• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МАНУМЁНТ У ГОНАР МАЦІПАТРЫЁТКІ, мемарыяльны комплекс у г. Жодзіна. Адкрыты ў 1975 (скульпт.
    374
    МАНУМЕНТАЛЬНАЯ
    А.Заспіцкі, І.Міско, М.Рыжанкоў, архіт. А.Трафімчук). Прысвечаны бел. жанчынемаці, патрыётцы Н.Ф.Купрыянавай, усе 5 сыноў якой аддалі жыццё за Радзіму ў барацьбе супраць ням.фаш. захопнікаў у гады Вял. Айч. вайны; малодшы — Герой Сав. Саюза П.І.Купрыянаў. Шасціфігурная бронзавая скульпт. кампазіцыя выцягнута па гарызанталі. Фігура маці нібы застыла на 2ступеньчатым пастаменце, а праз сімвалічную дарогу, засаджаную кветкамі, — фігуры яе 5 сыноў (пастаўлены на больш нізкі пастамент), што пайшлі на вайну. У вобразе Н.Ф.Купрыянавай увасоблены ўсе маці, якія блаславілі сваіх сыноў на подзвіг у імя Радзімы.
    МАНУМЕНТАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА, род пластычных мастацтваў, які ўключае архіт. збудаванні, манументальны жывапіс, манументальную скульптуру, манумент, помнік, рэльеф, мазаіку, вітраж, сграфіта, пано і інш. Творы М.м. аб’ядноўвае сувязь з архітэктурай, а таксама папулярызацыя пануючых у грамадстве ідэй, падпарадкаванне ім. Арыентавана на масавае ўспрыманне і імкнецца ўздзейнічаць на эмоцыі і думкі вял. кольскасці людзей. Для М.м. характэрны перабольшаныя маштабы адлюстраванай прасторы і часу імкненне да грандыёзных памераў, што стварае ўражанне вечнасці. Адметныя рысы М.м. — абагуленасць формы, сілуэту і аб’ёму, лаканізм маст. мовы, выразныя рытмічныя рашэнні, ураўнаважанасць, у той жа час яно пазбягае празмернай экспрэсіўнасці. Вызначаецца пастаянным асяроддзем існавання, з’яўляецца часткай архіт. ці прыроднага ансамбля.
    Д.А.Краўчанка.
    МАНУМЕНТАЛЬНАСЦЬ. грамадска значны змест, выражаны ў велічнай пластычнай форме, прасякнутай героікаэпічным пачаткам і пафасам сцвярджэння станоўчага ідэалу; уласцівасць маст. вобраза. Роднасная эстэтычнай катэгорыі ўзнёслага.
    Манумент у гонар маціпатрыёткі.
    Можа прысутнічаць у творах розных відаў і жанраў, але найб. важная для твораў манументальнага мастацтва. М. можа быць уласціва творам станковага мастацтва, якія вылучаюцца глыбокім маст. абагульненнем, простай, строгай, велічнай, экспрэсіўнай маст. мовай.
    МАНУМЕНТАЛЬНАЯ СКУЛЬПТЎРА, від скульптуры, прызначаны для ўвекавечання маштабных гіст. падзей або асоб. Увасабляе ідэі вял.
    Да арт. Манументальная скульптура. А.Дранец. Францыск Скарына. 2005.
    грамадскай значнасці, мае героікаэпічны пачатак; адрасавана масаваму гледачу. Характэрнымі рысамі М.с. з’яўляюцца буйны маштаб, адзінства зместу, актыўны сілуэт, абагуленая трактоўка аб’ёмаў. Можа быць адна і шматфігурнай, мець выгляд мемар. комплексаў, помнікаў, абеліскаў, статуй, калон і рэльефаў. Творы М.с. ствараюцца для пэўнага архітэктурнапрасторавага або прыроднага асяроддзя, закліканы канкрэтызаваць архіт. вобраз і дапоўніць выразнасць архіт. форм новымі адценнямі. Разлічаны на ўспрыманне з вял. адлегласці, часта ўзводзяцца на натуральных узвышшах або на штучна створаных насыпах і курганах. Разлічаныя на доўгачасовае існаванне, ствараюцца з трывалых матэрыялаў (граніт, бронза, медзь, сталь). М.с. — адзін са стараж. відаў скульптуры, які меў першапачаткова культавае, потым мемар. прызначэнне. Адным з самых ранніх прыкладаў М.с. на тэр. Беларусі з’яўляецца Шклоўскі ідал. Пачала распаўсюджвацца ў 1920—30я гг. і актыўна выкарыстоўвалася для манумент. прапаганды, аднак пры гэтым мела пераважна часовы характар. 3 1950х гг. бел. скульптарыманументалісты актыўна ўключыліся ў працу па ўвекавечанні подзвігу народа ў Вял. Айч. вайну: Манумент Перамогі ў Мінску, скульптуры мемар. комплексу Брэсцкая крэпасцьгерой, а таксама па ўслаўленні нар. герояў: помнікі К.С.Заслонаву ў Оршы (1955, скульпт. С.Селіханаў),
