• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    душой ветэраны» (г. Гомель, 2000; г. Калінкавічы, 2011); аглядаўконкурсаўрэсп. на лепшую арганізацыю маладзёжных дыскатэчных мерапрыемстваў у гар. (раённых) клубных установах (г. Мазыр, 2009); абл. харавога мастацтва імя Т.К.Лапацінай (г. Рэчыца, 2011).
    МАЗЬІРСКІ РАЁН. адм.тэр. адзінка на Пд Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Мазыр. У складзе раёна 91 сельскі нас. пункт, 10 сельсаветаў: Асавецкі, Барбароўскі, Каменскі, Козенскі, Крынічны, Махнавіцкі, Міхалкаўскі, Прудкоўскі, Скрыгалаўскі, Слабадскі. Пл. 1603,5 тыс. км2, лясы займаюць 52,46%. Нас. (2013; без г. Мазыр) 18 640 чал. Жывуць беларусы (92,2%), рускія (4,5%), украінцы (2,3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1%). Па тэр. раёна праходзіць чыг. Жлобін—Калінка
    307
    МАЗЫРСКІ
    вічы—Оўруч (Украіна), аўтадарогі Мазыр—Лельчыцы—мяжа Украіны і інш.; нафтаправод «Дружба». Суднаходства па р. Прыпяць.
    Раён утвораны 17.7.1924 у Мазырскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 11 сельсаветаў. 5.10.1926 у сувязі з пераносам цэнтра раёна з Мазыра ў в. Слабада перайменаваны ў Слабодскі рн, тэр. якога пасля скасавання 4.8.1927 перададзена ў Калінкавіцкі і інш. рны. Адноўлены 27.9.1930, калі Калінкавіцкі рн быў перайменаваны ў М.р. (уключаў 17 сельсаветаў). 3 21.6.1935 у Мазырскай акрузе, з 20.2.1938 у Палескай вобл. 3.7.1939 адноўленаму КалінкавіцкаМУ РНУ перададзены 11 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну ў канцы жн. 1941 раён акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Мазыры і раёне 5884 чал., больш за 1 тыс. гараджан і больш за 1,5 тыс. ж. суседніх вёсак вывезлі на катаржныя работы ў Германію. Дзейнічалі Мазырскае антыфаш. падполле, падп. райкамы КП(б)Б (25.4.19438.1.1944) і ЛКСМБ (1.5.19438.1.1944), Мазырскі партыз. атрад, партыз. брыгады 99я Калінкавіцкая і імя Аляксандра Неўскага; друкаваліся падп. газ. «Бальшавік Палесся», «За Радзіму». Вызвалены ў сярэдзіне студз. 1944 часцямі 61й арміі пры падтрымцы 16й паветранай арміі Бел. фронту ў ходзе КалінкавіцкаМазырскай аперацыі сумесна з Мазырскай партыз. брыгадай імя Аляксандра Неўскага. 3 8.1.1954у Гомельскай вобл. 25.12.1962 да раёна далучаны г.п. Лельчыцы і 13 сельсаветаў (6.1.1965 вернуты ў адноўлены Лельчыцкі рн).
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, горназдабываючай, буд. матэрыялаў прамсці. У раёне (2014) 10 сярэдніх, 3 базавыя школы, 2 вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад—базавая школа, дзіцячая школа мастацтваў з філіяламі (в. Козенкі), 12 устаноў дашкольнай адукацыі. Працуюцьраённы Цэнтр нац. культур і рамёстваў, эколагакульт. цэнтр, 18 клубных ус
    таноў, 29 бк, музей партыз. славы ў в. Раманаўка (філіял Мазырскага аб’яднанага краязнаўчага музея). У сістэме аховы здароўя 3 бальніцы, 3 урачэбныя амбулаторыі, 24 ФАПы, 3 аптэкі, дзіцячы рэабілітацыйнааздараўленчы цэнтр «Сідзельнікі» (в. Нагорныя), санаторыйпрафілакторый «Сосны» (в. Стрэльск). Выдаецца раённая газ. «Жыццё Палесся ». У раёне 12 рэліг. абшчын, у т.л. 10 праваслаўных, 1 — хрысціян веры евангельскай, 1 — хрысціян поўнага Евангелля. Помнікі археалогіі: гарадзішчы (вёскі Акулінка, Глініца, Майсееўка, Загорыны, Стрэльск, Ясянец), курганныя могільнікі (вёскі Лешня, Дзербінкі, Скрыгалаў, Слабада), селішчы (в. Скрыгалаў). Помнікі архітэктуры: фрагменты сядзібы (сярэдзіна 19 ст.) у в. Барбароў, абеліск і капліца (1896) у в. Скрыгалаў на месцы гібелі ў 1497 мітрапаліта Макарыя. У раёне брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Асавец, Бабры, Барбароў, Бібікі, Бярозаўка, Камень, Козенкі, Махнавічы, Міхалкі, Прудок, Раманаўка, Скрыгалаў, Слабада і інш.; магілы ахвяр фашызму ў вёсках БудаКазіміраўская, Забалацце, Казіміраўка, Камень, Касцюковічы, Крушнікі. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёс
    Мазырскі ўзорны ансамбль беларускай ліузыкі «Палескі чабарок».
