• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Бел. рэсп. тэатра юнага гледача — «Эдзіт Піяф» В.Легентава; тэатра імя Я.Купалы — «Смех лангусты» Дж.Марэла, «Гаральд і Мод» К.Хігінса і Ж.К.Кар’ера, «Віват, імператар!» («Крэслы») Э.іанэскі.
    МАЛДАВАНЕ (саманазва малдавень), нацыя, асноўнае насельніцтва Рэспублікі Малдова (больш за 2,565 млн. чал.). Агульная колькасць М. у свеце больш за 3,35 млн. чал. Жывуць ва Украіне (258,6 тыс. чал.), Расіі (172,3 тыс. чал.), Італіі (68,59 тыс. чал.) і інш. Гавораць на румынскай мове раманскай моўнай групы. Вернікі пераважна праваслаўныя. Паводле перапісу 2009 у Рэспубліцы Беларусь пражывала 3465 М.
    У Беларусі М. з’явіліся ў асноўным пасля Вял. Айч. вайны, як грамадзяне адзінай краіны — СССР. У 1992 зарэгістравана грамадскае аб’яднанне «Абшчына «Малдова». Структурныя падраздзяленні аб’яднання ёсць у Гродне, Магілёве, Маладзечне, Рэчыцы, Брэсце. У мінскай бцы №4 імя М.Гогаля сфарміраваны фонд малдаўскай лры. Тут дзейнічае малдаўская суполка, якая праводзіць розныя мерапрыемствы. Наладжана супрацоўніцтва гэтай бкі з бкай імя М.Ламаносава ў г. Кішынёў. У Мінску пры аб’яднанні створаны вак. група «Плай» («Радзіма»), танц. ансамбль «Букурыя» («Радасць»), танц. дуэт «Прыеценія» («Дружба»); у Маладзечне — вак. група «Дойна», у Рэчыцы — вак. ансамбль «Стугураш» («Гронка»). Бел. малдаване штогод святкуюць асн. дзярж. святы Малдовы: 27 жн. — Дзень незалежнасці Малдовы; 31 жн. — Дзень мовы; 1 сак. — Мэрцышор (свята вясны).
    А.М.Валько.
    МАЛЁВІЧ Казімір Севярынавіч (23.2.1878, каля г. Кіеў  15.5.1935), мастак, тэарэтык мастацтва; адзін з заснавальнікаў супрэматызму. Вучыўся ў Кіеўскай школе малявання (1895—96), студыі Ф.І.Рэрберга ў Маскве (1905—10). У 1919—22 выкладаў у Віцебску, заснаваў (з Л.Лі
    К.Маяевіч. Аўтапартрэт. 1933.
    сіцкім) aprцыю «Сцвярджальнікі новага мастацтва». У 1923—27 дырэктар Ленінградскага інта маст. культуры. Раннія творы блізкія да імпрэсіянізму («Жанчына з кветкай», 1903; «Квітнеюць яблыні», 1904), пазней назіраецца спалучэнне прынцыпаў кубізму і футурызму («На сенажаці», 1909; «Станцыя без прыпынку», 1911; «Салдат першай дывізіі», 1914). Стварыў супрэматычныя кампазіцыі, у якіх цалкам адышоў ад адлюстравання натуральных рэчаў і з’яў: «Чорны квадрат», «Палёт аэраплана», «Супрэматызм з сінім трохвугольнікам і чорным прамавутольнікам» (усе 1915), «Чырвоны квадрат» (1917), «Белы квадратна белым фоне» (1919) і інш. Аформіў 1ю паст. «Містэрыібуфф» У.Маякоўскага (1918), кіраваў маст. афармленнем свята 3й гадавіны Кастр. рэв. ў Віцебску (1920), рабіў супрэматычную кераміку для Дзярж. завода ў Петраградзе (1921). У пач. 1930х гг. працаваў у жанрах партрэта і пейзажа: «Скача чырвоная конніца» (1918— 30), «Дзяўчына з чырвоным дрэўкам» (1932), «Аўтапартрэт» (1933), «Дзяўчына з грэбенем» (1935) і інш. Аўтар мастацтвазнаўчых прац «Ад кубізму да супрэматызму» (1916), «Супрэматызм» (1920), «Бог не скінуты: Мастацтва, царква, фабрыка» (1922).
