Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Да арт. Малюнак. У.Тоўс ц і к. Ладдзя часу (трыпціх). 2006.
364
МАЛЮШЫЧЫ
Да арт. Малюнак. У.Савіч. Анёл. 2009.
Да арт. Малюнак. У.Віш н еўск і. Знакі агню. 2009.
Беларуссю, аказвае гуманітарную, пераважна мед. дапамогу.
Діт.: Андреев А., Захаров В., Настенко й. Нсторня Мальтнйского ордена. XI—ХХвека. М., 1999; П а з д н я коў В. Радзівіл Сіротка і ўстанаўленне сувязей з Мальтыйскім ордэнам // БелаpyciKa=Albaruthenica. Кн. 15. На шляхах да ўзаемаразумення. Мінск, 2000.
В.С.Пазднякоў.
МАЛЮНАК. выява, зробленая алоўкам, пяром, вуглём або акварэллю на плоскасці; асн. від графікі. Віды М.: станковы, эскіз, эшод, замалёўка з натуры. Сукупнасць лінейных элементаў М. складае аснову любой выявы на плоскасці. Паводле значэння можа быць самаст. творам графікі альбо дапаможным этапам пры пошуку кампазіцыйных рашэнняў для стварэння жывапісных, графічных, скульпт. твораў або архіт. задум. Створаныя як накіды і эскізы для маштабных жывапісных твораў М. часта становяцца самадастатковымі творамі і набываюць маст. каштоўнасць. Станковы М. з’яўляецца самаст. творам мастацтва. Выконваецца з дапамогай контурных ліній, штрыхоў, святлоценявых плям
у адным або некалькіх колерах, пераважна на паперы. Пры стварэнні М. выкарыстоўваецца ўвесь спектр графічных матэрыялаў: «мяккія матэрыялы» (вугаль, соус, сангіна, разнастайныя крэйды, тэхніка сухога пэндзля), фарбы, якія наносяцца пэндзлем і пяром (туш, чарніла), алоўкі і інш. У навуч. М. найб. выкарыстоўваюцца графітны аловак і вугаль. З’яўляецца тэхн. базай выяўл. мастацтваў. На тэр. Беларусі М. праявіўся ў першабытным мастацтве ў выглядзе арнаментальнага мастацтва. У Сярэдневякоўі набыў пашырэнне ў ілюстрацыйным, фрэскавым і іканапісным мастацтве. У 16 — пач. 19 ст. вял. ролюўразвіцці М. адыгралі Полацкі езуіцкі калегіум і Віленская мастацкая школа. У 19 — пач. 20 ст. М. рабілі М.Аксельрод, І.Аляшкевіч, А.Астаповіч, С.БогушСестранцэвіч, В.Букаты, В.Ваньковіч, Г.Вейсенгоф, С.Герус, П.Гуткоўскі, Я.Дамель, Я.Драздовіч, Я.Зайцаў, Г.Змудзінскі, Ф.Рушчыц, М.Сеўрук, Н.Сілівановіч і інш. У сярэдзіне 20 ст. мастацтвам М. займаліся В.Александровіч, Л.Асецкі, В.Баранаў, М. і У. Басалыгі, А.Дзямарын, П.Драчоў, Я.Жылін,
А.Казлоўскі, А.Кашкурэвіч, П.Любамудраў А.Мазалёў, А.Лось і інш. У пач. 21 ст. у тэхніцы М. працуюць У.Вішнеўскі, С.Логвін, У.Савіч, Р.Сітніца, В.Слаук, У.Тоўсцік, А.Фінскі, А.Шапо, М.Шкробат, В.Ясюк і інш. Д.А.Краўчанка.
МАЛЮШЫЧЫ, вёска ў Карэліцкім рне. За 12 км на ПдЗ ад г.п. Карэлічы, 38 км ад чыг. ст. Наваельня на лініі Баранавічы—Ліда, 209 км ад Гродна. Цэнтр Малюшыцкага с/с. 177 гаспадарак, 454 ж. (2013).
Вядомы з 2й пал. 15 ст. як сяло ў Навагрудскім павеце ВКЛ, падаравана вял. кн. літоўскім Свідрыгайлам Свірылю. 3 1530 уласнасць кн. Ф.Чартарыйскага, з 1532 — татарскага кн. Ахмета Улана, які заснаваў тут мястэчка. У 1555—56 у Навагрудскім ваяв. У 18 ст. ўладальнікамі былі Есьманы і Багдановічы. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 — Літоўскай, з 1801 — Гродзенскай, з 1842 — Мінскай губерняў. У 1897 М. — вёска, 100 двароў, 699 ж., хлебазапасны магазін, 2 карчмы. 3 1.1.1919 у БССР.
