Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
ны ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў.
Літ;. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 2030я гады. Мінск, 1975; Навумовіч У.А. Шляхамі арлянят: Проза «Маладняка». Мінск, 1984; Ч ы гр ы н І.П. Проза«Маладняка»: Дарогамі сцвярджэння. Мінск, 1985.
«МАЛАДНЯК», літаратурнамастацкі і грамадскапалітычны часопіс. Выдаваўся ў 1923—32 у Мінску на бел. мове штомесячна. Орган літ. аб’яднання «Маладняк». Рэд.: М.Кудзелька (М.Чарот), А.Ажгірэй (А.Вольны), М.Арэхва, У.Ігнатоўскі, М.Зарэцкі, М.Адзінец, А.Дудар, І.Барашка, П.Галавач, А.Звонак, В.Каваль, А.Моркаўка, А.Сянкевіч і інш. 3 1923 да сярэдзіны 1926 часопіс арыентаваўся на масавую камсамольскамаладзёжную аўдыторыю, імкнуўся згуртаваць маладых пісьменнікаў і публіцыстаў, дзеячаў мастацтва і навукі вакол праграмы сацыяліст. будаўніцтва і развіцця бел. сав. культуры. Друкаваў творы пісьменнікаў старэйшага пакалення З.Бядулі, Ц.Гартнага, А.Гурло, У.Дубоўкі, К.Крапівы, Я.Пушчы, П.Труса, М.Чарота, К.Чорнага, пачынаючых аўтараў. Змяшчаў выступленні парт. і дзярж. дзеячаў, навук.папулярныя нарысы і даследаванні, партрэты вядучых аўтараў, бел. краявіды. Падтрымліваў і прапагандаваў ідэйнаэстэт. праграму аднайм. літ. аргцыі. Пасля выхаду ў маі 1926 са складу аўтараў часопіса групы «Узвышша» «М.» аб’ядноўваў пісьменнікаў другога «маладнякоўскага прыліву», сярод якіх былі З.Бандарына, Я.Бобрык, П.Броўка, А.Вечар, К.Губарэвіч, І.Гурскі, У.Жылка, А.Звонак, А.Куляшоў, М.Лынькоў, Б.Мікуліч, А.Салагуб, Я.Скрыган, У.Хадыка, М.Хведаровіч і інш. Кіруючую ролю ў часопісе захоўвалі заснавальнікі аб’яднання «Маладняк» М.Чарот, А.Дудар, М.Зарэцкі, якія ў 1927 разам са старэйшымі літаратарамі стварылі аб’яднанне «Полымя». Часопіс увёў аддзелы паэзіі, прозы, крытыкі
і публіцыстыкі, друкаваў пераклады твораў М.Горкага, А.Блока, Л.Талстога, У.Маякоўскага і інш. 3 сярэдзіны 1928 «М.» перайшоў на т.зв. напастоўскія (ад назвы час. «На посту») вульгарнасацыялагічныя пазіцыі Рас. асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (РАПП), у выніку чаго змянілася яго агульнагіст. і культ,гіст. арыентацыя (пераважна ў сваёй крытыкапубліцыст. частцы). Часопіс друкаваў пагромныя артыкулы з абвінавачваннямі класікаў бел. лры, ранніх маладнякоўцаў, узвышанцаў (артыкулы Т.Глыбоцкага, А.Гародні, Р.Мурашкі, У.Бухаркіна, С.Васілёнка і інш.). Паралельна з’яўляліся і аб’ектыўныя матэрыялы Я.Барычэўскага, П.Бузука, С.Замбржыцкага, А.Некрашэвіча, М.Піятуховіча і інш., публікаваліся вершы і паэмы П.Броўкі, А.Куляшова, В.Маракова, У.Хадыкі, апавяданні, аповесці і раманы З.Астапенкі, П.Галавача, Ц.Гартнага і інш. У 1932 «М.» дубліраваў функцыі час. «Полымя».
«МАЛАДНЯК КАЛІ'НІНШЧЫНЫ», літаратурнамастацкі часопіс, орган Калінінскага акруговага кта ЛКСМБ і ўсебел. аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». Выдаваўся ў 1924—26 у г. Клімавічы Калінінскай філіяй «Маладняка». Выйшла 6 нумароў. Надрукаваў вершы А.Александровіча, З.Астапенкі, А.Вольнага, Я.Журбы, А.Карачуна, К.Крапівы, Я.Падабеда, З.Піваварава, Ю.Таўбіна, Н.Чурбакова і інш., апавяданні С.Анціпенкі, А.Вігуры, п’есы С.Музыкі.