    352
    МАЛЕЦКАЯ
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—5. М., 1995—2004.
    Літ.: Сарабьянов Д.В., Шатскнх А.С. Казнмнр Малевнч: Жнвопнсь. Теорня. М., 1993. Малевнч. Класснческнй авангард. Внтебск: сб. ст. Вып. 1 — 11. Внтебск; Мннск, 1994—2009; Малевнч о себе. Современннкн о Малевнче. Т. 1—2. М., 2004. Г.А.Фатыхава. МАЛЁВІЧ Юрый Мікалаевіч (30.5.1937, Мінск — 2003), беларускі архітэктар. Скончыў Бел. політэхн. інт (1961). 3 1961 у Барысаўскім філіяле інта «Мінскаблпраект». 3 1976 намеснік ген. дырэктара інта «Белбыттэхпраект» навук.вытворчага аб’яднання «Белбыттэхніка», з 1987 гал. архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні інта «Мінскграмадзянпраект». 3 1996 у Кце па архітэктуры, горадабудаўніцтве і тэр. планаванні Мінскага аблвыканкама. Асн. работы: праекты планіроўкі і забудова мікрараёнаў гарадоў Барысаў, Слуцк, Чэрвень, Смалявічы, Крупкі (1962—72), праекты цэнтр. плошчаў у Барысаве (1963, у суаўт.) і Беразіно (1967), цэнтра курортнага пас. Нарач Мядзельскага рна (1970); бка, спарт. корпус з плавальным басейнам, 9павярховы жылы дом у Барысаве (1964—68); кінатэатр «Рагнеда» у г. Заслаўе Мінскага рна (1988); бальніца з паліклінікай у г.п. Рось Ваўкавыскага рна (1992), крытыя корты ў комплексе «Дразды» каля Мінска (1995). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    МАЛЁВІЧЫ, вёска ў Жлобінскім рне, за 7 км на ПнЗ ад горада і чыг. вузла Жлобін. 94 км ад Гомеля. Каля аўтадарогі Бабруйск—Гомель. Цэнтр Малевіцкага с/с. 273 гаспадаркі, 760 ж. (2013).
    Вядомы з 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. 3 1873 пачаў дзейнічаць чыг. раз’езд на лініі Асіповічы—Гомель. У 1886 у Лукаўскай воласці, 52 двары, 300 ж. У 1897 — 93 двары. 618 ж. 3 26.4.1919 у Гомель
    скай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Жлобінскага рна Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 26.6.1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў сак. 1942 спалілі вёску, загубілі 56 ж. Пасля вайны адбудавана. У 1959 — 345 ж., у 2000 — 297 гаспадарак,698 ж.
    У 2013 дзіцячы сад—сярэдняя школа, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    МАЛЁЙКІ, вёска ў Брагінскім рне, каля р. Брагінка. За 8 км на У ад Брагіна, 32 км ад чыг. ст. Хойнікі на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Гомель—Калінкавічы. 138 км ад Гомеля. Цэнтр Малейкаўскага с/с. 141 гаспадарка, 391 ж. (2013).
    Вядомы у ВКЛ з 16 ст. як BecKa. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1811 у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1897 у Брагінскай воласці, 55 двароў, 354 ж.; меўся хлебазапасны магазін. У 1908 — 56 двароў, 383 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 6.12.1926 у БССР. 3 8.12.1926 цэнтр Малейкаўскага с/с Брагінскага рна; да 9.6.1927 у Рэчыцкай, да 26.7.1930 Гомельскай акругах, з 20.2.1938 у Палескай вобл. Дзейнічала пачатковая школа. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да канца ліст. 1943 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1943 гітлераўцы часткова спалілі вёску. 3 8.1.1954у Гомельскай вобл. У 1959 — 497 ж. У 1962 да М. далучана в. Усход. У 1999 — 143 гаспадаркі, 404 ж., у 2004 — 142 гаспадаркі, 392 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Скульптура сав. воіна і скульпт. кампазіцыя ў гонар землякоў, якія загінулі у Вял. Айч. вайну. Помнік археалогіі — курганны могільнік.