365
МАЛЯВАНЦЫ
3 сак. 1921 у складзе Польшчы, BecKa ў Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 у Валеўскім рне Баранавіцкай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. 3 25.11.1940 у Карэліцкім рне. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 8 чал. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 3 2.12.1961 у Райцаўскім с/с. 3 25.12.1962 у Навагрудскім, з 6.1.1965 зноў у Карэліцкім рнах. 3 23.7.1979 зноў цэнтр сельсавета. У 1972 — 112 двароў, 415 ж., у 1998 — 192 гаспадаркі, 465 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—базавая школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, ФАП, 2 магазіны; царква Аляксандра Неўскага (2008), малітоўны дом хрысціян веры евангельскай (пач. 21 ст.). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, помнік Герою Сав. Саюза генералмаёру Я.Фогелю.
У.У.Бянько.
МАЛЯВАНЦЫ, рэлігійная секта. Узнікла ў 1880я гг. сярод сялянскай беднаты ў Кіеўскай губ. Пазней пашырылася ў Мінскай і Херсонскай губ. Назва ад імя заснавальніка — непісьменнага сталяра з г. Тарашча (цяпер у Кіеўскай вобл. Украіны) К.Маляванага, які абвясціў сябе сынам Божым. Веравучэнне і абраднасць уяўлялі сабой спалучэнне догматаў і культавай практыкі баптыстаў, адвентыстаў, старарус. сект духоўных хрысціян і хрыставераў (хлыстоў) з іх крайнім містыцызмам. М. падкрэслівалі прыярытэт Св. Духа, які нібыта сыходзіць на вернікаў у час іх малітвы, што практычна выражалася ў экстатычных маленнях. Прытрымліваліся аскетычнага ладу жыцця, адмаўляліся ад вайсковай службы. У пропаведзях Маляваны выступаў супрацьсац. несправядлівасці, ут.л. і ўнутры баптысцкіх абшчын, крытыкаваў дзярж. праваслаўную царкву. У 1882 быў арыштаваны і адпраўле
ны ў дом вар’ятаў у Казань. Аднак гэта толькі паспрыяла росту аўтарытэту секты. На чале яе стаў паслядоўнік Маляванага І.Лысенка, які паспрабаваў арганізаваць рэліг. камуну і дачакацца «Тысячагадовага царства Божага». У Беларусі М. з’явіліся ў пач. 20 ст. У 1901 у в. Рачканы Слуцкага павета (цяпер Ляхавіцкі рн) утварылася абшчына, якая налічвала 160 чал., мела малітоўны дом. Секта існавала да 1930х гг. У наш час абшчыны дзейнічаюць ва Украіне і РаСІІ. Б.І.Камейша.
МАЛЯВАНЫЯ ДЫВАНЬІ, гл. Дываны маляваныя.
МАЛЯВІЧЫ, археалагічны помнік — курганнажальнічны могільнік 13—14ст. каля в. Малявічы Вілейскага рна. На паўн.ўсх. ускраіне вёскі, побач з сучаснымі могілкамі. 36 насыпаў выш. 0,4—0,6 м, дыям. 3—5 м. Насыпы круглыя і прамавугольныя (2 х 3 м) складзены з камянёў, паверхня некаторых пакрыта камянямі, частка абкладзена валунамі па перыметры. Помнік у 1893 узгадвае Ф.В.Пакроўскі. Абследавалі ў 1980 А.Р.Мітрафанаў, у 1985 Я.Г.Звяруга, у 1990 Л.У.Дучыц і А.В.Квяткоўская. У 2004—05 Л.У.Дучыц, А.В.Вайцяховіч і П.М.Кенька даследавалі 7 курганоў.
Да арт. Малявічы. Пахавальны інвентар.
Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах глыб. 0,7—1 м, пахаванні адзіночныя (6) і парнае (жанчына і мужчына), галовамі на 3 ці ПдЗ. У 3 курганах знойдзены пахавальны інвентар: рэшткі галаўнога венчыка (медныя бляшкі з ціснёным арнаментам і 2 завушніцы), пярсцёнкі, білонныя паясныя кольцы з рэшткамі скуранога рэменя, скроневыя кольцы. У адным жаночым пахаванні выяўлены рэшткі галаўнога ўбору, упрыгожанага некалькімі радамі разнастайных (у т.л. пазалочаных) бляшак з ціснёным арнаментам. На кожнай скроні было па 2 трохпацеркавыя кольцы (бронзавыя і сярэбраныя). Нагруднае ўпрыгажэнне складалася з некалькіх радоў караляў, у якіх чаргаваліся шкляныя пацеркі, спіральныя металічныя пранізкі, бразготкі, манета і ромбападобныя падвескі, ракавіныкауры. На правай руцэ нябожчыцы надзеты 2 бронзавыя бранзалеты з петлепадобнымі канцамі, на левай — адзін такі ж самы і пласціністы жалезны бранзалеты. На кожным пальцы правай рукі па адным пярсцёнку з вітай сярэдзінай і заходзячымі пласціністымі завужанымі канцамі, на левай руцэ — шчытковы пярсцёнак. На поясе былі прымацаваны 2 жалезныя нажы ў скураных футаралах на скураных раменьчыках з бразготкамі на канцах і 2 падвескіконікі, а таксама 3 ключыкі, вял. трапецападобная падвеска з кропкавым арнаментам і 5 мініяцюрнымі падвескамі.
