• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Мазырскі народны ансалібль эстраднага танца «Кардэбалет».
    302
    МАЗЫРСКІ
    МАЗЫРСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «РОЗГАЛАС». Створаны ў 1999 у г. Мазыр пры Палацы культуры «Будаўнік». У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.П.Нелезеў (з 1999), І.В.Засінец (з 2006). У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 19 да 45 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. і фалькл. песні. У рэпертуары бел. нар. песні «А мой мілы захварэў», «Ай, баркомбарком», «Добры дзень вам, госці», «Дзявочыя прыпеўкі», «Кляцё ў клеце», «Ой, у лузе пры даліне», «Ужо сонца закацілась», творы бел. і рас. кампазітараў «Як правёў мяне Цімох» М.Ларкова, «Полька беларуская» І.Лучанка, «Шчасця табе, Зямля» Ю.Саульскага і інш. Калектыў — дыпламант рэгіянальнага фестывалю песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» (г. Лельчыцы, 2011), абл. аглядуконкурсу вак. ансамбляў нар. песні са званнем «народны аматарскі калектыў» (г. Тураў Жыткавіцкага рна, 2010; г. Жыткавічы, 2013) і інш. /. Ю. Царык.
    МАЗЫРСКІ НАРОДНЫ ДУХАВЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1993 у г. Ма
    Мазырскі народны вакальны ансалібль «Розгалас».
    зыр пры гар. Доме культуры (з 2004 гар. Палац культуры). У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.К.Бурчык (з 1993), У.А.Яцына (з 1998). У
    складзе аркестра 28 чал. ва ўзросце ад 17 да 78 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і папулярызацыя духавой музыкі. У рэпертуары творы бел., рас. і замежных кампазіта
    Мазырскі народны духавы аркестр.
    303
    МАЗЫРСКІ
    раў: танец з Палескай сюіты Я.Глебава, «Беларуская полька» І.Лучанка, «Марш Перамогі» В.Раінчыка, «Кубінскі танец» А.Арскага, «Перамога» С.Аруцюнава, «Вясёлы аркестр» Д.Браслаўскага, «Чарльстон» У.Грахоўскага, «Масква майская» Д.Пакраса, «Дзень Перамогі» Д.Тухманава, «Полька» М.Чуркіна, «На сопках Маньчжурыі» І.Шатрова, «Армія мая» В.Абрамава, «Смутак» У.Бакалейнікава і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю духавых аркестраў (г. Гомель, 2004, 2006; г. Мазыр, 2008, 2010; г. Ельск, 2012) і інш.
    А.В.Кох.
    МАЗЫРСКІ НАРОДНЫ КАМЕРНЫ АНСАМБЛЬ «КАНТАБІЛЕ».
    Створаны ў 1984 у г. Мазыр пры школе мастацтваў №2. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік М.В.Дыняк. У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 25 да 45
    гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя творчасці муз. класікаў 18— 19 ст., музыкі сучасных аўтараў. У рэпертуары творы замежных кампазітараў: «Галоп» Ж.Афенбаха, «Безупынны рух» К.Бома, «Два венгерскія танцы» І.Брамса, «Канцэрт соль Maxop А.Вівальдзі, песенька Герцага з оперы «Рыгалета» Дж.Вердзі, санаты
    Мазырскі народны камерны ансамбль «Кантабіле».
    Мазырскі народны клуб аматараў аўтарскай песні «Сярэбраныя струны».
    сібемоль мажор і до мажор В.А.Моцарта, танга «Рэвірада», «Той жа боль», «Калі ласка» А.П'яцолы і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. аглядуконкурсу метадычных і творчых работ выкладчыкаў (Мінск, 2004) і інш. А.А.Сафонава.
    МАЗЬІРСКІ НАРОДНЫ КЛУБ АМАТАРАЎ АЎТАРСКАЙ ПЁСНІ «СЯРЭБРАНЫЯ СТРЎНЫ». Створаны ў 1988 у г. Мазыр пры Палацы культуры «Будаўнік». У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Чувараў (з 1988), Ф.А.Гаруля (з 2004), В.В.Сенюковіч і Н.У.Лямаева (з 2008). У складзе клуба 25 чал. ва ўзросце ад 19 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — аб’яднанне самадзейных кампазітараў, паэтаў і аматараў аўтарскай песні, яе папулярызацыя. У рэпертуары творы рас. аўтараў «Надзеі маленькі аркестрык», «Давайце ўсклікаць» Б.Акуджавы, «Мілая мая» Ю.Візбара, «Дзяўчына з харчэўні» Н.Мацвеевай, «Мама», «Добрай раніцы, каханая» А.Міцяева, «Нікога не будзе ў доме» М.Тарывердыева, «Казка» В.Траццякова і інш. Калектыў — дыпламант rap. фестывалю аўтарскай песні «Звіні, гітара!» (г. Мазыр, 2008— 12) і інш.