    375
    МАНУМЕНТАЛЬНЫ
    М.Ф.Гастэлу і яго экіпажу каля г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна (1964—75, скульпт. А.Анікейчык). Канец 20 — пач. 21 ст. вызначыўся стварэннем шэрагу вобразаў выдатных асоб Беларусі: помнікі Я.Коласу (1972, скульпт. З.Азгур), М.Багдановічу (1982, скульпт. С.Вакар) у Мінску, Сымону Буднаму ў г. Нясвіж (1980, скульпт. С.Гарбунова), Кірылу Тураўскаму ў г. Тураў Жыткавіцкага рна (скульпт. М.Інькоў), Рагнедзе і Ізяславу ў г. Заслаўе Мінскага рна (скульпт. А.Арцімовіч, абодва 1993), Сафіі Слуцкай у г. Слуцк (2000, скульпт. М.Інькоў), Пятру Мсціслаўцу ў г. Мсціслаў (2001, скульпт. А.Батвінёнак, А.Чыгрын), кн. Давыду ў г. ДавыдГарадок Столінскага рна (2002, скульпт. А.Дранец), Сімяону Полацкаму ў г. Полацк (2003, скульпт. А.Фінскі), Францыску Скарыну ў Мінску (2005, скульпт. А.Дранец) і інш. Асобным відам М.с. з’яўляецца манумент.дэкар. скульптура. Яна выкарыстоўваецца пры афармленні фасадаў і інтэр’ераў будынкаў, мастоў, трыумфальных арак, фантанаў, малых архіт. форм. Такая скульптура ўзаемадзейнічае з прыродным асяроддзем, прасякнута лірычным гучаннем, імкненнем да алегарычных
    Да арт. Манументальная скулыітура. А. Тух т о. Прарок Маісей. 2010.
    Да арт. Манументальная скулыітура. А.Фінскі. Сімяон Полацкі. 2003.
    вобразаў: фантаны «Вянок» у парку Я.Купалы (1972, скульпт. А.Анікейчык, Л.Гумілеўскі, А.Заспіцкі), «Поры года» на прце Пераможцаў (1982, скульпт. А.Шатэрнік, Л.Давыдзенка, Ю.Палякоў, В.Занковіч), скульптура «Прарок Маісей» (2010, скульпт. А.Тухто; усе ў Мінску).
    Д.А.Краўчанка.
    МАНУМЕНТАЛЬНЫ ЖЬІВАПІС, від жывапісу буйных памераў, які выкарыстоўваецца для аздаблення інтэр’ераў і фасадаў будынкаў; пашыраны ў культавым мастацтве. Неразрыўна звязаны з архіт. асяроддзем і разлічаны на ўспрыманне з вял. адлегласці. Паводле тэхнікі выканання ў М.ж. выдзяляюць мазаіку, фрэску, вітраж, сграфіта, маёліку і інш. Характэрныя рысы М.ж. — абагуленасць, прастата кампазіцыі, выразнасць сілуэтаў і інш. Паводле характару і вобразнага рашэння выдзяляюць творы жывапісу, якія з’яўляюцца гал. дамінантамі архіт. ансамбля, і манумент.дэкар. роспісы, што толькі дэкарыруюць паверхню сцен, перакрыцці фасадаў. У залежнасці ад функцыі творы М.ж. маюць аб’ёмнапрасторавае або плоскаснадэкар. рашэнне. Як самаст. від жывапісу ў Беларусі сфарміраваўся ў 11 — 12 ст. Развіццё М.ж. было звязана з прыняццем хрысціянства, распаў
    сюджанне якога суправаджалася будаўніцтвам храмаў і аздабленнем іх інтэр’ераў фрэскамі. Першапачаткова бел. М.ж. знаходзіўся пад моцным уздзеяннем візант. мастацтва, але з 12 ст. пачаліся пошукі ўласных маст. сродкаў (фрэскі Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра). 3 таго часу на тэр. Беларусі захаваліся фрэскі ў Полацку, з якіх найб. стараж. з’яўляюцца фрагменты роспісаў Сафійскага сабора, а найб. ацалелымі — фрэскі СпасаПраабражэнскай царквы. Бел. М.ж. 14—16 ст. не захаваўся, але стылістыку дадзенага перыяду можна прасачыць на прыкладах роспісаў інтэр’ераў асобных культавых пабудоў на тэр. Літвы (княжацкія палацы ў Вільні і Тракаі) і Польшчы, якія, па меркаваннях даследчыкаў, былі выкананы з удзелам бел. мастакоў. М.ж. 17—18 ст. характарызаваўся панаваннем стылю барока (Куцеінскі Богаяўленскі манастыр пад Оршай, Пакроўская, Мікалаеўская, Васкрасенская цэрквы ў Магілёве, Святадухаўская царква, кляштар кармелітаў у Мсціславе, Троіцкая царква ў Віцебску, Успенскі сабор у в. Жыровічы Слонімскага рна, касцёл і кляштар кармелітаў у Бялынічах.) У канцы 18 — пач. 19 ст. ў інтэр’ерах касцёлаў і ўніяцкіх храмаў пачаў дамінаваць класіцызм (касцё
    376
    МАНУМЕНТАЛЬНЫ
    Да арт. Манументальны жывапіс. Фрэска «Грамніцы. Іосіф і Марыя з дзіцем» СпасаПраабражэнскай царквы ў Полацку.
