• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    На тэр. Беларусі першыя звесткі пра М.с. адносяццада 15 ст. Яны існавалі на тэр. манастыроў, замкаў феадалаў. У 16 ст. пад уплывам ідэй Рэнесансу пачалі стварацца т.зв. італьян. сады, якія меліся за валамі Мірскага замка, у Іўеўскай сядзібе (1я пал. 17 ст.). Першы батанічны сад быў створаны ў Гродне ў 1775. Зімовыя М.с. пад шклянымі стрэхамі (аранжарэі) пачалі будавацца з 17 ст. ў складзе палацавапаркавых і сядзібнапаркавых комплексаў (Нясвіж, Ружаны, Залессе і інш.). У сярэдзіне 19 ст. паводле праекта архіт. Дж.Кампаньелі быў створаны батанічны сад у Горках. У канцы 18 —пач. 19 ст. з’явіліся гар. сады ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Магілёве, Рагачове, Чэрыкаве.
    Сучасныя М.с. ў гарадах і сельскай мясцовасці Беларусі ствараюцца з улікам гіст. традыцый і сучасных тэндэнцый развіцця ландшафтнай архітэктуры.
    Літ.: Федорук А.Т. Садовопарковое нскусство Белорусснн. Мннск, 1989; П о т а е в Г.А. Рекреацнонные ландшафты: охрана н формнрованне. Мннск, 1996; С ы ч ё в a А.В. Ландшафтная архнтектура. Мннск, 2002. Г.А.Патаеў.
    МАЛЫШАВА Клара Мікалаеўна (н. 31.12.1935, пас. Памяць Парыжскай Камуны Ніжагародскай вобл., Расія), беларуская артыстка балета, педагог. Засл. артыстка Расіі (1964). Нар. артыстка Беларусі (1971). Скончыла Пермскае харэаграф. вучылішча (1955). Працавала ў тэатрах Расіі. 3 1965 салістка Дзярж. тэатара оперы і балета Беларусі. У 1974—92 педагог, маст. кіраўнік Бел. харэагр. каледжа. Створаныя М. вобразы адрозніваюцца глыбокім драм. пранікненнем у характары гераінь. Сярод лепшых партый на бел. сцэне: Джулія («Альпійская балада» Я.Глебава), Палацавая дзяўчына («Пер Гюнт» на музыку Э.Грыга), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Лаўрэнсія (аднайм. балет А.Крэйна), Папялушка, Джуль
    К.Малышава ў ролі Лаўрэнсіі.
    ета («Папялушка», «Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева), Аўрора («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Дзяўчына («Пасля балю» Г.Вагнера).
    МАЛЫШАЎ Валянцін Мікалаевіч (н. 12.1.1931, г. СанктПецярбург), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1983). Скончыў Ленінградскі інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна (1958). У 1958—92 працаваў у інце «Белдзяржпраект» (у 1978—80 гал. архітэктар). Асн. работы: Палац спорту (1966), рэсп. бальніца 4га Гал. упраўлення Мінва аховы здароўя Беларусі (1968), Рэсп. школаінтэрнат па музыцы і выяўл. мастацтве (1969), кінатэатр «Кастрычнік» (1975), генплан акадэмгарадка па вул. Жодзінская, Дом праектных аргцый Дзяржбуда Беларусі (абодва 1980) — усе ў Мінску; Палац культуры ў Салігорску (1967), коннаспарт. манежупас. Ратамка Мінскага рна (1969), серыя буйнапанэльных жылых дамоў для гарадоў Гродна, Гомель, Брэст, Бабруйск (1972—77), санаторыі «Беларусь» у гарадах Друскінінкай (Літва, 1972) і Юрмала (Латвія, 1976) і інш.