    /. Ю. Царык.
    304
    МАЗЫРСКІ
    Удзельнікі Мазырскага народнага тэатра сатыры і гумару «Комікс».
    МАЗЬІРСКІ НАРОДНЫ КЛУБ АМАТАРАЎ ПАЗЗІІ «ПЕГАС». Створаны ў 2000 у г. Мазыр пры Палацы культуры «Будаўнік». У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.В.Бярнадская (з 2000), В.І.Нікіціна (з 2005). У складзе клуба 25 чал. ва ўзросце ад 19 да 70 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — аб’яднанне самадзейных паэтаў і аматараў паэзіі, яе папулярызацыя. Выдадзены зборнікі твораў удзельнікаў клуба А.Каляды, Г.Дашкевіч, В.Андрыеўскага, А.Малюка, Т.Дарошка, І.Сусленкаіінш. І.Ю.Царык.
    МАЗЬІРСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР САТЬІРЫ I ГЎМАРУ «КОМІКС». Створаны ў 1985 у г. Мазыр пры гар. Доме культуры (з 2004 гар. Палац культуры). У 1985 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.Е.Герасімава. У складзе тэатра 26 чал. ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя аматарскага тэатр. мастацтва. У рэпертуары спектаклі «Чай з вярблюдам» (2010), «Магіла Чынгісхана» (2014) Г.Марчука, сцэнкі «У псіхатэрапеўта» (2012), «Адно акно» (2013), «У ліфце» (2014) В.Ге
    расімавай і інш. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік фестываляў: усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (в. Вялікія і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2000), абл. маладзёжных эстр. тэатраў «Рукой падаць» (г. Рагачоў 2000), нар. тэатраў (2007), аглядуконкурсу нар. аматарскіх тэатраў (2014, абодва г. Мазыр) і інш. А.В.Кох.
    МАЗЬІРСКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1990 у г. Мазыр пры пед. інце (з 2005 пед. ўнт). У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Аўсіюк (з 1990), М.А.Грынеўскі (з 2002), С.В.Баё
    Удзельнікі Мазырскага народнага хору.
    305
    МАЗЫРСКІ
    ва (з 2003). У складзе хору 15 чал. ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя акадэмічнага выканання песень. У рэпертуары бел. духоўныя канты «Скінія златая», «Нова Радасць», укр. нар. песня «Шчэдрык», творы бел., рас. і замежных кампазітараў: «Песня аб Мазырскім інстытуце» А.Аўсіюка, «Гісторыя аднаго кахання» Л.Захлеўнага, «Музыка для ўсіх» В.Раінчыка, «Мужчыны» Э.Калманоўскага, «Асенняе лісце» Б.Макраусава, «Багародзіца Дзева, радуйся» П.Чайкоўскага, «Данка» І.Брамса, хор «Ты цудоўная, наша Радзіма» з оперы «Навухаданосар» Дж.Вердзі і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалю харавога мастацтва (г. Гомель, 2001), абл. конкурсу аркестраў і ансамбляў струнных нар. інструментаў імя Г.І.Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (г. Мазыр, 2006, 2009, 2012) і інш. Н.М.Даньчанка.
    МАЗЫРСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВЯЛІКАЙ АЙЧЬІННАЙ ВАЙНЬІ, ПРАЦЫ I ЎЗБРбЕНЫХ СІЛ. Створаны ў 1982 у г. Мазыр пры гар. Доме культуры (з 2004 гар. Палац культуры). У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Аўсіюк (з 1982), І.А.Тугай і С.У.Ціханава (з 2003). У скла
    дзе хору 28 чал. ва ўзросце ад 60 да 88 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё і папулярызацыя традыцый аматарскай маст. творчасці. У рэпертуары творы бел. і рас. аўтараў і кампазітараў: «Франтавыя вёрсты», «Ляцяць жураўлі на Палессе» А.Аўсіюка, «Плыве туман» Г.Майбарады, «Не шукай» І.Любана, «Сказ пра Палессе», «Мазырскі вальс» І.Казелькі, «Раніца Радзімы», «Перамога» Л.Захлеўнага, «А жаўрук спявае» М.Галаўнёва, «Мой горад» М.Навуменкі, «Родная краіна» Г.Маўсесяна, «Дзве каліны» А.Чыркуна, «Ехаў я з Берліна» І.Дунаеўскага, «Дзень Перамогі», «Франтавы вальс» Д.Тухманава і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Гомель, 2000, 2008, 2014; Мінск, 2004; г. Калінкавічы, 2006, 2014; г. Мазыр, 2010) і інш.