    Да арт. Манументальны жывапіс. Блок фрэсак паўднёвай сцяны СпасаПраабражэнскай царквы ў Полацку.
    Да арт. Манументальны жывапіс. Фрагмент роспісу Сафійскага сабора ў Полацку.
    лы Св. Станіслава ў Магілёве, Божага Цела ў Нясвіжы). М.ж. праваслаўных цэркваў паступова набліжаўся да канонаў свецкага мастацтва (Пакроўская царква ў в. Вейна Магілёўскага рна). У канцы 19 — пач. 20 ст. М.ж. распаўсюдзіўся і ў аздабленні прыватных палацаў, дамоў, свецкіх пабудоў (пазямельны банк у Віцебску). Жывапіс гэтага перыяду вызначаўся пашырэннем імітацыі архіт. элементаў, арнаментацыі і дэкору. Акрамя класічных роспісаў набылі папулярнасць новыя тэхн. прыёмы: мазаіка (Пакроўскі сабор у Баранавічах, пахавальня князёў СвятаполкМірскіх у г.п. Мір Карэліцкага рна, касцёл Св. Уладзіслава ў в. Суботнікі Іўеўскага рна, капліцапахавальня ў Гомелі) і вітраж (касцёл Маці Божай у в. Шэметава Мядзельскага рна). У 1920—30я гг. пераважалі творы, прысвечаныя сац. і эканам. зменам: аздабленне Дома ўрада (1936, М.Лебедзева, І.Фрэнк) і Дома Чырвонай Арміі (1940, Г.Рублёў, А.Ганчарова) у Мінску. У М.ж. 2й пал. 20 ст. распаўсюдзіўся фрэскавы жывапіс, роспіс па ляўкасе, мазаіка, вітражы, сграфіта, кампазіцыі з маёлікавых плітак, роспісы маслянымі фарбамі: вітра
    377
    МАНЦЭВІЧ
    жы «Атланты» ў Доме кіно (1971 — 74, Г.Вашчанка), мазаікі «Беларусь партызанская» (1973, А.Кішчанка) у Мінску, роспіс па ляўкасе «У імя жыцця на зямлі» ў фае Ушацкага музея нар. славы (1985, У.Крываблоцкі). Для канца 20 — пач. 21 ст. характэрна пашырэнне нац. тэмы: афармленне станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» ў Мінску (1984, Г.Жарын, Ю.Багушэвіч), цыкл роспісаў па ляўкасе «Вобласці Беларусі» (2004—06, У.Крываблоцкі, А.Дранец, А.Лучыновіч, Ю.Падолін і інш.).
    Д.А.Краўчанка.
    МАНЦЭВІЧ Фларыян Данатавіч (1890, в. Іказнь Браслаўскага рна — 30.7.1941), беларускі грамадскі дзеяч, педагог. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1910). Настаўнічаў. Збіраў бел. песенны і муз. фальклор, займаўся музыкай. 3 1917 удзельнічаў у арганізацыі школьнага навучання на радзіме. Выступаў за адкрыццё бел. школ у Зах. Беларусі. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР (вер. 1939) удзельнічаў у стварэнні новай сістэмы нар. адукацыі, у г.п. Друя ўзначальваў курсы па перападрыхтоўцы настаўнікаў бел. школ. Дэпутат Нар. сходу Зах. Беларусі (28—30.10.1939, Беласток), чл. яго Паўнамоцнай камісіі для прадастаўлення Дэкларацыі аб уваходжанні Зах. Беларусі ў БССР на 5ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савета СССР. 3 1940 працаваў настаўнікам у в. Малая Кавалеўшчына Мёрскага рна. У пач. Вял. Айч. вайны арыштаваны гітлераўцамі і пасля катаванняў расстраляны.
    МАНЬЕРЫЗМ (італьян. manierismo ад maniera манера, стыль), плынь у еўрапейскім мастацтве 16 ст., якая адлюстравала крызіс гуманістычнай культуры Адраджэння. Асн. эстэтычным крытэрыем М. было не наследаванне прыродзе, а суб’ектыўная «ўнутраная ідэя» маст. вобраза, што нараджаецца ў душы мастака. Выкарыстоўваючы ў якасці стыліст. нарматываў творы Мікеланджэла, Ра