• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МАКСІМАЎ Ігнацій, беларускі майстарцаніннік 17 ст. Жыў і працаваў у г.п. Копысь Аршанскага рна. У 1654 (ці 1655) узяты патрыярхам Ніканам у Валдайскі Іверскі манастыр, дзе ўпершыню ў Расіі наладзіў выраб паліхромнай кафлі. 3 1658 працаваў з С.Палубесам. 3 1666 майстар маскоўскай Аружэйнай палаты. Удзельнічаў у аздабленні Васкрасенскага сабора ў Ізмайлаве (да 1674), царквы Грыгорыя Неакесарыйскага ў Маскве (да 1672) і інш.
    МАКСІМАЎ Фёдар Лазаравіч (8.6.1914, б. в. Стаўбкі, Віцебскі рн — 25.3.2006), беларускі народны ску'льптарразьбяр па дрэве, мастак. Творчасць М. тэматычна разнастайная, з уласцівай ёй умоўнай трактоўкай вобразаў. Аўтар скульптур на быт., фалькл., гіст., біблейскую тэматыку: «Адам і Ева» (1969), «Маці» (1978), «Жанчына са ступай» (1985), «Мужык з жорнамі», «Рагнеда», «Уладзімір» (усе 1986), «Дзвіна, Віцьба, Лучоса» (1987), «Ефрасіння Полацкая», «Радасць маці» (абедзве 1989), «Анёлы, якія трубяць» (1994) і інш. Жывапісныя работы М. (пісаў пераважна пейзажы) адрозніваюцца філас. і сімвалічным зместам: «Забыты хутарок» (1971), «Хутар мельніка» (1991), «Ход жыцця» (1992), «Вечар на Прыдзвінні» (1993), «I ў пустыні расквітнеюць сады» (1996) і інш.
    МАКСІМОВІЧ Валерый Аляксандравіч (н. 21.3.1962, в. Траянец Лагойскага рна), беларускі літара
    туразнавец, паэт. Др філал. навук (2003). Скончыў БДУ (1989). Настаўнічаў. 3 1992 у БДУ, з 2003 1ы прарэктар Бел. акадэміі мастацтваў, з 2006 заг. аддзела, в.а. дырэктара Інта лры НАН Беларусі. 3 2008 в.а. намесніка дырэктара Інта мовы і літры НАН Беларусі. 3 2010 у Інце філасофіі НАН Беларусі. Даследуе гал. тэндэнцыі і заканамернасці станаўлення і развіцця бел. лры 20 ст., яе сувязь з інш. лрамі, тэарэт. праблемы бел. мадэрнізму, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, М.Гарэцкага, Цёткі, К.Чорнага, В.Дубоўкі, Я.Пушчы і інш., праблемы гуманітарнай бяспекі сучаснага грамадства, духоўнамаральнай культуры ва ўмовах станаўлення новай сацыякульт. парадыгмы. Аўтар манаграфій «Беларускі мадэрнізм: эстэтычная самаідэнтыфікацыя літаратуры пачатку XX стагоддзя» (2001), «Нацыянальны космас класікі: дыялог традыцый і наватарства ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа» (2008), «Шляхам спазнання існасці: літаратурны працэс другой паловы XIX — пачатку XXI стагоддзя ў постацях» (2011), вучэбнаметадычных дапаможнікаў, кн. паэзіі «Мяцежнай споведзі скрыжалі» (2012).
    Тв:. Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку XX ст. Мінск, 2000; Шыпшынавы край: Старонкі беларускай літаратуры 20—30х гг. XX ст. Мінск, 2002; Літаратура эпохі нацыянальнага адраджэння. Мінск, 2005; Беларуская літаратура першай трэці XX стагоддзя. Мінск, 2006. В.В.Давідовіч.
    321
    МАКСІМОВІЧ
    МАКСІМОВІЧ Міхаіл Аляксандравіч (15.9.1804, с. Багуславец Чаркаскай вобл., Украіна — 22.11.1873), украінскі і рускі прыродазнавец, фалькларыст. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1871). Скончыў Маскоўскі ўнт (1823), з 1826 выкладаў у ім (з 1833 праф.). У 1834—41 праф. Кіеўскага ўнта (у 1834—35 рэктар). Збіраў укр. нар. песні, многія з якіх увайшлі ў збкі «Маларасійскія песні» (1827), «Украінскія народныя песні» (1834). Даследаваў тэарэт. пытанні ўсх.слав. фальклору, у т.л. бел., фалькларыстычную дзейнасць З.ДаленгіХадакоўскага, Е.Раманава, М.Федароўскага. Даказваў варыятыўнасць усх.слав. фальклору на прыкладах папулярных лірычных твораў («Песня пра Маразенку», «За Нёман іду» і інш.). Пераклаў на ўкр. мову «Слова пра паход Ігара». AyTap кніг па мовазнаўстве («Гісторыя старажытнай рускай славеснасці», 1839), прыродазнаўстве («Пра сістэмы расліннага царства», 1827), этнаграфіі («Украінскія стрэлы старажытнейшага часу», 1868) і інш.