    А.В.Кох.
    МАЗЬІРСКІ НАРЙДНЫ ЭСТРАДНАСІМФАНІЧНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 2003 у г. Мазыр пры школе мастацтваў №2. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.Е.Куперман (з 2003), С.І.Галай (з 2007). У складзе аркестра 35 чал. ва ўзросце ад 28 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя прафес. аркестравага выканан
    ня, арганізацыя і рэалізацыя муз. праектаў з удзелам рэсп. і замежных дзеячаў мастацтваў. У рэпертуары творы бел., рас. і замежных кампазітараў: «Панад белым пухам вішняў» І.Паліводы, «Цягнік» А.Пятрова, «Тэкіла» А.Лакатэлі, «Адзінокі пастух» Дж.Ласта і інш. Калектыў — удзельнік шэрагу гар. мерапрыемстваў. А.А. Сафонава.
    МАЗЬІРСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ ААТ «МАЗЫРСКІ НПЗ», Палац культуры ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод». Засн. ў 1990 у г. Мазыр як Палац культуры мазырскіх нафтаперапрацоўшчыкаў. 3 1996 сучасная назва. Агульная пл. 9028,6 м2, з якіх 2610 м2 прызначаны для клубнай работы. Mae тэатр.канцэртную залу на 850 месцаў і кафэ. Дзейнічаюць 40 творчых аматарскіх калектываў (у т.л. 14 дзіцячых), з іх 3 са званнем «заслужаны» (ансамблі нар. песні і танца «Сваякі» і нар. песні «Жывіца», тэатр танца «Алексіс»); 6 — «народны» (ансамблі нар. музыкі і песні «Стрэчанне», нар. песні «Залаты ўзрост», вак. «Чараўніцы», маладзёжны тэатр «Легіён», хор ветэранаў «Святло душы», вак. група «Авацыя»), 2 — «узорны» (ансамбль танца «Фантазія», харэагр. студыя «Сваячкі»). Творчыя калек
    Мазырскі народны хор ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, працы і Узброеных Сіі.
    306
    МАЗЫРСКІ
    Мазырскі народны эстраднасімфанічны аркестр.
    тывы Палаца культуры — дыпламанты і лаўрэаты: міжнар. фестываляў харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2011,2013), юныхталентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2011, 2013), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2007), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (1996—2013), конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (Мінск, 2012, 2014), Сусв. Дэльфійскіх гульняў (г. CapaTay Расія, 2008), маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаўудзельніц СНД (г. Мінск, 2008). 3 2005 на базе ўстановы праводзіцца фестывальконкурс аматарскай творчасці сярод работнікаў завода і іх сямей «Асенні акорд». А.М.Буры.
    МАЗЬІРСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ «БУДАЎНІК». Засн. ў 1957 у г. Мазыр. У 1997 перайменаваны ў Палац
    культуры «Маладзёжны», з канца Taro ж года сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 2272 м2. Mae глядзельную залу на 320 месцаў, танц. залу, клас харэаграфіі. Дзейнічаюць 32 творчыя аматарскія калектывы, 10 маюць званне «народны» (ансамблі песні і танца «Паляшучка», нар. песні «Мазыранка», гарманістаў «Мазырскія гармонікі», гітарыстаў «Класічныя гітары», вак. «Розгалас» і «Медуніца», вак. студыя «Мелодыя», клубы аматараў аўтарскай песні «Сярэбраныя струны», паэзіі «Пегас», спарт.бальнага танца «ЭКШН»), 2 — «узорны» (тэатр лялек «Бураціна», вак. ансамбль «Вясёлка»). Калектывы Палаца культуры — дыпламанты фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2003—05), рэсп. ветэранскіх калектываў «Не старэюць