    ках Козенкі, Махнавічы, Слабада. У в. Кустоўніца (не існуе) нарадзіўся акадэмік НАН Беларусі П.Ф.Ракіцкі (1903—77), у в. Барбароў — акадэмік НАН Беларусі М.Я.Мацапура (190871).
    МАЗЬІРСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ БЕЛАРЎСКАЙ МЎЗЫКІ «ПАЛЁСКІ ЧАБАРОК». Створаны ў 1990 у г. Мазыр пры школе мастацтваў №2. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік Г.М.Маскаленка. У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 8 да 13 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — захаванне і папулярызацыя бел. традыцый і фальклору. У рэпертуары «Паланэз № 2, 3, 5» М.Радзівіла, бел. нар. песні «А чалом, чалом», «Каля майго церама», «Гаспадынька», «Кума мая кумачка», «Ехаў Ясь на кані», «Кацілася чорная галка», «Па лужкам» і інш. Калектыў — дыпламант абл. конкурсу аркестраў і ансамбляў струнных нар. інструментаў імя Г.І.Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (г. Мазыр, 2012), рэгіянальнага фестывалю дзіцячай творчасці «Рускі партрэт у беларускім інтэр’еры» (г. Жлобін, 2010), адкрытага рэгіянальнага фестывалюконкурсу інструм. ансамбляў (г. Мазыр, 2014) і інш. А.А.Сафонава.
    308
    МАЗЫРСКІ
    Мазырскі ўзорны ансамбль гітарыстаў «Дольчэ прыма».
    МАЗЬІРСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ГІТАРЫСТАЎ «ДОЛЬЧЭ ПРЬІМА». Створаны ў 1993 у г. Мазыр пры школе мастацтваў №2. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік М.М.Копач. У складзе ансамбля 15 чал. ваўзросце ад 12 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і выкананне музы
    кі розных жанраў на класічнай гітары. У рэпертуары творы бел., рас. і замежных аўтараў: «Добры вечар», «Вялікая рака» М.Копача, «Санет» Я.Догі, «Парагвайскі танец» А.Барыаса, «Кубінскі танец» Э.ВілаЛобаса, мелодыя Э.Марыконе да к/фільма «Прафесіянал», «Мазурка» Ф.Тарэгі, «Аргенцінскі вальс» А.Чэзарэці і
    інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант адкрытага рэгіянальнага фестывалюконкурсу інструм. ансамбляў (г. Мазыр, 2014), абл. конкурсу аркестраў і ансамбляў струнных нар. інструментаў імя Г.І.Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (г. Мазыр, 2013) і інш. А.А.Сафонава.
    МАЗЬІРСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ПАДАЛЯНАЧКА». Створаны ў 1997 у г. Мазыр пры дзіцячай муз. школе №1. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.П.Дзяругіна (з 1997), А.В.Сарокін (з 2000, 2010), Т.В.Талянец (з 2003). У складзе ансамбля 11 чал. ва ўзросце ад 11 да 65 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. вак. і інструм. музыкі. У рэпертуары бел. нар. песні «I туды гара, і сюды гара», «Ой, рана на Івана», інструм. кампазійыі «Лядзецкая полька», «Таўкачыкі», «Чачотачка», творы бел., рас. і замежных кампазітараў: «Лірычная мелодыя» Я.Глебава, «Полькапатрасушка» М.Сіраты, «Танец»
    Мазырскі ўзорны ансамбль народных інструментаў «Падаляначка».