Літ.: Дучыц Л., Вайцяховіч А., Кенька П. Курганнажальнічны могільнік каля в. Малявічы Вілейскага рна // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 2007. Вып. 23.
А.В.Вайцяховіч, Л.В.Дучыц, П.М.Кенька.
МАЛЯЎКА Мікола (Мікалай Аляксандравіч; н. 13.12.1941, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскагарна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Настаўнічаў. ПрацаваўуСМІ, на Бел. тэлебачанні і радыё, у Мінве культуры Беларусі. У 1980—2012 у час. «Вясёлка». Аўтар збкаў паэзіі: «Едуць
366
«МАМАЕВА ПАБОІШЧА»
маразы» (1966), «Жалеза» (1970), «Лотаць» (1973), «Круг» (1977), «Эстакада» (1982), «Дар» (1985), «Зімні дождж» (1991), «Старая зямля: санеты, спавітыя дзеразой» (2005), «Дзічка ў полі» (2007), «Крыштальная галінка снегападу» (2011), «Беражыце шыпшыну» (2013). Пішадля дзяцей: кн. «Запрашаем на Калядкі» (1993), «Папялушка» (2000), «Сядзіба, або Хата з матчынай душою (2002), «Марфуткаімянінніца» (2008), «Коласаў абярэг» (2011), «3 вудай на вясёлцы» (2013) і інш.
7в.: Дзедіўнучка: вершы. Мінск, 1983; Салодкі лядзяш: вершы і казкі. Мінск, 1986; Якдом будавалі. Мінск, 1987; Аднавяскоўцы: вершы, балады, байкі. Мінск, 1988; Дзе жывуць казкі: вершы, казкі. Мінск, 1994; Ручнічок на крыжы. Мінск, 1995; Покуць: выбранае. Мінск, 2001; Божы засценак: вершы. Мінск, 2005; Пачынайце дзень з усмешкі: вершы, казкі, пацешкі, загадкі. Мінск, 2013.
Літ.: Камейша К. I высокае, ізямное // Полымя. 2011. № 12.
В.В.Давідовіч.
Г.Р.Маляўскі.
МАЛЯЎСКІ Георгій Рафаілавіч (н. 16.10.1946, Мінск), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1990). Скончыў Бел. дзярж. тэатр.маст. інт (1970). Працаваў у Магілёўскім абл. тэатры драмы і камедыі ў Бабруйску. 3 1971 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Характарны акцёр. Сярод роляў: Радзівіл Чорны («Чорная панна Нясвіжа» А.Дударава), дзед Даніла («Сымонмузыка» Я.Коласа), Ота («Не мой» паводле А.Адамовіча), Кесар («Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» паводле твораў Ф.У.Радзівіл), Ксяндзоў («Апошні шанц» В.Быкава), Пап
Г.Маляўскі ў ролі Яна Дабровіча.
скі нунцый («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Міхалка («Ажаніцца — не журыцца» М.Чарота, братоў Далецкіх), Ян Дабровіч («Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча), Князь К. («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), паштмайстар Шпекін («Рэвізор» М.Гогаля), Клеонт («Тарцюф» Мальера), Эгей («Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета» У.Шэкспіра), Доктар Эмет («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка) і інш.
Д.А. Краўчанка.
МАЛЯЦІЧЫ, вёска ў Крычаўскім рне. За 25 км на ПнЗ ад г. Крычаў, 16 км адчыг. ст. Крычаў 1 налініі Орша—Клімавічы, 129 км ад Магілёва. Цэнтр Маляціцкага с/с. 176 гаспадарак, 433 ж. (2013).
Вядомы з 17 ст. ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ як сяло Малецічы. У 1639 — 13 двароў, 28 душ мужчынскага полу; меўся касцёл. У 1684 цэнтр маёнтка і воласці. У 1706 мястэчка. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1780 — 40 двароў, 255 ж. У 1797 дзейнічаў дамініканскі кляштар. У 1811 меўся касцёл, які ўяўляў сабой копію вядомага сабора Св. Пятра ў Рыме, паменшаную ў 32 разы; у 1835 ён пераўтвораны ў праваслаўную царкву. У вайну 1812 М. часткова спалены. У 1880 — 62 двары, 327 ж.; дзейнічалі млын і лячэб