Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ ФАБРЫКА МАСТАЦКІХ ВЬІРАБАЎ. Засн. ў 1958 у г. Маладзечна як арцель «Народная творчасць». 3 1960 сучасная назва. 3 2000 УП грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры». У структуры 4 асн. ўчасткі: пашыву і вышыўкі, раскрою, аддзелкі, сувеніраў. Выпускае (2014) страчавышытыя і швейныя вырабы, сувеніры з ільновалакна: камплекты сталовыя і чайныя сувенірныя, камплекты спальнай бялізны, начныя сарочкі і жаночыя халаты, ручнікі, фартухі, сурвэткі і інш. Экспартуе прадукцыю ў Расію. А.Л.Гуд.
МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М.Б агдано віч а. Засн. ў 1945 у г. Маладзечна як абл. бка. 3 1960 цэнтр. гар. бка імя Н.К.Крупскай. 3 1992 імя М.Багдановіча. У 2005 у выніку аб’яднання раённай і гар. цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм стала цэнтр. раённай бкай. Кніжны фонд (2014) 179 тыс. экз., больш за 13 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: культ., краязнаўчае, духоўнамаральнае, экалагічнае выхаванне моладзі, інфармацыйнае і даведачнае абслугоўванне карыстальнікаў. У 2005 адчынена зала лры на замежных мовах. Бка ўдзельнічае ў міжнар. праектах: медыяаўтобус DeutschExpress (з Інтам Гётэ ў Мінску); франц. куток інфармацыі і чытання (з франц. медыятэкай у Мінску); куток грэч. лры (з Бел. грамадскім аб’яднаннем «Пелапанес»); куток укр. лры (з культ.асветніцкім твам «Краяны»). У бцы працуюць 7 аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па
інтарэсах. Праходзяць маст. выстаўкі, навук.краязнаўчыя канферэнцыі, выдаюцца буклеты, паштоўкі.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ ДЗІЦЯЧЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ «РАСТбК».
Засн. ў 1991 у г. Маладзечна як Цэнтр эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў. 3 2001 гар. Цэнтр маст. творчасці навучэнцаў, з 2010 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 393,5 м2. Дзейнічае 21 творчы аматарскі калектыў, 2 з якіх маюць званне «народны» (студыя выяўл. мастацтва «Чароўная палітра», гумарыст. гурт «Тарыбары») і 1 — «узорны» (студыя эстр. спеваў «Брава!»). Калектывы цэнтра — удзельнікі і дыпламанты міжнар. фестываляў: аматарскіх тэатраў «Цілтай» (г. Паневяжыс, Літва, 2012), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр), казацкай культуры «Люба» (станіца Луганская, Украіна), «Культура без межаў» (г. Сямяцічы, Польшча), танц. шоу «Мегаданс», рэсп. танц. мастацтва «DANCE FANTASY» (абодва г. Мінск), міжнар. выстаўкіконкурсу дзіцячай маст. творчасці «Рублёўская палітра» (Масква), адкрытага рэсп. конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці «Залатая ліра» (Мінск, усе 2013) іінш. А.Р.Сакалова.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЬІЧНЫ КАЛЁДЖ імя М.К. Агінскага. Засн. ў 1958 у г. Маладзечна як муз. вучылішча. 3 1995 імя М.К.Агінскага. 3 2011 муз. каледж. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе спецыяльнасці: інструм. выканальніцтва, дырыжыраванне, спевы, музыказнаўства, дэкар.прыкладное мастацтва. Рыхтуе музыкантаў, а таксама прафес. кадры выкладчыкаў для дзіцячых муз. школ і школ мастацтваў. Навучэнцы і выпускнікі каледжа ўдзельнічаюць у грамадскакульт. мерапрыемствах, рэсп. і міжнар. конкурсах, з’яўляюцца стыпендыятамі спец. фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па
