэне вылучаліся выразным пластычным рашэннем масавахаравых сцэн: оперы «Кастусь Каліноўскі» Д.Лукаса і «Алеся» Я.Цікоцкага (2я рэд., абедзве 1947), «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1934, 1948), «Рыгалета» Дж.Вердзі (1948), «Марозка» М.Красева (1951) і інш.
сі 10—17 ст., гістарыяграфію Беларусі эпохі Кіеўскай Русі і ВКЛ. Праводзіў археал. даследаванні Магілёва, Старога Шклова, Радамлі, Баркалабава, курганных могільнікаў «Усход» (Магілёўскі рн) і курганнага могільніка каля г. Чэрыкаў. Аўтар манаграфій «Магілёў у 12—18 стст.: Людзі і рэчы» (1998), «Людзі даўняй Беларусі: этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэатыпы (10—17 ст.)» (2003), вучэбных дапаможнікаў і інш.
Тв.: Этнічны і канфесійны свет беларускага горада XVI—XVIII стст.: (этнаканфесійны склад насельніцтва, этнічныя і канфесійныя стэрэатыпы беларускіх гараджан). Магілёў, 2007; Гарадзішча Змяёўка (Пелагееўскае гарадзішча) у Магілёве. Археалагічнае даследаванне. Магілёў, 2010 (разам з Я.Р.Рыерам).
МАР’ІНА ГОРКА, горад, цэнтр Пухавіцкага рна, на р. Цітаўка. За 63 км на ПдУ ад Мінска, чыг. ст. Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Мінскам, Бабруйскам, Чэрвенем, Уздой. 21,3 тыс. ж. (2013).
Вядома ў ВКЛ з 16 ст. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губ. У 1873 каля М.Г. пракладзена ЛібаваРоменская чыг., пабудавана чыг. ст. Пухавічы. У 1876 дзейнічалас.г. школа. У 1885уНавасёлкаўскай воласці, меліся паштовая станцыя і царква. У 1897 чыг. станцыя (33 ж.), паштовая станцыя (19 ж.), вёска (108 ж.), дзярж. ферма (122 ж.). У 1917 у вёсцы 558 ж., у сядзібе 47 ж. Дзейнічала паштоватэлеграфнае аддз. У 1911 с.г. школа пераўтворана ў ніжэйшае, у 1918 у сярэдняе с,г. вучылішча, у 1921 у с.г. тэхнікум.
МАРЗАЛЮК Ігар Аляксандравіч (н. 11.9.1968, г.п. Краснополле), беларускі археолаг, дзяржаўны дзеяч. Др гіст. навук (2003), праф. (2010). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1992). Працаваў у архіт.рэстаўрацыйнай фірме «АРТМ» у г. Магілёў. 3 1996 у Магілёўскім унце (з 2002 заг. секцыі, з 2004 заг. кафедры), адначасова з 2012 чл. Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь, чл. камісіі Савета Рэспублікі па міжнар. справах і нац. бяспецы, намеснік старшыні камісіі па нац. бяспецы Міжпарламенцкай асамблеі СНД. Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру бел. сярэдневяковага горада, менталітэт насельніцтва Беларусі эпохі феадалізму, этнічную гісторыю Белару
Лазневааздараўленчы комплекс у г. Мар’іна Горка.
384
МАР’ІНАГОРСКІ
3 1.1.1919 у БССР. 3 29.7.1925 цэнтр Пухавіцкага рна, з 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 3.7.1944 М.Г. акупіравана ням,фаш. захопнікамі, якія загубілі 240 ж. 3 ліп. 1941 да студз. 1944 у гар. пасёлку дзейнічала Мар’інагорскае маладзёжнае падполле [з жн. 1942 пад кіраўніцтвам Пухавіцкага падп. раённага кта КП(б)Б]. 3 22.7.1955 горад. У 1970 — 11,3 тыс. ж., у 1998 — 23,1 тыс. ж., у 2007 — 22,7 тыс. ж.
Планіровачная структура горада прамавугольная, з дробнай сеткай вуліц. У паўн. частцы з 3 на У яго перасякае рака і аддзяляе паўн. планіровачны раён (вул. Цэнтральная, забудавана аднапавярховымі дамамі сядзібнага тыпу) ад астатняй тэр., якая падзяляецца чыгункай на цэнтр. і залінейны планіровачныя раёны. Цэнтр. раён — зона капітальнай жылой забудовы пераважна з 2—5павярховымі будынкамі, тут склаўся грамадскі цэнтр. На перакрыжаванні вуліц Леніна і Савецкая — цэнтр. плошча. У залінейнай частцы сканцэнтравана большасць прам. прадпрыемстваў і жылы раён з індывід. аднапавярховай забудовай. Горад развіваецца паводле генплана 2009. Зона адпачынку — р. Цітаўка і гар. парк на яе ўзбярэжжы. У 2000я гг. праведзена добраўпарадкаванне вуліц. Вядзецца (2014) катэджнае будаўніцтва.
У 2013 гімназія, 4 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, 6 дашкольных устаноў, Цэнтр культуры, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак», 3 бкі, бальніца, 2 паліклінікі. Помнікі У.І.Леніну; сав. воінам, партызанам і падпольшчыкам; у гонар 1га Данскога танкавага корпуса; сакратару Мінскага падп. раённага кта ЛКСМБ Л.Г.Гайдучонак; на магіле Героя Сав. Саюза В.Ф.Токарава. Помнік архітэктуры — сядзіба (1876).