    A. М. Ненадавец.
    МАКСІМЦАЎ Канстанцін Іванавіч (20.9.1919, г. Гомель  25.6.2004), беларускі жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1939). Працаваў у жанры тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта. Для твораў характэрны мяккі каларыт, гарманічнае суладдзе кампазіцыі і колеру. Сярод работ: «Жнівень», «Тарфяны масіў» (абедзве 1950), «Наступленне на балота», «Сакавік» (абедзве 1953), «Красавік» (1958), «Шэры дзень» (1959), «Зіма. Замяло» (1962), «Яблыні цвітуць» (1965), «Ранняя вясна» (1970), «Асенняя мелодыя» (1980), «Растае снег» (1982), «Пара веснавая» (1983), «Веснавыя воды» (1989), «Пяшчотная вясна» (1990), «Ветраны дзень» (1996—97), «Ціхая ноч» (1997); індустрыяльныя пейзажы «Дэпо» (1950), «На Палессі. Наступленне на балоты» (1957), «Калійны камбінат» (1960), «Першынцы Салігорска» (1962) і ІНШ. Г.А.Фатыхава.
    МАКЎШНІКАЎ Алег Анатолевіч (н. 15.7.1960, г. Гомель), беларускі археолаг. Др гіст. навук (2011). Скончыў Гомельскі ўнт (1982). 3 1987 заг. аддзела Гомельскага абл. краязнаўчага музея, з 1990 дырэктар Гомельскага абл. археал. цэнтра, з 1995 выкладчык Гомельскага ўнта. Вывучае сярэдневяковую археалогію Гомельскага Падняпроўя. Праводзіў раскопкі ў г. Рэчыца, даследаваў паселішчы і могільнікі калочынскай культуры і стараж.рус. часу: Абакумы, Мохаў, Насовічы, Нісімкавічы, Шарпілаўка і інш. У 1986—2010 у г. Гомель вывучаў стараж. абарончыя збудаванні, тапаграфію і планіроўку, ускрыў пл. больш за 5 тыс. м2. Адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 2, 1999), кн. «Памяць. Чачэрскі раён» (2000).
    Тв.: В понсках древнего Гомня: Ясторня пронсхождення Гомеля. Гомель, 1994; Гомельское Поднепровье в V — середнне XIП в. Гомель, 2009.
    Ма.іабераста— віцкая Дзмітраўская царква.
    МАЛАБЕРАСТАВІЦКАЯ ДЗМІТРАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Малая Бераставіца Бераставіцкага рна. Пабудавана ў 1866 з цэглы і бутавага каменю. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму, які накрыты 4схільным дахам, прымыкаюць званіца, бабінец, паўкруглая апсіда. Над асн. аб’ёмам на гранёным барабане ўзведзена цыбулепадобная галоўка, над шатровай званіцай — макаўка. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах, апяразаны аркатурным фрызам. Захаваўся абраз «Маці Божая з дзіцем» (18 ст.). Царква дзейнічае.
    МАЛАБЕРАСТАВІЦКІ АНТОНІЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік позняга класіцызму ў в. Малая Бераставіца Бераставіцкага рна. Пабудаваны ў 1851—63 з цэглы па фундацыі А.Ваўкавыцкага. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём на гранітным цокалі накрыты 2схільным дахам. Над гал. фасадам каркасная 4гранная званіца з купальным пакрыццём. Фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны буйнапрафіляваным антаблементам. Касцёл дзейнічае.
    МАЛАБЕРАСТАВІ'ЦКІ СЯДЗІБНЫ ДОМ. Існаваў у канцы 18 — 20 ст. ў в. Малая Бераставіца Бераставіцкага
    322
    МАЛАДАЯ
    рна. Аднапавярховы мураваны прамавугольны ў плане асн. аб’ём быў накрыты мансардавым ламаным дахам з люкарнамі ў абрамленні фігурных ліштваў. Па тарцах фланкіраваны драўлянай прыбудовай (19 ст.) і рызалітам з паўвальмавым дахам. Гал. ўваход асіметрычны, вылучаны ганкам з лучковай стрэшкай на 4 слупах. Фасады былі раскрапаваны лапаткамі і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Планіроўка анфіладная. Дом не захаваўся.
