• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 19 ст. фальварак Казловічы (ён жа Шапілаўка) у Гарадзецкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. 3 26.4.1919 у складзе Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр Шапілаўскага с/с (з 30.7.1928 Майскага) Жлобінскага рна, да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 23.2.1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў снеж. 1942 спалілі 218 двароў, загубілі 24 ж. У баях каля вёскі ў 1943—44 загінула больш за 1100 сав. воінаў і партызан. Пасля вызвалення да чэрв. 1944 у М. размяшчаўся палявы шпіталь
    Да арт. Майстэрня мастацкая. Студэнты Беларускай акадэміі мастацтваў у акадэмічнай майстэрні.
    Чырв. Арміі. У 1999 — 227 гаспадарак, 561 ж.
    У 2013 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    МАЙСТЭРНЯ МАСТАЦКАЯ, 1) творчы калектыў (група) пад кіраўніцтвам майстра высокай кваліфікацыі (жывапісца, скульптара, рэжысёра і інш.) для прафес. падрыхтоўкі творчай моладзі.У пач. 20 ст. ў Беларусі былі вядомы прыватныя школымайстэрні Ю.Пэна ў Віцебску, Я.Кругера і Я.Кацэнбогена ў Мінску, Ф.Пархоменкі ў Магілёве. 3 1981 дзейнічаюць Творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў Беларусі. 2) У Сярэдневякоўі — творчы калектыў пад кіраўніцтвам майстражывапісца, створаны з мэтай выканання разнастайных карцін і роспісаў. Да 13 ст. існаваў падзел М.м. на пастаянныя (якія мелі ўласныя памяшканні) і перасоўныя. Паміж вучнямі мастака існавала пэўная іерархія і падзел працы: найб. таленавітыя кампанавалі фігурныя сцэны, інш. іх размалёўвалі, асобныя спецыялізаваліся на пейзажах і інш. відах карцін. У 15 ст. ў буйных гарадах М.м. дасягалі ўзроў
    314
    МАКАЁНАК
    ню прам. прадпрыемстваў, на якіх майстар выконваў шматлікія заказы. У такім выглядзе асобныя М.м. праіснавалі да канца 19 ст. 3) Спецыяльна абсталяванае памяшканне, дзе працуе жывапісец або скульптар.
    Д.А.Краўчанка.
    А.С.Маііхровіч.
    МАЙХРОВІЧ Альфрэд Сцяпанавіч (2.6.1937, Мінск — 11.3.2004), беларускі філосаф, культуролаг. Чл.кар. НАН Беларусі (1996), др філас. навук (1984), праф. (1994). Скончыў БДУ (1959). Працаваў у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1969 у Інце філасофіі НАН Беларусі (з 1980 заг. аддзела, з 1998 дырэктар). Даследаваў праблемы гісторыі культуры, філас. і грамадскай думкі Беларусі, эстэтыкі і этыкі, фарміравання нац. самасвядомасці. Аўтар манаграфій «Беларускія рэвалюцыйныя дэмакраты (фарміраванне і важнейшыя аспекты светапогляду)» (1982), «Пошук сапраўднага быцця і чалавека: з гісторыі філасофіі і культуры Беларусі» (1992) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
    Тв.: Янка Купала н Якуб Колас: вопросы мнровоззрення. Мннск, 1982; Становленне нравственного сознання: Нз нсторнн духовной культуры Беларусн. Мннск, 1997; йдеологня: сушность, назначенне, возможноста. 3е нзд. Мннск, 2004; Фнлософская мысль Беларусн: культурнонсторнческне этапы, славянскмй контекст, методологкя нсследовання: научный отчёт. Мннск, 2005 (у суаўт.).
    МАЙХРОВІЧ Сцяпан Казіміравіч (21.6.1908, в. Старэва Слуцкага рна — 1.7.1981), беларускі літаратуразна
    вец, крытык. Канд. філал. навук (1959). Скончыў Мінскі пед. інт (1941). У 1944—48 дырэктар Дзярж. выдва БССР, у 1951—54 гал. рэд. Вучэбнапед. выдва БССР. У 1959—70 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследаваў лру бел. стараж. і 19—20 ст., яе ўзаемасувязі з рус. і польск. лрай. Аўтар «Нарысаў беларускай літаратуры XIX ст.» (2е выд. 1959), «Нарыса гісторыі старажытнай беларускай літаратуры XVI—XVIII ст.» (1980), кніг, прысвечаных жыццю і творчасці бел. пісьменнікаў («Янка Лучына», 1952; «Максім Багдановіч», 1958; «Янка Брыль», 1961 і інш.).
