Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
МАКАРАНІ'ЧНЫ ВЕРШ, від жартоўнага ці сатырычнага верша, камізм якога ствараецца перанасычанасцю тэксту варварызмамі, падпарадкаванымі марфалагічным законам роднай мовы паэта. Узнік у старажытнасці, калі асобныя рымскія паэты перамяжалі сваю мову грэч. словамі. Аснова для з’яўлення М.в. ў бел. паэзіі была закладзе
316
МАКАРЭВІЧ
на яшчэ ў Сярэдневякоўі, калі ў Беларусі поруч са старабел. шырока выкарыстоўвалася стараслав., лац. і польск. мовы. Найб. раннія з такіх твораў — верш «Плач пакінутага каханай» і «За пенкнай паненкай аж душа сумуе...» (апубл. А.Рыпінскім, 1840), дзе высмейваецца «пальшчызна» засцянковай шляхты. Часцей выкарыстоўвацца для моўнай характарыстыкі персанажаў твораў («Тутэйшыя» Я.Купалы, «Дрыгва» Я.Коласа).
МАКАРАЎ Барыс Паўлавіч (28.4.1915, г. Набярэжныя Чаўны, Татарстан — 9.12.1991), беларускі спявак (тэнар). Засл. артыст Беларусі (1955). Скончыў Цэнтр. вучылішча тэатр. самадзейнасці ў Маскве (1936). У 1943— 78 саліст Ансамбля песні і танца БВА. Манеру выканання М. вызначалі шчырасць, мяккія інтанацыі. Валодаў мастацтвам канферансу. У рэпертуары песні сучасных кампазітараў, у т.л. бел. Найб. значная работа — вобраз Цёркіна ў муз.літ. кампазіцыі «Цёркін у запасе», створанай паводле паэмы «Васіль Цёркін» А.Твардоўскага.
МАКАРЦОЎ Мікалай Фёдаравіч (2.1.1949, в. Уюн Быхаўскага рна — 24.1.2012), беларускі рэжысёр, сцэнарыст, фалькларыст. Скончыў Мінскі інт культуры (1977). 3 1978 заснавальнік і маст. кіраўнік нар. фалькл. муз.драм. тэатра «Жалейка», з 1989 фалькл. тэатра «Жалейка» Гомельскай абл. філармоніі. 3 1993 рэж. Рэсп. дырэкцыі нац. маст. праграм, у 1996—2000 рэж.пастаноўшчык творчай майстэрні «Эстрада». Разам з пастаноўкамі твораў бел. драматургіі («Паўлінка», «Прымакі» Я.Купалы, «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча і інш.) ажыццявіў сцэнічнае ўвасабленне ўласных твораў («Сустрэчы на кірмашы», «Палескае вяселле», «У купальскую ноч» і інш.). Аўтар і рэж. відовішчаў «Беларус гуляе» (1990), «Юр’еўская Мар’яна» (1991, абодва г. Гомель), тэатралізаваных свят
«Тураўскае Купалле» (г. Тураў Жыткавіцкага рна, 1992), «Гугу, вясна» (г. Жыткавічы, 1993) і інш., пастаноўшчык сярэдневяковага кірмашу ў маст. фільме «Анастасія Слуцкая» (2003). Упершыню ў Беларусі распрацаваў і ўвасобіў «Баркалабаўскае Купалле» (в. Баркалабава Быхаўскага рна, 1993). Аўтар кн. «Каб не перасыхала крыніца» (1994), «Песні вандроўніка» (2004) і інш.
Тв.: Тураўская легенда: п’еса. Гомель, 1993; Па святочных шляхах Беларусі: Рэжысёрскія нататкі. Мінск, 1999; Беларусь святкуе: сцэнарыі народных свят і абрадаў. 2е выд. Мінск, 2001; Тэатр мой — Беларусь святочная: сцэнарыі, рэжысёрскія нататкі. Гомель, 2009. П.А.Гуд. МАКАРЫЙ (у свеце Булгакаў Міхаіл Пятровіч; 1.10.1816, с. Суркова Белгародскай вобл., Расія — 21.6.1882), праваслаўны царкоўны дзеяч, багаслоў. Акадэмік Пецярбургскай АН (1854), др багаслоўя (1847). Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1841). У 1842—57 у Пецярбургскай духоўнай акадэміі: праф., рэктар (з 1850). Вікарны епіскап вінніцкі (1855), епіскап тамбоўскі і шацкі (1857), харкаўскі і ахтырскі (1859), архіепіскап літоўскі і віленскі (1868), мітрапаліт маскоўскі і каломенскі (1879). Аўтар прац па багаслоўі і царк. гісторыі. Гал. твор М. — 12томная «Гісторыя Рускай Царквы» (Масква, 1866—83; перавыдадзена ў 7 т. у 1994—96), дзе разгледжаны падзеі ад 10 ст. да часоў патрыярха Нікана (сярэдзіна 17 ст.). Дзявяты том кнігі («Гісторыя Заходнярускай, або Літоўскай, мітраполіі», 1879) прысвечаны гісторыі праваслаўнай царквы ВКЛ 15—16 ст.; змешчаныя ў ім шматлікія дакументы робіць працу асабліва каштоўнай. Праца М. «Аб Грыгорыі Цамблаку, мітрапаліце кіеўскім, як пісьменніку» (1858) таксама прысвечана гісторыі і культуры В КЛ. Ю. В. Бажэнаў. МАКАРЫЙ I (мянушка Ч о р т, сярэдзіна 15 ст.? — 1.5.1497), праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. У 1480я — пач. 1490хгг. архімандрыт Троіцкага
манастыра ў Вільні. У 1495—97 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (пасвячоны епіскапамі ў Вільні, у 1496 блаславёны канстанцінопальскім патрыярхам Ніфантам). Забіты татарамі ў с. Скрыгалава каля Мазыра (цяпер в. Скрыгалаў Мазырскага рна) пры набегу крымскіх татар. Пахаваны ў Сафійскім саборы ў Кіеве. Кананізаваны.