    309
    МАЗЫРСКІ
    М.Шнэйдэрмана, «Антошка» У.Шаінскага, вальс і хор паляўнічых з оперы «Цудоўны стралок» К.Вебера і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. конкурсу аркестраў і ансамбляў струнных нар. інструментаў імя Г.І.Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (г. Мазыр, 2006, 2009, 2012) і інш. С.М.Цыуля.
    МАЗЬІРСКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР БЕЛАРЎСКІХ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1980 у г. Мазыр пры школе мастацтваў №2. У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Д.Нікановіч (з 1980), Т.М.Шэршнева (з 1995). У складзе аркестра 35 чал. ва ўзросце ад 8 да 30 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя лепшых узораў класічнай і сучаснай музыкі, твораў бел. і замежных аўтараў. У рэпертуары творы бел. і рас. кампазітараў «Вяртанне да спадчыны», «Жураўліная песня» Г.Ермачэнкава, «Тарэадор і андалузка» А.Рубінштэйна, «Вальс» А.Хачатурана, інструм. кампазіцыі «Гуцульскія напевы», «Вясёлая карусель», «Малдаўскае ронда», «Уступ да хору» і інш. Калектыў — дыпламант абл. конкур
    Мазырскі ўзорны баянны аркестр.
    су аркестраў і ансамбляў струнных нар. інструментаў імя Г.І.Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (г. Мазыр, 2009, 2012) і інш. А.А.Сафонава.
    МАЗЬІРСКІ ЎЗОРНЫ БАЯННЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1975 у г. Мазыр пры школе мастацтваў №2. У 1994 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік Г.М.Маскаленка. У складзе аркестра 50 чал. ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё навыкаў калект. музіцыравання ўдзельнікаў, прапаганда класічнай і сучаснай музыкі. У рэпертуары творы бел., рас. і замежных аўтараў: «Лірычная мелодыя» Я.Глебава, «Малітва», «На Купалле» Г.Ермачэнкава, «У цырку» А.Фляркоўскага, уверцюра А.Пятрова да к/фільма «Утаймаванне агню», уступы да сюіты «Час, наперад!» Г.Свірыдава, да 2га дзеяння балета «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага, танец Дзяўчыны з балета «Сцежкаю грому» К.Караева, «Адажыа» Т.Альбіноні і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. конкурсу аркестраў (Мінск, 1992), абл. фестывалю «Мой сябра — баян» (г. Мазыр, 2000) і інш.
    А.А. Сафонава.
    МАЗЬІРСКІ ЎЗОРНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ВЯСЁЛКА». Створаны ў 1994 у г. Мазыр пры Палацы культуры «Будаўнік». У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Г.Зайцава (з 1994), А.В.Гайдукова (з 2007). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя дзіцячай і юнацкай песеннай творчасці. У рэпертуары творы рас. кампазітараў «Аднакласнікіаднакашнікі», «Раніца школьная, добры дзень!», «Дзяцінства — гэта я і ты», «3 чаго ж, з чаго ж...», «Наташкапершаклашка», «Наша школьная краіна» Ю.Чычкова, «Белыя караблікі», «Разам весела крочыць», «Блакітны вагон», «Калі мае сябры са мной», «Аблокі», «Прапаў сабака» У.Шаінскага і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант міжнар. фестываляў юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2009, 2011), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы), удзельнік абл. аглядуконкурсу дзіцячай і юнацкай эстр. песеннай творчасці (г. Гомель, абодва 2012) і інш.
    І.Ю.Царык.
    МАЗЬІРСКІ ЎЗОРНЫ КЛУБ АМАТАРАЎ СПАРТЬІЎНАБАЛЬНАГА ТАНЦА «СУЗбР’Е». Створаны ў 1986 у г. Мазыр пры Палацы культуры «Будаўнік» як студыя бальнага танца «Зоркапад», з 2005 сучасная назва. 3 2009 дзейнічае пры гар. Палацы культуры. У 2009 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік А.М.Шаставец (з 1986). У складзе клуба 20 чал. ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і папулярызацыя дзіцячай і юнацкай харэагр. творчасці. У рэпертуары танцы: «Танга», «Гарэзлівая калыханка», «Самба», «Чачача», «Вальс», фігурны вальс «Натхненне», «Паланэз», джайв «Непаседы», рытмічныя кампазіцыі «Таптошкі», «Божая кароўка» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестывалю юных талентаў «Зямля пад белы