    МАЛЬІШКІ, археалагічны помнік — гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі каля в. Малышкі Вілейскага рна. За 0,1 км на 3 ад вёскі, на левым беразе р. Сэрвач. Пляцоўка авальная памерамі 52 х 45.5 м, выш. да 9 м. 3 трох бакоў умацавана падковападобным валам з боку поля выш. 5 м, з боку пляцоўкі — каля 4 м. Выявілі ў 1938 Г.ЦэгакГалубовіч і У.Галубовіч. Даследавалі ў 1955—57, 1969, 1977—78 А.Р.Мітрафанаў (930 м2), у 1990—94 — Э.М.Загарульскі (325 м2). Выяўлены рэшткі жытлаў, якія размяшчаліся ў 2 рады (у кожным па 3 жытлы) з боку ракі. Жытлы мелі зрубавую канструкцыю, будаваліся з бярвён дыям. 0,2—0,3 м, пазы паміж імі абмазваліся глінай, сцены падтрымліваліся слупамі. Жытло складалася з 4 памяшканняў, мела 2схільнае пакрыццё. У 1м радзе (па краі берага) жытлы памерамі 13,7—14 х 8 м, памяшканні 4,5—
    360
    МАЛЫЯ
    7 х 4 м, у 2м радзе памерамі 16,8— 17,8 х 7,3—8,2 м, памяшканні 8— 8,4 х 3,3—3,7 м. У памяшканнях знаходзіліся адкрытыя авальныя ці круглыя (дыям. 1,6—1,8 м) агнішчы на пясчанай падлозе, абкладзеныя валікамі гліны. Агнішчы былі размешчаны адно над адным (ад 2 да 5), што сведчыць пра паўторную забудову жытлаў на месцы. Знойдзены абломкі ляпных рабрыстых, слоікавых і слабапрафіляваных штрыхаваных гаршкоў, падглянцаваныя і глянцаваныя пасудзіны, больш за 200 прасліц, у т.л. арнаментаваных, грузікі, гліняныя тыглі, молат для апрацоўкі крыц, жалезныя наканечнікі дзід і дроцікаў, сякеры, сярпы, нажы, спражкі, посахападобныя шпількі, бронзавыя шылы, позналатэнская і падковападобная з чырвонай эмаллю фібулы, трапецападобная падвеска. Датуецца 1—4 ст.
    Літ.'. Мнтрофанов А.Г. Железный век Средней Белорусснм: VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э. Мннск, 1978.
    В.І.Шадыра.
    МАЛЫШЭВІЧ Павел Паўлавіч (1821, б.в. Багон, Свіслацкі рн — ?), публіцыст, паэт. Вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы (1833— 37). У пач. 1850х гг. жыў у фальварку Падгор'е (Мінскі рн). Працаваў у Мінскім губернскім праўленні. 3 1860 рэдактар «Мннскнх губернскнх ведомостей» і адначасова начальнік газетнага стала. 3 1863 міравы пасрэднік па Навагрудскім павеце. Ayrap рамант. паэмы «Спеў зорцы» (на польск. мове), артыкулаў і карэспандэнцый аб грамадскакульт. жыцці Мінска. Адзін з першых выступіў у друку ў абарону бел. мовы, даў водзыў на паэмы «Гапон» і «Вечарніцы» В.ДунінаМарцінкевіча. Сябраваў і перапісваўся з У.Сыракомлем.
    МАЛЫШЭЎСКІ Іван Ігнатавіч (25.7.1828, в. Нягневічы Навагрудскага рна — 23.1.1897), пісьменнік, гісторык царквы, славяназнавец. Др багаслоўя (1873). Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча (1843), Мінскую духоўную семінарыю (1849) і
    Кіеўскую духоўную акадэмію (1853), дзе ў 1862—97 выкладаў, праф. Даследаваў пытанні гісторыі царквы ў першыя стагоддзі хрысціянства, гісторыю Візант. царквы, зах. і паўд. славян. Прымаў удзел у падрыхтоўцы выдання твораў Кірылы Тураўскага (1879), аўтар прац «Святыя Кірыла і Мяфодзій» (1885), «Паходжанне рускай вялікай княгіні Вольгі святой» (1889), «Заходняя Русь у барацьбе за веру і народнасць» (1894) і інш.
    МАЛЬІЯ АРХІТЭКТЎРНАЛАНДШАФТНЫЯ ФОРМЫ. элементы добраўпарадкавання, азелянення, кветкавага афармлення, якія забяспечваюць функцыянальны, экалагічны, псіхал. і эстэтычны камфорт для людзей на адкрытых прасторах гар. і сельскіх паселішчаў. Ствараюцца з выкарыстаннем прыродных элементаў прадметнапрасторавага асяроддзя і штучна створаных чалавекам (антрапагенных) элементаў асяроддзя. Да іх адносяцца: абсталяванне для адпачынку, садовая мэбля (альтанкі, лавы, сталы, укрыцйі ад непагадзі); дзіцячае гульнявое абсталяванне (пясочніцы, лесвіцы, горкі, арэлі, каруселі, гульнявы рэльеф); спарт. пляцоўкі і дапаможнае абсталяванне (ліхтары асвятлення, агароджы, вароты, брамкі, масткі); інфармацыйныя прылады (стэнды, афішныя тумбы); дэкар. сульптура і маст. кампазіцыі (абеліскі, памятныя знакі, дэкар. кераміка, кампазшыі з камянёў); святочнае абсталяванне (флагштокі, гірлянды, транспаранты, прылады для святочнай ілюмінацыі і інш.); памастацку апрацаваны рэльеф або геапластыка (падпорныя сценкі, азялененыя адхоны, спускі да вады); брукаванні (пакрыцці з буйна і дробнапамерных пліт, натуральнага каменю, маналітныя, галечныя, пясчанажвіровыя, газоны); водныя аб’екты (вадасховішчы, сажалкі, каналы, пратокі, вадаспады, каскады, басейны, фантаны); драўніннахмызняковыя кампазіцыі (адзінкавыя дрэвы, групы дрэў, кустоў, алейныя пасадкі, шпалеры,
    курціны, масівы зялёных насаджэнняў); кветкавыя кампазіцыі (кветнікі, клумбы, рабаткі); малыя формы для кветак, павойных раслін (вазы, кантэйнеры, пергалы); спец. абсталяванне для стварэння безбар’ернага асяроддзя для маламабільных груп насельніцтва (ліфты, пандусы, пад’ёмнікі ў пад і надземных пераходах) і інш.