Літ.: Кісялёў У. Я аддаю сябе волі Божай... // Праваслаўе. 2001. № 10.
МАКАРЫЙ II (? — 1556), праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. 3 1522 епіскап пінскі, з 1528 луцкі і астрожскі. 3 1534 мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі. Дзякуючы яго намаганням праваслаўная царква ў ВКЛ пры вял. кн. Жыгімонце II захоўвала свае правы і прывілеі, будаваліся новыя цэрквы і манастыры ў Віцебску, Навагрудку, Пінску. Аднак маральны стан духавенства мітраполіі значна пагоршыўся, пашырылася атрыманне царк. пасад за хабар, павялічыўся ўплыў свецкіх асоб на царк. справы, чаму М. фактычна спрыяў.
МАКАРЫЙ КАНЁЎСКІ (у свеце Та карэўскі; 1605, г. Оўруч Жытомірскай вобл., Украіна — 7.9.1678), праваслаўны царкоўны дзеяч, свяшчэннамучанік. Ігумен манастыроў: Камянецкага Васкрасенскага (з 1638), Пінскага Купяціцкага (з 1642), Оўруцкага Успенскага (з 1660), Канеўскага (з 1671). Адстойваў праваслаўе ў барацьбе з уніятамі. У час набегу туркаў на Канеў адмовіўся выдаць ворагам манастырскі скарб і быў закатаваны. Мошчы захоўваюцца ў Багародзіцкай царкве ў Каневе. Памяць: 13(26) мая — перанясенне мошчаў і 7(20) вер. — спачын.
МАКАРЙВІЧ Васіль Сцяпанавіч (н. 15.7.1939, в. Купленка Крупскага рна), беларускі паэт. Скончыў БДУ (1964). Працаваў у газ. «Чырвоная змена». У 1979—2002 на Бел. радыё. Аўтар збкаў вершаў і паэм «Вогненная камета» (1963), «Вечнае дрэва» (1974), «Відушчы посах» (1987), «Сумежжа» (1989), «Квадратура круга» (2000),
317
МАКАРЭВІЧ
«Неба ў руках» (2012) і інш., кн. нарысаў «Палын і медуніца» (1976), «Зямное сузор’е» (1980), «Старт у будучыню» (1982), сатыры і гумару «Даміно» (2005). Піша для дзяцей (збкі паэзіі «Пяро і бліскавіца», 2001; «Вясёлыя скокі», 2003; вершаваная казка «Лясныя вандраванні», 1967).
Тв.: Мерыдыяны і паралелі. Мінск, 1966; Ліставей. Мінск, 1971; Радоўка. Мінск, 1977; Праталіна. Мінск, 1983; Везувій. Мінск, 1993.
МАКАРЭВІЧ Леанід Васілевіч (н. 5.4.1939, в. Быцень Івацэвіцкагарна), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў Бел. політэхн. інт (1969). У 1969—2012 працаваў у Баранавіцкім архіт.канструктарскім аддзеле інта «Брэстграмадзянпраект». Асн. работы: у г. Баранавічы — кінатэатр «Кастрычнік» (1970), Дом Саветаў(1973), Дом піянераў, будынак упраўлення КДБ (абодва 1984), царква Аляксандра Неўскага (1996); школа ў пас. Жамчужны Баранавіцкага рна (1985), гасцініца Брэсцкага аблвыканкама (1986), цэрквы Серафіма Сароўскага ў г. Белаазёрск і в. Святая Воля Івацэвіцкага рна (абедзве 1992) і інш.
МАКАЦЁР, глыбокая гліняная пасудзіна з слабапрафіляваным тулавам і шырокім вусцем; ганчарны выраб. У Беларусі бытаваў да сярэдзіны 20 ст. Меў лакальныя назвы: макорта, цёрла, цёрніца, вярцеха, мяліца. Пасудзіны падобнай формы вядомы па археал. раскопках жалезнага веку. М. выкарыстоўвалі для расцірання прадуктаў, найчасцей маку (у зах. і цэнтр. раёнах), а таксама для гата
Макацёр.