    МАЛАДАЯ, нявеста, нарачоная, заручоная, красная панна, дзіва, княгіня, шляхцянка, паненка, дзяўчына, якая бярэ шлюб; персанаж вясельнай абраднасці. Асн. атрыбутамі М. былі вянок і вэлюм (хвата, кісея) або вянок (гірлянда) з рознакаляровымі стужкамі. Пасля вянчання і першай шлюбнай ночы на дзяўчыну надзявалі галаўны ўбор замужняй жанчыны (чапец, шапачка, намітка, хустка, абручык, плахта, завівальная хустка), што сімвалізавала змяненне статусу М. Слова «М.» мела ўніверсальны характар і выкарыстоўвалася на працягу ўсяго вяселля, а ў некаторых мясцовасцях і пасля вяселля, нават да нараджэння дзіцяці. М. таксама называўся гал. персанаж каляндарнага абраду «Ваджэнне куста». Паколькі М. з’яўлялася гал. дзе
    ючай асобай вясельнай абраднасці, яна даволі актыўна ўдзельнічала ў абрадавых дзеяннях. На сватанні, даючы згоду на шлюб, М. павінна была адпіць з чаркі, якую ёй падаваў хтонебудзь з будучых родзічаў, ці дарыла бацькам жаніха ручнік і хустку і інш. На заручынах сама накрывала стол і павязвала сватоў ручнікамі, хусткамі або наміткай, палатном, а бацькам жаніха дарыла бутэльку з жытам, перавязаную чырвонай стужкай. Перад вяселлем М. ў святочным уборы з хлебам, завернутым у хустку, і з прывязаным да рукі ручніком або хусткай, за якую яе вяла дружка, ішла клікаць аднавяскоўцаў да сябе на запросіны. У Зборную суботу (паненскі вечар, дзявочы вечар, вянкі) да М. прыходзілі дзяўчаты, каб «завіць вянок». Перад вянчаннем М. цалавала бацькам рукі, твары, кланялася ім і ўсім прысутным. Ад’язджаючы да маладога, яна тройчы кланялася абразам, пераступала цераз вогнішча, плакала, прасіла благаслаўлення ў бацькоў і ўсіх прысутных. Перад хатай маладога нявеста сыпала цукеркі. Пасля шлюбнай ночы (пакладзіны) М. павінна была прайсці праз абрадавыя выпрабаванні: прынесці вады з калодзежа, прыгатаваць ежу, прыбраць у хаце, прад’явіць доказы сваёй цнатлівасці. Апошняму моманту надавалася вял. значэнне. Калі пры аглядзе пасцелі, пярыны, кашу
    лі маладой выяўлялася, што дзяўчына да вяселля захавала цнатлівасць, ёй выказвалася асаблівая пашана, a ўдзельнікі вяселля пачыналі частавацца «чырвонай салодкай» гарэлкай. Пэўным чынам рэгламентаваліся і паводзіны М. Так, з моманту, калі дзяўчына лічылася прасватанай, яе пачыналі вадзіць па хаце за руку ці за ручнік, павязаны на руцэ. На заручынах М. хавалася ад маладога, але імкнулася першай убачыць яго, каб у будучым сямейным жыцці ім верхаводзіць. Ад заручын да дня вяселля М. павінна была насіць толькі заплеценую касу; з дому дзяўчына не магла выйсці адна, без суправаджэння. Выходзячы з царквы, цягнула нагою ручнік або намітку, на якой маладыя стаялі ў час вянчання, каб яе сяброўкі «цягнуліся» за ёй — таксама выходзілі замуж. Перад ад’ездам з роднага дому М. на руках пераносілі ў павозку. У доме жаніха М. рассыпала жыта, цалавала печ, закідвала туды свой пояс, пакрывала абразы ручнікамі, што сімвалізавала яе «далучэнне» да роду маладога. У бел. культуры паэт. сімваламі М. з’яўляліся нябесныя свяцілы (зорачка, ясная зара, сонейка), птушкі (лябёдка, зязюля, галубка, галачка, паванька), жывёлы (ласачка, вавёрка, цялушка), дрэвы і расліны (вішанька, бярозка, калінамаліна, кветачка, яблынька) і інш. Ужыванне ў паэт. тэксце канкрэтнага сімвала вызначала развіццё зместу. Напр., калі ў сімвалічнай частцы тэксту прысутнічаў вобраз кветачкі, то надалей гаворка ішла пра прыгажосць дзяўчыны, калі зязюлі, то лёсу маладой («Ляцяць галачкі ў тры сталачкі, // А зязюля папераду, // А той зязюле, як маёй дачке // Гора замужам»). У адпаведнасці з этапамі абраднасці вобраз маладой падаваўся ў трох аспектах: рытуальнаўзвышаным (велічальныя песні): «I ручая, рабочая, // Ды на дзела ахвочая», «Тонкая, бы быліна, // Чырвоная, бы каліна, // Высокая, бы тополіна»; рытуальназніжаным (жартоўныя песні): «Да тупу, коні, тупу, // Да