«МАЛАДбЕ ЖЫЦЦЁ», заходнебеларускі маладзёжны часопіс. Выдаваўся з лют. 1921 да студз. 1923 у Вільні на бел. мове. Асвятляў падзеі культ. жыцця Зах. Беларусі. Заклікаў да паліт. і сац. самаўсведамлення, салідарнасці з перадавой моладдзю інш. народаў. Значную ўвагу надаваў пазнанню духоўнай спадчыны бел. народа, выхаванню пашаны да яе. Друкаваў вершы У.Жылкі, І.Дварчаніна, У.Дубоўкі, М.Запольскага, М.Ila
341
«МАЛАДОСЦЬ»
рашкевіча, Ю.Сергіевіча, В.Сталяронка, С.Глебава. 3 апавяданнямі і замалёўкамі на старонках часопіса выступалі В.Чурыла, Я.Драздовіч, М.Ільяшэвіч. Змясціў артыкулы і нарысы, прысвечаныя творчасці В.ДунінаМарцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Коласа. Апублікаваў пераклады твораў А.Герцэна, Г.Лангфела, І.Тургенева. Выйшла 7 нумароў.
«МАЛАДОСЦЬ», літаратурнамастацкі і грамадскапалітычны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1953 у Мінску на бел. мове штомесячна. Заснавальнікі: Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда». Складаецца з 4 блокаў: проза, паэзія, крытыка, публіцыстыка. Друкуе творы бел. пісьменнікаў — вершы, паэмы, апавяданні, раманы, публіцыст., крыт. і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на навук., грамадскапаліт., гіст. тэмы, фотарэпартажы, нарысы пра дзеячаў навукі, культуры, лры і мастацтва, пераклады твораў замежных аўтараў. Змяшчае іл. і рэпрадукцыі твораў выяўл. мастацтва. Асвятляе жыццё і творчую дзейнасць бел. моладзі. У рубрыцы «Упершыню ў «Маладосці»
Часопіс «Маладосць».
дэбютуюць маладыя паэты і празаікі. Аўтарамі выступаюць таксама грамадскія і дзярж. дзеячы, навукоўцы. Mae сваю кніжную серыю «Бібліятэка часопіса «Маладосць» (засн. ў 1988 і адноўлена ў 2013). У 2013 выйшаў 1ы міжнар. (рэгіянальны бел,польск.ўкр.) нумар выдання — БерасцейскаБялападляскаРовенскі.
МАЛАДЫ, жаніх, нарачоны, суджаны, заручоны, князь, баярын, паночак, маладзец, маладзень, маладзён, маладзенец, персанаж вясельнай абраднасці. Асн. атрыбутамі былі кветка на кашулі ці кажушку, прышчэпленая на грудзях справа і на шапцы, хустка на шыі, пояс, ручнік, вышыты чырвонымі ніткамі. Нягледзячы на тое, что ініцыятыва шлюбу зыходзіла з боку М., на вяселлі ён найчасцей з’яўляўся аб’ектам абрадавых дзеянняў ці пасіўным суб’ектам, замест якога дзейнічалі намеснікіпрадстаўнікі: сват, дружко, маршалак і інш. Ад М. патрабавалася толькі прытрымлівацца рытуальнай мадэлі паводзін. Пасля заручын М. павінен быў аказваць маладой асобую ўвагу, пасылаючы недарагія падарункі і гасцінцы: стужкі, пацеркі і інш. Перад ад’ездам з роднага дома ён цалаваў бацькам рукі, твары, кланяўся ім і ўсім прысутным. На воз М. ўсаджваў сват, ён жа потым дапамагаў яму сысці перад хатай маладой. У самой хаце М. сядзеў моўчкі, не здымаючы шапку. Падчас вясельнага застолля ён нічога не еў і не піў. Перад шлюбнай ноччу першы «качаўся» на пасцелі, каб жонка лёгка і хутка нарадзіла першынца. У бел. культуры сімваламі М. з’яўляліся нябесныя свяцілы (месячык), птушкі (салавейка, галубок, саколік), дрэвы і расліны (дубочак, явар, белы мак) і інш. У адпаведнасці з этапамі абраднасці ў вясельных песнях вобраз М. падаваўся ў 3 аспектах: рытуальнаактыўным (абрадавыя лірычныя песні): «Я свого коніка ўгоніў, // Покуль зверыну половіў. // Я свое ботэнькі потоптаў. // Покуль зверыну ўсю ўлапаў»,
«Уехаў Колечка ў цесцеў двор, // Стукнуў чабатком аб парог. // Стукнуў чабатком, пытае: // — Ці тут мая Надзечка, // Ці нямае»; рытуальнаўзвышаным (велічальныя песні): «Наш Ванечка харошанькі, // Ванечка прыгожанькі. // Яго шубка з бабрамі, // I галоўка з кудзяркамі. // Яго лічанька размалёвана, // У яго галоўка розумам насыпана», «Наш пан млоды за сталом, // Як ясен месяц на небе. // Усім бяседу закрасіў // Сваім ліцом румяным, // Сваім словам каханым»; рытуальназніжаным (жартоўныя песні): «Жаніх на чорта пахож: // Шыя калом, галава капылом, // Ліцо ў лупах, галава ў калтунах, // Hoc у яго хоць аборы смуні, // Бровы ў яго чорт на месяцу віў», «Вочы, як у жабы, // 3 гарбуз нос, // Бруха, як начоўкі, // Чуць у хату ўнёс», «Вашаму маладому // Толькі даць пугу. // Няхай гоне // Свіней каля лугу».