    МАЛЁНЧАНКА Рыма Фёдараўна (н. 26.6.1935, г. Орша), беларуская актрыса, педагог. Засл. артыстка Беларусі (1968). Скончыла БДУ (1957). У 1955—83 працавала ў Бел. рэсп. тэатры юнага гледача. Адначасова з 1965 выкладала ў Бел. тэатр.маст. інце. 3 1975 у Бел. унце культуры і мастацтваў (з 1990 праф.). Творчасці М. ўласцівы тонкі псіхал. аналіз вобраза, мяккая стрыманая манера выканання, маст. густ, імкненне адлюс
    траваць маральную чысціню гераінь, іх духоўнасць. Сярод роляў: Ульяна Паўлаўна («Экзамен на восень» І.Шамякіна), Юлія Паўлаўна («Марутка» С.Алексіевіч), Марыя Антонаўна («Рэвізор» М.Гогаля), Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава), Маша («1 зноў сустрэча з маладосцю» А.Арбузава) і інш. Непасрэдна і шчыра выконвала ролі травесці, драм. і характарныя: Ніна Азоліна («Юныя мсціўцы» А.Гутковіча і В.Хазанскага), Юра Узюмаў («Пузыркі» А.Хмеліка), ХлапчышБлагіш («ХлапчышКібальчыш» паводле А.Гайдара), Сунічка («Прыгоды Чыпаліна» паводле Дж. Радары). Пастаноўшчык і выканаўца літ.драм. кампазіцый «Мой Пушкін» паводле М.Цвятаевай (у спектаклі «Паэт», 1986, 1999), аўтар інсцэніроўкі і рэж. радыёспектакля «Насцечка» (2014, паводле аднайм. аповесці К. Чорнага). Удзельнічае у канцэртах, маст. чытаннях.
    МАЛЕЦКАЯ СІМЯОНАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Малеч Бярозаўскага рна. Пабудавана ў 1873 з цэглы. Да прамавугольнага ў плане
    353
    МАЛЕЧ
    Малецкая Сімяонаўская царква.
    асн. аб’ёму прымыкаюць 2ярусная званіца, трапезная, бакавыя рызніца і ахвярнік, апсіда. Чатырохсхільны дах асн. аб’ёму і пластычны купал званіцы завершаны цыбулепадобнымі купаламі на 8гранных барабанах, фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, дэкарыраваны вуглавым рустам, апяразаны карнізам. У інтэр’еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Перад царквой 3пралётная арачная брама, завершаная кілепадобным шчыпцом з макаўкай. 3 паўн. боку ад апсіды пастаўлена цагляная квадратная ў плане шатровая капліца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай. Царква дзейнічае.
    МАЛЕЧ, вёска ў Бярозаўскім рне. За 20 км на ПдЗ ад г. Бяроза, 16 км ад чыг. ст. БярозаКартузская на лініі Брэст—Мінск, 89 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з г. Бяроза. Цэнтр Малецкага с/с. 743 гаспадаркі, 1846 ж. (2013).
    Вядомы з 16 ст. як вёска ў Кобрынскай эканоміі, у Брэсцкім павеце Падляшскага, з 1566 Брэсцкага ваяводстваў ВКЛ. У 1645 атрымаў гар. правы, меўся герб. Пазбаўлены гар. прывілеяў у 18 ст. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Пружанскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1805—23 тут
    адбываліся сялянскія выступленні супраць феад. павіннасцей. У 1886 цэнтр воласці, 71 двор, 1428 ж., школа, 2царквы, малітоўны дом, банк, 16 крам. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Пружанскага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Пружанскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 14.4.1960 у Бярозаўскім рне. У 1997 — 805 гаспадарак, 2445 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—дзіцячы сад, школа мастацтваў, Дом культуры, бка, бальніца, паліклініка, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 8 магазінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Сімяонаўская царква (1873).
    МАЛІНАУКА, вёска ў Лоеўскім рне, на р. Брагінка. За 35 км на ПнЗ ад Лоева, 65 км ад чыг. ст. Рэчыца на лініі Гомель—Калінкавічы, 87 км ад Гомеля. Цэнтр Малінаўскага с/с. 145 гаспадарак, 426 ж. (2013).
    Засн. ў пач. 1920х гг. перасяленцамі з суседніх вёсак на б. памешчыцкіх землях у Рэчыцкім павеце Гомельскай губ. РСФСР. 3 6.12.1926 у БССР. 3 8.12.1926 у Баршчэўскім с/с