    7».: В.І.ДунінМарцінкевіч. Мінск, 1955; Жнзнь н творчество Ф.Богушевнча. Мннск, 1961; Слова аб палку Ігаравым. Мінск, 1968; Прыказкі і прымаўкі: Гіст. нарыс. Мінск, 1976; Іван Шамякін: нарыс жыцця ітворчасці. Мінск, 1978.
    МАКАВЁЙ, гл. Спас.
    МАКАВЁЛЬСКІ Аляксандр Восіпавіч (10.7.1884, г. Гродна — 16.12.1969), філосаф. Чл.кар. AH СССР (1946), чл.кар. АН Азербайджана (1949). Засл. дзеяч навукі Азербайджана (1930). Скончыў Казанскі ўнт (1907), працаваў у ім, з 1918 праф. 3 1920 у бакінскіх унце і пед. інце. 3 1945 у Інце філасофіі і права АН Азербайджана (да 1950 дырэктар). Вывучаў гісторыю антычнай філасофіі, філас. думкі Азербайджана (у т.л. літ. спадчыну Нізамі Ганджэві), філасофію народаў Блізкага Усходу, праблемы логікі і псіхалогіі. У перакладзе М. і з яго каментарыямі выдадзены працы стараж.грэч. філосафаў «Дасакратыкі» (ч. 1—3, 1914—19), «Сафісты» (вып. 1—2, 1940—41), «Старажытнагрэчаскія атамісты» (1946). У 1987 асабісты .архіў М. перавезены з Азербайджана ў Дзярж. архіў Гродзенскай вобл.
    Тв.: Понятне о душе в Древней Грецнн. Варшава, 1913; Введенне в фнлософню. Ч. 1—5. Казань, 1915—17; Авеста. Баку, 1960; йсторня логнкн. М., 1967.
    МАКАЁНАК Андрэй Ягоравіч (12.11.1920, в. Борхаў Рагачоўскага рна — 16.11.1982), беларускі драматург. Нар. пісьменнік Беларусі (1977). Скончыў Рэсп. парт. школу пры ЦК КПБ (1949). У 194447 на камсамольскай і парт. рабоце. У 1949—53 працаваў у час. «Вожык». У 1966—77 гал. рэд. час. «Нёман». Першыя аднаактовыя п'есы «Добра, калі добра канчаецца» (1946), «Перад сустрэчай», «Жыццё патрабуе» (абедзве 1950), «Крымінальная справа» (1951) вызначаліся актуальнасцю праблематыкі. Значнай падзеяй у нац. драматургіі стала яго сатыр. камедыя «Выбачайце, калі ласка!» (паст. 1953), дзе востра крытыкаваліся заганныя метады кіраўніцтва нар. гаспадаркай, казённае адміністраванне, фармалізм. Пасляваен. вёсцы прысвечаны камедыі «Каб людзі не журыліся» (паст. 1959) і «Лявоніха на арбіце» (паст. 1961). Стварыў арыгінальныя па форме і змесце паліт. памфлет «Зацюканы апостал» (паст. 1971) і трагікамедыю «Трыбунал» (паст. 1970), камедыюрэпартаж «Таблетку пад язык» (паст. 1973), камедыю «Кашмар» (сцэнічны варыянт «Святая прастата», 1976), сентыментальны фельетон «Верачка» (паст. 1979). Драматургічны талент М. асабліва раскрыўся ў трагіка.медыях «Пагарэльцы» (паст. 1981), дзе стварыў яркія тыпы паліт. прыстасаванцаў, і «Дыхайце эканомна!..» (паст. 1987), у якой асэнсоўваецца агульначалавечая праблема захавання Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы. Па сцэнарыях М. зняты фільмы «Шчасце трэба берагчы» (1958), «Кандрат Крапіва» (1961), «Para
    315
    МАКАЛЬ
    ты бастыён» (1975), «Пасля кірмашу» (1973). П’есы М. перакладзены на многія мовы народаў свету. Імем М. названы вуліцы ў Мінску, Гомелі, Гродзенская цэнтр. гар. бка, Журавіцкая СШ Рагачоўскага рна, у якой створаны музей драматурга. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
    7в.: 36. твораў. Т. 1—5. Мінск, 1987— 90; Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1980.
