• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    лаг №342), у якім загубілі 33 150 чал. 3 20.9.1944 цэнтр Маладзечанскай вобл. У 1947—55 працаваў настаўніцкі інт. 3 20.1.1960 цэнтр раёна ў Мінскай вобл. У 1972 — 56,1 тыс. ж., у 1998 — 98 тыс. ж.
    Архіт.планіровачную структуру М. ўтвараюць пр. Леніна, вуліцы Прытыцкага, Савецкая, Валынца, Я.Купалы, Горкага. На скрыжаванні вуліц Савецкая і Прытыцкага створана цэнтр. плошча. Сучасны горад развіваецца ў паўд. і ўсх. напрамках, мае прамавугольную сетку вуліц. Чыг. лініі падзяляюць яго на 4 планіровачныя раёны: зах. (сканцэнтравана большасць прам. прадпрыемстваў), паўн. (зона індывід. жылой забудовы), усх. (прам. раён), паўд. (зона шматпавярховай жылой забудовы, грамадскі цэнтр). Горад развіваецца паводле генплана 1989 (карэкціроўка 2005). Зона адпачынку — р. Уша са штучным вадаёмам, цэнтр. гар. парк, скверы. У 2000я гг. пабудаваны мікрараён Усходні, аўтакомплекс «Тытан», праведзена мадэрнізацыя фасадаў адм. і грамадскакульт. будынкаў, добраўпарадкаванне вуліц.
    338
    МАЛАДЗЁЖНЫ
    У 2013 гандлёваэканам., мед., муз., політэхн. прафес. каледжы, 14 сярэдніх школ, школа для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, 2 установы дадатковай адукацыі для дзяцей, і моладзі, дзіцячыя школы: мастацтваў, духавых інструментаў, мастацкая, 7 ДЮСШ, спец. школаінтэрнат для дзяцей з парушэннем зроку, санаторная школаінтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз, 30 дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед. Працуюць Палац культуры, Цэнтр рамёстваў, дзіцячы Цэнтр культуры «Расток», 8 бк, Мінскі абл. драм. тэатр, Мінскі абл. тэатр лялек «Батлейка», кінатэатр, відэасалон, 4 бальніцы, радзільны дом, 8 паліклінік, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, станцыі пералівання крыві і хуткай дапамогі. Помнікі: у гонар перамогі рус. войск у вайне 1812, у гонар войск 3га Бел. фронту, Героям Сав. Саюза А.І.Валынцу і Ф.Р.Маркаву, мемар. комплексы: «Шталаг342» ахвярам фашызму на тэр. б. лагера смерці і ў гонар Вызваліцеляў; брацкая магіла сав. воінаў, партызан, парт. і сав. работнікаў, магіла ахвяр фашызму (за 1,5 км ад горада, каля аўтадарогі Маладзечна—Вілейка), помнік ахвярам фашызму — жыхарам Маладзечна — «Сцяна памяці». Помнікі архітэктуры: Пакроўская царква (1867—71), чыг. вакзал (1907), будынак кляштара трынітарыяў (1762) — б. настаўніцкая семінарыя (зараз адзін з карпусоў станкабуд. завода). Археал. помнік — гарадзішча Замчышча.
    МАЛАДЗЁЖНАЯ СУБКУЛЬТЎРА. частка нацыянальнай культуры, носьбіты якой (маладыя людзі ад падлеткавага да 30гадовага ўзросту) адрозніваюцца ад прадстаўнікоў дамінуючай культуры уласнай сістэмай каштоўнасцей, мовай, стылем адзення, манерай паводзін і мыслення. Як асобны тып культуры розныя М.с. ўзніклі ў краінах Зах. Еўропы і ЗША у 2й пал. 20 ст. Вылучаецца на аснове прыхільнасцей моладзі да
    Да арт. Маладзёжны тэатр эстрады. Фрагмент з канцэртнай праграмы «А за акенцам месяц май».
    пэўных муз. стыляў, відаў мастацтва, спарт. спаборніцтваў, шматлікіх хобі. Кожная М.с. характарызуецца схільнасцю да наватарства, эпатажнасці, унутранай замкнёнасцю, ізаляванасцю ад масавай культуры і інш. субкультур, нонканфармізмам, пратэстнымі настроямі, часам эскапізмам (уцёкамі ад рэальнасці), агрэсіўнымі паводзінамі і асацыяльнымі дзеяннямі, ужываннем алкаголю, наркотыкаў і інш. Найб. вядомымі і пашыранымі ў сучасным свеце з’яўляюцца такія М.с., як бітнікі, рокеры, панкі,
    Да арт. Маладзёжны тэатр эстрады.
    Фрагмент пастаноўкі «Мікітаў лапаць — «рукамі не лапаць!» паводле М. Чарота.