МАР’ІНАГОРСКАЯ СЯДЗІ'БА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры эклектыкі ў г. Мар’іна Горка. Вядома з 16 ст. Належала Радзівілам, Бужынскім, Ратынскім, Крупскім, Гендэр
Мар’інагорская сядзіба.
сонам, Л.Макаву. Аднапавярховы сядзібны дом пабудаваны ў 1876 з чырвонай цэглы на высокім цокалі. Складаецца з 3 аб’ёмаў. Да паўд. фасада прымыкае тэраса. У даху прарэзаны люкарны, сцяну завяршае прафіляваны карніз з машыкулямі. Памяшканні цокальнага паверха перакрыты скляпеннямі з распалубкамі, перакрыцце верхняга — бэлечнае. Пасля рамонтаў 1930 і 1960 дзве адкрытыя веранды на ўсх. фасадзе закладзены цэглай. Вакол дома невял. парк. У аснове планіроўкі — віды ў бок р. Цітаўка. Зах. частка парку ад сядзібнага дома да чыг. завяршалася параўнальна вял. драўняным масівам. Дрэвы высечаны ў Вял. Айч. вайну. На гэтым месцы сфарміраваліся бярозавыя гаі. Гэтую частку парку перасякае алея вязаў, закладзеная па восі лесвіцы, якая вядзе на вял. тэрасу сядзібнага дома. 3 паўн. боку парк заніраваўся доўгай гасп. пабудовай, на фундаменце якой узведзены корпус інтэрната. Каля яго пастаўлена воданапорная вежа ў выглядзе грыбка. Вакол яе абсталявана дзіцячая пляцоўка. Паўн. і паўн.ўсх. часткі сядзібы займае корпус абл. дзіцячага цэнтра мед. рэабі
літацыі «Пухавічы». У 1935—41 тут размяшчаўся Дом творчасці пісьменнікаў Беларусі.
МАР’ІНАГОРСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «КРЫНІ'ЦА». Створаны ў 1987 у г. Мар'іна Горка пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: ГВ.Шпакоўскі (з 1987), А.А.Федзянкоў (з 1999). У складзе ансамбля 11 чал. ва ўзросце ад 20 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — павышэнне выканаўчага ўзроўню ўдзельнікаў, пашырэнне маст. светапогляду слухачоў, папулярызацыя інструм. музыкі. У рэпертуары творы бел. і замежных кампазітараў: танец з «Палескай сюіты» Я.Глебава, «Фантазія на тэмы песень І.Лучанка» А.Крамко, «Папуры на тэмы песень групы «Машына часу» В.Сёміна, «Жартсувенір» І.Фралова, «Канікулы кахання» Я.Міягавай, «Медытанга» А.П’яцолы і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. выканання на старадаўніх струнных інструментах «Садко» (Масква, 2004), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (2006,
385
МАР’ІНАГОРСКІ
Мар’інагорскі народны ансамбль народных інструментаў «Крыніца».
2012), песні і музыкі «Майскі вальс» (абодва г. Мар’іна Горка, 2012), абл. тура Рэсп. аглядуконкурсу метадычных і творчых работ (г. Маладзечна, 2003) і інш. А.А.Федзянкоў.
МАРЧНАГОРСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1957 у г. Мар’іна Горка пры раённым Доме культуры (з 2000 Цэнтр культуры) як драм. гурток. У 1971 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: Г.Круцько (з 1971), С.Валаховіч (з 1972), В.Палухіна (з 1973), В.Дапкюнас (з 1974), Л.МалчанаваЯшына (з 1977), А.Чарноцкі (з 1979), Т.Лушкоўская (з 1982), Г.Ізох (з 1987), М.Жэрко (з 1992), Н.Румшэвіч (з 2002). У складзе тэатра 19 чал. ваўзросце ад 17 да 68 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва. У рэпертуары спектаклі «Дом Бернарды Альбы» Ф.Гарсія Лоркі (2002), «Блудны муж і Варвара» Г.Марчука (2004), «Свет поўны цудаў» Ю.Кіма, «Я паклічу цябе ў свет іншы» І.Хабаравай (абодва 2006), «Махлярства Скапэна» Мальера (2008), «Пра Фядота Стральца, удалога малайца» Л.Філатава (2010), «Так я і зрабіў» У.Паніна
(2012) і інш. Калектыў — удзельнік
абл. фестывалю тэатр. творчасці «Бярэзінская рампа» (г. Беразіно, 2006, 2008) і інш. А.І.Шнэк.
МАР’ІНАГбРСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ДУБРАВУШКА». Створаны ў 1985 у в. Дубраўка Пухавіцкага рна пры сельскім Доме культуры, з 1988 дзейнічае пры дзіцячай школе мастацтваў у г. Мар’іна Горка. У 1992 прысвоена званне
Удзельнікі Map ’інагорскага народнага тэатра.
«ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.С.МатусевічНавіцкая (з 1985), Д.В.Жыльчык і Д.С.Садчанка (з 2013). У складзе ансамбля 43 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — павышэнне маст., эстэтычнага ўзроўню, фарміраванне харэагр. культуры ўдзельнікаў, папулярызацыя мастацтва танца. У рэпертуары танцы бел. нар. «Мітусь», цыганскі «Сонейка», бальны «Чачача», у стылі джазмадэрн «Афрыка», «Разам назаўсёды», харэагр. папуры, «У свеце казак», сучасны «У рытме 21 стагоддзя» і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. адкрытага конкурсу мастацтваў «Залаты Фенікс» (Мінск), абл. фестывалю харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Клецк, абодва