вання ежы ў печы (на У і ПдЗ), заквашвання цеста і інш.
МАКЕДОНСКАЯ МОВА, адна са славянскіх моў (паўд.слав. група); афіц. мова Македоніі. Асн. дыялектныя групы: зах., усх. і паўн. У фанетыцы — 5 галосных і 26 зычных фанем, складовае [р] (смрт ‘смерць’), зычныя мяккія [j], М, [г], [л>], [н>] і астатнія зычныя цвёрдыя; націск сілавы, фанетычна рухомы, не далей за 3і склад ад канца слова (у 2складовых — на 2і ад канца). Граматычнаму ладу ўласцівы балканізмы, запазычанні з грэч., албанскай, турэцкай моў, раманскіх дыялектаў, для якіх характэрны такія структурныя рысы, як адсутнасць інфінітыва і іменных склонавых форм, аналітычны спосаб утварэння форм будучага часу і ступеней параўнання. Дзеяслоўныя прошлыя часы аорыст і імперфект адпавядаюць бел. закончанаму і незакончанаму трыванню. М.м. ўласцівы 3 тыпы постпазіцыйных артыкляў, якія ўжываюцца ў залежнасці ад кантэксту і аддаленасці аб’екта («човекот — човеков — човекон»), падваенне займеннікаў («го вндов него» — «я бачыў яго»), рэпрыза імя («го ввдов човеков» — «я бачыў гэтага чалавека»). Зараджэнне слав. пісьменнасці ў Македоніі звязана з асветніцкай дзейнасцю Кірылы і Мяфодзія, якія палажылі ў аснову стараслав. кніжнай мовы македонскі дыялект г. Салуні. У 10 ст. г. Охрыд стаў адным з цэнтраў пісьменнасці на стараслав. мове (т.зв. Охрыдская школа). 3 16 ст. ў яе пранікаюць элементы нар. мовы. Літ. М.м. пачала фарміравацца ў канцы 19 ст. У кн. «Аб македонскім пытанні» (1903) К.П.Місіркава зроблена першая спроба яе кадыфікацыі. Афіцыйна М.м. была кадыфікавана ў 1945 г., асновай для яе сталі ўсх. і цэнтр. македонскія дыялекты. Графіка на аснове кірыліцы.
МАКЁЙ Іван Юр’евіч (1882, в. Дзярэчын Зэльвенскагарна — 7.7.1955), беларускі народны казачнік. Парабкаваў, працаваў у Беластоку на тэк
стыльных фабрыках, у пякарні. 3 1904 жыў у в. Алексічы Зэльвенскага рна. У 1946 удзельнікі фалькл. экспедыцыі БДУ пад кіраўніцтвам Л.Барага запісалі ад яго каля 30 казак. Адна з лепшых чарадзейных казак рэпертуару М. «Кіёчак» апубл. ў зб. «Чарадзейныя казкі» (ч. 1, 1973) і ў перакладзе на ням. мову ў зб. «Беларускія народныя казкі» (10е выд. Берлін, 1980). Для аповеду М. характэрны вял. эмацыянальнасць, напружаны дыялог персанажаў, арыгінальнае спалучэнне камічных і драм. сюжэтаў.
Літ.: Бараг Л.Р. Беларуская народнаяказка. Мінск, 1969.
МАКЁТ (франц. maquette ад італьян. machietta накід) у архітэктуры, аб’ёмнапрасторавае адлюстраванне будынка, архітэктурнага ансамбля, горада, якія будуюцца ці праектуюцца. Выконваецца з паперы, кардону, дрэва, пластмасы, гіпсу і інш. матэрыялаў у розных маштабах. Узнаўляе арыгінал ва ўсіх дэталях (мадэль) або набліжаны да яго. Служыць для праверкі і ўдасканалення архіт. кампазіцыі. М. як адзін з метадаў распрацоўкі архіт. праекта вядомы са старажытнасці. У Беларусі пашыраны з 18—19 ст. Выкарыстоўваецца пры праектаванні ці рэканструкцыі асобных жылых і грамадскіх будынкаў, забудовы вуліц, плошчаў, мікрараёнаў генпланаў комплексаў, гарадоў. Макетны метад найб. пашыраны ў конкурсным праектаванні і ў навуч. працэсе пры падрыхтоўцы кадраў архітэктараў. З’яўляецца таксама важным элементам музейных экспазіцый. У цяперашні час архітэктары актыўна выкарыстоўваюць М. пры падрыхтоўцы буд. праекта (макеты ратушы, замчышча на Нямізе, комплексу «ЧыжоўкаАрэна» ў г. Мінск, цэнтр. часткі Гомеля, жылога комплексу «Гомель» і інш.).