падтрымцы таленавітай моладзі. У 2007 на базе каледжа створаны першы ў рэспубліцы маладзёжны муз. тэатр.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ ЗАМАК. Існаваў у 15—18 ст. Пабудаваны ў г. Маладзечна на правым беразе р. Уша, дзе бярвёнамі быў вымашчаны прамавугольны ўчастак (120 х 80 м) са скругленай усх. часткай і насыпана пляцоўка выш. каля 4 м са жвіру і пяску. Замчышча было абнесена гліністапясчанымі валамі (шыр. да 11 м, выш. да 3,5 м). На вяршыні валоў стаялі драўляныя сценыгародні вянковай канструкцыі, на вуглах — драўляныя вежы. У зах. частцы замка размяшчалася брама, да якой цераз балота была пракладзена грэбля. У 17 ст. 3 вонкавыя вуглы замка былі ўмацаваны бастыёнамі галандскага тыпу. Ва ўсх. частцы дзяцінца знаходзіліся мураваны палац, драўляныя жылыя і гасп. пабудовы. He захаваўся.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I
ТАНЦА «СПАДЧЫНА». Створаны ў 1960 у г. Маладзечна пры гар. Доме культуры, з 2002 дзейнічае пры Палацы культуры. У 1963 прысвоена званне «народны», у 2004 — «заслужаны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік І.Ф.Сушко. У складзе ансамбля 55 чал. ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя вак.харэагр. мастацтва. У рэпертуары бел. нар. песні «А ў полі вярба», «Ой, драмліва поле, драмліва...», «А не я то плачу...», «Ой, сівы конь бяжыць», «А ў полі тры крынічанькі...», «Гоман, гоман на вуліцы...», песні бел. аўтараў «Маладзечанскі раён» А.Атрашкевіча, «Не здаровіцца...» П.Касача, «Ода гаспадарам зямлі» І.Сушко, вак.харэагр. кампазіцыі «Ой, рана на Йвана», «Хрэсьбіны», «Талака», «За ваколіцай», «Кірмаш», «Вячоркі», «На начлезе», танцы «Расшугалец», «Закаблукі» і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў класічнай музыкі «Музычнае лета ў Кузьмінках» (Масква, 2010), нар. творчасці
328
МАЛАДЗЕЧАНСКІ
Маладзечанскі заслужаны аматарскі ансамбль песні і танца «Спадчына».
«Культурныя масты Балтыкі» (г. Сіламяэ, Эстонія, 2012), рэсп. святаконкурсу вак.харавых калектываў прысвечанага 100годдзю з дня нараджэння Г.І.Цітовіча (г. Жодзіна, 2010), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005; г. Бабруйск, 2006; г. Маладзечна, 2011) і інш.
Л.В.Плікус.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ СІМФАНІЧНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1968 у г. Маладзечна пры муз. вучылішчы імя Агінскага (з 2011 каледж). У 1987 прысвоена званне «народны», у 2004 «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнік Р.С.Сарока (з 1979). У складзе аркестра 60 чал. ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — муз. асветніцтва, далучэнне слухачоў да найб. выдатных узораў сімф. музыкі мінулага і сучасных твораў, выхаванне і прафес. ўдасканаленне творчай моладзі. У рэпертуары музыка бел. кампазітараў М.Агінскага, У.Алоўнікава, А.Атрашкевіча, А.Багатырова, Я.Глебава, В.Іванова, В.Кузняцова, Н.Орды, Р.Пукста, Д.Смольскага, Н.Усцінавай, творы сусв. муз. класікі — М.Глінкі, А.Лядава, С.Пракоф’ева, С.Рахманінава, Г.Свірыдава, П.Чайкоўскага,
Д.Шастаковіча, І.Альбеніса, І.С.Баха, Ж.Бізэ, І.Брамса, Л. ван Бетховена, К.Вебера, Дж.Вердзі, І.Гайдна, Д.Гершвіна, Э.Грыга, А.Дворжака, К.Дэбюсі, М.Равеля, Дж.Расіні, К.СенСанса, С.Франка, І.Штрауса і інш. Гранпры абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (2007, г. Мар’іна Горка). Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў класічнай музыкі (Масква), муз. імя
Маладзечанскі заслужаны аматарскі сімфанічны аркестр.
М.К.Агінскага (г. Плунге, Літва, абодва 2007) і інш.
К. У. Шасцілоўская.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПАПУЛЯРНАЙ МЎЗЫ
КІ «КРЭШЧЭНДА». Створаны ў 2005 у г. Маладзечна пры раённым метадычным цэнтры нар. творчасці і культ.асветніцкай работы (з 2014 цэнтралізаваная клубная сістэма раёна). У 2011 прысвоена званне «народ
329
МАЛАДЗЕЧАНСКІ
Маладзечанскі народны ансамбль папулярнай музыкі «Крэшчэнда».