    хіпі, байкеры, металісты, готы, япі, эма, рэперы, графіцісты, футбольныя фанаты і інш. У Беларусі асобныя М.с. (напр., стылягі) існавалі яшчэ ў 1950—60я гг., аднак значна пашырыліся ў канцы 20 — пач. 21 ст. (готы, металісты, байкеры, графіцісты, футбольныя фанаты).
    Э. С.Дубянецкі.
    МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР ЭСТРАДЫ. Створаны ў 1997 у Мінску як Дзярж. маладзёжны тэатр эстрады, з 2001 сучасная назва. Маст. кіраўнікі: А.Ціуноў (з 1997), В.Раінчык (з 2000); гал.
    339
    МАЛАДЗЁЖНЫЯ
    Да арт. Маладзёжны тэатр эстрады. Фрагмент музычнай праграмы «Вяселле».
    рэж.: А.Вавілаў (з 1997), В.Панін (з 2005). Тэатр адкрыўся эстр. прадстаўленнем «Брадвей на Маскоўскай». У рэпертуары: сольныя і зборныя канцэрты артыстаў і калектываў тэатра, шоупраграмы эстр. («Эстрадны кактэйль», «Аб чым маўчаць жанчыны», «Асаблівасці нацыянальнага адпачынку»), муз. («Вяселле»), гумарыст. («Усім стаяць — усім сядзець»), паст. («Мікітаў лапаць — «рукамі не лапаць!» паводле М.Чарота) і інш., разнастайныя рэтра, джаз і трыб’ютканцэрты («Джаз кантакт», «Азбука рока», «Класіка рока», «А за акенцам месяц май») і інш., муз. спектаклі для дзяцей («Не хадзіце, дзеці, у Афрыку гуляць», «Чароўная мітусня, ці Прыгоды пад Новы год», «Вучэнне — свет, але падручнікаў цемра», «Навагоднія прыгоды Агеньчыка», «Заячы паход пад Новы год»). Тэатр — арганізатар канцэртаў інструм. музыкі, фестываляў гумару, харэаграфіі, рок і фалькл. музыкі. У складзе тру
    пы (2014): засл. артыстка Беларусі І.Афанасьева, І.Абалян, В.Алешка, Г.Благава, В.Вронская, А.Грышанава, Гюнеш, Я.Ермалковіч, Жанет, В.Змуршчык, І.Кісялёва, М.Сокал, Р.Сямёнава, Д.Сяргееў, В.Плотнікава, А.Хлястоў, Т.Фарэдо, Шыр, групы «Верасы», «ЦяніТалкай», цыганскае шоу «Алюр», шоупраект «ДНК», «Піва ўдвух», балет тэатра.
    В.В.Давідовіч.
    МАЛАДЗЁЖНЫЯ ГРАМАДСКІЯ АБ’ЯДНАННІ, від грамадскіх аб’яднанняў, у якія ўваходзяць грамадзяне ва ўзросце ад 16 (ці менш пры пісьмовай згодзе сваіх законных прадстаўнікоў) да 31 года (не менш 2/3 ад агульнай колькасці членаў) і якія выражаюць іх спецыфічныя інтарэсы, і статутная дзейнасць якіх накіравана на забеспячэнне сац. станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі.
    Ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законамі Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб’яднаннях» (1994, са змяненнямі і дапаўненнямі 1995—2013), «Аб дзяржаўнай падтрымцы маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь» (1999), «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі» (2009, са змяненнямі і дапаўненнямі 2011). У Беларусі на 1.1.2014 зарэгістравана 256 М.г.а. (у т.л. 29 дзіцячых, гл. Дзіцячыя грамадскія аб’яднанні), з іх 57 рэсп. і міжнар. (у т.л. 10 дзіцячых) — Мінвам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, 199 мясц. (у т.л. 19 дзіцячых) — гал. ўпраўленнямі юстыцыі абл. і Мінскага гар. выканаўчых ктаў. Самымі шматлікімі ў 2013 з’яўляліся Бел. рэсп. саюз моладзі (434 265 чал.), Бел. рэсп. піянерская аргцыя (572 245 чал.) і Бел. маладзёжная грамадская aprцыя выратавальнікаўпажарных (228 987 чал.). Грамадскія аб’яднанні ствараюць саюзы (асацыяцыі) для каардынацыі іх дзейнасці для дасягнення агульных статутных мэт, прадстаўлення і абароны законных інтарэсаў. На 1.1.2014 у Беларусі
    зарэгістраваны 3 саюзы (асацыяцыі) М.г.а.: Рэсп. саюз грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый» (аб’ядноўвае 42 маладзёжныя і дзіцячыя грамадскія аргцыі), Міжнар. асацыяцыя маладзёжных грамадскіх аргцый выратавальнікаўпажарных і Міжнар. саюз грамадскіх аб’яднанняў «РБСМ» (Рас.Бел. саюз моладзі). Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь фарміруе рэсп. рэестр маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, якія карыстаюцца дзярж. падтрымкай (уваходзяць 15 аргцый).