    М.а.л.ф. ўвесь час абнаўляюцца ў сувязі са з’яўленнем новых буд. матэрыялаў, тэхналогій, павелічэннем разнастайнасці відаў зялёных насаджэнняў. Для сучаснага перыяду характэрна павышэнне патрабаванняў да якасных параметраў асяроддзя жыццядзейнасці людзей, якія шмат у чым фарміруюцца М.а.л.ф.
    Г.А.Патаеў.
    МАЛЬІЯ АЎЦЮКІ. вёска ў Калінкавіцкім рне. За 13 км на У ад г. Калінкавічы, 5 км ад чыг. ст. Галявіцы на лініі Гомель—Лунінец, 116 км ад Гомеля, на аўтадарозе Кобрын—Гомель—мяжа Расіі. Цэнтр Малааўцюкоўскага с/с. 344 гаспадаркі, 767 ж. (2013).
    Вядомы з 17 ст. ў Мазырскім павеце ВКЛ, калі перасяленцы з в. Аўцючавічы заснавалі новую вёску і назвалі яе Малыя Аўцюкі, а в. Аўцючавічы стала звацца Старыя Аўцюкі. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, з 1797 у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1843 адкрыта нар. вучылішча, у 1849 узведзена драўляная царква Параскевы Пятніцы. У 1897 у Аўцюцевіцкай воласці, 122двары, 1048ж.;дзейнічала царква, царк.прыходскае і нар. вучылішчы, хлебазапасны магазін, карчма. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр Малааўцюкоўскага с/с Калінкавіцкага, з 27.9.1930 Мазырскага, з 3.7.1939 Калінкавіцкага рнаў. Да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе, з 20.2.1938 у Палескай вобл. Пачатковая школаў канцы 1920х гг. пераўтворана ў 7гадовую. У 1940 — 476 двароў, 1683 ж. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да пач.
    361
    МАЛЫЯ
    студз. 1944 М.А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У ліп. і снеж. 1943 гітлераўцы спалілі 450 двароў, загубілі 17 ж. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959  1772 ж. У 1972  547 гаспадарак, 1802 ж., у 1999 — 458 гаспадарак, 978 ж., у 2004 — 417 гаспадарак, 902 ж. У вёсцы праводзіцца Усебел. фестываль нар. гумару «Аўцюкі» (1 раз у 2 гады).
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны, кафэ, карчма «Ганарысты парсюк». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі у Вял. Айч. вайну.
    МАЛЬІЯ ГАРАДЗЯЦІЧЫ, вёска ў Любанскім рне, каля р. Арэса. За 42 км на ПдУ ад г. Любань, 67 км ад чыг. ст. Урэчча на лініі Асіповічы— Баранавічы, 194 км ад Мінска, звязана аўтадарогай з Любанню. Цэнтр Малагарадзяціцкага с/с. 241 гаспадарка, 592 ж. (2013).
    У пач. 19 ст. ў Мазырскім павеце Мінскай губ., у складзе фальварка Замосце маёнтка Гарадзятычы, уласнасць кн. Д.Радзівіла. У 1897 сяло ў Камаровіцкай воласці, 56 двароў, 386 ж., царк.прыходская школа, царква, хлебазапасны магазін, малітоўная школа. 3 1.1.1919у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Петрыкаўскага рна Мазырскай акругі, з 21.8.1925 у Любанскім рне Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Бабруйскай, з 21.6.1935 зноў Слуцкай акруг. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 М.Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1960 пасёлак, 1174 ж. У 1999 — 321 гаспадарка, 798 ж.