Літ.: Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінск, 1973—1989; Вяселле. Абрад. Мінск, 1978; Вяселле. Песні. У 6 кн. Мінск, 1980— 1986; Палескае вяселле. Мінск, 1984; Вяселле на Гомельшчыне. Мінск, 2003; П р ы е м к a В.В. Лакальнарэгіянальныя асаблівасці беларускіх вясельных песень: Піншчына. Мінск, 2010.
В.В.Прыемка.
«МАЛАДЬІЗМАГАР», газета для моладзі Заходняй Беларусі. Выдавалася ЦК КСМЗБ нелегальна ў 1930—35 на бел. мове. Заклікала моладзь да рэв. барацьбы за вызваленне Зах. Беларусі 1 ўз’яднанне з БССР, выкрывала дзейнасць варожых маладзёжных аргцый. Шырока асвятляла жыццё моладзі ў СССР і БССР, інфармавала моладзь Зах. Беларусі пра класавую барацьбу за мяжой, публікавала рэв. і нар. песні, прыпеўкі. Пераемніцай «М.з.» стала газ. «Голас моладзі».
«МАЛАДЬІ КАМУНІ'СТ», газета, орган ЦК КСМЗБ. Выдавалася нелегальна ў 1924—37 на бел., рус. і польск. мовах. Арганізатар выдання і першы рэд. В.З.Харужая. Асвятляла дзейнасць камсамольскіх аргцый Зах. Беларусі, арганізоўвала і накі
342
МАЛАКРАКОТКАЎСКАЯ
роўвала іх работу. Заклікала моладзь на барацьбу супраць буржуазіі і памешчыкаў выступала за ўз’яднанне Зах. Беларусі з БССР. Публікавала матэрыялы пра цяжкае жыццё моладзі ў Польшчы. Змяшчала вершы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Пестрака, В.Таўлая, М.Засіма, рэв. песні, частушкі. Газета друкавалася ў падп. друкарнях у Вільні, Гродне, Беластоку. Выйшла каля 50 нумароў.
МАЛАДЬІЯ, персанажы вясельнай абраднасці. Назва «М.» выкарыстоўвалася на вяселлі пасля рытуальнага аб’яднання маладога і маладой у шлюбную пару (пачынаючы з заручын) і некаторы час пасля вяселля. Асн. атрыбутамі М. былі пярсцёнкі, а таксама ручнік або пояс, якім абвязвалі іхрукі. Упершыню М. зводзілі адзін з адным, злучалі і абвязвалі ручніком іх рукі на заручынах. Малады і маладая абменьваліся пярсцёнкамі і абрадавымі падарункамі. Пасля вянчання яны ехалі ўжо на адным вазку. Іх разам садзілі на покуці, ставілі на стол адну талерку і лыжку на дваіх, давалі адзін кавалак каравая. М. звязвалі поясам або ручніком, пакрывалі абоіх наміткай або кавалкам палатна, спляталі іх валасы і нярэдка падпальвалі злучаныя пасмы. Разам яны кланяліся ўсім прысутным, умываліся пасля шлюбнай ночы, прымалі гасцей пасля вяселля і г.д. Усе гэтыя дзеянні азначалі яднанне, злучэнне маладых у пару. Хустку, пояс ці ручнік, якім звязвалі маладых, яны захоўвалі ўсё жыццё. У бел. культуры сімваламі М. з’яўляюцца нябесныя свяцілы (месячык і сонца, месяц і зорка, два анёлы), птушкі (салавейка і шэрая зязюлька, селязень і вутаўка, сокал і галачка, галубок і галубка), дрэвы і расліны (явар і бярозка, дуб і бяроза, вінаград і ягадка, хмель з аўсом, дзве ягадкі) і інш. На працягу вяселля абавязкова выконваліся песні, у якіх сімвалічна замацоўвалася яднанне М. і іх узаемнае каханне: «Віно з мёдам зліваецца», «Ягадка да ягады цераз бор ішла», «Едзе жані
шок да дзеўкі, як месячык да зоркі», «Ды сцякліся дзве рэчанькі» і інш.