ны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Дамарацкі (з 2005), А.С.Пуставы (з 2007), Я.І.Садоўскі (з 2012). У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 22 да 52 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда папулярнай інструм. музыкі. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў «Бяроза» А.Елісеенкава, «Марш Перамогі» В.Раінчыка, «Кубінскі карнавал» В.Коўтуна, «Любоў і радасць — Беларусь» А.Пахмутавай, «Адажыа» А.Альбіноні, «Мой шлях» Ф.Сінатры, «Лібертанга» А.П’яцолы, «Званочкі Парыжа» Т.Эўка і інш. Калектыў — удзельнік нац. фестывалю бел. песні і паэзіі «Маладзечна», рэсп. экалагічнага форуму (абодва г. Маладзечна, 2012), рэсп. свята паэзіі, песні і нар. рамёстваў, прысвечанага 130годдзю з дня нараджэння Я.Купалы (в. Вязынка Маладзечанскага рна, 2012) і інш. С. Ч.Шуварына.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАЙ МЎЗЫКІ «РЭЗАНАНС». Створаны ў 1990 у г. Маладзечна пры раённым метадычным цэнтры нар. творчасці і
культ.асветніцкай работы, з 2014 дзейнічае пры цэнтралізаванай клубнай сістэме раёна. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.М.Кудрын (з 1990), А.М.Дамарацкі (з 2002), А.С.Лебедзеў (з 2007). У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 25 да 56 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папу
Маладзечанскі народны ансамбль эстраднай музыкі «Рэзананс».
лярызацыя сучаснай інструм. музыкі. У рэпертуары бел. нар. песня «Мікіта», творы бел., рас. і замежных кампазітараў «Блюз» А.Атрашкевіча, «Мая каханая» М.Блантэра, «Заапарк» І.Каралёва, «Мелодыя» А.Розава, «Падмаскоўныя вечары» К.Бола, «Іграем на пяць» П.Дэзманда, «О лэдзі, калі ласка» Д.Гершвіна,
330
МАЛАДЗЕЧАНСКІ
«Мілая Джорджыя Браун» Ю.Кейсі і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2011), удзельнік нац. фестывалю бел. песні і паэзіі «Маладзечна», рэсп. экалагічнага форуму (абодва г. Маладзечна, 2012), рэсп. свята паэзіі, песні і нар. рамёстваў прысвечанага 130годдзю з дня нараджэння Я.Купалы (в. Вязынка Маладзечанскага рна, 2012) і інш. С.Ч.Шуварына.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР ДУХАВЬІХ ШСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1959 у г. Маладзечна пры муз. вучылішчы імя Агінскага (з 2011 каледж). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ю.П.Дзмітрэнка (з 1962), М.І.Дабравольскі (з 1992). У складзе аркестра 50 чал. ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — падтрымка і развіццё лепшых традыцый бел. выканальніцкай школы і папулярызацыя музыкі на духавых і ўдарных інструментах, выхаванне прафесіяналізму і маст. густу ўдзельнікаў. У рэпертуары традыц. п’есы, маршы, пераклады ваен. песень, твораў сучасных стыляў, папулярная эстр. і джазавая музыка. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. духавых аркестраў «Кубак Масковіі» (г. Істра, Расія, 2009), духавой музыкі «Беларускія фанфары» (г. Баранавічы, 1996), абл. нар. духавых аркестраў «Майскі вальс» (2001) і інш.
К. У. Шасцілоўская.
Маладзечанскі народны аркестр рускіх народных інструментаў.
Маладзечанскі народны аркестр духавых інструментаў.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР РЎСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 195862 у г. Маладзечна як баянны 1 домравы аркестр пры муз. вучылішчы імя Агінскага (з 2011 каледж). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнік Т.У.Бялькова (з 1979). У складзе аркестра 45 чал. ва ўзросце ад 15 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — удасканаленне навыкаў ансамблевага музіцыравання і кіравання аркестрам, развіццё выканаўчых традыцый на нар. інструментах, папулярызацыя арыгінальных твораў для аркестра рус. нар. інструментаў і шэдэўраў муз. класікі. У рэпертуары музыка бел. кампазітараў А.Атрашкевіча, Г.Ермачэнкава, У.Кур’яна, Ю.Семянякі, арыгінальныя творы для аркестра рус. нар. інструментаў В.Андрэева, Я.Дзярбенкі, В.Грыдзіна, В.Корнева,