    Дзяржава стварае неабходныя ўмовы для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў паліт., сац., эканам. і культ. развіцці грамадства. Моладзь мае права аб’яднацца ў М.г.а. пры ўмове, што іх дзейнасць не мае мэты гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу ці вядзення прапаганды вайны, сац., нац., рэліг. і расавай варожасці. М.г.а. садзейнічаюць грамадскай актыўнасці моладзі, наладжванню зносін паміж людзьмі, развіццю лідарскіх якасцей, ініцыятыўнасці, крэатыўнасці, мэтанакіраванасці. І.А.Грушко.
    «МАЛАДНЯК», першае літаратурнае аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў. Існаваўз ліст. 1923даліст. 1928.Узнік як гурток маладых паэтаў пры час. «Маладняк». Заснавальнікі: М.Чарот, А.Вольны, А.Дудар, А.Александровіч, А.Бабарэка, Я.Пушча. Са стварэннем філіі ў Маскве (май 1924) і ініцыятыўных груп у Віцебску і Магілёве прыняў назву Усебел. аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў. Меў філіі ў Мінску, Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Гомелі, Клімавічах (Калінінская філія), Магілёве, Оршы, Полацку, Слуцку, Смаленску, Ленінградзе, Празе, Рызе; студыі і гурткі — у многіх гарадах і мястэчках. У склад аб’яднання ўваходзілі нац. секцыі рус., польск., яўр., літоўскіх пісьменнікаў.
    Кіруючы орган — прэзідыум, з лют. 1925 — Цэнтр. бюро, якое ў розныя гады ўзначальвалі М.Ча
    340
    «МАЛАДОЕ ЖЫЦЦЁ»
    рот, А.Вольны, У.Дубоўка, П.Галавач. Друкаваны орган — час. «Маладняк» (з №9, 1926 да №11, 1928). Многія філіі мелі ўласныя часопісы або альманахі («Пачатак», «Світанне» Віцебскай філіі, «Росквіт», «Наддзвінне» Полацкай філіі, «Аршанскі Маладняк» і інш.). 3 мая 1925 аб’яднанне выдавала на свае сродкі бібліятэчку (кніжніцу) — невял. зборнікі вершаў і прозы «маладнякоўскіх» пісьменнікаў (выйшла каля 60). Творчыя прынцыпы «М.» сфармуляваны ў дэкларацыі (снеж. 1924), паводле якой ставілася задача праз творчасць ажыццяўляць ідэі марксізмуленінізму, ствараць маст. вобразы, якія аб’ектыўна адпавядалі б рэальнасці, і на іх аснове паказваць шляхі пабудовы новага свету. Чл. аб’яднання ў розны час былі М.Аляхновіч, З.Бандарына, І.Барашка, П.Броўка, З.Бядуля, У.Галубок, В.Гарбацэвіч, Ю.Гаўрук, П.Глебка, К.Губарэвіч, А.Гурло, Я.Журба, У.Жылка, М.Зарэцкі, А.Звонак, В.Каваль, Т.Кляшторны, К.Крапіва, М.Лынькоў, В.Маракоў, Р.Мурашка, М.Нікановіч, Л.Родзевіч, Я.Скрыган, В.Сташэўскі, П.Трус, У.Хадыка, Н.Чарнушэвіч, К.Чорны, С.Шушкевіч, А.Якімовіч і інш. «М.» праводзіў вял. выхаваўчую працу сярод моладзі, садзейнічаў выяўленню талентаў, наладжваў сувязі з літ. аргцыямі Украіны, Расіі, Грузіі і інш. рэспублік, кнігаабмен з замежнымі краінамі. Творчасць маладнякоўцаў была прасякнута пафасам сцвярджэння сацыяліст. ладу, вызначалася пошукамі новых маст. форм і сродкаў. Аднак многія з «М.» абвяшчалі літ. спадчыну перажыткам старога грамадства, захапляліся арыгінальнічаннем, фармалістычным штукарствам (мела назву «бурапена»). Масавы характар «М.», прыярытэтнасць культ.асветнага кірунку працы, заняпад мастацкасці ў ім сталі каталізатарамі творчага і арганізацыйнага крызісу аб’яднання і яго расколу. З’явіліся літ. аб’яднанні «Узвышша», «Полымя» і інш. У ліст. 1928 «М.» рэарганізава