    Літ.: Усікаў Я.К. Андрэй Макаёнак. Мінск, 1984; Бугаёў Д.Я. Лёс драматурга: (літ. партрэт А.Макаёнка) // Бугаёў Д. Спавядальнае слова. Мінск, 2001; Сохар Ю.М. Андрэй Макаёнак // Сохар Ю.М. Тэатральныя пуцявіны. Мінск, 2003; «Каб людзі не журыліся...»: Андрэй Макаёнак // Дняпроўскія матывы. Гомель, 2009; Л а ў ш у к С. Калі не я — дык хто? // Роднае слова. 2010. №11; Ціхая Д. Сучаснае сцэнічнае ўвасабленне твораў А.Макаёнка // Там жа.
    МАКАЛЬ Пятрусь (Пётр Міхайлавіч; 25.8.1932, в. Крушыняны, Беластоцкага ваяв., Польшча — 31.8.1996), беларускі паэт, драматург, перакладчык. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1944). Скончыў Гродзенскі пед. інт (1953), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1962). Працаваў у газ. «Гродзенская праўда», «Літаратура і мастацтва», час. «Маладосць» 3 1966 заг. літ. часткі Бел. рэсп. тэатра юнага гледача, з 1975 літкансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1978—80 у выдве «Мастацкая літаратура». Аўтар збкаў паэзіі «Першы след» (1955), «Вятрам насустрач» (1958), «Вечны агонь» (1960), «Круглы стол» (1964), «Акно» (1967), «Дотык да зямлі» (1975), «Поле» (1978), «Заручыны» (1979), «Смак яблыка» (1981), «Ка
    лыска долі» (1984), «Асенняя пошта лістоты» (1987), «Азбука любві» (1989), «Лагода» (1992), «Твар і душа» (1995). Пісаў для дзяцей кн. «Хлопчык будзіць сонца», 1966; «Песня згоды», 1983; «Чарадзейная скарбонка», 1987; «Я гатую абед», 1989. Аўтар п’ес «За лясамі дрымучымі» (паст. 1958), «Марынкакрапіўніца» (паст. 1963, абедзве з А.Вольскім), «Адчыніце, казляняткі!» (паст. 1970), «Дай вады, калодзеж!» (паст. 1971), «На ўсіх адна бяда» (1974). Пераклаў на бел. мову анталогію сучаснай славацкай паэзіі «Татры пяюць» (1976), збкі вершаў «Крылы» М.Валека (1978), «Помню і люблю» А.Шасцінскага (абодва 1978) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
    Літ.: Выбр. творы Т. 1—2. Мінск, 1982.
    МАКАРАВА Галіна Кліменцьеўна (27.12.1919, г.п. Старобін Салігорскага рна — 28.9.1993), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1967). Нар. артыстка СССР (1980). Скончыла студыю Бел. тэатра імя Я.Купалы (1938), у якім і працавала. Мастацтва М. адметнае сакавітасцю сцэнічных фарбаў, праўдзівасцю, багатай моўнай характарыстыкай. Найб. талент М. выявіўся ў нац. рэ
    Г.К.Макарава.
    пертуары, найперш у п’есах А.Макаёнка: Марыя Кірылаўна («Выбачайце, калі ласка!»), Лушка («Лявоніха на арбіце»), Паліна («Трыбунал»), Старая («Святая прастата»), Аксана Смятанкіна («Таблетку пад язык»). Стварыла каларытныя, яркія індывід. нар. характары, сярод якіх: AraTa («Паўлінка» Я.Купалы), Матруна
    Г.Макарава ў ролі Лушкі.
    («На крутым павароце» К.Губарэвіча), Дзятлічыха («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Ганна, Maui («Вечар», «Парог» А.Дударава). Сярод інш. роляў: Кабаніха («Навальніца» А.Астроўскага), Квашня («На дне» М.Горкага), Лізавета («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Гаспадыня зімоўя («Таня» А.Арбузава), Старая ўдава з Фларэнцыі («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра). Здымалася ў кіна і тэлефільмах «Удовы», «Развітанне славянкі», «Фруза», «Завеі, снежань», «Каменданцкая гадзіна» і інш. Пра жыццё і творчасць М. зняты дакумент. фільм «Каралеў я не іграла» (1983, рэж. М.Жданоўскі).
    Літ.: А р л о в a Т. Лушка, Паліна і іншыя... // Купалаўцы: эцюды пра акцёраў. Мінск, 1985; Астапенка А. 3 жураўлінай чарады. Мінск, 1995; Мяснікоў А. Галіна Макарава (1919—1993): нацыянальны талент актрысы // Мяснікоў А. Сто асоб беларускай гісторыі: гіст. партрэты. 2е выд. Мінск, 2009.